Аўтамабільныя рэгістрацыйныя знакі Беларусі
У Беларусі тыпы, выгляд, памеры рэгістрацыйных знакаў аўтамабільных транспартных сродкаў вызначаныя стандартам ад 2004 году[1]. Пры гэтым працягваюць таксама выкарыстоўвацца рэгістрацыйныя знакі ранейшых узораў.
Гісторыя аўтамабільных нумароў у Беларусі
рэдагавацьРэгістрацыйныя знакі Рэспублікі Беларусь упершыню пачалі выдавацца ў 1992 годзе. Знакі складаліся з чатырох лічбаў і дзьвюх літар чырвонага колеру на белым фоне, паміж якімі разьмяшчалася круглая эмблема чырвонага колеру, якая утрымлівала герб «Пагоня», які быў у той час дзяржаўным. У 1996 годзе, пасьля зьмены дзяржаўнай сымболікі, была таксама зьмененая эмблема, на якой разьмясьціліся нацыянальны арнамэнт і надпіс «BELARUS». У 2000 годзе колькасьць літараў у рэгістрацыйным знаку была павялічаная да трох. З 2004 году пачалі выдавацца рэгістрацыйныя знакі дзеючага ў цяперашні момант узору.
Структура рэгістрацыйных знакаў
рэдагавацьЗнак уяўляе сабой спалучэньне літар беларускага альфабэту і арабскіх лічбаў. На рэгістрацыйных нумарах тыпу 1, 1а, 2—12 могуць выкарыстоўвацца наступныя літары (агульныя для беларускага і лацінскага альфабэтаў): (А, В, Е, І, К, М, Н, О, Р, С, Т, Х). На рэгістрацыйных нумарах тыпу 1, 1а, 2—7, якія маюць код рэгіёну 0, дадаткова могуць ужывацца ўсе літары расейскага альфабэту за выняткам літар Д, Ё, Й, Ц і Щ. На рэгістрацыйных нумарах тыпу 8 можа таксама ўжывацца літара D лацінскага альфабэту. На ўсіх тыпах нумароў, за выключэньнем 1а, літара, якая асобна стаіць ў канцы альбо пачатку знака, азначае код рэгіёну. На рэгістрацыйных знаках транспартных сродкаў фізычных і юрыдычных асобаў Рэспублікі Беларусь таксама разьмяшчаецца малюнак дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь і адметны знак «BY».
Коды абласьцей на рэгістрацыйных знаках
рэдагавацьРэгіён | 2004 г. | 2000 г. | 1992 г. | да 1992 г. |
---|---|---|---|---|
Берасьцейская вобласьць | 1 | Axx | Ax IA, IB, IC, IE, IH, II |
БНx |
Віцебская вобласьць | 2 | Bxx | Bx IK, IM, IO, IT, IX |
ВТx |
Гарадзенская вобласьць | 4 | Cxx | Cx XA, XB, XC, XE, XH, XI |
ГКx |
Гомельская вобласьць | 3 | Exx | Ex Hx |
ГСx |
Магілёўская вобласьць | 6 | Txx | Tx XM, XO, XP, XT, XX |
МГx |
Менская вобласьць | 5 | Oxx | Ox Px |
МБx |
г. Менск | 7 | Mxx AAX, EAK |
Mx Kx HK, IP, PH, XK |
МІx |
З 2004 году выкарыстоўваецца таксама код рэгіёну 0, які пазначае прыналежнасьць транспартнага сродку Міністэрству абароны РБ, Дзяржаўнаму памежнаму камітэту РБ або ўнутраным войскам Міністэрства ўнутраных справаў РБ.
Тыпы рэгістрацыйных знакаў
рэдагавацьНумары ўзору 2004 г. | |
---|---|
Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асобаў Рэспублікі Беларусь | |
1. Пярэдні і задні знакі для легкавых аўтамабіляў | |
1a. Пярэдні і задні знакі для легкавых аўтамабіляў. Дазваляецца любая камбінацыя літар і лічбаў | |
2. Пярэдні і задні знакі для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў | |
3. Задні знак для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў | |
4. Задні знак для легкавых аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў | |
5. Задні знак для аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў | |
6. Задні знак для матацыклаў, матаролераў, мотакалясак, мапэдаў і да т. п., а таксама для прычэпаў і паўпрычэпаў да матацыклаў і матаролераў | |
7. Задні знак для трактароў, трактарных прычэпаў і паўпрычэпаў | |
Для транспартных сродкаў дыпляматычных і консульскіх установаў у Рэспубліцы Беларусь і асоб з дыпляматычным статусам | |
8. Пярэдні і задні знакі для аўтамабіляў і аўтобусаў дыпляматычных прадстаўніцтваў, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацыяў і іх органаў. | |
9. Пярэдні і задні знакі для аўтамабіляў і аўтобусаў консульскіх установаў | |
10. Задні знак для аўтамабільных прычэпаў | |
11. Задні знак для матацыклаў, матаролераў і да т. п. | |
Для транспартных сродкаў, часова дапушчаных да ўдзелу ў руху (т. н. «транзытныя нумары» на аўтамабілях, не пастаўленых на ўлік у ДАІ па месцы пражываньня ўладальніка) | |
12. Пярэдні і задні знакі | |
Для транспартных сродкаў, выкарыстоўваемых для перавозкі пасажыраў (таксі, у тым ліку маршрутныя) | |
13. Пярэдні і задні знакі | |
Іншыя нумары | |
Рэгістрацыйныя знакі для транспартных сродкаў МУС РБ MH — г. Менск БН — Брэсцкая вобласць ВТ — Віцебская вобласць ГС — Гомельская вобласць ГК — Гарадзенская вобласць МО — Менская вобласць МГ — Магілёўская вобласць | |
Нумары ўзору 2000 г. | |
Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асоб Рэспублікі Беларусь | |
CD nnnn — для транспартных сродкаў дыпляматычных супрацоўнікаў CC nnnn — для транспартных сродкаў консульскіх супрацоўнікаў T nnnn — для транспартных сродкаў тэхнічных працаўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў M nnnn — для транспартных сродкаў прадстаўніцтваў замежных банкаў, фірмаў, СП K nnnn — для транспартных сродкаў замежных СМІ P nnnnn — для транспартных сродкаў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства | |
Нумары ўзору 1992 г. | |
Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асобаў Рэспублікі Беларусь | |
Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асобаў Рэспублікі Беларусь (з 1996 г.) | |
Для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў | |
Для транспартных сродкаў Міністэрства абароны РБ | |
Для транспартных сродкаў Дзяржкамітэта памежных войскаў РБ |