Гістарычны слоўнік Беларусі
Гістарычны слоўнік Беларусі (па-ангельску: Historical dictionary of Belarus) — энцыкляпэдыя на ангельскай мове, выдадзеная ў 1998 годзе. Частка сэрыі «European historical dictionaries» (№28). Укладальнік Янка Запруднік. Налічвае больш за 4200 артыкулаў.
Слоўнік зьмяшчае інфармацыю пра вядомых дзеячоў і падзеі беларускай гісторыі, дзяржаўныя інстытуты ў гістарычнай пэрспэктыве, сьвятых Беларусі, нацыянальныя сьвяты і звычаі, палітычныя партыі Беларусі, нацыянальныя меншасьці і іншае. Таксама прэзэнтуецца шэраг значных фігураў расейскае гісторыі, якія моцна паўплывалі на лёсы Беларусі (Іван III, Іван IV, Кацярына II, Сталін, Ленін і іншыя). Дадатак утрымлівае пералік уладароў Беларусі з 860 (ад Рагвалода) да 1997 году.
Аўтар падае пазыцыю беларускіх гісторыкаў па праблеме спадчыны Вялікага Княства Літоўскага: ён падкрэсьлівае эканамічны патэнцыял земляў сучаснай Беларусі ў Вялікім Княстве і культурны аспэкт, г. зн. той факт, што беларуская мова была дзяржаўнай у Княстве, што беларуская культура ў ім дамінавала, асабліва ў XVI ст.[1]
Бібліяграфія
рэдагаваць- Zaprudnik, Jan. Historical Dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Наталля Брэль. Sužiedelis, Saulius. Historical dictionary of Lithuania; Zaprudnik, Jan. Historical dictionary of Belarus (Наталля Брэль) // «Беларускі гістарычны агляд». Т. 6. Сш. 1—2. 1999