Тураўская япархія
Тураўская і Мазырская япархія | |
---|---|
Япіскап | Леанід (Філь) |
Катэдральны горад | Мазыр |
Катэдральны сабор | Сабор Сьвятога Міхала Арханёла (Мазыр) |
Тураўская і Мазырская япархія — япархія Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы, заснаваная каля 1005 году як япархія Кіеўскай мітраполіі Бізайнтыйскай праваслаўнай царквы і адноўленая 18 кастрычніка 1992 году. Аб’ядноўвае прыходы і манастыры на тэрыторыі Брагінскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Каленкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага, Рудабельскага й Хвойніцкага раёнаў Гомельскае вобласьці.
На 2017 г. налічвала 7 дабрачыньняў: Каленкавіцкае, Лельчыцкае, Мазырскае гарадзкое і сельскае (2), Петрыкаўскае, Тураўскае і Хвойніцкае. У складзе япархіі быў 71 прыход і 2 манастыры: Сьвята-Пакроўскі ў горадзе Хвойнікі і Раства Багародзіцы ў в. Юравічы Каленкавіцкага раёну. Служэньне ажыцьцяўлялі 72 клірыкі: 68 сьвятароў і 4 дыяканы[1].
Мінуўшчына
рэдагавацьПа стане на 1 студзеня 2003 году япархія налічвала 58 зарэгістраваных прыходаў. На травень 2012 г. налічвала 85 храмаў, тады як пры аднове ў 1992 г. іх было 7[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Япархія цяпер (рас.) // Тураўская япархія, 2014 г. Праверана 10 жніўня 2017 г.
- ^ Ірына Асташкевіч. 20-годзьдзе япархіі ў Тураве // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2012. — № 92 (27207). — С. 3. — ISSN 1990-763x.