Адкрыць галоўнае мэню

Дамэн верхняга ўзроўню (ДВУ; анг. top-level domain, скарочана — TLD) — апошняя частка назвы дамэну, пасьлядоўнасьць літар пасьля апошняй кропкі ў назьве любога дамэну. Так, у назьве дамэна www.website.com, дамэнам верхняга ўзроўню зьяўляецца com (альбо COM, таму што падзелу на вялікія і малыя літары ў назвах дамэнаў няма).

Сеціўная ўправа наданьня нумароў (СУНН; Лос-Анджэлес, ЗША) на сёньняшні дзень падзяляе дамэны верхняга ўзроўню на тры тыпы:

На кастрычнік 2018 году налічвалася 1578 дамэнаў верхняга ўзроўню 5 відаў:

Гістарычныя дамэны верхняга ўзроўнюРэдагаваць

Дамэн .nato быў утвораны напрыканцы 1980-х арганізацыяй NIC для НАТО, але празь некаторы час высьветлілася, што ні адзін з такіх дамэнаў не дазваляў адэкватна вызначыць статус міжнародных арганізацыяў. Таму неўзабаве NIC быў утвораны яшчэ адзін дамэн з назвай .int для ўжываньня міжнароднымі арганізацыямі, прапанаваўшы НАТО выкарыстоўваць замест існуючага варыянта nato.int. Такім чынам, дамэн верхняга ўзроўню nato перастаў выкарыстоўвацца, але канчаткавае яго выдаленьне адбылося толькі ў ліпені 1996 году.

Іншымі гістарычнымі дамэнамі верхняга ўзроўню былі .cs для Чэхаславаччыны, .su для Савецкага Саюзу і .zr для Заіру.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ База зьвестак каранёвай прасторы(анг.) // Сеціўная ўправа наданьня нумароў (Лос-Анджэлес, ЗША), 2018 г. Праверана 11 кастрычніка 2018 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Дамэн верхняга ўзроўнюсховішча мультымэдыйных матэрыялаў