Беларусь

краіна ў Эўропе

Белару́сь, Рэспу́бліка Белару́сьнацыянальная дзяржава беларусаў у геаграфічным цэнтры Эўропы, на захадзе Ўсходне-Эўрапейскае раўніны. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувою на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе й Украінай на поўдні. Тэрыторыя краіны — 207,6 тыс. км² (84-я ў сьвеце). Колькасьць насельніцтва на 1 кастрычніка 2019 году — 9 413 446 чалавекі. Працягласьць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км[6]. Сталіца й найбуйнейшае места — Менск, сярод іншых буйных местаў Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня й Магілёў. Больш за 40% тэрыторыі краіны мае лясны покрыў.

Беларусь
лац. Biełaruś

Рэспубліка Беларусь
Сьцяг Беларусі Герб Беларусі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Жыве Беларусь!
Дзяржаўны гімн: «Гімн Беларусі»
Месцазнаходжаньне Беларусі
Афіцыйная мова беларуская[a]
Сталіца Сьцяг Менску Менск
Найбуйнейшы горад Сьцяг Менску Менск
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Аляксандар Лукашэнка
(інаўгурацыя аспрэчвалася)
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
83-е месца ў сьвеце
207 596,76[1] км²
2,26% (4702 км²)[1]
Насельніцтва
 • агульнае (2019)
 • шчыльнасьць
91-е месца ў сьвеце
9 413 446[2]
45,3/км²
Этнічны склад беларусы (84,9%),
расейцы (7,5%),
палякі (3,1%),
украінцы (1,7%)[3]
Канфэсійны склад праваслаўныя (60%),
каталікі (15—20%)[4]
Пісьменнасьць 98%[4]
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$146,745 млрд[5]
$15 633
Валюта Беларускі рубель (BYN)
Часавы пас FET (UTC+3)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— згубленая

— абвешчаная
— прызнаная
ад Расейскай імпэрыі
25 сакавіка 1918
1 студзеня 1919
ад СССР
27 ліпеня 1990
25 жніўня 1991
Аўтамабільны знак BY
Дамэн верхняга ўзроўню .бел, .by
Тэлефонны код +375
Мапа Беларусі
Мапа Беларусі

Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году, а таксама разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскае ядзернае зброі[7] — разам з гвалтоўным здушэньнем масавых пратэстаў беларусаў і сыстэматычным шматгадовым вынішчэньнем беларускае нацыянальнае ідэнтычнасьці (расейскім этнацыдам беларусаў) на карысьць расейскага нацызму — адкрыта прадэманстравала, што Беларусь знаходзіцца пад гібрыднай[8][9][10][11] акупацыяй Расеі[12][13][14][15][16][17].

Гісторыя Беларускае дзяржаўнасьці пачалася ад Полацкага княства, вядомага паводле пісьмовых крыніцаў з ІХ стагодзьдзя. У 1307 годзе яно далучылася да Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), якое ўтварылася ў сярэдзіне XIII ст. вакол Наваградку й неўзабаве аб’яднала ўсе этнічныя беларускія землі. У 1569 годзе ВКЛ утварыла Рэч Паспалітую з Каралеўствам Польскім, на карысьць якога страціла Падляшша й украінскія землі. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772—1795 гадох землі Беларусі апынуліся пад уладай Расейскае імпэрыі, якая праводзіла палітыку ґвалтоўнае русіфікацыі. У пэрыяд распаду Расейскае імпэрыі 25 сакавіка 1918 году беларусы абвясьцілі пра сваю незалежнасьць утварэньнем Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР). Аднак БНР ня здолела абараніць сваю тэрыторыю ад бальшавікоў, якія 1 студзеня 1919 году ўтварылі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (БССР). Тым часам заходняя частка краіны ў выніку складзенага бальшавікамі Рыскага міру 1921 году апынулася пад уладай міжваеннае Польскае Рэспублікі й была далучаная да БССР толькі ў 1939 годзе ў выніку агрэсіі ў бок Польшчы Трэцяга Райху й Савецкага Саюзу (СССР). Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара ў час спусташальнае Другой сусьветнае вайны[18], па сканчэньні якое ў 1945 годзе стала адным зь сяброў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. У час распаду СССР 27 ліпеня 1990 году парлямэнт БССР абвясьціў пра дзяржаўны сувэрэнітэт рэспублікі, а 25 жніўня 1991 году — пра незалежнасьць Беларусі. Першы прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ў 1995 годзе ўсталяваў у краіне прарасейскі аўтарытарны рэжым[19][20][21], які выявіўся ґвалтам, катаваньнямі й забойствамі беларусаў у час здушэньньня масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[22].

Больш за 70% грамадзянаў Беларусі пражывае ў местах. Больш за 80% грамадзянаў этнічныя беларусы, этнічную меншасьць складаюць пераважна расейцы, палякі й украінцы. Дзяржаўная мова — беларуская, аднак адным з наступстваў шматгадовае палітыкі ґвалтоўнае русіфікацыі (у тым ліку рэфэрэндуму 1995 году) стаў фактычны афіцыйны статус расейскае мовы. Згодна з канстытуцыяй краіна ня мае афіцыйнае рэлігіі, тым часам асноўнай хрысьціянскай канфэсіяй лічыцца праваслаўе. Другая паводле папулярнасьці хрысьціянская канфэсія — каталіцтва, праваслаўныя й каталіцкія Каляды й Вялікдзень традыцыйна адзначаюцца як дзяржаўныя сьвяты[23].

Назва

 
Фрагмэнт мапы Рэчы Паспалітай, дзе Літва (Lituania) цалкам атаясамліваецца зь Белай Русьсю (Russia Bianca), тым часам Жамойць (Samogitia) падаецца асобна ад Літвы, а Масковія (Moscovia) — асобна ад Русі (Вэнэцыя, 1740 г.)

Назва Белая Русь пачала ўжывацца датычна часткі беларускіх земляў у XIV—XVI стагодзьдзях, тым часам датычна ўсёй тэрыторыі сучаснае Беларусі выкарыстоўвалася назва Літва[24], бо гэтыя землі складалі тэрытарыяльнае ядро Вялікага Княства Літоўскага[25]. Да XVII стагодзьдзя назва Белая Русь часткова замацавалася за беларускімі землямі, тым часам дзеля ейных жыхароў існавалі азначэньні ліцьвіны[24] й русіны[26]. Па анэксіі земляў Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі спрыялі пашырэньню назвы беларусы (адначасна з фактычнай забаронай афіцыйнага ўжываньня назваў Літва і ліцьвіны датычна Беларусі і беларусаў[27][28]), бо гэтая назва больш адпавядала імпэрскім інтарэсам і дазваляла трактаваць гістарычных ліцьвінаў як разнавіднасьць расейцаў («вялікарусаў») дзеля іх маскалізацыі і сьціраньня памяці пра шматвекавую ўласную Літоўскую дзяржаўнасьць[29]. Пазьней, аднак, замест назвы Беларусь расейскія ўлады пачалі выкарыстоўвацца каляніяльны тэрмін «Северо-западный край». У канцы XIX стагодзьдзя ідэолягі нацыянальнага руху прынялі Беларусь як нацыянальную саманазву. У 1918 годзе ўтварылася Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 годзе — Беларуская ССР. 19 верасьня 1991 году назву БССР зьмянілі на Рэспубліку Беларусь[30].

У 1993 годзе дэпутаты парлямэнту Беларусі ад Апазыцыі БНФ выступілі з прапановай прыняць назву Беларусь замест Рэспублікі Беларусь — бо слова «рэспубліка» ў масавай сьвядомасьці асацыявалася ня з формай дзяржаўнага ладу, а з каляніяльным статусам Беларусі ў складзе СССР і не замацоўвала ўсьведамленьне Беларусі як незалежнае краіны. Аднак актывізацыя прарасейскіх настрояў у значнай часткі дэпутацкага корпусу перашкодзіла прыняцьцю гэтае прапановы[31]. З улікам гістарычнае дзяржаўнае пераемнасьці ў 2005 годзе вылучалася прапанова прыняць поўную назву краіны Вялікае Княства Літоўскае Беларусь з захаваньнем скарочанай назвы — Беларусь[32][33]. Раней з 1950-х гадоў беларускі мовазнаўца й гісторык Ян Станкевіч укараняў датычна Беларусі назву Вялікалітва[34].

Сымболіка

   
Беларускія дзяржаўныя герб Пагоня (налева) і бел-чырвона-белы сьцяг (направа) на паштоўках часоў змаганьня за незалежнасьць першай нацыянальнай дзяржавы

З 1995 году ў Беларусі паралельна існуюць дзьве сыстэмы сымбаляў[35] — традыцыйная гістарычная беларуская (законная дзяржаўная сымболіка Беларусі) і незаконна абвешчаная «дзяржаўнай» штучная сымболіка расейскае акупацыйнае адміністрацыі.

Беларуская нацыянальная сымболіка, якая захоўвае дзяржаўны статус de jure[36][37]:

   
Герб БССР (налева) і яго мадыфікацыя для рэжыму Лукашэнкі (направа)

Афіцыйныя сымбалі расейскае акупацыйнае адміністрацыі ў Беларусі (рэжыму Лукашэнкі[44][45]), незаконна абвешчаныя «дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі» ўказам Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 году на фармальнай падставе сфальсыфікаванага рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году, які праводзіўся ва ўмовах тэрору супраць беларусаў[36]:

У 2020 годзе пры здушэньні пратэстаў беларусаў супраць фальсыфікацыі выбараў, ґвалту й беззаконьня прыхільнікі сыстэмы сымбаляў рэжыму Лукашэнкі адзначыліся дзеяньнямі, якімі канчаткова дыскрэдытавалі гэтую сымболіку[52] (вывешваньне чырвона-зялёных сьцягоў над аўтазакамі й будынкамі турмаў, дзе паводле сьведчаньняў затрыманых, учыняюцца катаваньні, допыты на фоне ЧЗ-сьцяга затрыманых беларусаў з пазнакамі фарбай на твары, якіх здымаюць на відэа[53]). Сярод іншага, адзначаліся факты катаваньняў (зьбіцьцё непаўналетніх[54], засоўваньне АМАПаўскіх дручкоў у горла[55] й задні праход[56]) пад гімн «Мы, беларусы», які таксама ёсьць мадыфікацыяй сталінскага гімну БССР і складае адно цэлае зь незаконна абвешчанымі «дзяржаўнымі» сьцягам і гербам[57].

24 траўня 2021 году мэр Рыгі Мартыньш Стакіс разам зь міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам замяніў на адным з пляцаў места чырвона-зялёны сьцяг на нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы сьцяг з Пагоняй з наступным абгрунтаваньнем: «Сьцяг, што сымбалізуе рэжым, які займаецца дзяржаўным тэрарызмам, недарэчны ў мескім асяродзьдзі Рыгі»[58].

Гісторыя

Раньнія часы

Першыя спробы чалавека (нэандэртальца) пранікнуць на тэрыторыі Беларусі датуюцца часам 100—35 тысячаў гадоў таму. Пра гэта сьведчаць знаходкі крамянёвых вырабаў муст’ерскага тыпу каля вёскі Абідавічаў (Быхаўскі раён), Падлужжа (Чачэрскі раён), Сьвяцілавічаў (Веткаўскі раён). Найбольш старажытныя паселішчы чалавека, выяўленыя каля вёсак Юравічаў (Каленкавіцкі раён) і Бердыжу (Чачэрскі раён), адносяцца да эпохі верхняга палеаліту, іхны век 26—23 тысячаў гадоў. Яны належалі радавым грамадам краманьёнцаў. У сувязі з моцным пахаладаньнем і наступаньнем ледавіка 22—14 тысячаў гадоў таму людзі адышлі з тэрыторыі Беларусі на поўдзень. Па заканчэньні ледавіковай эпохі чалавек зноў вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Цалкам яе тэрыторыю засялілі ў эпоху мэзаліту (IX—VI тысячаў да н. э.). Эпоха новага каменнага веку (нэаліту) на Беларусі пачалася ў канцы V—IV тысячагодзьдзяў да н. э. і доўжылася каля 2 тыс. гадоў. Значнае павелічэньне насельніцтва ў нэаліце спрыяла ўзьнікненьню новых этнічных супольнасьцяў людзей. На тэрыторыі Беларусі было 5 археалягічных культур: дняпроўска-данецкая, верхнедняпроўская, нёманская, нарвенская і тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі. На Беларусі вядома каля 600 нэалітычных паселішчаў, бальшыня іх сканцэнтраваная ў далінах рэк, басэйнаў Прыпяці, Сожу, Нёману. У канцы III — пачатку II тысячагодзьдзя да н. э. на тэрыторыю Беларусі праніклі плямёны шнуравой керамікі культуры, якія былі часткай індаэўрапейцаў — продкаў сучасных народаў Эўропы, у тым ліку славянаў і балтаў. Узаемадачыненьні прышлых плямёнаў і абарыгенаў характарызаваліся рознымі формамі гаспадаркі і культурнага ўзаемаўплыву і этнічнай асыміляцыі. Мова індаэўрапейцаў мела шмат дыялектаў. Разьвіцьцё ўзаемадачыненьняў прывяло да стварэньня розных індаэўрапейскіх групаў і народаў. Тэрыторыя паўднёвага ўсходу Беларусі і суседнія раёны Ўкраіны займалі плямёны сярэдненяпроўскай культуры. Пад уплывам прышлых плямёнаў адбыўся пераход мясцовага насельніцтва да бронзавага веку (канец III — пачатак I тысячагодзьдзя да н. э.). У гэты пэрыяд паўднёва-заходнюю тэрыторыю Беларусі сьпярша займалі культуры шнуравой керамікі Палесься, заходняй Беларусі — прыбалтыйскай, Паазер’е — паўночна-беларускай культуры. Да сярэдзіны II тысячагодзьдзя да н. э. ў Палесьсі й Прыдняпроўі сфармаваліся тшцінецкая культура й сосьніцкая культура. У жалезным веку (працягваўся ад VIII—VI ст. да н. э. да VIII ст. н. э.) на Беларусі было некалькі археалягічных культур штрыхаванай керамікі, дняпроўска-дзьвінская, мілаградзкая, зарубінецкая, паморская. У асобную культурна-гістарычную групу ў паўднёва-ўсходняй Беларусі вылучаюць помнікі кіеўскай культуры II—IV ст. н. э., якія бальшыня навукоўцаў лічаць славянскімі[59].

Утварэньне дзяржаўнасьці

 
Полацак
 
Усяслаў Брачыславіч

У V—VIII ст. у паўднёвай частцы Беларусі расьсяліліся славянскія плямёны праскай культуры, сярэднюю і паўночную частку займалі плямёны банцараўскай культуры. Працэс расьсяленьня славянаў у 2-й палове I тысячагодзьдзя суправаджаўся міжэтнічнымі кантактамі зь мясцовымі балцкімі плямёнамі (літвой, яцьвягамі і інш.). У IX—XI ст. сфармаваліся супольнасьці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Крывічы ўтваралі тры вялікія групы — полацкую, смаленскую і пскоўскую (паводле назваў іх галоўных гарадоў)[60].

Першая згадка пра дзяржаўныя ўтварэньні на тэрыторыі Беларусі датуецца 862 годам, калі паводле паведамленьня летапісе, князь Рурык, які знаходзіўся ў Ноўгарадзе, раздаў «мужам сваім, таму — Полацак, таму — Растоў, таму — Белавозера»[61]. У замежнай гістарыяграфіі існуе меркаваньне пра тое, што на Русі было дзьве скандынаўскія дынастыі — Рурыкавічы і Рагвалодавічы[62][63][64]. Навуковец з Даніі Адольф Стэндэр-Пэтэрсэн лічыў, што на Русі ўтварылася дзьве скандынаўска-славянскія дзяржавы — Наўгародзка-Кіеўская і Полацкая. Аўтар падмацоўвае гэта сьведчаньнем з Аповесьці мінулых часоў пра княжаньне ў Полацку Рагвалода, пра скандынаўскае паходжаньне яго імя. Амэрыканскі гісторык Амельян Прыцак лічыў, што полацкая дынастыя была адзінай з старажытных скандынаўскіх дынастыяў, якая змагла захавацца ў змаганьні з Рурыкавічамі[65]. Прыкладна ў гэты час на аснове племянного княжаньня крывічоў-палачанаў склалася буйное Полацкае княства — самастойная моцная сярэднявечная дзяржава на тэрыторыі Беларусі[60]. Яго насельнікі называюцца крывічамі ў летапісах пад 1127, 1129, 1140 і 1162 гадох, таксама ўжывалася назва палачане. Апроч Полацку, да яго належалі гарады: Віцебск, Менск, Лукомаль, Браслаў, Заслаўе, Лагойск, Ворша, Копысь, Барысаў[66]. Полацкае княства мела ўсе атрыбуты дзяржаўнай самастойнасьці — сувэрэнную ўладу князя і веча, адміністрацыю, сталіцу, войска, грашовую сыстэму і іншае[67][68]. Адным з такіх атрыбутаў было правядзеньне ўласнай геапалітыкі, якая палягала на супрацьстаяньні агрэсіі Кіеўскага княства і ўласнай экспансіі ў бок Балтыйскага мора[69]. У 980 годзе кіеўскі князь Уладзімер Сьвятаславіч захапіў Полацак, забіў яго гаспадара Рагвалода і далучыў Полацкае княства да Кіеўскага. Аднак ужо за князем Ізяславам, сынам Уладзімера і Рагнеды, унукам Рагвалода, Полацак аднавіў сваю незалежнасьць. Найбольшага росквіту Полацкае княства дасягнула ў XI—XII ст. у час княжаньня Ўсяслава Брачыславіча (1044—1101), які збудаваў Сафійскую саборную царкву[70]. Пазьней яно падзялілася на ўдзельныя княствы — Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае.

 
Крыж Эўфрасіньні Полацкай
 
Смаленск

У сярэдзіне X ст. на землях дрыгавічоў вылучылася Тураўскае княства, якое прыкладна з 988 году трапіла ў залежнасьць ад Кіева. Звычайна вялікія князі кіеўскія надавалі Тураў сваім трэцім сынам. 3 другой паловы XII ст. Тураўскае княства здабыла незалежнасьць і неўзабаве падзялілася на Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае, Капыльскае і іншыя ўдзельныя княствы. З канца XI ст. тэрыторыю радзімічаў падзялілі паміж сабой Чарнігаўскае і Смаленскае княствы. Палітычнае адасабленьне Смаленску ад Кіева пачалося ў ХІ ст., а ў 1120-я гады тут усталявалася самастойная дынастыя на чале з Расьціславам Мсьціславічам (1125—1259). У гэты час Смаленскае княства дасягнула найбольшага пашырэньня, калі ў яго склад увайшлі Крычаў, Прапойск, Амсьціслаў (пазьней вылучыўся ва ўдзельнае Амсьціслаўскае княства), а таксама адабраныя ў Менску Копысь і Ворша. У XII—XIII стагодзьдзях удзельныя княствы ўзьніклі на землях Верхняга Панямоньня. Найбольш значную ролю адыгрывалі Гарадзенскае і Наваградзкае княствы. Грамадзкае разьвіцьцё зямель Беларусі праходзіла аднолькавы шлях зь іншымі ўсходнімі славянамі, якія ўваходзілі ў склад Русі. Тут у X—XII ст. перапляталіся 3 асноўныя сацыяльна-эканамічныя ўклады: грамадзкі, рабаўладальніцкі і фэўдальны, які паступова станавіўся паноўным[59].

У канцы X ст. пачало пашырацца хрысьціянства паводле бізантыйскага абраду. У 992 годзе зьявілася першая япархія ў Полацку, у 1005 годзе — Тураўская япархія, у 1136 годзе — Смаленская япархія. Аднак элемэнты язычніцтва ў некаторых мясцовасьцях захоўваліся многія стагодзьдзі. Хрысьціянская царква спрыяла разьвіцьцю беларускае культуры, у тым ліку манумэнтальнага дойлідзтва, малярства, прыкладнога мастацтва, літаратуры[71].

Вялікае Княства Літоўскае

 
Міндоўг
 
Наваградак

Створаная за часамі ўдзельных княстваў матэрыяльная і духоўная культура стала падмуркам дзяржаваўтваральных працэсаў ў XIII—XIV стагодзьдзях[72]. Падобныя працэсы былі праявай і арганічнай часткай мірнага балта-славянскага ўзаемадзеяньня ў біэтнічным рэгіёне верхняга Панямоньня[73]. Пераход балта-славянскага сымбіёзу на новую ступень эвалюцыі адбыўся з прычыны разбурэньня палітычнай сыстэмы Ўсходняй Эўропы (агрэсія Інфлянцкага і Тэўтонскага ордэнаў, мангола-татарская навала)[74]. Утварэньне Вялікага Княства Літоўскага дало магчымасьць насельніцтву краю абараніць сваю незалежнасьць і стварыць умовы для далейшага сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага і культурнага разьвіцьця.

Вялікае Княства Літоўскае з цэнтрам у Наваградку паўстала каля 1240-х гадоў, калі на запросіны мясцовых баяраў тут пачаў княжыць Міндоўг. Абарону краю ачоліў наймацнейшы, правераны ў баёх і выправах ваенны правадыр, этнічнае паходжаньне якога ня мела істотнага значэньня, асабліва ў рэгіёне, дзе два этнасы вякамі жылі ўперамешку[74]. Да прыходу Міндоўга цэнтар Гарадзенскага княства перасунуўся ў Наваградак, дзе валадарыў князь Ізяслаў, які, хутчэй за ўсё, мірна перадаў уладу й некаторы час браў удзел у выправах Міндоўга на польскія землі.

Працэс фармаваньня новай дзяржавы быў даволі працяглым і адбываўся шляхам дынастычных шлюбаў, пагадненьняў (у рэдкіх выпадках захопу) паміж асобнымі княствамі пры захаваньні палёгак, прывілеяў і пэўнага самакіраваньня (паводле прынцыпу «старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць»). Упершыню гэты мэханізм быў выкарыстаны ў дачыненьні Полацку ў 1307 годзе па ўваходжаньні Полацкага княства ў склад ВКЛ, хоць да ўваходжаньня княства ў ім і раней кіравалі літоўскія князі (Таўцівіл). У дачыненьні да Панямоньня прынцып падобнай аўтаноміі невядомы.

 
Гедзімін
 
Вільня

Неўзабаве да Вялікага Княства Літоўскага добраахвотна[72] далучылася рэшта ўдзельных княстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Полацак — у 1307 годзе; Віцебск — у 1320 годзе; Берасьце, Менск, Тураў і Пінск — у 1320—1330-я[75] гады; Амсьціслаў — у 1358 годзе. Найбольш пасьпяхова працэсы аб’яднаньня беларускіх зямель праходзілі ў часе княжаньня Гедзіміна (1316—1341), які перанёс сталіцу дзяржавы з Наваградку ў Вільню. Важным ягоным дасягненьнем было стварэньне незалежнай ад Масквы Літоўскай праваслаўнай мітраполіі з цэнтрам у Наваградку. Адначасна Гедзімін паклаў падмурак рускаму вэктару палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, які разьвіваўся ў наступныя дзесяцігодзьдзі.

Значныя тэрытарыяльныя набыткі Вялікае Княства Літоўскае атрымала ў часе княжаньня Альгерда (1345—1377). За ім у склад дзяржавы ўвайшлі Чарнігаўска-Северская, Падольская, Валынская і Кіеўская землі, Смаленскае княства, а таксама Жамойць[76]. У выніку, землі сучаснай Беларусі занялі цэнтральнае месца, што забясьпечыла рост іхнай эканомікі, разьвіцьцё культуры, умацаваньне беларускай (гістарычнай рускай або літоўскай) мовы як афіцыйнай[77][78]. Вялікае значэньня дзеля ўмацаваньня ВКЛ мела перамога над Тэўтонскім ордэнам у Грунвальдзкай бітве 1410 году. За вялікім князем Вітаўтам (1392—1430) ВКЛ значна пашырыла сваю тэрыторыю, якая расьцягнулася ад Балтыйскага да Чорнага мораў[71].

 
Вітаўт Вялікі
 
Грунвальдзкая бітва

На лёс беларускіх зямель у ВКЛ значна паўплываў пераход літоўскае знаці ў канцы XIV ст. у каталіцтва. Вялікі князь Ягайла (1377—1392) у 1385 годзе пагадзіўся хрысьціць насельніцтва Літвы паводле каталіцкага абраду ў якасьці адной з умоваў атрыманьня трону польскага караля (Крэўская унія 1385 году). Адгэтуль у ВКЛ пачало насьпяваць нутранае напружаньне паміж праваслаўным і каталіцкім насельніцтвам. З часоў прыняцьця Гарадзельскага прывілею 1413 году палітычнае становішча ў ВКЛ пачало характарызавацца дамінаваньнем каталіцкае знаці, якая атрымала вынятковае права на заняцьце дзяржаўных пасадаў і тытул паноў. Усходне-славянскія баяры й князі захавалі свае ўдзелы ў ВКЛ, яны падтрымлівалі дзяржаву, спрыялі росту яе магутнасьці, але імкнуліся павялічыць свой уплыў на прыняцьце палітычных пастановаў. Выразьнікам іх інтарэсаў стаў вялікі князь Сьвідрыгайла (1430—1432), які пачаў раздаваць дзяржаўныя пасады, замкі і воласьці праваслаўным рускім фэўдалам, што прывяло да працяглай фэўдальнай вайны (Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1432—1438 гадоў). У 1432 годзе Сьвідрыгайла ўцёк у Полацак, дзе беларускія князі й баяры пасадзілі яго на пасад Вялікага Княства Рускага, такім чынам адбыўся кароткачасовы раскол ВКЛ, і Полацак на пэўны час стаў сталіцай беларускае дзяржавы. Каталіцкія вярхі ВКЛ пайшлі на кампраміс. Ягайла прывілеем 1432 году і Жыгімонт Кейстутавіч прывілеем 1434 году ўраўнавалі праваслаўных фэўдалаў у некаторых эканамічных і палітычных правох з каталікамі. За вялікім князем Казімерам (1440—1492) асобным землям (Наваградзкай, Полацкай, Віцебскай, Смаленскай і інш.) пацьверджаныя правы на аўтаномнае кіраваньне. Казімер зацьвердзіў судзебнік 1468 году — першы ўпарадкаваны збор законаў. Па ягонай сьмерці Маскоўская дзяржава распачала некалькі войнаў з мэтай супрацьстаяць аб’яднаньню земляў Русі вакол Вялікага Княства Літоўскага. У ходзе гэтых войнаў да Маскоўскай дзяржавы ў XV—XVI ст. адышлі некаторыя ўсходнеславянскія землі ВКЛ. Па няўдачах у войнах палітычныя вярхі ВКЛ пачалі залучаць да больш актыўнага кіраваньня дзяржавай буйных праваслаўных фэўдалаў; праваслаўным ужо фактычна не забаранялася займаць найважнейшыя дзяржаўныя пасады. У 1563 годзе юрыдычна скасавалі палажэньне, паводле якога праваслаўныя фэўдалы не маглі засядаць у гаспадарскай радзе. Вялікі ўплыў на дзяржаўныя справы мелі магнаты Астроскія, Хадкевічы, Сапегі, Ільлінічы і іншыя[71].

 
Леў Сапега
 
Вялікае Княства Літоўскае (лац. Magnus Ducatus Lithuania), 1613 год

Да сярэдзіны XVI ст. канчаткова аформіўся дзяржаўны лад ВКЛ, асновы якога замацаваныя ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1529 году і Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1566 году. Дзяржаўнай мовай ВКЛ была старабеларуская мова. Кіраўніком дзяржавы лічыўся вялікі князь (гаспадар). Сумесна з радай ён ажыцьцяўляў найвышэйшы суд. Рада ВКЛ (паны-рада) узьнікла ў XV ст. як дарадчы орган пры вялікім князю, а да канца XV — пачатку XVI ст. ператварылася ў найвышэйшы орган дзяржаўнае ўлады. З XV ст. на паседжаньні рады запрашаліся прадстаўнікі мясцовых фэўдалаў, г. зн. зьбіраўся сойм. У 1413 годзе тэрыторыя ВКЛ падзялілася на Віленскае й Троцкае ваяводзтвы. У пачатку XVI ст. утварыліся Полацкае, Наваградзкае, Смаленскае й Падляскае ваяводзтвы; у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнае рэформы 1565—1566 гадоў — Берасьцейскае, Менскае, Амсьціслаўскае ваяводзтвы, большасьць зь іх былі падзяляліся на паветы (Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага). Шляхта атрымала права браць удзел у павятовых сойміках, дзе выбіраліся паслы (дэпутаты) на вальны сойм. Вялікі ўплыў на лёс ВКЛ зрабіла Інфлянцкая вайна 1558—1583 гадоў[71].

Рэч Паспалітая

 
Горадня
 
III Статут ВКЛ, 1588 г.

Няўдачы войска Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку заняцьце маскоўскімі войскамі ў 1563 годзе Полацку, падштурхнулі вялікага князя ВКЛ і шляхту да больш цеснага вайсковага і дзяржаўнага зьвязу з Польшчай. У выніку Люблінскае уніі 1569 году ВКЛ і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў канфэдэрацыю — Рэч Паспалітую. Паводле ўмоваў уніі, ВКЛ захоўвала свае адміністрацыйны апарат, заканадаўства, армію, герб Пагоню, дзяржаўную пячатку. Найвышэйшым органам аб’яднанае дзяржавы стаў агульны сойм, які спачатку зьбіраўся на тэрыторыі Каралеўства Польскага, а зь сярэдзіны XVII ст. кожны трэці сойм склікаўся ў Горадні як сымбаль асобнага становішча ВКЛ. Кіраўніком дзяржавы быў кароль Рэчы Паспалітае, якога абірала шляхта. Адначасна ён быў і вялікім князем ВКЛ. У часе работы Люблінскага сойму землі Ўкраіны адышлі да Польшчы, таму ў 1569 году ВКЛ складалася ў асноўным зь літоўскіх і жамойцкіх зямель. Кароль і вялікі князь Стэфан Баторы (1576—1586) на чале аб’яднанае арміі вызваліў у 1579 годзе Полацак і перанёс ваенныя дзеяньні на тэрыторыю Масковіі. Пасьпяховае завяршэньне Інфлянцкае вайны паспрыяла ўзмацненьню ролі ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Прыняцьце Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году падкрэсьліла асобае становішча ВКЛ у фэдэрацыйнай дзяржаве з сваім войскам, заканадаўствам, гербам. Скасоўваліся палажэньні уніі, паводле якіх палякі і іншыя замежныя падданыя маглі атрымліваць у ВКЛ зямельныя ўладаньні і адміністрацыйныя пасады[79].

 
Ян Караль Хадкевіч
 
Вялікае Княства Літоўскае (лац. Magnus Ducatus Lithuania), 1770 год

У 1596 годзе прымаецца Берасьцейская унія, да яе складаньня падштурхнула стварэньне ў Маскоўскай дзяржаве ў 1589 годзе патрыярхату, які намагаўся падначаліць сабе праваслаўных жыхароў ВКЛ. Паводле ўмоваў уніі, праваслаўная царква ВКЛ прызнавала вяршэнства папы рымскага, прыняла каталіцкую дагматыку, аднак захавала сваю абраднасьць і асобную арганізацыю. Да канца XVIII ст. да грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы належала каля 80% насельніцтва Беларусі, у асноўным сялянаў. Праваслаўныя, што не прынялі унію, у пачатку XVII ст. стварылі ўласную царкоўную арганізацыю, узаконеную дзяржаўнай уладай[80].

У выніку вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў да ВКЛ вярнулася Смаленшчына. Катастрафічны ўплыў на гаспадарку і культурнае жыцьцё зрабіла вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Перад ёй была антыфэўдальная вайна 1647—1651 гадоў, распачатая ўкраінскімі казакамі. Скарыстаўшы сьмерць караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы (1633—1648), казакі ўварваліся на Палесьсе і ўзначалілі мясцовыя выступленьні. У 1654 годзе маскоўскія войскі занялі ўсходнюю Беларусь да Дзьвіны й Дняпра, у 1655 годзе — большую ейную частку. Паводле ўмоваў Андрусаўскага замірэньня 1667 году, якое завяршыла гэтую вайну, беларускія землі засталіся ў Рэчы Паспалітай. Да Маскоўскай дзяржавы адышлі Кіеў, левабярэжная Ўкраіна, Севершчына ды Смаленскае ваяводзтва. Масавае вынішчэньне гарадзкога насельніцтва прывяло да заняпаду гарадоў, умацаваньня ў іх пазыцыяў шляхты і да запаволеньня разьвіцьця капіталістычных дачыненьняў. Па вайне ўзмацнілася палянізацыя, якая ахапіла шырокія колы беларускае шляхты й мяшчанаў. Ян Казімер (1648—1668) празь няўдачы зрокся стальцу. Наступныя каралі й вялікія князі Міхал Вішнявецкі (1669—1673) і Ян Сабескі (1674—1696) ня здолелі прадухіліць рост уплыву шляхты і ўтаймаваць яе свавольствы. Абраны на пасад Рэчы Паспалітай саксонскі курфюрст Аўгуст Моцны у час Вялікае Паўночнае вайны 1700—1721 гадоў выступіў хаўрусьнікам маскоўскага гаспадара Пятра I. Швэды, якія часткова акупавалі Беларусь, падтрымлівалі свайго стаўленіка на стальцы Станіслава Ляшчынскага. Ваенныя дзеяньні й нутранае змаганьне шляхецкіх груповак прывялі да заняпаду гаспадаркі, якую здолелі адбудаваць толькі да сярэдзіны XVIII ст. Унутрыпалітычная анархія ў краіне працягвалася, звычайным стаў зрыў працы соймаў праз свавольства шляхты. Рэч Паспалітая пачала трапляць пад палітычны ўплыў суседніх дзяржаваў. Апошні кароль й вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) быў стаўленьнікам маскоўскай гаспадыні Кацярыны II, але імкнуўся праводзіць незалежную палітыку. Частка дзяржаўных колаў Рэчы Паспалітае ўзяла курс на мадэрнізацыю палітычнага ладу краіны, найперш на ўмацаваньне цэнтральнае ўлады. У 1764 годзе ўтварыліся Вайсковая й Скарбовая камісіі ВКЛ, у 1773 годзе — Адукацыйная камісія, у 1791 годзе — Камісія паліцыі.

 
Віленскі ўнівэрсытэт
 
Тадэвуш Касьцюшка

Разьвіцьцю капіталістычных дачыненьняў перашкаджалі панаваньне магнатаў, нацыянальныя й рэлігійныя супярэчнасьці. Складанае ўнутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай імкнуліся выкарыстаць у сваіх інтарэсах Расея, Прусія і Аўстрыя. На іхную карысьць дзеялі розныя групоўкі шляхты. У 1786 годзе ўтварылася Барская канфэдэрацыя — зьвяз шляхты, накіраваны і супраць ўмяшаньня Расеі ў нутраныя справы дзяржавы, і супраць палітычных рэформаў. Разгром канфэдэрацыі расейскімі войскамі прывёў у 1772 годзе да першага падзелу Рэчы Паспалітае паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Пад уладу Расеі трапілі ўсходнія землі Беларусі з Полацкам, Віцебскам, Магілёвам, Гомлем. Частка кіроўных колаў бачыла ўратаваньне дзяржавы ў антыфэўдальных рэформах. Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў прыняў Канстытуцыю 3 траўня 1791 году, паводле якое ўсталяваў апеку дзяржавы над прыгоннымі сялянамі і пашырыў палітычныя правы мяшчанаў, рэарганізаваў і цэнтралізаваў дзяржаўнае кіраваньне. У адказ кансэрватарская шляхта пры дапамозе Расеі стварыла Таргавіцкую канфэдэрацыю, з фармальных запросінаў якой ажыцьцявілася новае ўмяшаньне Расеі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітае, у выніку якога пад уладу Расеі трапілі землі цэнтральнае Беларусі з Барысавам, Менскам, Слуцкам, Пінскам. Згодніцкая пазыцыя кіроўных колаў Рэчы Паспалітае стала прычынай палітычнага ўздыму, які прывёў да паўстаньня 1794 году, узначаленага Тадэвушам Касьцюшкам. Расея накіравала дадатковыя войскі, якія ў шэрагу бітваў здушылі паўстаньне. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітае пад уладу Расеі трапілі землі заходняе Беларусі зь Вільняй, Горадняй, Наваградкам, Берасьцем. Падляшша адышло да Прусіі. Рэч Паспалітая перастала існаваць[80].

Пад уладай Расейскае імпэрыі

 
Міхал Клеафас Агінскі
 
Менск

На анэксаваных[81] Расейскай імпэрыяй землях усталёўваўся тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел на расейскі ўзор — паветы, правінцыі, губэрні і генэрал-губэрнатарствы. У 1772 годзе ўтварылася Беларускае генэрал-губэрнатарства ў складзе 2 губэрняў — Пскоўскай (з 1776 году Полацкай, потым Віцебскай) і Магілёўскай. У 1793 годзе ўтварыліся Менская, у 1795 — Слонімская і Віленская губэрні. У 1796—1801 гадох тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў Беларускую, Менскую і Літоўскую губэрні, якіх у 1801 годзе падзялілі на Віцебскую, Магілёўскую, Менскую, Гарадзенскую і Віленскую губэрні. У губэрнях ствараліся палаты крымінальнага (дзеялі на аснове права Расейскай імпэрыі) і цывільнага (разьвязвалі цывільныя справы паводле нормаў Статуту ВКЛ 1588 году) судоў. Па прыняцьці прысягі на вернасьць маскоўскай гаспадыні Кацярыне II шляхта Беларусі атрымала правы і прывілеі расейскага дваранства. Пры гэтым шляхта страціла права абіраць манарха, разьвязваць мясцовыя справы на ваяводзкіх і павятовых сойміках, ствараць канфэдэрацыі дзеля абароны сваіх вольнасьцяў і прывілеяў. Магнатаў пазбавілі права мець уласныя фартэцыі і войска. Праводзілася чыстка шляхецкага стану (Разбор шляхты). Кацярына II і Павал I практыкавалі раздачу дзяржаўных зямель з прыгоннымі сялянамі расейскім абшарнікам, вайскоўцам і буйным чыноўнікам. На Беларусь пашыралася агульнарасейская сыстэма дзяржаўных падаткаў і павіннасьцяў. Галоўным падаткам стаў падушны, які быў значна цяжэйшы за ранейшы падымны. Сяляне выконвалі паншчыну, плацілі чынш, натуральныя даніны і інш. На мяшчанаў ускладаліся выдаткі на ўтрыманьні выйсковых гарнізонаў, паліцыі, турмаў, гарадзкога магістрату, паштовае службы, навучальных і мэдычных установаў. Цяжкай павіннасьцю для сялянаў і мяшчанаў Беларусі стаў абавязак пастаўляць рэкрутаў на 25-гадовую (з 1834 году — на 20-гадовую, з 1856 году — на 15-гадовую) службу ў войска. Шэраг законаў абмяжоўваў правы жыдоўскага насельніцтва: мяжа жыдоўскае аселасьці, падушны падатак і рэкруцкія павіннасьці ўдвая вышэйшыя, чым для хрысьціянаў, кампаніі па прымусовым высяленьні ў гарады й мястэчкі зь сельскае мясцовасьці. Урадавы сынод Расейскай імпэрыі (Маскоўская царква) на Беларусі атрымаў дзяржаўны статус, тым часам каталіцкая царква страціла прывілеяванае становішча і трапіла пад кантроль расейскага ўраду. Рымска-каталіцкаму духавенству давалася свабода ў выкананьні рэлігійных абрадаў, але забаранялася схіляць праваслаўных (у тым ліку тых, што прынялі Берасьцейскую унію) да пераходу ў рыма-каталіцтва. Каб заахвоціць далучэньне вернікаў ўніяцкае царквы да Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) выкарыстоўваліся агітацыя, прымус, матэрыяльныя ўзнагароды ўніяцкага духавенства[82].

 
Кастусь Каліноўскі
 
Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў

Беларуская шляхта ў часе вайны 1812 году падтрымала імпэратара Францыі Напалеона, маючы спадзеў пры ягонай дапамозе аднавіць ВКЛ і Рэч Паспалітую. 1 ліпеня 1812 году Напалеон падпісаў указ аб утварэньні ВКЛ у складзе Віленскага, Гарадзенскага, Менскага і Беластоцкага дэпартамэнтаў і прызначыў Часовы ўрад з прадстаўнікоў мясцовае шляхты. Галоўнымі ягонымі задачамі былі: мабілізацыя насельніцтва ў францускую армію, яе матэрыяльнае забесьпячэньне, ахова камунікацыў, падтрыманьне парадкаў у тыле і г. д. Напалеон не зрабіў захадаў дзеля ліквідацыі прыгоннага права, таму сярод сялянства ён не атрымаў падтрымкі, якое адказвала на паборы й марадэрства партызанскім рухам[82].

Уплыў Францускае рэвалюцыі 1789—1799 гадоў і падзеяў 1812 году спрыяў пашырэньню на Беларусі дэмакратычных і нацыянальна-вызвольных ідэяў. У пачатку XIX ст. у Віленскім унівэрсытэце й шэрагу навучальных установаў, у Літоўскім асобным корпусе дзеялі гурткі мясцовае моладзі, якія выступалі за аднаўленьне Рэчы Паспалітае. Дзеялі таварыства філяматаў і філярэтаў, таварыства «Вайсковыя сябры». У 1830—1831 гадох адбываецца вызвольнае паўстаньне, мэтай якога было аднаўленьне дзяржаўнасьці ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Па ягоным здушэньні расейскі ўрад узяў курс на паступовае аслабленьне эканамічных і палітычных пазыцыяў шляхты й каталіцкага духавенства. Канфіскоўваліся маёнткі ўдзельнікаў паўстаньня, зачыняліся касьцёлы й кляштары, пробашчы і насельнікі якіх мелі дачыненьне да паўстаньня. Узмацніўся «разбор» шляхты. Больш за 10 тысячаў шляхціцаў вылучылі з дваранскага стану. Справаводзтва ў мясцовых дзяржаўных установах і навучаньне ў школах пераводзілася з польскай на расейскую мову. У 1832 годзе расейскія ўлады зачынілі Віленскі ўнівэрсытэт за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстаньні і «прапольскі дух» выхаваньня. У студзені 1831 году яны скасавалі дзеяньне Статуту ВКЛ 1588 году ў Віцебскай і Магілёўская, у чэрвені 1840 — у Менскай, Гарадзенскай і Віленскай губэрнях. Узмацніліся рэпрэсіі супраць уніяцкай царквы. 12 лютага 1839 году Сабор вышэйшага ўніяцкага духавенства ў Полацку прыняў акт аб «узьяднаньні» ўніятаў з Урадавым сынодам Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквой). Узмацнілася залежнасьць праваслаўнай і каталіцкай царквы ад дзяржавы. У 1841—1843 гадох іх перавялі на дзяржаўнае ўтрыманьне[83].

 
Беларусы («літоўцы і беларусы») на мапе № 6 атлясу «Географический атлас Российской империи» (1851 г.). Аўтар — тапограф і картограф Аляксандр Ваўчынін (капітан корпусу тапографаў Расейскай імпэрыі)

Асновай эканомікі беларускіх земляў у XIX стагодзьдзі заставалася сельская гаспадарка, у якой панавала буйнамаянтковае дваранскае землеўладаньне. Попыт на збожжа ў Заходняй Эўропе стымуляваў абшарнікаў да пашырэньня фальваркаў. Да сярэдзіны XIX ст. 97% абшарніцкіх сялянаў беларускіх земляў знаходзіліся на паншчыне, гэта значыць былі прымацаваныя да панскіх фальваркаў і пазбаўленыя магчымасьці пошукаў іншых заработкаў, перасяленьня ў месты, выяўленьня прадпрымальніцкае ініцыятывы ў сфэры прамысловасьці й гандлю, якую мелі аброчныя сяляне ў цэнтральных губэрнях Расейскай імппэрыі. У 1840—1850 гадох на Беларусі выявіўся крызіс фэўдальна-прыгоньніцкіх дачыненьняў: скарачаліся пасевы, зьніжалася ўраджайнасьць, усё большая колькасьць сялянаў ня здольная была плаціць падаткі й выконваць павіннасьці на карысьць дзяржавы; у банкаўска-крэдытных установах было закладзена каля 70% прыгонных сялянаў: нарастаў антыпрыгоньніцкі рух сялянаў. У 1856—1860 гадох масавыя выступленьні сялянаў адбыліся ў 66 маёнтках, 11 зь іх здушаныя войскамі й паліцыяй. Параза ў Крымскай вайне 1853—1856 гадоў і пагроза сялянскае рэвалюцыі вымусілі маскоўскага гаспадара Аляксандра II распачаць буржуазныя рэформы. 19 лютага 1861 году ён падпісаў Маніфэст і «Палажэньне» аб вызваленьні абшарніцкіх сялянаў ад прыгоннае залежнасьці. У выніку аграрны рэформаў на Беларусі абшарнікі захавалі больш за палову зямлі[83].

 
Францішак Багушэвіч
 
Беларусы на этнаграфічнай мапе Эўропы з атлясу «Géographie Militaire» (Парыж, 1885 г.)

Адбываецца нацыянальна-вызвольнае паўстаньне 1863—1864 гадоў супраць расейскага панаваньня і за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году, якое пачалося абвяшчэньнем Маніфэсту Часовага нацыянальнага ўраду 10 студзеня 1863 году. На тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага паўстаньнем кіраваў Кастусь Каліноўскі, які ачоліў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі. Удзельнікі паўстаньня, найперш Кастусь Каліноўскі і яго блізкае кола, карысталіся паролем «Каго любіш — Люблю Беларусь — То ўзаемна», вярнулі беларускую мову ва ўрадавае справаводзтва, а таксама выдавалі па-беларуску газэту «Мужыцкая праўда», праклямацыі і ўлёткі. Гэта прымусіла Нацыянальны ўрад у Варшаве прызнаць гістарычную суб’ектнасьць беларусаў 3 траўня 1863 году ў форме прыняцьця адозвы «Да братоў-беларусаў»[84]. Расейскія ўлады здолелі здушыць гэтае выступленьне, яго ўдзельнікаў рэпрэсавалі. Маёнткі датычных да паўстаньня забіраліся ў расейскі дзяржаўны скарб і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных расейскіх губэрняў[83].

 
Этнаграфічная мапа беларусаў (паводле моўнага крытэру), складзеная філёлягам-славістам Яўхімам Карскім, 1903 г.

Па рэформе 1861 году паскорылася фармаваньне рабочае клясы. Ідэолягамі й выразьнікамі інтарэсаў сялянаў і іншых дробных вытворцаў Расейская імпэрыі выступалі арганізацыі рэвалюцыйных народнікаў («Зямля і воля», «Народная воля»). У 2-й палове 1870 — пачатку 1880-х гадоў народніцкія гурткі існавалі ў Магілёве, Менску, Віцебску, Горадні, Пінску, Горы-Горках, Слуцку, Воршы. пераважна сярод вучнёўскае моладзі, вайскоўцаў, работнікаў. Пад уплывам выданьняў польскае сацыялістычнае партыя «Пралетарыят» і расейскае групы «Вызваленьне працы» частка народнікаў Беларусі ў сярэдзіне 1880-х гадоў перайшло на пазыцыі марксізму. У 1895—1900 гадох у 23 населеных пунктах Беларсі адбыліся 292 эканамічныя стачкі, у якіх брала ўдзел каля 11,5 тысячаў работнікаў. У 1896 годзе ўварыўся Рабочы саюз Літвы, у 1897 годзе — Бунд (Усеагульны жыдоўскі хаўрус у Літве, Польшчы і Расеі). У 1898 годзе зьезд прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычных арганізацыяў Пецярбургу, Масквы, Кіева, Екацярынаслава і Бунда, што адбыўся ў Менску, абвясьціў пра ўтварэньне Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі (РСДРП). У пачатку 1900-х гадоў рабочым рухам у гарадох і мястэчках Беларусі кіравалі арганізацыі Бунду. У Горадні й Берасьці ўплыў на рабочых мелі арганізацыі Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС). У 1902—1904 гадох на Беларусі зьявіліся арганізацыі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (ПСР). У 1903 годзе ўтварылася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У 1903—1904 гадох узьніклі арганізацыі РСДРП (Паўночна-заходні камітэт РСДРП, Палескі камітэт РСДРП). Сярод жыдоўскага насельніцтва Беларусі з 1890-х гадоў шырокую агітацыю вялі сіяністы. У часе рэвалюцыі 1905—1907 гадоў на Беларусі завяршылася партыйнае афармленьне 3 палітычных лягераў: рэвалюцыйнага (РСДРП, ПСР, ППС, БСГ, Бунд, паалей-сіяністаў, сіяністаў-сацыялістаў і інш.), лібэральнага (КДП, Хаўрус дасягненьня раўнапраўя жыдоў у Расеі, сіяністы, Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы й Беларусі), урадавага (Хаўрус расейскага народу, Саюз 17 кастрычніка). У I Дзяржаўную думу ад 5 заходніх губэрняў абралі 36 дэпутатаў, у тым ліку 29 прыхільнікаў кадэтаў. На выбарах у II Дзяржаўную думу ў 5 заходніх губэрнях перамаглі 2 контрарэвалюцыйныя нацыяналістычныя групоўкі — расейская й польская[85].

 
Янка Купала
 
Рэдакцыя Нашай Нівы на вуліцы Завальнай у Вільні, 1907 г.

Аграрны й палітычны рух сялянаў прымусіў расейскі ўрад прызнаць неабходнасьць рэформаў, вынікам чаго стала Сталыпінская аграрная рэформа. На выбарах у III Дзяржаўную думу ў 5 заходніх губэрнях чарнасоценцы й акцябрысты заваявалі 29 і 36 месцаў. Каталіцкае насельніцтва Віленскае й Гарадзенскае губэрняў абралі 6 прадстаўнікоў беларуска-польскіх аўтанамістаў («краёўцаў»). З падобнымі вынікамі прайшлі выбары і ў IV Дзяржаўную думу (1912). Чарнасоценна-акцябрысцкія групоўкі і іхныя органы друку адмаўлялі самастойнасьць беларускага этнасу, зьвінавачвалі беларускі нацыянальны рух і ягоную газэту «Наша Ніва» ў сэпаратызьме. Супраць беларускага нацыянальнага адраджэньня выступалі і польскія абшарніцка-клерыкальныя групоўкі. У 1907 годзе амаль усе мясцовыя арганізацыі левых партыяў былі разгромленыя ці вельмі аслабленыя. Сярод меншавікоў і бундаўцаў пашыралася ліквідатарская плынь. Згарнула свае падпольныя структуры БСГ і як партыя часова прыпыніла дзейнасьць. Ейныя кіраўнікі засяродзіліся на легальнай дзейнасьці ў газэце «Наша Ніва» і ўзначалілі беларускі нацыянальна-культурны рух. У 1905—1915 гадох ён прыкметна пашырыўся й набыў міжнародную вядомасьць. Асабліва значныя посьпехі дасягнутыя ў разьвіцьці беларускае літаратуры (Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч)[85].

1 жніўня 1914 году Расейская імпэрыя ўступіла ў вайну зь Нямецкай імпэрыяй (Першая сусьветная вайна). Беларускія губэрні ў ліку першых перавялі на ваеннае становішча. У выніку наступленьня (Сьвянцянскі прарыў, 1915) нямецкія войскі занялі заходнюю частка Беларусі. Да кастрычніка 1915 году фронт стабілізаваўся на лініі Дзьвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск. Вайна прывяла эканоміку Беларусі да заняпаду. У сельскай мясцовасьці адчуваўся недахоп працоўных рук, скараціліся пасяўныя плошчы, паменшала колькасьць жывёлы. Каля 1/3 прамысловых прадпрыемстваў Беларусі былі эвакуяваныя або дэмантаваныя. Гарады Беларусі перапоўнілі вайскоўцы і ўцекачы[85].

Заняцьце амаль усёй Віленскае, Гарадзенскае і заходняе часткі Менскае губэрняў войскамі Нямецкае імпэрыі, мабілізацыя ў войска, масавае бежанства на ўсход на пэўны час дэзарганізавалі беларускі рух. Беларускі нацыянальна-культурныя арганізацыі распадаліся, спынялася выданьне беларускіх газэтаў і кніг. Частка кіраўнікоў «Нашае Нівы» (браты Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі і іншыя) засталіся ў Вільні і ўзначалілі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. У Вільні дзеялі Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група, Сувязь незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі. У якасьці каардынатара беларускага нацыянальнага руху выступаў Цэнтральны саюз беларускіх нацыянальных арганізацыяў на чале зь Беларускім народным камітэтам, пад кіраўніцтвам якога ў 1916—1917 гадох з дазволу уладаў Нямецкае імпэрыі пачалося выданьне школьных падручнікаў, газэты «Гоман». У 1916 годзе ў Петраградзе зьявіліся штотыднёвыя газэты «Дзяньніца» й «Сьветач»[85].

Беларуская Народная Рэспубліка і Беларуская ССР

 
Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі, 1918 г.
 
Раман Скірмунт

Першая сусьветная вайна паскорыла перамогу Лютаўскае рэвалюцыі 1917 году ў Расеі. У выніку зрынаньня самадзяржаўя ўлада перайшла да Часовага ўраду. Паводле прыкладу Петраграду на Беларусі ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. У Менскім Савеце адзначаўся ўплыў бальшавікоў. Па Лютаўскай рэвалюцыі аднавіла сваю дзейнасьць і БСГ[86].

Адначасна ўзьнікла шмат іншых беларускі нацыянальных арганізацыяў і суполак ня толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ў гарадох Расеі, дзе было шмат беларусаў-уцекачоў. 25—27 сакавіка 1917 году ў Менску адбыўся Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў, які выставіў патрабаваньне дзяржаўнае аўтаноміі для Беларусі ў складзе Расейскае фэдэрацыйнае дэмакратычнае рэспублікі, абвясьціў сябе «найвышэйшай краёвай інстытуцыя» да скліканьня Беларускае краёвае рады (БКР), а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), якому даручыў падрыхтаваць выбары БКР. Ягоным старшынём абралі Рамана Скірмунта. Ён жа ўзначаліў дэлегацыю перамоваў з Часовым урадам у пытаньнях аўтаноміі Беларусі. Але ўрад адмовіўся разьвязваць гэтае пытаньне да Ўстаноўчага сходу. Паводле ініцыятывы БСГ у ліпені 1917 году адбыўся Зьезд беларускіх арганізацыяў і партыяў. На ім БНК замяніла Цэнтральная рада беларускіх арганізацыяў, рэарганізаваная ў кастрычніку 1917 году ў Вялікую беларускую раду (ВБР)[86].

25 кастрычніка 1917 году ў выніку ўзначаленага бальшавікамі ўзброенага паўстаньня ў Петраградзе Часовы ўрад быў скінуты і ўлада перайшла да Савету Народных Камісараў на чале з Уладзімерам Ульянавым (Леніным). 26 кастрычніка савецкую ўладу абвясьцілі ў Менску. У пачатку лістапада найвышэйшым бальшавіцкім органам улады ў краі стаў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. 18—25 лістапада савецкую ўладу прызналі зьезд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, III зьезд сялянскіх дэпутатаў Менскае й Віленскае губэрняў і II зьезд арміяў Заходняга фронту. 26 лістапада абраныя зьездамі выканаўчыя камітэты аб’ядналіся і ўтварылі Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняе вобласьці і фронту (Аблвыкамзах). У сьнежні 1917 — студзені 1918 году адбыліся зьезды Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Віцебскае й Магілёўскае губэрняў, на якіх завяршылася праца з усталяваньня бальшавіцкае ўлады ў гэтых губэрнях. Аблвыкамзах ігнараваў беларускае нацыянальнае пытаньне й не прызнаваў існаваньня самастойнага беларускага народу[86].

 
Зьміцер Жылуновіч
 
Мапа Беларусі (Беларускай ССР), 1919 г.

У адказ на Кастрычніцкі пераварот 1917 году ў Расеі ВБР разам з Цэнтральнай беларускай вайсковай радай зьвярнулася з «Граматай да беларускага народу», дзе асудзіла дзейнасьць бальшавікоў. ВБР склікала ў Менску Першы Ўсебеларускі кангрэс 1917 году. I зьезд прызнаў неабходным стварэньне Беларускае дзяржаўнасьці, не прызнаў улады Аблвыкамзаху, таму на загад яго кіраўнікоў быў разагнаны з выкарыстаньнем вайсковае сілы. Частка дэлегатаў стварыла выканаўчы камітэт, а потым Раду зьезду, якая Трэцяй Устаўной граматай 25 сакавіка 1918 году абвясьціла Беларусь незалежнай і свабоднай дзяржавай — Беларускай Народнай Рэспублікай (БНР)[86].

Ваенна-палітычныя разьлікі Расеі, міжнароднае становішча, дзейнасьць БНР сталі прычынамі фармальнага прызнаньня бальшавіцкімі ўладамі ў Маскве права беларускага народу на нацыянальную дзяржаўнасьць. Выконваючы пастанову ЦК РКП(б), VI Паўночна-Заходняя абласная канфэрэнцыя ў Смаленску пастанавіла аб абвяшчэньні Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі (БССР) у межах Віцебскае, Гарадзенскае, Магілёўскае, Менскае, беларускіх паветаў Віленскае, Ковенскае і Смаленскае губэрняў. Утварэньне БССР з сталіцай у Менску 1 студзеня 1919 году абвешчанае маніфэстам Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі. Паводле патрабаваньня ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 году ўтварылася Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛітБел) з сталіцай у Вільні. Другое абвяшчэньне БССР адбылося 31 ліпеня 1920 году ў Менску[86]. Утварэньне БССР фактычна стала адказам на абвяшчэньне незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, што ад пачатку прызнавалася на афіцыйным узроўні — як зазначаў першы савецкі камісар фінансаў Беларусі Ісак Рэйнгольд на паседжаньні Цэнтральнага Бюро КП(б)Б 22 студзеня 1919 году[87]:

 

Існаваньне Беларускай Рады змусіла вылучыць Беларускую [Савецкую] Рэспубліку

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Существование Белорусской Рады заставило выдвинуть Белорусскую [Советскую] Республику
 

У лістападзе — сьнежні 1920 году адбыўся Слуцкі збройны чын, мэтай якога была абарона непадзельнае Беларусі ў этнічных межах, усталяваньне рэспублікі і прызнаньне Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама незалежнасьць ад Польшчы й Расеі. Слуцкі фронт БНР стаў рэальным вайсковым змаганьнем за незалежнасьць, а Слуцкая брыгада — увасабленьнем волі беларусаў да свае дзяржаўнасьці[88]. Аднак Слуцкае выступленьне, урэшце, здушыла Чырвоная армія[89].

Сярэдняя Літва

 
Літва гістарычная і Летува («Літва этнаграфічная»). Рыга, 1920 г.

Рэспубліка Сярэдняя Літва — дзяржаўна-палітычнае ўтварэньне на тэрыторыі Віленшчыны і Гарадзеншчыны ў 1920—1922 гадох. Рэспубліка была апошняй спробай аднавіць Літву ў гістарычным і канфэдэрацыйным сэнсе (таксама плянавалася ўтварыць Літву Верхнюю і Літву Ніжнюю). Стварэньне дзяржавы стала магчымым у выніку «Бунту Жалігоўскага» дзякуючы Першай Літоўска-Беларускай дывізіі польскай арміі пад кіраўніцтвам ураджэнца Ашмяншчыны Люцыяна Жалігоўскага. Разьмешчаная вакол гістарычнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні — дзяржава 18 месяцаў была буфэрнай зонай паміж Польскай Рэспублікай, ад якой залежала, і Летувой, якая дэкляравала свае правы на гэтую тэрыторыю[90].

Па некаторых затрымках, зьвязаных з пратэстам Лігі народаў (Жэнэва, Швайцарыя), якая плянавала ўвод міжнародных войскаў, 8 студзеня 1922 году адбыліся выбары ў Сойм і тэрыторыя рэспублікі была анэксаваная Польшчай. Люцыян Жалігоўскі пазьней у сваіх мэмуарах, выдадзеных у Лёндане ў 1943 годзе, асудзіў палітыку анэксіі і закрыцьця беларускіх школаў ды адмаўленьня ад канфэдэрацыйных плянаў маршалка Юзэфа Пілсудзкага польскім «саюзьнікам»[91].

  9 кастрычніка 1920 году заняў Вільню ня польскі генэрал Жалігоўскі, а літвін Жалігоўскі. Мараю гэтага апошняга было жыць сярод суайчыньнікаў на літоўскай зямлі. Я не вылучаў сярод іх ні палякаў, ні русінаў, ні жмудзінаў. Будучы літвінам, я ніколі не пераставаў быць палякам. Два гэтыя паняцьці зьвязаныя між сабою. Яны ўзаемна дапаўняюць адно другое.  

— Успаміны Люцыяна Жалігоўскага

Таксама генэрал захапляўся ідэямі панславізму: «Але ня толькі геаграфічна Літва была сэрцам славянства. Была ім маральна. Яна, адна з усіх славянскіх народаў, магла лёгка пагаварыць з усімі. Як з Польшчай, так з Расеяй, так з Украінай. Уклад псыхічны літоўскіх народаў быў як бы створаны, каб прымірыць усіх. У яго ніколі не было варожасьці, ні нацыянальнай, ні рэлігійнай, ні культурнай». Некалькімі ж дзесягодзьдзямі раней у пратаколе допыту 19-гадовага рэвалюцыянэра 10 сакавіка 1887 году пазначана, што Юзэф Пілсудзкі казаў:[92]

  Завуць мяне Восіп Восіпавіч Пілсудскі; ад роду маю 19 гадоў; паходжаньне і народнасьць дваранін, беларус…  

— Пратакол допыту Юзэфа Пілсудскага ад 10 сакавіка 1887 г.

Беларуская ССР і Заходняя Беларусь

 
Мапа Беларусі 1924 году з пазначэньнем тагачасных граніцаў БССР і беларускіх тэрыторыяў у межах іншых дзяржаваў

Тэрыторыя адноўленае БССР складалася толькі з 6 паветаў Менскае губэрні. Паводле Рыскае мірнае дамовы 1921 году да Польшчы адышла Заходняя Беларусь. 30 сьнежня 1922 году ўтварыўся Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР), у які ўвайшла і БССР. Паводле прапановы партыйна-савецкага кіраўніцтва БССР цэнтральныя ўлады згадзіліся ў 1924 і 1926 гадох на ўзбуйненьне БССР шляхам улучэньне ў яе склад часткі Віцебскае і Гомельскае губэрняў. У 1920-я — пачатку 1930-х гадоў у Беларусі праводзіліся сацыялістычная індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскае гаспадаркі, у 1924—1929 гадох праводзілася палітыка беларусізацыі[86].

Цяжкім злачынствам супраць усіх пластоў грамадзтва сталі палітычныя рэпрэсіі, якія набылі сыстэмны характар у пачатку 1930-х гадоў, а найбольшы размах мелі ў 1937—1938 гадох. У выніку паходу Чырвонае Арміі ў верасьні 1939 году ў Заходнюю Беларусь ейную тэрыторыю далучылі да БССР, аднак Віленшчыну перадалі Летуве. Летува атрымала каля 6880 квадратных кілямэтраў (2660 квадратных міляў) тэрыторыі Віленскага краю (у тым ліку Вільню, гістарычнаю сталіцу Вялікага Княства Літоўскага). Сярод жыхароў Вільні, прадстаўнікі сучаснае летувіскае нацыянальнасьці складалі тады ўсяго 3%. Далучэньне земляў ажыцьцяўлялася ў адпаведнасьці з сакрэтным пратаколам да Дамовы аб ненападзе паміж Нямеччынай і СССР[86].

У час нямецка-савецкай вайны 1941—1945 гадоў (эпізоду Другой сусьветнай вайны) на тэрыторыі Беларусі разгарнулася партызанскае і падпольнае змаганьне. Паводле афіцыйных савецкіх зьвестак, у Савецкай Арміі, савецкіх партызанскі фармаваньнях і шэрагах савецкіх падпольнікаў супраць арміі Трэцяга Райху змагалася больш за 1,5 млн жыхароў Беларусі. Вайна нанесла рэспубліцы велізарныя страты. Паводле сучасных ацэнак, загінуў кожны трэці жыхар Беларусі. Рэспубліка страціла больш за палову нацыянальнага багацьця. У 1945 годзе паводле савецка-польскае дамовы аб дзяржаўнай граніцы ад 18 жніўня 1945 году, 17 раёнаў Беластоцкае вобласьці з горадам Беластокам і 3 раёны Берасьцейскае вобласьці ўлады СССР перадалі ў склад Польшчы[86]. У 1945 годзе Беларусь стала сузаснавальніцай ААН, аднак яе ўдзел ня быў самастойным, а падпарадкоўваўся дэлегацыі СССР.

У 1951 годзе зацьвердзілі новы сьцяг БССР, у 1955 годзе — рэспубліканскі гімн[86]. У 1986 годзе Беларусь сталася асноўнай ахвярай Чарнобыльскае катастрофы.

Рэcпубліка Беларусь

Сацыяльна-эканамічны крызіс другое паловы 1980 — пачатку 1990-х гадоў спрыяў нарастаньню дэзінтэграцыйных працэсаў у СССР. 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Жнівеньскі путч у Маскве (19—21 жніўня 1991) і падтрымка яго кіраўніцтвам КПБ паглыбіла крызіс сыстэму ўлады, якая існавала ў той час у Беларусі. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны савет БССР прыпыніў дзейнасьць КПБ на тэрыторыі Беларусі. 19 верасьня 1991 году афіцыйную назву Беларускай дзяржавы зьмянілі на Рэспубліку Беларусь. У якасьці дзяржаўных сымбаляў аднавілі беларускія нацыянальныя герб Пагоню і бел-чырвона-белы сьцяг. У сьнежні 1991 году ў выніку дэнансацыі дамовы 1922 году СССР спыніў існаваньне. 8 сьнежня 1991 году лідэры Беларусі (Станіслаў Шушкевіч), Украіны (Леанід Краўчук) і Расеі (Барыс Ельцын) у Белавескай пушчы падпісалі пагадненьне аб утварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. У 1994 годзе прынялі Канстытуцыю Беларусі, адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары. Паводле вынікаў другога туру, першым прэзыдэнтам краіны абралі Аляксандра Лукашэнка.

Актывізацыя прарасейскіх настрояў ва ўладных колах Беларусі адзначалася яшчэ з восені 1993 году, што выявілася ў працы Канстытуцыйнай Камісіі: большасьць яе сябраў выказаліся за тое, каб упамінаньне крыніцаў Беларускай дзяржаўнасьці — ня толькі Вялікага Княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі, але і Беларускай ССР — выключыць з тэксту Канстытуцыі Беларусі. Такую пастанову падтрымала большасьць дэпутацкага корпусу[93]. Увогуле, у 1991—1994 гадох Беларусь была адзінай краінай з былых рэспублік СССР, дзе нацыянальныя палітычныя сілы ня мелі прадстаўніцтва ў міністэрствах і структурах мясцовай выканаўчай улады — фактычна ня мелі доступу да рэальнага кіраваньня дзяржавы[94]. Аднак поўнае аднаўленьне русіфікацыйнай моўнай і культурнай палітыкі адбылося толькі па ўсталяваньні Лукашэнкам аўтарытарнага рэжыму, што стала вынікам супадзеньня інтарэсаў уладаў Расеі, якія рэанімавалі імпэрскую ідэю, і Лукашэнкі, які меў спадзяваньні праз далучэньне Беларусі да Расеі замяніць яе нямоглага прэзыдэнта Барыса Ельцына[95]. У 1995 годзе па акце тэрору ў парлямэнце Беларусі ён правёў рэфэрэндум, які супярэчыў Канстытуцыі Беларусі і дзейнаму заканадаўству[96][97][98], адзначаўся парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня[99]. Па рэфэрэндуме, Лукашэнка пазбавіў беларускія нацыянальныя сымбалі бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоню статусу афіцыйнай дзяржаўнай сымболікі і надаў дзяржаўны статус расейскай мове.

 
300-тысячны мітынг супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня. Менск, 16 жніўня 2020 г.

Улетку 1996 году 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савету паставілі подпісы пад імпічмэнтам прэзыдэнту з прычыны парушэньня ім Канстытуцыі Беларусі. У адказ Лукашэнка з парушэньнем Канстытуцыі і закону «Аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» правёў 24 лістапада 1996 году чарговы рэфэрэндум, на падставе афіцыйна абвешчаных вынікаў якога разагнаў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня і ўтварыў цалкам падкантрольны Нацыянальны сход, які стаў найвышэйшым заканадаўчым органам рэжыму ў Беларусі. Адначасна апазыцыю цалкам выціснулі з тэлевізіі і радыё, а апазыцыйным газэтам не давалі друкавацца. У знак пратэсту ў адстаўку падалі прэм’ер-міністар Беларусі, два іншыя міністры і сем судзьдзяў Канстытуцыйнага суду. У гэтых умовах Злучаныя Штаты і Эўразьвяз адмовіліся прызнаваць легітымнасьць рэфэрэндуму. Тым часам Лукашэнка канцэнтраваў у сваіх руках уладу з дапамогаю ўзмацненьня спэцыяльных службаў, у прыватнасьці КДБ.

У красавіку 1998 году Лукашэнка стварыў г. зв. «Саюз Расеі і Беларусі», пазьней абвясьціў пра стварэньне г. зв. «Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі». Улады Расеі актыўна падтрымлівалі аўтарытарны рэжым у Беларусі ад часоў палітычнай крызы 1996 году, калі Лукашэнку зь іх дапамогай удалося ўнікнуць імпічмэнту і здабыць абсалютную ўладу ў краіне[100].

Незаконныя прэзыдэнцкія выбары з падкантрольнай Лукашэнку працэдурай падліку галасоў праходзілі ў 2001, 2006, 2010 і 2015 гадох. Кожныя зь іх выклікалі пратэсты грамадзянаў Беларусі і крытыку з боку ЗША і краінаў Эўразьвязу — найперш праз працэдуру падліку галасоў, якая дазваляла цалкам фальсыфікаваць вынікі і адкідала ўсякі кантроль за падлікам галасоў для не зьвязаных з рэжымам Лукашэнкі грамадзянаў Беларусі.

8 жніўня 2020 году прайшлі чарговыя незаконныя прэзыдэнцкія выбары, па якіх адбыліся масавыя пратэсты супраць іх фальсыфікацыі, гвалту і беззаконьня. Пратэсты адзначаліся найбольшай за ўсю гісторыю колькасьцю ўдзельнікаў (у Менску выходзілі сотні тысячаў чалавек, у абласных цэнтрах — дзясяткі, у многіх раённых — тысячы) і праходзілі пад беларускай нацыянальнай сымболікай. У час здушэньня гэтых пратэстаў гвалт рэжыму Лукашэнкі над грамадзянамі Беларусі перайшоў на прынцыпова новы ўзровень, калі ён выявіўся забойствамі і масавымі катаваньнямі, а маштаб рэпрэсіяў у краіне наблізіўся да часоў сталінскага тэрору[101].

Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году адкрыта прадэманстравала, што Беларусь знаходзіцца пад гібрыднай[8][9][10][11] акупацыяй Расеі[12][13][14][15][16][17].

25 сакавіка 2023 году Ўладзімер Пуцін заявіў, што Расея разьмяшчае у Беларусі сваю тактычную ядзерную зброю, што неўзабаве ажыцьцявілі[102][7].

Дзяржаўны лад

Беларусь — унітарная дзяржава, форма кіраваньня — прэзыдэнцкая рэспубліка. Тэрмін для кожнага прэзыдэнту складае пяць гадоў. Паводле Канстытуцыі Беларусі 1994 году, прэзыдэнт дэ-юрэ можа займаць пасаду ня больш за два тэрміны, аднак у 2004 годзе на падставе афіцыйна абвешчаных вынікаў рэфэрэндуму рэжым Лукашэнкі дэ-факта прыбраў гэтае абмежаваньне[103]. Першым прэзыдэнтам стаў Аляксандар Лукашэнка, абраны на гэтую пасаду ў другім туры выбараў 1994 году. У 1996 годзе з ініцыятывы Лукашэнкі прайшоў рэфэрэндум, на падставе афіцыйна абвешчаных вынікаў якога ў Канстытуцыю ўнесьлі шэраг зьменаў, а Лукашэнка павялічыў свой тэрмін на 2 гады, такім чынам наступныя афіцыйныя прэзыдэнцкія выбары адбыліся ў 2001 годзе.

Галоўны орган заканадаўчай улады — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, ліквідаваны Лукашэнкам на падставе афіцыйна абвешчаных вынікаў рэфэрэндуму 1996 году і заменены на падкантрольны рэжыму Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата) і Савету Рэспублікі (верхняя палата). З улікам таго, што назва «Вярхоўны Савет» небеларуская і паходзіць ад Беларускай ССР, выказваюцца прапановы вярнуць парлямэнту краіны традыцыйную ад часоў Вялікага Княства Літоўскага назву — Сойм[104][105].

Судовая ўлада ажыцьцяўляецца судамі, найвышэйшы судовы орган — Вярхоўны суд. Гаспадарчыя спрэчкі паміж прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі разглядае Вышэйшы гаспадарчы суд. Кантроль за канстытуцыйнасьцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыцьцяўляе Канстытуцыйны суд, легітымны склад якога, аднак, разагнаны па рэфэрэндуме 1996 году[106]. Нагляд за дакладным і аднастайным выкананьнем законаў ускладаецца на Генэральнага пракурора. Кантроль за выкананьнем дзяржаўнага бюджэту і выкарыстаньнем дзяржаўнай уласнасьці ажыцьцяўляе Камітэт дзяржаўнага кантролю[107].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі вобласьцяў. Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. Тэрыторыя раёну падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкаваньня. Беларусь падзяляецца на шэсьць вобласьцяў, якія маюць назву паводле свайго адміністрацыйнага цэнтру. У сваю чаргу гэтыя вобласьці падзяляюцца на 118 раёнаў. Сталіца краіны Менск мае адмысловы статус.

Цяперашні адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі фактычна застаўся з часоў Беларускай ССР. Адміністрацыйна-тэрытарыльныя адзінкі маюць савецкія небеларускія афіцыйныя назвы, з гэтай прычыны прапануецца вярнуць традыцыйныя ад часоў Вялікага Княства Літоўскага назвы — ваяводзтвы (замест вобласьцяў), паветы (замест раёнаў) і староствы (замест сельсаветаў)[104]. З улікам таго, што наяўны падзел забясьпечвае моцную цэнтралізацыю і адміністрацыйна-палітычны кантроль над мясцовай ўладай з боку цэнтральных ворганаў улады, дзеля зьмяншэньня цэнтралізацыі, адміністрацыйнай і бюджэтнай нагрузкі выказваюцца прапановы павялічыць колькасьць адзінак самакіраваньня першага ўзроўню (ваяводзтваў)[108].

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

 
Беларусь з космасу, чэрвень 2010 г.

Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Эўропы. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувою на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні. Агульная працягласьць дзяржаўнай граніцы складае 2969 км. Адлегласьць ад Менску да сталіц суседніх дзяржаваў: Вільні — 215 км, Рыгі — 470, Варшавы — 550, Кіева — 580, Масквы — 700 км.

Плошча Беларусі — 207,598 тыс. км². Найбольшая працягласьць краіны з захаду на ўсход — 650 км, з поўначы на поўдзень — 560 км. У Эўропе Беларусь паводле плошчы нязначна саступае Вялікабрытаніі і Румыніі, больш чым у 2,2 разу пераўзыходзіць Партугалію і Вугоршчыну і прыкладна ў 5 разоў — Нідэрлянды, Швайцарыю.

Рэльеф і карысныя выкапні

 
На Сьвятой гары (345 м), найвышэйшым пункце Беларусі

Беларусь знаходзіцца на Ўсходнеэўрапейскай раўніне. Тэрыторыя галоўным чынам раўнінная з рэдкімі ўзвышшамі (Менскае, Наваградзкае, Ашмянскае, Віцебскае і іншыя), якія разьмяшчаюцца пераважна ў цэнтральнай частцы краіны і складаюць Беларускую граду. Найвышэйшы пункт — Сьвятая гара, 345 м; найніжэйшы — на рацэ Нёмане, 90 м над узроўнем мора.

Асаблівасьці рэльефу Беларусі вызначаюцца геалягічнай будовай тэрыторыі. Да прыпаднятых частак крышталічнага падмурка прымяркоўваюцца ўзвышшы. Тэрыторыі з глыбокім заляганьнем крышталічнага падмурка звычайна займаюць нізіны. Вызначальным фактарам фармаваньня рэльефу Беларусі сталі ледавікі. За апошнія 500—600 тыс. гадоў тэрыторыя краіны спазнала ня менш за 5 зьледзяненьняў.

На тэрыторыі Беларусі выявілі больш за 5 тысячаў радовішчаў і пакладаў карыстных выкапняў[107]. Сярод іх можна выдзяліць нафту, прыродны газ, жалезную руду, даляміты, будаўнічыя матэрыялы — жвір, гліны, пясок, крэйду, граніт, торф, сапрапэль і іншыя.

Глебы

Асаблівасьці геалягічнага мінулага Беларусі, яе рэльефу, клімату, расьліннасці абумовілі складаную будову глебавага покрыва тэрыторыі. Асноўныя глебаўтваральныя пароды адпавядаюць зоне ледавіковай акумуляцыі: азёрна-ледавіковыя, марэнавыя, водна-ледавіковыя адклады, алювіяльныя наносы, торф. Сярод глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы (пад лугавой травяністай расьліннасьцю), падзолісты (пад лясной расьліннасьцю), балотны (у паніжаных месцах, дзе назапашваецца вільгаць) і іх спалучэньні.

З улікам ступені праяўленьня асноўнага глебаўтваральнага працэсу вылучаюцца тыпы глебаў: дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, абалонавыя, дзярнова-карбанатныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя. Паводле мэханічнага складу адрозьніваюць гліністыя, сугліністыя, супясковыя, пясковыя і тарфяныя глебы.

Клімат

 
Краявід Беларусі ўлетку
 
Краявід Беларусі ўзімку

Беларусь мае мерны кантынэнтальны клімат, бо месьціцца ў мерным пасе на шляху заходніх паветраных масаў з Атлянтычнага акіяну. У роўнадзеньні 21 сакавіка і 23 верасьня вышыня сонца роўная 90° і 23,5°. Гадавая сумарная радыяцыя ў Беларусі складала 3500 мэгаджоўляў/м² на поўначы і 4100 мэгаджоўляў/м² на поўначы (85—97 кілякалёрыяў/см). У ліпені, які ёсьць найцяплейшым месяцам, сумарная радыяцыя 9-кратна большая, чым у найхаладнейшым месяцы — студзені. Улетку пераважае наўпроставая сонечная радыяцыя, што складае 52% ад сумарнай. Узімку — расьсеяная радыяцыя, што складае 70% ад сумарнай. Гадавая расьсеяная радыяцыя розьнілася ад 2100 мэгаджоўляў/м² на поўдні да 1900 мэгаджоўляў/м² на поўначы. Сярэднегадавая працягласьць сонечнага зьзяньня вагалася ад 73 дзён на поўначы да 78 на поўдні. Найбольшая яго працягласьць назіралася ў чэрвені (11—12 дзён), найменшая — у сьнежні (25-30 гадзінаў). На цёплае паўгодзьдзе прыпадала каля 80% гадавой працягласьці сонечнага зьзяньня. Гадавая сума фотасынтэтычнаактыўнай радыяцыі, 1% якой спажывалі зялёныя расьліны, складала да 1900 мэгаджоўляў/м² на поўначы да 2200 мэгаджоўляў/м² на поўдні. Дадатны радыяцыйны балянс краіны складаў 1500—1800 мэгаджоўляў/м² у сярэднім за год і паступова нарастаў з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад[109].

Цягам году над Беларусьсю пераважаюць заходнія вятры, якія пераносяць марское атлянтычнае паветра, разам зь якім перамяшчаюцца цыклёны. Узімку пануюць паўднёва-заходнія і заходнія вятры. Паступленьне цыклёнаў зімой вядзе да павышэньня вільготнасьці і воблачнасьці, што выклікае адлігу і туманы. Пранікненьне кантынэнтальнага паветра мерных шыротаў прыносіць марознае надвор’е з паніжэньнем сярэднесодневай тэмпэратуры да −10—15 °C. Звычайна арктычнае паветра ўрываецца пасьля адлігі, што выклікае рэзкае пахаладаньне з парывістым ветрам. Морскае арктычнае паветра стварае воблачнае надвор’е, а кантынэнтальнае з усходняй Арктыкі — яснае, што паніжае тэмпэратуру паветра да −40 °C. Улетку пераважаюць паўночна-заходнія і заходнія вятры. Арктычнае паветра праграецца ў ніжніх слаях і выклікае працяглыя засухі. На паўднёвым усходзе пераважае трапічнае паветра, што пры руху на поўнач абумоўлівае рэзкае пацяпленьне і вылікае засушлівае надвор’е ўлетку да 38 °C і адлігу ўзімку. Сярэднегадавая хуткасьць ветру складае 3,5—4 м/с на раўнінах і ўзвышшах, 3—3,5 м/с у нізінах і далінах рэк. Увосень і ўзімку праз цыклёны хуткасьць ветру павялічваецца, а ўвесну і ўлетку памяншаецца на 0,5 м/с. Сярэднегадавая тэмпэратура для ўсёй Беларусі складала 5,8 °C. Сярэднегадавая ізатэрма вагаецца ад 7 °C у Берасьцейскай вобласьці да 4,5 °C у Віцебскай. У асобныя гады сярэдняя тэмпэратура сягае ад 4,5—5 °C да 7—9,5 °C. Працягласьць цёплага пэрыяду году з тэмпэратурай вышэйшай за 0 °C складае 250—260 дзён на паўднёвым захадзе і 220—230 на паўночным усходзе. У ліпені сярэднямесячная тэмпэратура вагаецца ад 17,5 °C на поўначы да 19 °C на поўдні. Адхіленьні ад звычайнай тэмпэратуры можа складаць 3—4 °C. Найбольшая тэмпэратура расьце ад 35 °C у Віцебску да 38 °C у Гомлі. У студзені сярэдняя тэмпэратура складала −6,7 °C са зьмяненьнем ад −4,5 °C на паўднёвым захадзе да −8 °C на паўночным усходзе. На захадзе звычайна цяплей амаль на 2 °C, чым на ўсходзе празь пераважнае ўзьдзеяньне атлянтычнага паветра. Адхіленьні тэмпэратуры могуць дасягаць 3—6 °C. Найменшыя тэмпэратуры зьмяняліся ад −41 °C у Віцебску да −35 °C у Гомлі[109].

У гадавым ходзе найбольш пругкасьці вадзяной пары прыпадае на ліпень — 14-15 гэктапаскаляў (ГПа), найменш на студзень — 3-4 ГПа. Узімку пругкасьць складае ад 3,5 ГПа на поўначы да 4 ГПа на поўдні. Улетку — ад 14,5 ГПа да 15 ГПа. На марэнных узвышшах пругкасьць меншая на 0,5—1 ГПа, чым на раўнінах. Сярэднегадавая вільготнасьць складала каля 80%. Найбольшая ў сьнежні-студзені — каля 90%. Найменшая ў траўні-чэрвені — 65%. Павялічаная на 3—5% вільготнасьць адзначалася каля вадаёмаў, на балотах, у лясах і на ўзвышшах. У сухія летнія дні віготнасьць апускалася менш за 30%. У сярэднім налічвалася 5—7 сухіх дзён на поўначы і ўзвышшах і 13—17 на поўдні. Часам іх лік дасягаў 20—40 за год. Больш за ўсё сухіх дзён назіралася ў траўні. На поўначы і ўсходзе налічвалася 136—145 дзён зь вільготнасьцю звыш 80% за год, на поўдні і паўднёвым захадзе — 107—113. На ўзвышшах налічвалася да 152 вільготных дзён за год. Узімку было больш вільготных дзён, чым улетку. У сьнежні налічвалася 23—27 вільготных дзён. У траўні 2-4 такіх дні. Высокая вільготнасьць спрыяла туманам, што часьцей узьнікалі ў замкнёных катлавінах, на балотах і азёрах. За год здаралася ад 35 да 100 дзён з туманам. На Менскім і Наваградзкім узвышшах 65—100 такіх дзён. Звыш 60% дзён з туманамі адбывалася ў халодную пару году з кастрычніка па сакавік. Пахмурных дзён налічвалася ад 135 на паўднёвым усходзе да 175 на паўночным захадзе. Узімку верагоднасьць пахмурнага неба складала 80—85%. У сьнежні ў сярэднім 21—23 дні бяз сонечнага надвор’я. У цёплую пару году воблачнасьць складала да 45—55%. У сярэднім за год у Беларусі выпадала звыш 600—700 мм. Марэнныя ўзвышшы сярэдзіннай Беларусі атрымлівалі звыш 650—700 мм. На Наваградзкім узвышшы выпадала 769 мм ападкаў, што было найбольшым паказьнікам у Беларусі. На нізінах выпадала 600—650 мм. Адхіленьні ад сярэднегадавой нормы складалі 100—200 мм ападкаў. Найбольш ападкаў выпадала ў Васілевічах — 1115 мм, найменш у Брагіне — 298 мм. На цёплую пару з красавіка па кастрычнік прыпадала каля 70% ападкаў за год. У гадавым ходзе найбольш ападкаў выпадала ў ліпені — 75—95 мм, найменш у лютым — 30-40 мм. У цёплую пару пераважалі залевы, якія перавышалі сярэднемесячныя ападкі ў 2—3 разы. Найбольшы ўлічаны ўзровень быў у жніўні ў Пружанах — 329 мм. Часам улетку ападкі не выпадаюць да месяца. Лік дзён з ападкамі складаў ад 193—195 на паўночным захадзе да 145 на паўднёвым усходзе. У сярэднім кожны другі-трэці дзень з ападкамі. Зрэдку за дзень выпадае месячная норма ападкаў. Найбольшы содневы лік атмасфэрнай вільгаці адзначылі ў ліпені 1973 году на станцыі Слаўнае Талачынскага раёну (Віцебская вобласьць). У халодную пару зь лістапада па сакавік утвараецца сьнегавое покрыва, якое ляжыць ад 75 дзён на паўднёвым захадзе да 125 на паўночным усходзе. Часам выпадзеньне сьнегу адзначаецца ў кастрычніку. Устойлівае сьнегавое покрыва ўсталёўваецца ў сьнежні. Яго разбурэньне назіраецца ў пачатку сакавіка на паўднёвым захадзе (ПдЗ) і пры канцы сакавіка на паўночным усходзе (ПнУ). Найбольшая сярэдняя вышыня сьнегу складае ад 15 см на ПдЗ да звыш 30 см на ПнУ. У цёплыя маласьнегавыя зімы вышыня сьнегу ўдвая меншая. Запас вады ў сьнегавым покрыве складае ад 30-40 мм на ПдЗ да 80-100 мм на ўсходзе ПнУ[109].

Водныя багацьці

 
Нарач — найбольшае возера Беларусі

Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў басэйне Чорнага (58% тэрыторыі) і Балтыйскага (42%) мораў[110]. Агульная даўжыня 20,8 тысячаў рэк краіны складае 90,6 тыс. кілямэтраў. 7 рэк маюць даўжыню звыш 500 км: Бярэзіна, Вяльля, Дзьвіна, Дняпро, Нёман, Прыпяць і Сож. Шэсьць зь іх, апроч Бярэзіны, ёсьць церазьмежнымі. Агульны аб’ём воднага сьцёку рэк — 57,9 млрд кубічных мэтраў у сярэднім у год.

Азёраў каля 11 тыс., 75% зь іх з плошчай люстэрка да 0,1 км². Найбольшае возера — Нарач (плошча 79,6 км²), найглыбейшае — Доўгае (53,6 м). Агульны аб’ём вады ў азёрах плошчай больш за 1 км² складае 6—7 млрд м³. Найбольшы аб’ём вады ў азёрах вадазбораў рэк Дзьвіны (72% усіх запасаў) і Нёмана (20%)[111].

Таксама краіна багатая на балоты, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палесьсі.

Расьліннасьць і жывёльны сьвет

 
Зубар — жывёла-сымбаль Беларусі
 
Белавеская пушча, аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО

На 21 сакавіка 2013 году амаль 40% плошчы Беларусі займаў лес, агульная плошча якога складала 9,5 мільёну гектараў. Запас драўніны складаў 1,6 млрд кубічных мэтраў. Паводле мэтавага прызначэньня лясы падзяляліся на: эксплюатацыйныя (49%), аздараўленчыя (17%), вадаахоўныя (16%), прыродаахоўныя (14%) і ахоўныя (4%). Налічвалася 107 відаў дзікарослых дрэваў і 1,5 тыс. увезеных зь іншых краёў, сярод іх — 28 мясцовых відаў дрэваў, каля 60 відаў хмызьнякоў, 15 — паўхмызьнякоў і 8 — хмызьнячкоў[112]. Пераважнымі пародамі былі: хвойныя (60%; хвоя ды елка), мяккалістыя (36,5%; асіна, бяроза і вольха) і цьвёрдалістыя (3,5%; дуб). Іншыя важныя лесаўтваральныя пароды: ясень, ліпа, клён і граб. Найбольш пашыраныя ўвезеныя віды дрэваў: лістоўніцы сыбірская і эўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя і Веймутава, паўночны дуб, таполі пірамідальная, ляўралістая і бальзамічная. 70% плошчы займае прыродная расьліннасьць, што налічвае 12 тыс. відаў. Звыш 200 відаў ахоўваецца дзяржавай. У гадавальніках лясных гаспадарак за год вырошчваецца звыш 280 відаў расьлінаў, больш за 310 млн лясных высадкаў[113].

 
Валошка — кветка-сымбаль Беларусі
 
Белы бусел — птушка-сымбаль Беларусі

Жывёльны сьвет налічвае 457 відаў хрыбетных (у тым ліку 73 віды сысуноў, 290 відаў птушак, каля 60 відаў рыб) і больш за 20 тысячаў бесхрыбетных жывёлаў. Гаспадарчае значэньне маюць прамыслова-паляўнічыя віды жывёлаў — лісіца, куніца, трус, выдра, тхор, гарнастай, лось і дзік.

17 відаў сысуноў, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды вусякоў — улучаныя ў чырвоную кнігу Беларусі. Для іх аховы ў месцах расьсяленьня існуюць дзяржаўныя запаведнікі і заказьнікі.

У студзені 2011 году 1459 сяброў грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» налічылі ў краіне 39 882 птахі 58 відаў, што засталіся зімаваць[114].

Экалёгія

Беларусь больш за іншыя краіны пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Кірунак ветру ў першыя дні і тыдні па аварыі абумовіў тое, што з усяго аб’ёму цэзу-137, які выпаў ў Эўропе, каля 70% прыпала на тэрыторыю Беларусі.

На пачатак 2016 году на забруджаных тэрыторыях знаходзіцца 2371 населены пункт (зь іх 28 местаў і мястэчак), дзе пражывае 1141,8 тысячы чалавек (12% насельніцтва Беларусі)[115].

Насельніцтва

Дэмаграфія

 
Зьмяненьне колькасьці насельніцтва Беларусі ў 1950—2020 гг.

Колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка 2019 году склала 9 413 446 чалавек[2]. Пры гэтым у параўнаньні з уліковымі зьвесткамі колькасьць насельніцтва меншая на 41 000 чалавек. Аднак, паводле спэцыялістаў, да гэтага прычынілася памяншэньне наяўнага насельніцтва за кошт павелічэньня колькасьці мігрантаў. Сапраўдная колькасьць жыхароў зьмяняецца, бо колькасьць мігрантаў зьніжаецца, але яны не паведамляюць пра свой ад’езд у міліцыю. Таксама значны ўнёсак у станоўчы дэмаграфічны балянс зрабіў міграцыйны прырост, які за 2014 год склаў 15,7 тысячаў чалавек, даволі вялікі адсотак зь іх склалі грамадзяне Ўкраіны, якія пакінулі месца свайго жыхарства з прычыны ваенных дзеяньняў[116]. Сумарны каэфіцыент нараджальнасьці ў Беларусі складае 1,7 на адну жанчыну. У апошні час назіраецца павелічэньне сумарнага каэфіцыенту нараджальнасьці. Аднак, як і раней, ён не забясьпечвае ў краіне ўзроўню простага ўзнаўленьня насельніцтва.

Сталіца Беларусі Менск — найбуйнейшы горад, насельніцтва якога на ліпень 2015 году складала 1,938 млн чалавек[117]. Такім чынам у галоўным горадзе краіны пражывае 20,4% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Сярод вобласьцяў лідыруе Гомельская вобласьць, дзе пражывае амаль кожны сёмы жыхар, а Гомель зьяўляецца другім паводле велічыні горадам у краіне, у ім на 2014 год налічвалася 512 тысячаў чалавек. Іншыя буйныя гарады: Магілёў (371 тыс.), Віцебск (363 тыс.), Горадня (357 тыс.) і Берасьце (331 тыс.). Да гарадоў, у якіх пражываюць больш за 100 тысячаў чалавек, належаць Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Пінск, Ворша, Мазыр, Салігорск і Наваполацак[118].

Паводле этнічнага складу пераважаюць беларусы, якія складаюць 83,7% ад агульнай колькасьці насельніцтва Беларусі[3]. Наступнымі найбуйнейшымі этнічнымі групамі зьяўляюцца расейцы (8,3%), палякі (3,1%) і ўкраінцы (1,7%)[3]. Шчыльнасьць насельніцтва складае каля 50 чалавек на квадратны кілямэтар. 70% ад агульнай колькасьці насельніцтва канцэнтруецца ў гарадзкіх раёнах.

Рэлігія

 
Эўфрасіньня Полацкая — нябесная заступніца Беларусі
 
Полацкі Сафійскі сабор (XI ст.) — найстарэйшая хрысьціянская царква Беларусі

Паводле ацэнак, 60—70% жыхароў Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі, 15—20% — рыма-каталікамі, 5—10% — пратэстантамі, грэка-каталікамі (уніятамі). Праз савецкае змаганьне з рэлігіяй у краіне пашырыўся атэізм.

У старажытнасьці насельніцтва Беларусі было язычніцкім. У Х—ХІ стагодзьдзях пачало пашырацца хрысьціянства. Адным зь першых місіянэраў быў ісляндзкі вандроўнік Торвальд[119]. Першая хрысьціянская япархія зьявілася ў 992 годзе. Гэта была адміністрацыйная адзінка Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату. У 1387 годзе ў Вялікім Княстве Літоўскім зьявілася першае біскупства Сьвятога Пасаду (Рымска-каталіцкай царквы). У XVI ст. з пачаткам Рэфармацыі многія адукаваныя жыхары ВКЛ прынялі пратэстантызм. У 1596 годзе ў выніку Берасьцейскай уніі праваслаўныя япіскапы перападпарадкавалі Літоўскую (Кіеўскую) мітраполію Сьвятому Пасаду ў выглядзе Рускай уніяцкай царквы. Тым часам супольнасьці беларускіх татараў і жыдоў традыцыйна спавядалі адпаведна іслам і юдаізм.

На канец XVIII ст. каля 70% беларусаў належалі да ўніяцкае (грэцка-каталіцкае) царквы, 15% былі рыма-каталікамі, 7% — юдэямі і толькі 6% — праваслаўнымі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1839 годзе расейскія ўлады забаранілі ўніяцкую царкву і гвалтоўна далучылі яе паству да Ўрадавага сыноду.

З прыходу да ўлады ў 1994 годзе Аляксандра Лукашэнкі і аднаўленьнем палітыкі русіфікацыі Беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы карыстаецца ў Беларусі значнымі прывілеямі. Актыўна дзее Рымска-каталіцкі касьцёл, структуры якога аб’ядноўваюцца ў 4 дыяцэзіі. Агулам паводле зьвестак Касьцёлу ў краіне налічваюцца 1 402 605 вернікаў, большасьць зь якіх прыпадаюць на Менска-Магілёўскую архідыяцэзію[120]. Колькасьць пратэстантаў (розных дэнамінацыяў) ацэньваюць у больш за паўмільёна чалавек. Паводле інфармацыі мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня Беларусі на лістапад 2009 году ў краіне жылі амаль 120 тысячаў мусульманаў[121]. Таксама ёсьць прадстаўнікі іншых веравызнаньняў: юдэі, стараверы і іншыя.

Мовы

 
Беларуская мова як асноўная размоўная мова паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2009 году

Беларуская мова — нацыянальная мова асноўнага насельніцтва краіны беларусаў. Афіцыйны дзяржаўны статус яна атрымала ў Вялікім Княстве Літоўскім, а ў 1918 годзе стала адзінай дзяржаўнай мовай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднаўленьне статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай адбылося ў 1990 годзе, калі Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня прыняў Закон аб мовах. Матывацыяй прыняцьця гэтага закону была абарона беларускай мовы, існаваньне якой апынулася пад пагрозай у выніку шматгадовай ґвалтоўнай палітыкі русіфікацыі[97]. Статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай таксама засьведчыла Канстытуцыя Беларусі 1994 году, прытым расейская мова ў ёй вызначаецца як мова міжнацыянальных зносінаў. Гэтыя акты практычна не пагоршылі веданьня расейскай мовы ў Беларусі (згодна з Законам аб мовах «вывучэньне расейскай мовы ва ўсіх школах Беларусі зьяўляецца абавязковым»[122]), у той жа час за кошт далучэньня да беларускай мовы ў краіне значна павялічылася колькасьць дзьвюхмоўных людзей[97].

У 1995 годзе па ўсталяваньні аўтарытарнага рэжыму Аляксандар Лукашэнка правёў рэфэрэндум, які супярэчыў Канстытуцыі Беларусі і дзейнаму заканадаўству, адзначаўся парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня. На падставе афіцыйны агучаных вынікаў рэфэрэндуму Лукашэнка дэ-факта надаў дзяржаўны статус расейскай мове. Па рэфэрэндуме, нягледзячы на абвешчаную поўную роўнасьць беларускай і расейскай моваў на дзяржаўным узроўні, афіцыйныя асобы (у тым ліку сам Лукашэнка) выступаюць пераважна па-расейску, расейская мова дамінуе ў дзейнасьці большасьці афіцыйных дзяржаўных інстытуцыяў. Адзначаецца бесьперапыннае скарачэньне выкарыстаньня беларускай мовы ў адукацыі. Паводле перапісаў 1999 і 2009 гадоў за 10 гадоў больш чым на 20 адсоткавых пунктаў (з 73% да 53%) зьнізілася доля жыхароў Беларусі, якія вызначылі сваёй роднай мовай беларускую, на 14 адсоткавых пунктаў (з 37% да 23%) стала менш беларускамоўных[123].

У 1990—2000-х гадох фактычна аформілася існаваньне двух правапісаў (шырэй — моўных нормаў): клясычнага беларускага (тарашкевіцы) і наркамаўкі, якая ўтварылася ў выніку савецкай русіфікацыйнай палітыкі і ва ўмовах расейскай акупацыі дазваляецца да ўжытку ў Беларусі ў кірылічным альфабэце. Замест вяртаньня традыцыйнага беларускага лацінскага альфабэту расейская акупацыйная адміністрацыя часткова (дзеля геаграфічных назваў) выкарыстоўвала Інструкцыю па трансьлітарацыі, створаную на яго аснове, аднак у 2023 годзе яе значна наблізілі да расейскага трансьліту.

Адукацыя

 
Фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ)

Паводле 12-га артыкула Кодэксу Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі» 2011 году, асноўная адукацыя ўлучала 6 узроўняў: дашкольную, агульную сярэднюю, прафэсійна-тэхнічную, сярэднюю спэцыяльную, вышэйшую і пасьляўнівэрсытэцкую. Дадатковая асьвета падзялялася на 2 віды: для дзяцей і моладзі і для дарослых. Адмысловае навучаньне прызначалася для людзей з душэўнымі і цялеснымі парушэньнямі зь іх улікам і для іх выпраўленьня і ажыцьцяўлялася на дашкольным і агульным сярэднім узроўнях. Паводле 19-га артыкула Кодэксу, установы асьветы падзяляліся на 12 відаў: 1) дашкольнай адукацыі, 2) агульнай сярэдняй, 3) прафэсійна-тэхнічнай, 4) сярэдняй спэцыяльнай, 5) вышэйшай, 6) спэцыяльнай адукацыі, 7) дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 8) дадатковай адукацыі дарослых, 9) выхаваўча-аздараўленчая ўстанова адукацыі, 10) сацыяльна-пэдадагічная, 11) спэцыяльная навучальна-выхаваўчая, 12) спэцыяльная лекавальна-выхаваўчая. 18 ліпеня 2011 году Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ухваліла Пастанову № 84 «Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб савеце ўстановы адукацыі», паводле якога прадстаўнікі навучэнцаў утваралі 25% яго складу. Паводле 30-га артыкула Кодэксу, налічвалася 10 відаў навучэнцаў: выхаванец, вучань, курсант, студэнт, стажор, магістрант, слухач, асьпірант, сушукальнік і дактарант. Паводле 42-га артыкула, стыпэндыі падзяляліся на 8 відаў: навучальная, асьпіранцкая, сацыяльная, прэзыдэнцкая, спэцыяльная, імянная, пэрсанальная і кіраўнічая. У 59-м артыкуле прыдугледжвалася 3 спосабы дамовы на адукацыю: «на платнай аснове», «за кошт сродкаў рэспубліканскага (мясцовага) бюджэту» і «мэтава»[124]. На 2016 год 99,7% дарослага насельніцтва Беларусі (старэйшае за 18 гадоў) былі пісьменнымі. Ахоп базавай (9 клясаў), агульнай сярэдняй і прафэсійнай асьветай складаў 98% занятага насельніцтва краіны. У больш як 8000 установаў асьветы налічвалася звыш 3 млн навучэнцаў (1/3 насельніцтва) і каля 430 000 выкладнікаў, выхавальнікаў і настаўнікаў (7 навучэнцаў на 1). З 2002/2003 навучальнага году ўвялі 10-бальны парадак адзнакі ведаў замест 5-бальнага[125].

Агульная сярэдняя асьвета ўлучала 3 прыступкі: 1) пачатковая (1—4 клясы); 2) базавая (5—9 клясы); 3) сярэдняя (10—11 клясы). Абедзьве дзяржаўныя мовы (беларуская і расейская) зьяўляліся абавязкоымі для вывучэньня разам з адной замежнай. З 2015/2016 нав. г. на 3-й ступені агульнай сярэдняй асьветы (10—11 клясы) увялі профільнае навучаньне. У выніку з 1 верасьня 2015 г. у 1118 установах агульнай сярэдняй асьветы (36,8%) адчынілі 10-я профільныя клясы. Каля 29 000 вучняў 10-х клясаў (1/3) сталі вывучаць навучальныя прадметы на павышаным узроўні. У 2015/2016 навучальным годзе 958,8 тыс. вучняў навучаліся ў 3038 школах, у тым ліку ў 212 гімназіях (7%) і 29 агульнаадукацыйных ліцэях (1%) з асвойваньнем навучальнай праграмы на павышаным узроўні. Залічэньне ў ВНУ Беларусі ажыцьцяўлялі па конкурсе на аснове вынікаў цэнтралізаванага тэставаньня. Існавала 5 відаў ВНУ: клясычны ўнівэрсытэт, профільны ўнівэрсытэт, акадэмія, інстытут і вышэйшы каледж. У траўні 2015 году ўрад Беларусі стаў удзельнікам Балёнскага працэсу ў выглядзе Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі паводле Лісабонскага пагадненьня 1997 году «Аб прызнаньні кваліфікацыяў датычна вышэйшай адукацыі ў Эўрапейскім рэгіёне». На 2020 год у Беларусі налічалася 51 ВНУ[126]. У 2013/2014 нав.годзе было 430 тыс. студэнтаў. 85% моладзі атрымлівалі вышэйшую асьвету. 1,5% студэнтаў складалі магістранты[127]. У 2014/2015 нав.г. студэнты складалі 4% насельніцтва Беларусі, што было 4-м паказьнікам сярод краінаў сьвету. Палова студэнтаў атрымлівала вышэйшую асьвету завочна. У дзяржаўных ВНУ 53% студэнтаў навучаліся платна, 34% — за кошт бюджэтных сродкаў з наступнай 2-гадовай адпрацоўкай па разьмеркаваньні, 13% — праходзілі мэтавую падрыхтоўку за кошт сродкаў прадпрыемстваў-наймальнікаў, што прадугледжвала ў наступным больш працяглую адпрацоўку. Студэнты пераважна вывучалі зносіны, права, эканоміку і арганізацыю вытворчасьці (мэнэджмэнт). Да 95% студэнтаў прыватных ВНУ атрымлівалі грамадзка-гаспадарчую асьвету. ВНУ Беларусі рыхтавалі на 1-й ступені навучаньня (бакаляўр) па 382 спэцыяльнасьцях, па 2-й ступені (магістар) — па 331 спэцыяльнасьці[128]. Паводле 90-га артыкула Кодэксу «Аб адукацыі», «пры атрыманьні прафэсійна-тэхнічнай, сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі вывучэньне беларускай мовы навучэнцамі … зьяўляецца абавязковым»[124]. Аднак прынамсі з 2006 году ўсе 43 дзяржаўныя і 9 прыватных ВНУ Беларусі былі расейскамоўнымі[129], акрамя беларускамоўнага патоку гістарычнага факультэту БДУ, дзе навучалася 0,1% студэнтаў краіны. У 2016/2017 нав.годзе па-беларуску навучалася 13,3% (128 600) школьнікаў[130].

Ахова здароўя

На канец 2016 году ў Беларусі было 41 517 занятых лекараў (0,4% насельніцтва) і 125 849 мэдычных сясьцёр (3:1 да лекараў). Налічвалася 636 лякарняў на 80 278 месцаў (0,8% насельніцтва), якія падзялялі на 5 відаў ложкаў: 1) тэрапэўтычныя — 28,8% (23 094), 2) хірургічныя — 20,3% (16 309), 3) дзіцячыя — 9,8% (7887), 4) радзільныя — 6,5% (5225), 5) гінэкалягічныя — 4,7%% (3798). Працавала 2 311 паліклінік для дарослых, зь іх 97 дыспансэраў, а таксама 408 дзіцячых паліклінік. Дзеяла 2099 фэльчарска-акушэрскіх і 836 фэльчарскіх пунктаў, 142 жаночых кансультацыяў. За 2016 год лекары правялі 133,613 млн прыёмаў, што склала па 14 прыёмаў на жыхара. У Беларусі прынялі 116 935 родаў, якія склалі 5,17% ад ліку плодных жанчынаў (у веку ад 15 да 49 гадоў). Таксама ўчынілі 27 467 спаронаў, што склалі 23,5% ад родаў. Сярод 7 911 002 (83,3% ад насельніцтва) улічаных выпадкаў захворваньняў 41,8% (3 306 201) выявілі ў дзяцей да 18 гадоў. У сярэднім на дзіця прыпала 1,8 хваробы за год. На хваробы органаў дыханьня прыпала звыш 52% (4 113 931) захваральнасьці насельніцтва. Пагатоў сярод дзяцей такія хваробы склалі 75,2% (2 487 546) выпадкаў. Таксама на інфэкцыі дыхальных шляхоў прыпала 3 324 873 выпадкі — 35% ад усяго насельніцтва, і 121% ад ліку дзяцей (2 227 432). За год налічылі 2 286 497 выпадкаў часовай непрацаздольнасьці праз хваробу, што склала 75% ад занятых. Зь іх на хваробы органаў дыханьня прыпала 45,7% выпадкаў. Агульная працягласьць непрацаздольнасьці праз хваробу склала 26 043 593 дзён або 11,4 дня ў сярэднім[131].

На 2020 год Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўлучала Аддзяленьне мэдычных навук, што налічвала 3 навукова-дасьледчыя ўстановы: УП «Інстытут біяхіміі біялягічна актыўных злучэньняў» у Горадні, «Інстытут радыябіялёгіі» ў Гомелі і «Інстытут фізыялёгіі»[132]. Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь мела ў падпарадкаваньні 16 навукова-практычных цэнтраў: 1) анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі (Лясны пасёлак, Менскі раён), 2) гігіены, 3) дзіцячай анкалёгіі (в. Бараўляны, Менскі раён), 4) дзіцячай хірургіі, 5) «Кардыялёгія», 6) «Маці і дзіця», 7) мэдычнай экспэртызы і рэабілітацыі (пас. Гарадзішча, Менскі раён), 8) мэдычных тэхналёгіяў, 9) нэўралёгіі і нэўрахірургіі, 10) отарыналярынгалёгіі, 11) псыхічнага здароўя, 12) пульманалёгіі і фтызіятрыі, 13) радыяцыйнай мэдыцыны і экалёгіі чалавека, 14) трансфузіялёгіі і мэдычных біятэхналёгіяў, 15) траўматалёгіі і артапэдыі, 16) эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі[133].

Культура

Беларуская культура налічвае тысячы гадоў гісторыі. Яе адметнасьць — сынтэз старажытных мясцовых традыцыяў з заходнімі (каталіцкімі) і ўсходнімі (праваслаўнымі) уплывамі, вынікамі чаго стала зьяўленьне ўнікальных архітэктурных, музычных і літаратурных твораў.

Вялікія страты беларуская культура спазнала ў выніку савецкіх рэпрэсіяў, калі большасьць вядомых беларускіх інтэлектуалаў і прыхільнікаў нацыянальнага адраджэньня маральна або фізычна зьнішчылі[134].

Літаратура

 
Францішак Скарына — беларускі першадрукар
 
Клясыкі беларускай літаратуры Янка Купала (Ян Луцэвіч) і Якуб Колас (Канстантын Міцкевіч)

Літаратура стагодзьдзямі адыгрывала важную ролю ў культуры Беларусі. Беларуская літаратура бярэ свой пачатак ад рэлігійных тэкстаў XI стагодзьдзя. У XII стагодзьдзі працаваў вядомы рэлігійны дзяяч Кірыла Тураўскі[135]. У XVI стагодзьдзі ўраджэнец Полацку Францішак Скарына пераклаў Біблію на беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы і апублікаваў яе ў Празе і Вільні паміж 1517 і 1525 гадамі як першую друкаваную кнігу ў Вялікім Княстве Літоўскім (Беларусі) і ва Ўсходняй Эўропе[136]. Сучасная эпоха беларускай літаратуры пачалася ў канцы XIX стагодзьдзя.

Найбольш вядомыя пісьменьнікі і паэты Беларусі — Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Андрэй Рымша, Васіль Цяпінскі (XVI стагодзьдзе); Лаўрэнці Зізані, Сьпірыдон Собаль, Сімяон Полацкі (XVII стагодзьзе); Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Ядвігін Ш. (XIX стагодзьдзе); Алаіза Пашкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Зьмітрок Бядуля, Кузьма Чорны, Якуб Колас, Міхась Лынькоў, Аркадзь Куляшоў, Ларыса Геніюш, Уладзімер Караткевіч, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Янка Маўр, Іван Мележ, Андрэй Макаёнак, Кандрат Крапіва, Зоська Верас, Пімен Панчанка, Максім Танк, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Анатоль Сыс, Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Вольга Іпатава (XX—XXI стагодзьдзі).

Працэсы палянізацыі і русіфікацыі прычыніліся да таго, што многія пісьменьнікі і паэты, якія мелі беларускае паходжаньне і жылі ў межах этнаграфічнай Беларусі, стваралі свае творы па-польску або па-расейску (Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Тамаш Зан, Сьвятлана Алексіевіч і інш.).

Архітэктура

 
Беразьвецкая царква, узор віленскага барока, зьнішчаная за саветамі
 
Мірскі замак, аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО

Архітэктура Беларусі вызначаецца разнастайнасьцю — найперш праз гістарычныя зьмены геапалітычнага стану краіны. Тут можна знайсьці ўзоры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, будынкі раманскага стылю і готыкі, барока і клясыцызму, мадэрну і эклектыкі.

Гісторыя мураванай архітэктуры Беларусі пачалася з часоў прыняцьця хрысьціянства, калі пад бізантыйскім уплывам тут збудавалі першыя цэрквы (Полацкі Сафійскі сабор, Калоская царква ў Горадні і інш.). У XIV стагодзьдзі пачалося будаваньне замкаў (Лідзкі, Крэўскі, Гарадзенскі і інш.), у XVI ст. — цэркваў-фартэцыяў (Сынковіцкая, Маламажэйкаўская і інш.). Тады ж сфармавалася самабытная гатычная архітэктура Вялікага Княства Літоўскага (беларуская готыка), адметнасьцю якой ёсьць спалучэньне чырвонай цаглянай муроўкі зь белымі атынкаванымі нішамі[137]. У другой палове XVI стагодзьдзя ў Нясьвіжы паўстаў другі ў Эўропе твор архітэктуры стылю барока — Фарны касьцёл. Менавіта ў гэтым стылі выявіўся найбольшы ўнёсак беларусаў у агульнаэўрапейскае мастацтва праз самабытную архітэктуру віленскага[138] і магілёўскага барока[139].

Значныя страты архітэктурная спадчына Беларусі спазнала праз шматлікія войны, аднак найбольшую шкоду ўчыніла палітыка савецкіх уладаў з руйнаваньня помнікаў архітэктуры.

Музыка і тэатар

 
Тэатар опэры і балету ў Менску

Музыка ў Беларусі ў значнай ступені выяўляецца багатымі народнымі традыцыямі і рэлігійнымі ўплывамі. Народную музычную традыцыю краіны можна прасачыць да часоў Вялікага Княства Літоўскага. У XIX стагодзьдзі кампазытар Станіслаў Манюшка стварыў у Менску свае сусьветна вядомыя опэры, у тым ліку «Сялянку» ў супрацы зь беларускім паэтам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. У канцы XIX стагодзьдзя асноўныя беларускія гарады ўжо мелі ўласныя опэрныя і балетныя калектывы.

Па Другой сусьветнай вайны музыка Беларускай ССР засяродзілася на тэме цяжкасьці лёсу беларускага народу або ўслаўленьня памяці ўдзельнікаў вайны. У гэты час Анатоль Багатыроў, стваральнік опэры «У пушчах Палесься», быў адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў сярод беларускіх кампазытараў[140]. Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасна разьвіваючы папулярныя ў сьвеце стылі і кірункі. Творы беларускіх кампазытараў, сусьветнай клясычнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананьні як прафэсійных, гэтак і самадзейных музыкаў.

Кухня

 
Дранікі, адна з найбольш вядомых страваў беларускай кухні

Беларуская кухня фармавалася на аснове страваў і прыёмах гатаваньня агульных для ўсіх славянскіх і іншых індаэўрапейскіх народаў, у тым ліку балцкіх і германскіх. У мінулым у рацыёне насельніцтва Беларусі пераважалі посныя стравы з збожжа, бабовых культур, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насеньня лёну, а таксама прадуктаў зьбіральніцтва, як то грыбоў, ягадаў, садавіны і мёду. Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да летувіскай. У XIII—XIX стагодзьдзяў на яе фармаваньне, асабліва ў прывілеяваных клясаў, значна ўплывалі польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасьцяў, як то габрэйская і татарская кухні. З XIX стагодзьдзя найбольшы ўплыў адзначаецца з боку расейскай кухні[141].

У пачатку XXI стагодзьдзя ў сталіцы і абласных цэнтрах набылі пашырэньне хуткія страўні замежнай кухні. На 2020 год у Менску прынамсі 53 страўні прапаноўвалі беларускую кухню[142]. Іншымі 10 найбольш пашыранымі напрамкамі сярод страўняў сталіцы былі: шавэрма — прынамсі 77 страўняў[143], эўрапейская кухня — 70 страўняў[144], піца, бургеры і сэндвічы — па 69 страўняў[145][146], дранікі і бліны — 43[147], азіяцкая кухня — 40[148], шашлык, грыль і кебаб — 36[149], італьянская кухня — 32[150], паста — 30[151] і сушы — 26[152].

Эканоміка

 
Графічнае адлюстраваньне асноўных экспартных пазыцыяў Беларусі на 2009 год
 
Рост СУП у 1973–2018 гг.

Беларуская эканоміка не рэфармуецца ў бок рынкавай. З савецкіх часоў дзяржаве дагэтуль належыць паноўная роля ў эканоміцы. Прадпрыемствы, збудаваныя за савецкім часам, моцна залежаць ад паставак сыравіны з Расеі. Сельская гаспадарка Беларусі дагэтуль складаецца пераважна з калгасаў. Эканамічна Беларусь арыентуецца на інтэграцыю на постсавецкай прасторы. Апроч нагрузкі, зьвязанай з інфляцыяй, бізнэс у Беларусі мусіць цярпець ціск з боку дзяржаўнае ўлады, увядзеньне ўсё большых абмежаваньняў дзейнасьці. Многія прыбытковыя прадпрыемствы, прыватызаваныя ў пачатку 1990-х гадоў, рэжым Лукашэнкі нацыяналізаваў назад або ўзяў пад кантроль сваёй адміністрацыі. Пры гэтым Беларусь, паводле ацэнак ААН, мае найвышэйшы ўзровень жыцьця ў СНД. У 2018 годзе намінальны налічаны сярэднемесячны заробак вырас на 18,1% (+12,6 з улікам зьняцэньваньня) да 971,4 рубля ($465,07)[153]. Беларусь ёсьць важнай транзытнай краінай паміж Цэнтральнай Эўропай і Расеяй. 50% расейскае нафты і 25% прыроднага газу, якія імпартуюцца на захад, ідуць празь Беларусь. Для Расеі Беларусь разам зь Летувой — асноўны шлях, што спалучае яе з эксклявам Калінінградзкай вобласьцю. Беларусь уваходзіць у г. зв. «Саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі», а таксама ў Эўразійскі эканамічны зьвяз.

У 2018 годзе адмоўнае сальда аплатнага балянсу Беларусі па рахунку бягучых апэрацыяў у замежным гандлі скарацілася да -$34,4 млн. Найбольшым гандлёвым партнэрам Беларусі была Расея, на якую прыпала 38,3% вывазу і 58,8% увозу тавараў. На 28 краінаў Эўразьвязу прыпала 30% вывазу і 18,6% увозу. Сярод асобных краінаў 2-е месца паводле вывазу займала Ўкраіна — 12%, а паводле ўвозу Кітай — 8,2%. Замежны гандаль паслугамі вырас на 11,6% да $14,212 млрд і забясьпечыў дадатнае сальда ў памеры $3,423 млрд. У экспарце паслугаў большасьць складалі: перавозкі — 44,4%, у тым ліку 36,6% грузавыя; кампутарныя (Беларускі парк высокіх тэхналёгіяў) — 18% ($1,586 млрд); падарожжы для іншаземцаў — 10%; будаўнічыя — 9,4%[154].

Фінансы

Сукупны ўнутраны прадукт у 2014 годзе склаў больш за 75 мільярдаў даляраў, адпаведна каля 8 тысячаў даляраў на душу насельніцтва, што зьяўляецца гістарычным рэкордам у адносінах да каляндарнага году. Прырост СУП у 2014 годзе склаў 3,35%, а ў параўнаньні з паказчыкам 2012 году вырас ажно на 18,6%. Рэальны рост СУП з улікам інфляцыі склаў 1,6%[155]. Гадавая рублёвая інфляцыя ў 2014 годзе, якую можна вылічыць пры падліку СУП, склала 18,0%. У 2015 годзе СУП Беларусі зьменшыўся ў сувязі з падзеньнем гэтага паказчыку ў Расеі, асноўным гандлёвым партнэрам, што было выклікана зьмяншэньнем цэнаў на нафту і санкцыямі Эўразьвязу ў адносінах да Расеі. Сукупны вонкавы абавязак Беларусі на 1 студзеня 2015 году склаў 12,6 млрд даляраў ЗША, пры гэтым нутраны дзяржаўны абавязак склаў 48,4 трлн рублёў, павялічыўшыся за год на 12,7 трлн рублёў ці 35,5%[156].

2 студзеня 2009 году адбылася дэвальвацыя беларускага рубля, калі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь усталяваў курс рубля адносна даляра ЗША на ўзроўні 2650 адзінак, за дзень дагэтуль курс быў роўны 2200 рублёў за даляр. Такім чынам, дэвальвацыя за адзіны дзень склала 20%. Да канца лютага рубель яшчэ некалькі страціў адносна даляра і каштаваў ужо 2850 рублёў[157]. Фінансавы крызіс у Беларусі 2011 году прывёў да паўторнай дэвальвацыі, бо перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году ў Беларусі даволі хуткімі тэмпамі расьлі заработкі. У сувязі зь незабясьпечанасьцю рублёвай масы таварамі і паслугамі пачалі павялічвацца тэмпы скарачэньня залатавалютных рэзэрваў, гэтак у сьнежні 2010 году зьніжэньне адбылося на 11,8% (674,7 млн даляраў), за студзень рэзэрвы скараціліся ўжо на 13,7%. Акрамя таго, краіна ўжо доўгі час мела адмоўны зьнешнегандлёвы балянс. У лютым урад выказаўся за крэдытнае падсілкаваньне бюджэту ў памеры 2 млрд даляраў. Адпаведная заяўка была адпраўленая на адрас Антыкрызіснага фонду ЭўраАзЭС. Аднак ужо ў сакавіку Нацбанк спыніў продаж валюты камэрцыйным банкам для пунктаў абмену валюты, шэраг камэрцыйных банкаў абмежаваў валютныя апэрацыі па плястыкавых картках і выдачу крэдытаў у беларускіх рублях. У канцы месяца валюту ўжо амаль немагчыма было купіць, акрамя таго назіралася масавае скарачэньне дэпазытаў як у нацыянальнай, гэтак і ў замежнай валюце. У выніку такой сытуацыі продаж замежнай валюты перайшоў у цень, праз што адначасова ўтварыліся некалькі курсаў валюты[158]. У выніку крызісу ўсталяваны Нацбанкам курс даляра за 2011 год вырас з 3000 да 8500 беларускіх рублёў, сукупная дэвальвацыя толькі за дзесяць месяцаў склала 189%. 1 ліпеня 2016 году Нацбанк Беларусі правёў дэнамінацыю беларускага рубля 10 000 : 1.

Прамысловасьць

У 2018 годзе 5 найбольшымі галінамі апрацоўчай прамысловасьці Беларусі былі: харчовая — 22,8% усёй прамысловай вытворчасьці, нафтаперапрацоўка — 15,6%, хімічная — 9,3%, машынабудаваньне — 7,2% і мэталюргія — 6,7%[159]. У 10-ку групаў асноўных тавараў, якія пастаўлялі за мяжу, уваходзілі: нафтапрадукты (11,9 млн тонаў) — $6986,9 млн («Нафтан» і «Мазырскі НПЗ»), хімічныя валокны і ніці (148,1 тыс. тонаў) — $5353,9 млн («Магілёўхімвалакно»), мясныя (332,5 тыс. тонаў) і малочныя вырабы — $4696,9 млн («Магілёўскі мясакамбінат» і «Савачкаў прадукт» у Берасьці), лядоўні (836 тыс.) і пад’ёмнікі — $2570,3 млн («Атлянт» і «Магілёўліфтмаш»), чорныя мэталы і сталёвыя трубы (241,4 тыс. тонаў) — $2321,8 млн («Беларускі мэталюргічны завод» у Жлобіне), шыны (5,554 млн) і плястмаса — $1886,3 млн («Белшына» ў Бабруйску), мэбля (310,1 тыс. тонаў) і ДСП — $1610,7 млн («Пінскдрэў»), аўтамабілі і трактары (40,2 тыс.) — $1447,2 млн («БелАЗ» у Жодзіне, «Менскі аўтазавод» і «МТЗ»), адзеньне і абутак (29,8 млн параў) — $1347,9 млн («Мілавіца», «Элема» і «Марко» ў Віцебску), калійныя ўгнаеньні (6,612 млн тонаў) — $1042,3 млн («Беларуськалій» у Салігорску)[160].

У 2015 годзе гаспадарка Беларусі зазнала рэцэсію, што найперш тлумачылася спадам збыту машынабудаўнічых вырабаў. Самымі стратнымі прадпрыемствамі сталі «БелАЗ», «МАЗ» і «МТЗ»[161]. Рэцэсія выклікала скарачэньне абаротных сродкаў прадпрыемстваў, што прывяло да скарачэньня заробкаў і закупкі сыравіны. Самым прыбытковым стаў «Беларуськалій», які займаецца здабычай, вытворчасьцю і пастаўкамі калійных угнаеньняў. Пасьля калійнага крызісу, калі «Беларуськалій» разарваў партнэрства з расейскім прадпрыемствам «Уралкалій», прыбытак кампаніі за год з 2013 па 2014 год павялічыўся больш чым у 7 разоў да 5733,8 млрд рублёў.

Сельская гаспадарка

Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі Беларусі — мяса-малочная жывёлагадоўля, бульбаводзтва, ільнаводзтва і сьвінагадоўля. Паўсюдна разьвітыя збожжавая гаспадарка і вырошчваньне тэхнічных расьлінаў. Вылучаюць 5 зонаў адмыслоўваньня. У Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях, а таксама на паўднёвым захадзе Менскай і ўсходзе Гомельскай вобласьцяў мелі пашырэньне пасевы пшаніцы. На пясковай і супясковай глебах Палесься часьцей сеялі жыта і кармавы лубін. У Віцебскай, Магілёўскай і Менскай абласьцях былі найбольшыя плошчы аўса і ячменю. На поўначы і паўночным усходзе сеялі лён-даўгунец. Пасевы цукровых буракоў засяроджваліся вакол 4 цукровых заводаў (Гарадзейскі, Жабінкаўскі, Скідзельскі і Слуцкі). У Лідзкім і Петрыкаўскім раёнах вырошчалі этэраалейныя расьліны. У Берасьцейскай, Гомельскай і Менскай абласьцях было больш пасеваў бульбы. У Менскім раёне было разьвіта агародніцтва. У Гомельскім і Менскім раёнах вылучалася садоўніцтва. Птушкагадоўля была найбольш аўтаматызаванай галіной жывёлагадоўлі. Буйнейшымі птушкафабрыкамі былі Аршанская, Баранавіцкая, Кобрынская, Менская і Смалявіцкая. На захадзе і поўдні больш разьвітая сьвінагадоўля. Сярод іншых галінаў жывёлагадоўлі разьвіцьцё атрымалі рыбаводзтва, зьверагадоўля і пчалярства[162].

Сувязь

На 1 студзеня 2019 году ў Беларусі налічвалася 351 прыёмная станцыя спадарожнікавай сувязі[163].

Тэлебачаньне

На 1 студзеня 2019 году ў 262 паселішчах Беларусі дзеялі 422 сеткі кабэльнага тэлебачаньня, зь іх 342 перадавалі лічбавае тэлебачаньне. Сярод 1 628 311 абанэнтаў кабэльнага тэлебачаньня 56% (919 503) падлучылі ў лічбавым выглядзе, у тым ліку 8,5% (139 376) да этэрнага тэлебачаньня. Таксама налічвалася 1 986 263 карыстальнікі тэлебачаньня па міжсеткавым пратаколе, якія складалі 55% агульнага ліку абанэнтаў тэлебачаньня[163].

Сеціва

На 1 студзеня 2019 году ў Беларусі налічвалася 12 791 972 абанэнты Сеціва, лік якіх на 35% перавышаў колькасьць насельніцтва Беларусі. Сярод іх 88,6% (11 338 275) належалі фізычным асобам і лікам перавышалі насельніцтва на 19,6%. Пагатоў 73,2% (8 299 851) абанэнтаў фізычных асобаў мелі бяздротавы доступ да Сеціва, у тым ліку 64,7% (7 339 125) — шыракапалосны праз смартфоны. Таксама фізычным асобам належала 95% (3 038 239) стацыянарных абанэнтаў шыракапалоснага Сеціва, рэшта (163 280) — юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Сярод 1 453 697 абанэнтаў Сеціва ў юр.асобаў і ІП 88,7% (1 290 340) былі бяздротавымі, у тым ліку 56,5% (821 887) — з шыракапалосным доступам праз смартфоны. Таксама налічвалася 608 244 грамадзкіх кропак Wi-Fi пры 492 064 карыстальніках (80,9%). Прапускная здольнасьць зьнешніх каналаў доступу да Сеціва складала 1 480 280 мэгабіт/сэкунда, а каналаў, падлучаных да кропкі абмену нац.трафікам — 106 810 Мбіт/сэк (7,2%). Стацыянарныя абанэнты спажылі 83,8% (2 949,7 пэтабайт) абсягу дадзеных, хоць складалі 28,2% (3 201 519) абанэнтаў шыракапалоснага Сеціва ў Беларусі (920 гігабайт на абанэнт). Яны выкарыстоўвалі 4 асноўныя спосабы перадачы зьвестак: 1) оптавалакно (FTTx) — 1 479 457 (46,2%) абанэнтаў, зь іх 53,9% на хуткасьці 30—100 Мбіт/сэк, 2) лічбавую тэлефонную лінію (xDSL) — 1 228 597 (38,4%) абанэнтаў, зь іх 88% пры 2—10 Мбіт/сэк, 3) вітую пару (Этэрнэт) — 395 388, зь іх 44,3% пры 30—100 Мбіт/сэк, 4) сувосевы тэлевізійны кабэль (DOCSIS) — 66 376, зь іх 63% пры 10—30 Мбіт/сэк[163].

Пошта

   
Маркі Белпошты зь дзяржаўнымі гербам Пагоняй (налева) і бел-чырвона-белым сьцягам (направа)

За 2018 год УП «Белпошта» прыняла паводле падпіскі 4,923 млн асобнікаў газэтаў і часопісаў (52% ад насельніцтва). Для дастаўкі прынялі: 201,571 млн выходных асобнікаў пэрыёдыкі (21 на душу насельніцтва), зь іх 74,3% (149,779 млн) для фізычных асобаў; 207,314 млн уваходных асобнікаў, зь іх 80,4% (166,677 млн) для фіз.асобаў; 173,782 млн транзытных асобнікаў (18 на душу). Таксама апрацавалі 284,629 транзытных пісьмовых адпраўленьняў (30 на душу), 213,139 млн уваходных (22 на душу) і 214,452 млн выходных. Сярод выходных пісьмовых адпраўленьняў: 1) 188,067 млн (87,7%) прыпала на простыя адпраўленьні, зь іх 41,5% (78,146 млн) склалі паштоўкі, 6% (11,301 млн) — пісьмовыя лісты, 2,4% (4,564 млн) — 2-складовыя адпраўленьні, 1% (1,985 млн) — міжнародныя адпраўленьні і 0,3% (0,596 млн) — бандэролі; 2) 22,071 млн (11,7%) склалі заказныя адпраўленьні, зь іх 13,8% (3,041 млн) для фізычных асобаў, 4% (0,892 млн) міжнародныя і 2,4% 2-складовыя; 3) 2,3% (4,314 млн) былі з абвешчанай вартасьцю, зь іх 56% (2,445 млн) для фізычных асобаў. Урэшце поштай даставілі 8,93 млн транзытных пасылак, 5,719 млн уваходных, зь іх 52% для фіз.асобаў, і 5,554 млн выходных пасылак, зь іх 49% платных і 35% для фіз.асобаў (94% платна). На паскораную пошту прыпала 4,737 млн (92%) унутраных і 0,416 млн міжнародных адпраўленьняў. Сярод унутраных 35,5% (1,679 млн) склалі выходныя, 34,3% (1,626 млн) уваходныя і 30,2% (1,432 млн) транзытныя. Сярод міжнародных 55,7% (0,232 млн) — транзытныя, 29,5% (0,123 млн) — выходныя і 14,8% (61 тыс.) — уваходныя[164].

У 2018 годзе поштай даставілі 13,055 млн выплатаў, у асноўным пэнсіяў. На вёскі прыпадала 48,5% (6,335 млн) такіх выплатаў, на раённыя цэнтры — 25,2% (3,294 млн), на абласныя цэнтры — 15,5% (2,02 млн) і на Менск — 10,8% (1,406 млн). Выплаты поштай склалі 4,462 млрд рублёў ($2,136 млрд) сярэднім памерам па 342 рублі. Праз пошту прайшло 7,6 млн выходных грашовых пераводаў, зь іх 99,3% электронных, 84% для фіз.асобаў і 0,5% (40,6 тыс.) міжнародных. Таксама ажыцьцявілі 7,375 млн уваходных грашовых пераводаў, зь іх 69% для фіз.асобаў і 2% (151,5 тыс.) міжнародных (97% для фіз.асобаў). Сума аплачаных пераводаў склала 784,276 рублёў ($375,485 млн), зь іх 79% ад фізасобаў. Атрыманыя пераводы склалі 730,525 млн рублёў (93% ад аплачаных), зь іх 70% фіз.асобам. Урэшце 99,7% (8,497 млн) кур’ерскіх адпраўленьняў былі выходнымі, зь іх 33,5% для фіз.асобаў. Таксама даслалі 1,638 млн тэлеграмаў, зь іх 44,5 тыс. (2,7%) былі платнымі, у тым ліку 39,4 тыс. (2,4%) міжнароднымі і 14 тыс. (0,9%) для фізасобаў[164].

Тэлефонная сувязь

У 2018 годзе УП «Белтэлекам» абслужыла 334,418 млн выходных тэлефанаваньняў між сеткамі, зь іх 39% (129,669 млн) ад фізычных асобаў (па 13 на жыхара). Сярод такіх тэлефанаваньняў 320,787 млн (96%) прыпала на міжгароднія, у тым ліку 38% на сотавы. Рэшта (13,631 млн) тэлефанаваньняў была міжнароднай. Працягласьць размоваў у гарадзкіх і сельскіх тэлефонных сетках склала 8,555 млрд хвілінаў (82% выходных), зь іх 83% прыпала на фізычных асобаў (751 хвіл. на жыхара). Рэшту склалі 1,823 млрд хвіл. (17,4%) міжгародніх званкоў, зь іх 17,6% на сотавы, і 69,932 млн хвіл. (6,7%) міжнародных, зь іх 83% у краіны СНД (у асноўным у Расею). Транзытны трафік «Белтэлекама» між сотавымі апэратарамі склаў 4,059 млрд хвілінаў (428 хвіл. на жыхара), зь іх 3% прыпала на міжнародны роўмінг. Уваходны трафік склаў 1,393 млрд хвілінаў[164].

На 31 сьнежня 2019 году ў Беларусі налічвалася 11 627 249 абанэнтаў сотавай сувязі, што перавышала лік насельніцтва на 22,7%. У краіне працавалі 3 сотавыя апэратары: УП «А1» з 1999 году, ТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы» з 2002-га і ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацыяў» з 2004-га. Ім належала 33 268 базавых станцыяў, зь іх 48% (15 930) — 3-га пакаленьня (UMTS) і 8% (2 792) — 4-га (LTE). Станцыі налічвалі 175 648 прыёмаперадатчыкаў (па 5 на станцыю) агульнай ёмістасьцю 20,08 млн камутатараў (па 114 на прыёмаперадатчык). Камутатары падтрымлівалі 18 550 патокаў па 2 Мбіт/сэк (каля 37,1 гігабіт/сэк). За 4-ы квартал 2019 году 6 823 417 (59%) сотавых абанэнтаў скарысталі доступ да Сеціва, зь іх 56% (3 817 030) праз сувязь 4-га пакаленьня. Прапускная здольнасьць сотавых каналаў доступу да Сеціва складала 312 636 Мбіт/сэк (0,045 Мбіт/с на карыстальніка). Сотавая сувязь была даступнай на 98,7% земляў Беларусі, у тым ліку на 98,4% — 3-га пакаленьня (2 Мбіт/с) і на 5% — 4-га (100 Мбіт/с). Ахоп насельніцтва сотавай сувязьзю ў паселішчах складаў 99,9%, у тым ліку сувязьзю 3-га пакаленьня, а таксама 76% — 4-га пакаленьня. Штомесячны трафік на абанэнта складаў: 794 хвіліны выходных выклікаў і 11 тэкставых паведамленьняў. Сярод выходных выклікаў 82% прыпадала на ўнутрысеткавыя, 16,5% — на тэлефанаваньні ў іншыя сотавыя сеткі, 1,3% — на званкі на стацыянарныя тэлефоны, рэшта (0,2%) — на міжнародныя званкі[165].

Шляхі зносін

На 2020 год у Беларусі існавала 6 відаў шляхоў зносінаў:

  • Чыгуначныя. Беларуская чыгунка ахоплівала звыш 2100 паселішчаў краіны і прапаноўвала 4 лініі перавозак паяжджанаў: 1) гарадзкія — у межах сталіцы і абласных цэнтраў да станцыяў у гарадах-спадарожніках, 2) рэгіянальныя — у межах вобласьці і да бліжэйшага гораду абласнога падпарадкаваньня ў суседняй вобласьці, 3) міжрэгіянальныя — між сталіцай і абласнымі цэнтрамі ды між абласнымі цэнтрамі, 4) міжнародныя — між Беларусьсю і іньшымі краінамі. Паводле хуткасьці руху і працягласьці прыпынкаў рэгіянальныя і міжрэгіянальныя лініі падзялялі на 2 клясы: бізнэс і эканом. Квіткі на цягнік прадавалі он-лайн праз аплатную картку і электронныя грошы, па тэлефоне і ў касах на станцыях. Электронная рэгістрацыя дазваляла сесьці ў цягнік па пашпарце. Паездка міжрэгіянальнымі лініямі праз усю краіну ад Берасьця да Віцебска каштавала ад 13,8 рубля ($7-8) у пляцкарце і да 19,1 рубля ($11-12) у купэ. У Беларусі дзеяла 20 буйных чыгуначных вакзалаў. На меншых станцыях працавалі білетныя касы і гандлёвыя кіёскі.
  • Аўтамабільныя. У кожным горадзе Беларусі дзеялі аўтавакзал і аўтастанцыя з заляй чаканьня, дзе прадавалі ежу і квіткі на прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя падарожжы. У Менску працавалі Цэнтральны аўтавакзал і Аўтазаводзкая ды Паўднёва-Заходняя аўтастанцыі, куды прыбывала большасьць міжнародных аўтобусаў. Квіткі на праезд у прыгарадных і міжгародніх аўтобусах перавозчыкаў Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь прадавалі он-лайн за электронныя грошы. Большасьць аўтападарожжаў ажыцьцяўлялі прыватныя маршрутныя таксі на мікраўтобусах.
  • Паветраныя. Нацыянальны аэрапорт «Менск» прымаў палёты зь іншых краінаў. Лётнішчы абласных цэнтраў прымалі грузавыя і чартэрныя самалёты. Зь Берасьця, Гомеля і Горадні ладзілі палёты ў расейскі Калінінград.
  • Водныя. У Беларусі налічвалася 10 рачных партоў, што прымалі караблі праз 8 водных шляхоў: Дняпроўска-Бужанскі канал і 8 рэк — Дняпро, Бярэзіну, Сож, Прыпяць, Дзьвіну, Нёман і Мухавец. Улетку ладзіліся прагулкі на цеплаходах у 13 мясьцінах: Берасьці (Мухавец), Віцебску (Дзьвіна), Горадні (Нёман і Аўгустоўскі канал), Гомелі (Сож), Магілёве (Дняпро), Бабруйску (Бярэзіна), Мазыры і Пінску (Прыпяць), «Нарачанскім» (возера Нарач) і «Прыпяцкім» нацыянальных парках, нацпарку «Браслаўскія азёры» (возера Дрывяты), на Заслаўскім вадасховішчы (Менскае мора) і Выганашчанскім возеры (Івацэвіцкі раён). Па Аўгустоўскім канале хадзіў рачны трамвай. З Турава плывучая гасьцініца «Палесьсе» ладзіла 3-дзённыя рачныя круізы па Прыпяці.
  • Гарадзкія. У большасьці гарадоў краіны дзеяў грамадзкі транспарт: аўтобус — амаль ва ўсіх; тралейбус — у сталіцы, абласных цэнтрах і Бабруйску; трамвай — у сталіцы, Віцебску, Мазыры і Наваполацку; таксі і маршрутнае таксі — у Менску, абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах; Менскі мэтрапалітэн. Квіткі на праезд прадавалі ў кіёску на прыпынку, кандуктары і кіроўцы. У сталіцы цана наземнага праезду складала 60 капеек, у мэтро — 65 капеек. У іншых гарадах Беларусі праезд быў таньнейшым. Шматразовыя праязныя білеты прадавалі на месяц, 15 і 10 дзён, у тым ліку на некалькі відаў перавозак[166].
  • Трубаправодныя. Улучалі 2861 км нафтаправодаў («Гомельтранснафта Дружба»), 1200 км нафтапрадуктаправодаў і 7,9 тыс. км газаправодаў пад кіраўніцтвам ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» разам з 7 магістральнымі, зь якіх 2,9 тыс. км (37%) былі транзытнымі[167].

Узброеныя сілы

 
Барэт беларускіх ПДВ да 1995 г.

На 2020 год Узброеныя сілы Беларусі ўлучалі: 1) Сухапутныя войскі, 2) Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны[168]. Генэральны штаб Узброеных сілаў Беларусі меў у беспасярэднім падпарадкаваньні Сілы спэцыяльных апэрацыяў[169]. Сухапутныя войскі знаходзіліся ў падпарадкаваньні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і ўлучалі 2 апэратыўныя камандаваньні: Заходняе (Горадня) і Паўночна-Заходняе (Барысаў, Менская вобласьць)[170]. На люты 2018 году Ўзброеныя сілы Беларусі налічвалі 70 000 вайскоўцаў[171]. На 2020 год Сухапутныя войскі Беларусі лікам 29 600 чалавек мелі на ўзбраеньні: 469 асноўных баявых танкаў (400 Т-72), 1111 баявых машынаў пяхоты (875 БМП-2), 247 бронетранспартэраў (150 БТР-80), 434 самаходных артылерыйскіх установак (САУ; 198 2С1 «Гваздзік»), 228 палявых гарматаў (132 гаўбіцы 2А65), 234 рэактыўных сыстэмаў залпавага агню (РСЗА; 126 «Градаў»), 109 мінамётаў (61 2С12 «Сані»), 480 супрацьтанкавых ракетных комплексаў (СТРК), 14 зэнітных ракетных комплексаў (ЗРК) «Тор» і 96 апэратыўна-тактычных ракетных комплексаў (АТРК; 60 9К72 «Эльбрус»)[172]. Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранае абароны Беларусі мелі на ўзбраеньні: 140 баявых самалётаў (70 Су-25), 10 транспартных (6 Ан-26) і 10 навучальных Л-39, 168 транспартных верталётаў (125 Мі-8), 50 ударных Мі-24 і 16 выведвальных Мі-24К і -Р, 2 дывізіёны ЗРК С-300, 4 дывізіёны С-200, 12 батарэяў ЗРК «Бук» і С-125. 22 жніўня 2016 году на ўзбраеньне 77-га дывізіёна 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады ў Асіпавічах (Магілёўская вобласьць) паставілі 1-ю РСЗА «Палянэз»[173].

Замежная палітыка

Паводле 1-га артыкула Канстытуцыі 1994 году, Рэспубліка Беларусь самастойна ажыцьцяўляе замежную палітыку. Згодна з 18-м артыкулам «Рэспубліка Беларусь у сваёй замежнай палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасьці дзяржаваў, непрымяненьня сілы або пагрозы сілай, непарушнасьці межаў, мірнага ўрэгуляваньня спрэчак, неўмяшаньня ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права. Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бязьядзернай зонай, а дзяржаву — нэўтральнай»[174]. 14 лістапада 2005 году А. Лукашэнка падпісаў Закон «Аб зацьвярджэньні Асноўных напрамкаў унутранай і замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь». Паводле 24-га артыкула Закону, «стратэгічнымі мэтамі замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь ёсьць: абарона дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Рэспублікі Беларусь; абарона правоў, свабодаў і законных зацікаўленасьцяў грамадзянаў, грамадзкіх і дзяржаўных зацікаўленасьцяў»[175]. На 2020 год грамадзяне Беларусі маглі бязьвізава выяжджаць у 44 краіны, у тым ліку ў сумежныя Расею і Ўкраіну. У Беларусь маглі бязьвізава прыяжджаць грамадзяне 23 краінаў, у тым ліку Расеі і Ўкраіны. Таксама грамадзяне 74 дзяржаваў прыбывалі ў Беларусь бязьвізава праз нацыянальны аэрапорт «Менск»[176].

У 2017 годзе ўрад Беларусі падтрымліваў дыпляматычныя дачыненьні з 177 дзяржавамі (з 212). На 2020 год дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларусі працавалі ў 57 дзяржавах. Амбасадары Беларусі мелі акрэдытацыю паводле сумяшчальніцтва ў яшчэ 52 дзяржавах. У Беларусі працавала 48 амбасадаў, 4 аддзяленьні амбасадаў, 3 гандлёвыя прадстаўніцтвы і 39 консульстваў замежных дзяржаваў. Міжнародныя арганізацыі мелі ў Беларусі 18 прадстаўніцтваў. Яшчэ 91 замежная амбасада ў Варшаве, Вільні, Кіеве і Маскве мела акрэдытацыю ў Беларусі па сумяшчальніцтве[177]. На 1 ліпеня 2019 году ўрад Беларусі браў удзел у 2566 двухбаковых і 1315 шматбаковых міжнародных дамовах[178]. У Беларусі няма наўпроставага выхаду да адкрытага мора для беспасярэдніх зносінаў зь несумежнымі дзяржавамі. Таму ў замежнай палітыцы Беларусі павышанае значэньне маюць дачыненьні з 5 сумежнымі дзяржавамі, кожная зь якіх мае выхад да мора: Латвіяй, Летувой, Польшчай, Расеяй і Ўкраінай. Апасродкавана празь іх землі ўрад Беларусі ажыцьцяўляе стасункі з астатнімі дзяржавамі. На 2020 год урад Беларусі браў удзел у 10 міжурадавых арганізацыях Эўропы: Садружнасьць незалежных дзяржаваў (1991), Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе (Вена, Аўстрыя; 1992), Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (Лёндан, Ангельшчына; 1992), Нарада энэргетычнай хартыі (Брусэль, Бэльгія; 1994), Цэнтральна-эўрапейская ініцыятыва (Трыест, Італія; 1996), Рада эўраатлянтычнага партнэрства (Брусэль, 1997), Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі (2000), Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (Масква, Расея; 2003) і Эўразійскі эканамічны зьвяз (Масква, 2015). На сусьветным узроўні Беларусь была дзяржавай-удзельніцай 40 міжурадавых арганізацыяў, сярод якіх: Арганізацыя аб’яднаных нацыяў (Нью-Ёрк, ЗША; 1945), Сусьветны паштовы саюз (Бэрн, Швайцарыя; 1947), Міжнародны саюз электрасувязі (Жэнэва, Швайцарыя; 1947), Сусьветная мэтэаралягічная арганізацыя (Жэнэва, 1948), Міжнароднае бюро выставаў (Парыж, Францыя; 1951), Міжнародная арганізацыя працы (Жэнэва; 1954), Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (Вена, 1957), Пастаянны трацейскі суд (Гаага, Нідэрлянды; 1962), Сусьветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасьці (Жэнэва, 1967), Сусьветны банк (Вашынгтон, ЗША; 1992), Міжнародны валютны фонд (Вашынгтон, 1992), Сусьветная арганізацыя здароўя (Жэнэва, Швайцарыя; 1992), Арганізацыя супрацы чыгунак (Варшава, Польшча; 1993), Сусьветная мытная арганізацыя (Брусэль, 1993), Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (Жэнэва, 1993), Міжнародная арганізацыя па цукры (Лёндан, 1993), Міжнародная электратэхнічная камісія (Жэнэва, 1993), Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (Манрэаль, Канада; 1993), Сусьветная арганізацыя здароўя жывёлаў (Парыж, 1994), Міжпарлямэнцкі саюз (Парыж, 1995), Рух недалучэньня (Нью-Ёрк, 1998) і Міжнародная арганізацыя міграцыі (Жэнэва, 2005)[179].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ У 1995 годзе Аляксандар Лукашэнка незаконна (дэ-факта) надаў дзяржаўны статус расейскай мове
  2. ^ абвешчаны Расеяй «прэзыдэнтам»
  3. ^ У назьве сьцяга ўжываецца адметная скарочаная форма прыметніка (бел-), якая ёсьць адзнакай высокага (паэтычнага) стылю. Таксама сустракаецца азначэньне сьцяга з звычайнай поўнай формай прыметніка — бела-чырвона-белы сьцяг. Тым часам скарот БЧБ, на думку мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, у гутарковай мове лепей замяняць на наш сьцяг.

Крыніцы

  1. ^ а б «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (на 1 студзеня 2010 г.)
  2. ^ а б Нас засталося 9,41 мільёна чалавек. Па выніках перапісу насельніцтва скарацілася на 41 тысячу NN.by
  3. ^ а б в Перепись населения 2009 г. Выходные регламентрые таблицы. Национальный состав населения, гражданство: население по национальности и родному языку (рас.)
  4. ^ а б Die Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999. (ням.)
  5. ^ Belarus. International Monetary Fund. Праверана 3 лістапада 2014 г.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 2. С. 11.
  7. ^ а б Павал Усаў: Тактычная ядзерная зброя ў Беларусі пацягне сур'ёзныя наступствы, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 29 сакавіка 2023 г.
  8. ^ а б Litwin H. Belarus between a difficult yesterday and an uncertain tomorrow // New Eastern Europe. Issue 1—2, 2024. P. 7—8.
  9. ^ а б Usov P. From Authoritarianism to Neo-Totalitarianism in Belarus // Politics and Security of Central and Eastern Europe. — Springer, 2023. P. 34.
  10. ^ а б Raport VII: Białoruś w fazie rosyjskiej okupacji hybrydowej. — Warszawa: Studium Europy Wschodniej UW, 2022. ISBN 978-83-67208-14-7.
  11. ^ а б The Belarus Research Network on Neighborhood Policy
  12. ^ а б Ліхтаровіч Ю. Беларусы супраць вайны, але краіна пад расійскай акупацыяй, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 24 лютага 2022 г.
  13. ^ а б Гурневіч Д. 7 адказаў тым, хто абвінавачвае агулам усіх беларусаў, — меркаваньне, Радыё Свабода, 26 лютага 2022 г.
  14. ^ а б Дашкевіч З. «Беларусь паўстала, і цяпер беларусы самі пад акупацыяй», Новы час, 25 лютага 2022 г.
  15. ^ а б «Выглядае, што Беларусь акупаваная». Дасьледчыца Atlantic Council пра магчымы ядзерны ўдар Пуціна, Радыё Свабода, 3 сакавіка 2022 г.
  16. ^ а б Генадзь Коршунаў: Каб у свой час сусветная супольнасць так стала побач з беларусамі, як сёння з украінцамі, то нішто не ляцела б з акупаванай тэрыторыі, Наша Ніва, 27 лютага 2022 г.
  17. ^ а б Дубавец С. Як «беларуская» ўлада ператварылася ў акупацыю і ўсім нам стала сорамна, — Дубавец, 8 сакавіка 2022 г.
  18. ^ Axell A. Russia’s Heroes, 1941-45. — Carroll & Graf Publishers, 2002. P. 247. ISBN 0-7867-1011-X.
  19. ^ «Essential Background — Belarus». Human Rights Watch.
  20. ^ «Human rights by country — Belarus». Amnesty International Report 2007.
  21. ^ «'Hundreds of protesters arrested' in Belarus». BBC News.
  22. ^ Рада БНР заклікае да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і да ціску на Расею, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, 16 лістапада 2020 г.
  23. ^ Закон Республики Беларусь от 19 декабря 1991 г. № 1317-XII «О праздничных днях в Республике Беларусь»
  24. ^ а б Congressional Record; Proceedings and Debates of the Congress. Vol. 128, March 15—24, 1982. P. 5066.
  25. ^ Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 45.
  26. ^ Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя / В. Бандарчык, І. Чаквін, І. Углік [і інш.]. — Менск: Навука і тэхніка, 1985. — С. 150.
  27. ^ Cordasco F. Dictionary of American immigration history. — Metuchen, 1990. P. 97.
  28. ^ Ethnic groups in Michigan. — Detroit, 1983. P. 54.
  29. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 161.
  30. ^ 19 верасьня 1991 году, Радыё Свабода, 19 верасьня 2013 г.
  31. ^ Навумчык С. У праекце Канстытуцыі 1994 прыгадваліся ВКЛ і БНР, Радыё Свабода, 15 сакавіка 2020 г.
  32. ^ Вялікае Княства Літоўскае Беларусь — пражэкцёрства ці візіянэрства?, Наша Ніва, 11 лістапада 2005 г.
  33. ^ Беларусь-Літва, Пэрсанальны сайт Зянона Пазьняка, 27 сьнежня 2016 г.
  34. ^ Вячорка В. Як беларусы называлі сябе і сваю мову ў розныя часы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 76.
  35. ^ Лялькоў І. Пытаньне дзяржаўнай сымболікі ў Беларусі: гісторыя і сучасны стан // ARCHE Пачатак. № 1 (21), 2002. С. 98—112.
  36. ^ а б Навумчык С. Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным, Радыё Свабода, 12 траўня 2019 г.
  37. ^ «Афіцыйны беларускі сьцяг — таксама палітычны сымбаль», Радыё Свабода, 6 траўня 2013 г.
  38. ^ Вячорка В. Ці правільна казаць «бел-чырвона-белы»? А слову ўжо сто гадоў, Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
  39. ^ а б в Ткачоў М. Беларускія нацыянальныя сімвалы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 391.
  40. ^ Пастанова Вучонага савета Інстытута гісторыі АН Беларусі ад 12 верасня 1991 года // Народная газета. 7 лютага 1995. С. 1.
  41. ^ Ученые из НАН Беларуси объяснили, почему «Жыве Беларусь» и БЧБ — не «циничные и оскорбительные», TUT.BY, 11.11.2020 г.
  42. ^ Навумчык С. Ці патаптаўся б амапавец па фатаздымку сваёй маці, Радыё Свабода, 10 лістапада 2020 г.
  43. ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 траўня 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»
  44. ^ Антыбеларуская дзейнасьць прыхільнікаў Лукашэнкі // Беларус. № 508, травень 2005 г.
  45. ^ Пазьняк З. Дзіўныя справы ў беларускім замежжы, Афіцыйны сайт Зянона Пазьняка, 19 красавіка 2005 г.
  46. ^ а б Сапраўдныя беларускія сімвалы: вось што трэба ведаць пра Пагоню і БЧБ, Наша Ніва, 22 лістапада 2020 г.
  47. ^ Мартинович Д. Изобразил Гитлера и спасал военнопленного. Кто нарисовал красно-зеленый флаг, TUT.BY, 8.12.2020 г.
  48. ^ Алесь Чайчыц, 10 аргумэнтаў за «Пагоню», Радыё Свабода, 15 лютага 2020 г.
  49. ^ Мікулевіч С., Гезгала С. Сёння — Дзень Пагоні і нацыянальнага сцяга, Наша Ніва, 19 верасьня 2012 г.
  50. ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Менск: РІВШ БДУ, 1999.
  51. ^ Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 10.
  52. ^ «Будучыня гэтага сцяга ім глыбока да аднаго месца», Наша Ніва, 10 сьнежня 2020 г.
  53. ^ Сілавікі пачалі праводзіць допыты затрыманых на фоне чырвона-зялёнага сцяга і здымаць гэта на відэа, Наша Ніва, 16 лістапада 2020 г.
  54. ^ «Прымушалі сьпяваць гімн, хто ня ведаў — зьбівалі». У Берасьці вызвалены зь міліцыі падлетак заявіў пра катаваньні, Радыё Свабода, 13 жніўня 2020 г.
  55. ^ «Пхалі дубінку ў горла, білі ў вочы». Школьнік трапіў у кому пасьля нападу АМАПу. ВІДЭА, Радыё Свабода, 15 жніўня 2020 г.
  56. ^ «Разрэзалі шорты ззаду нажом». Мянчук расказаў аб згвалтаваньні АМАПам падчас затрыманьня. ВІДЭА, Радыё Свабода, 21 верасьня 2020 г.
  57. ^ Старая мелодия Государственного гимна с новыми словами вполне соответствуют переживаемому страной трагическому периоду отечественной истории, считает изветный музыкант А. Фролов, БелаПАН, 11.06.2002 г.
  58. ^ Зь Беларусі высылаюць амбасадара Латвіі, дыпляматаў і тэхнічных супрацоўнікаў, Радыё Свабода, 24 траўня 2021 г.
  59. ^ а б БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 21.
  60. ^ а б Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. — Менск, 2007. С. 138.
  61. ^ Касцюк 1994. С. 80.
  62. ^ Stender-Petersen А. Varangica. — Aarhus, 1953. Р. 130—131.
  63. ^ Pritsak О. The Origin of Rus'. — Cambridge (МА), 1981. Vol. 1. Old Scandinavian Sources other than the Sagas. Р. 137.
  64. ^ Duczko W. Viking Rus: Studies on the Presence of Scandinavians in Eastem Europe. — Leiden, 2004. Р. 126-127.
  65. ^ Мартынюк А.В. Alba Ruscia: Белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (Х—ХVI вв.). — Москва, 2015. С. 9.
  66. ^ Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. — Менск, 2007. С. 139.
  67. ^ Чарняўскі М. Якія беларускія дзяржавы былі ў старажытнасьці // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 3.
  68. ^ Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 24.
  69. ^ Чарняўскі М. Якія беларускія дзяржавы былі ў старажытнасьці // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 4.
  70. ^ Тарасаў С. У якім часе Полацкае княства дасягнула найбольшае велічы // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 6.
  71. ^ а б в г БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 22.
  72. ^ а б ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 387.
  73. ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск, 1998. С. 2.
  74. ^ а б Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск, 1998. С. 175.
  75. ^ . — Мн.: . С. 8.
  76. ^ Грыцкевіч А. Вялікае Княства Літоўскае: Гістарычны нарыс // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 389.
  77. ^ Грыцкевіч А. Альгерд // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 223.
  78. ^ Ермаловіч М. Альгерд // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 105.
  79. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 23.
  80. ^ а б БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 24.
  81. ^ Тарасаў К. На чыім баку былі беларусы ў вайне 1812 году? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 51.
  82. ^ а б БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 25.
  83. ^ а б в БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 26.
  84. ^ Абламейка С. Каліноўскі быў беларусам. Даказаць адваротнае немагчыма, Радыё Свабода, 22 сакавіка 2021 г.
  85. ^ а б в г БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 27.
  86. ^ а б в г д е ё ж з БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 28.
  87. ^ Гурневіч Д. «Былі крыкі ў экстазе». (Не)прыдуманае інтэрвію з прэм’ерам БНР Луцкевічам пра 25 сакавіка 1918 году, Радыё Свабода, 25 сакавіка 2021 г.
  88. ^ Вячорка В. Чаму дзяржаўным гімнам БНР стаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»?, Радыё Свабода, 23 сакавіка 2019 г.
  89. ^ Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. 117. Што такое Слуцкі збройны чын // 150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. — ISBN 9986-9229-6-1
  90. ^  Rauch, Georg von The Baltic States: Years of Independence – Estonia, Latvia, Lithuania, 1917–40. — C. Hurst & Co, 1974. — P. 100–102. — ISBN 0-903983-00-1
  91. ^ Żeligowski, Lucjan (1943) Zapomniane prawdy (пол.). F. Mildner & Sons.
  92. ^ 25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота) (бел.)
  93. ^ Навумчык С. У праекце Канстытуцыі 1994 прыгадваліся ВКЛ і БНР, Радыё Свабода, 15 сакавіка 2020 г.
  94. ^ Навумчык С. Беларусь як унікум. Адказ Прэйгерману, Радыё Свабода, 15 красавіка 2020 г.
  95. ^ Навумчык С. Дзевяноста пяты. — Радыё Свабода, 2015. С. 10.
  96. ^ Пастухоў М. Ці законны рэфэрэндум 1995 году адносна наданьня дзяржаўнага статусу расейскай мове? // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня, 2000.
  97. ^ а б в Запрудзкі С. Грамадзкае сьцьвярджэньне беларускай мовы і парушэньні правоў беларускамоўных людзей // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня, 2000.
  98. ^ Запрудзкі С. Моўная палітыка ў Беларусі ў 1990-я гады // Архэ Пачатак. №1 (21), 2002.
  99. ^ Навумчык С. Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным, Радыё Свабода, 12 траўня 2019 г.
  100. ^ За што Селязьнёў атрымаў ад Лукашэнкі ордэн Скарыны?, Радыё Свабода, 20 ліпеня 2015 г.
  101. ^ Партыя БНФ: «Беларусь ня ведала такога маштабу зьверстваў з часоў бальшавіцкага тэрору і нацысцкай акупацыі», Радыё Свабода, 7 лістапада 2020 г.
  102. ^ Сахашчык: Ядзерная зброя моцна актывізуе партызанскі рух у Беларусі, Радыё Свабода, 27 сакавіка 2023 г.
  103. ^ Profile: Alexander Lukashenko, BBC News
  104. ^ а б Чайчыц А. Карыснае практыкаваньне ад Зянона Пазьняка, Радыё Свабода, 24 красавіка 2017 г.
  105. ^ Народная Праграма Вольная Беларусь — гэта праект новай Беларусі. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск: «Беларускія Ведамасьці», 2017. С. 13.
  106. ^ Пастухоў М., Пульша С. Канстытуцыя: шматкроць перапісаная і не дзеючая  (бел.) // Новы час. — 2021. — № 10 (718). — С. 4.
  107. ^ а б БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 2. С. 12.
  108. ^ Народная Праграма Вольная Беларусь — гэта праект новай Беларусі. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск: «Беларускія Ведамасьці», 2017. С. 17.
  109. ^ а б в Павал Каўрыга. Клімат // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — С. 40-43. — 760 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
  110. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 2. С. 16.
  111. ^ Рэкі і азёры Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 14 сакавіка 2013 г. Праверана 19 сакавіка 2013 г.
  112. ^ Канстанцін Карнялюк (9 лютага 2011) Мы тут душой чысьцеем. Газэта «Зямля і людзі». Праверана 25 студзеня 2013 г.
  113. ^ Лясы Беларусі // БелТА, 21 сакавіка 2013 г. Праверана 27 сакавіка 2013 г.
  114. ^ Сяргей Куркач. Каля 40 тысяч птушак маразоў не баяцца // Зьвязда : газэта. — 12 сакавіка 2011. — № 46 (26910). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  115. ^ 12% беларусаў жывуць на радыяцыйна забруджаных тэрыторыях, Радыё Свабода, 22 красавіка 2016 г.
  116. ^ Население Беларуси прибавляет второй год подряд, Naviny.by, 26 студзеня 2015 г.
  117. ^ Беларусь па колькасці насельніцтва займае 16-е месца ў Еўропе і 5-е — у СНД, БЕЛТА
  118. ^ Численность населения превышает 100 тыс. человек в 14 городах Беларуси, БЕЛТА
  119. ^ Тарасаў С. Калі прыйшло на Беларусь хрысціянства // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 4.
  120. ^ Дыяцэзіі, Catholic.by
  121. ^ У Беларусі жывуць 120 тысяч мусульман, Наша Ніва, 16 лістапада 2009 г.
  122. ^ Навумчык С. Дзевяноста пяты. — Радыё Свабода, 2015. С. 95.
  123. ^ Дракахруст Ю.. Беларуская нацыя ў люстэрку моўна-этнічных вынікаў перапісу // Радыё Свабода, 13 верасьня 2010 г. Праверана 10 красавіка 2013 г.
  124. ^ а б А.Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі» ад 23 студзеня 2011 году № 243-З (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 17 студзеня 2014 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  125. ^ Школьная і дашкольная адукацыя // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  126. ^ Адукацыя ў Беларусі // Belarus.by, 2017 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  127. ^ Мікалай Анішчук. Прымусовыя людзі не прыдатныя да рэформаў // Новы час : газэта. — 25 ліпеня 2014. — № 29 (398). — С. 4. — ISSN 2218-2244.
  128. ^ Надзея Нікалаева. Балёнскі працэс: набыць новае і не страціць найлепшае // Зьвязда : газэта. — 12 траўня 2015. — № 87 (27945). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  129. ^ Станіслаў Суднік, Тацяна Вабішчэвіч. Летапіс дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 1989-2009 / рэд. Алег Трусаў. — Ліда: Наша слова, 2009. — С. 110. — 164 с. — 299 ас.
  130. ^ Ягор Марціновіч. Моўная катастрофа // Газэта «Наша ніва», 31 траўня 2017 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  131. ^ Жанна Васілеўская. Сетка, кадры арганізацыяў аховы здароўя і захваральнасьць насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь за 2016 год (рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 17 красавіка 2017 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  132. ^ Аддзяленьне мэдычных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  133. ^ Падведамасныя арганізацыі // Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  134. ^ Tereshkovich P., Valliere R. The Belarusian Road to Modernity // International Journal of Sociology. Belarus: Between the East and the West. Vol. 31 (3), 2001. P. 78—89.
  135. ^ Old Belarusian Poetry, Virtual Guide to Belarus
  136. ^ Францішак Скарына, Беларусі гістарычны партал
  137. ^ Вячорка В. «Кроў лягла чырвонай паласой» // З гісторыяй на «Вы»: Публіцыстычныя артыкулы. — Менск: Беларусь, 1991. С. 355—369.
  138. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 293.
  139. ^ Якімовіч Ю. Магілёўская школа дойлідства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 248.
  140. ^ Classical Music of Belarus, BelarusGuide.com
  141. ^ Белы А. Прадмова // Наша страва. — 2-е выд. — Менск: Логвінаў, 2010. — 288 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). — ISBN 978-985-6901-72-3
  142. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць беларускую кухню (53) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  143. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць шавэрму (77) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  144. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць эўрапейскую кухню (70) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  145. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць піцу (69) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  146. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць бургеры і сэндвічы (69) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  147. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць дранікі і бліны (43) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  148. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць азіяцкую кухню (40) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  149. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць шашлык, грыль і кебаб (36) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  150. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць італьянскую кухню (32) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  151. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць пасту (30) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  152. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць сушы (26) // ТАА «Мэнюбай», 2020 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  153. ^ Лік і заработная плата работнікаў, затраты арганізацыяў Рэспублікі Беларусь на працоўную сілу ў 2018 годзе (c. 4) (рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 24 траўня 2019 г. Праверана 14 студзеня 2020 г.
  154. ^ Зьнешні гандаль Рэспублікі Беларусь: статыстычны зборнік = Внешняя торговля Республики Беларусь: статистический сборник / гал.рэд. Іна Мядзьведзева. — Менск: Нацстаткам Беларусі, 2019. — С. 15, 19, 46, 207-211. — 212 с. — ISBN 978-985-7184-78-1
  155. ^ ВВП Беларуси в 2014 году — инфографика. // Дзелавая газэта
  156. ^ Государственный долг на 1 января 2015 г, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
  157. ^ История падения рубля на территории Беларуси. До наших дней. Tut.by
  158. ^ Девальвация. Хроника пикирующего рубля. Хартыя’97
  159. ^ 2.6. Аб'ём прамысловай вытворчасьці паводле відаў гаспадарчай дзейнасьці // Прамысловасьць Рэспублікі Беларусь, 2019: статыстычны зборнік = Промышленность Республики Беларусь: статистический сборник / гал.рэд. Іна Мядзьведзева. — Менск: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2019. — С. 31-33. — 199 с. — 42 ас. — ISBN 978-985-7184-73-6
  160. ^ 6.2. Экспарт асноўных відаў тавараў // Прамысловасьць Рэспублікі Беларусь, 2019: статыстычны зборнік / гал.рэд. Іна Мядзьведзева. — Менск: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2019. — С. 154-155. — 199 с.
  161. ^ Топ-25 самых прибыльных и убыточных ОАО: калийщики увеличивают отрыв, крупнейшие машиностроители уходят в минус, TUT.BY
  162. ^ Смалякоў Г. Сельская гаспадарка // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 313-314. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
  163. ^ а б в Справаздача аб тэхнічным стане сродкаў электрасувязі па стане на 1 студзеня 2019 г. (рас.) // Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 17 студзеня 2020 г.
  164. ^ а б в Справаздача аб паслугах сувязі за 2018 год (рас.) // Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 17 студзеня 2020 г.
  165. ^ Справаздача аб разьвіцьці сотавай рухомай электрасувязі за 4-ы квартал 2019 году (рас.) // Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 17 студзеня 2020 г.
  166. ^ Транспарт Беларусі // Belarus.by, 2020 г. Праверана 22 студзеня 2020 г.
  167. ^ Галіна дзейнасьці (рас.) // «Газпрам трансгаз Беларусь», 2020 г. Праверана 22 студзеня 2020 г.
  168. ^ Структура Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  169. ^ Сілы спэцыяльных апэрацый // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  170. ^ Сухапутныя войскі (прызначэньне) // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  171. ^ Урачысты сход, прысьвечаны 100-годзьдзю Ўзброеных сілаў Беларусі // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 22 лютага 2018 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  172. ^ Сухапутныя войскі Беларусі (анг.) // Партал «Сусьветная бясьпека» (Александрыя, штат Вірджынія, ЗША), 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  173. ^ Эдуард Мартынюк. «Палянэз» прынята на ўзбраеньне беларускай арміі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 жніўня 2016 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  174. ^ Канстытуцыя 1994 году (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  175. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зацьвярджэньні Асноўных напрамкаў унутранай і замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь» ад 14 лістапада 2005 г. № 60-З (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 10 чэрвеня 2015 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  176. ^ Бязьвізавы рух // Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  177. ^ Замежная палітыка // Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  178. ^ Міжнароднае права // Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, 1 ліпеня 2019 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  179. ^ Беларусь і міжнародныя арганізацыі // Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі