Петрыкаўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі

Пе́трыкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Петрыкаўскі раён мяжуе з Жыткавіцкім, Каленкавіцкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Рудабельскім раёнамі Гомельскай вобласьці і Любанскім раёнам Менскай вобласьці.

Петрыкаўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Петрыкаў
Кіраўнік Аляксандар Наўныка[d][1]
Насельніцтва (2018) 27 001[2]
Шчыльнасьць 9,5 чал./км²
Плошча 2835,18[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 134 м[4]
Месцазнаходжаньне Петрыкаўскага раёну
Петрыкаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паселішчы

рэдагаваць

На тэрыторыі раёну разьмешчана 125 населеных пунктаў. Адміністрацыйна, акрамя гораду, раён падзелены на Капаткевіцкі пасялковы і 16 сельскіх саветаў: Бабуніцкі, Галубіцкі, Грабаўскі, Камаровіцкі, Капцэвіцкі, Колкаўскі, Конкавіцкі, Лучыцкі, Ляскавіцкі, Муляраўскі, Мышанскі, Навасёлкаўскі, Петрыкаўскі, Пціцкі, Чалюшчавіцкі.

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле зьвестак на 2009 год па нацыянальным складзе насельніцтва дзеліцца на беларусаў — 94,3%, расейцаў — 3,5%, украінцаў — 1,3%, іншыя — 0,9%[5].

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 33 960 чалавек[6] (перапіс); 2016 год — 28 246 чалавек[7]; 2017 год — 27 436 чалавек[8]; 2018 год — 27 001 чалавек[2]

Адукацыя

рэдагаваць

У раёне базавыя школы знаходзяцца ў вёсках Рог, Сякерычы, Сялюцічы, Слабада, Сьнядзін, Церабаў, Макарычы, пачатковыя ў вёсках Міхедавічы, Муляраўка, музычныя ў Навасёлках, Мышанцы, Капаткевічах, Петрыкаве, сярэднія ў Брынёве, Грабаве, Капцэвічах, Лучыцах, Новых Галоўчыцах, Бабунічах, Вялаўску, Галубіцы, Залесьсі, Колках, Камаровічах, Конкавічах, Капаткевічах, Курыцічах, Кашэвічах, Ляскавічах, Мышанцы, Навасёлках, Пцічы, Сьмятанічах і Чалюшчавічах і 3 у райцэнтры.

Транспарт

рэдагаваць

Праз раён праходзіць аднакалейная неэлектрыфікаваная чыгунка Гомель — Берасьце, станцыі з грузавой працай Муляраўка (абслугоўвае райцэнтар і Капцэвічы), іншыя станцыі (фактычна, разьезды) Каржоўка, Пціч, Мышанка, прыпынкі Баррэчча, Бобрыч, Аголічы. Пасажырскія зносіны: дызэль-цягнікі з Калінкавічаў на Жыткавічы, Муляраўку і Пціч, пасажырскія штодзённыя Берасьце — Масква, Гомель, Віцебск, Горадня — Гомель, іншыя Горадня — Кіеў і Сімферопаль. Найбуйнейшая аўтадарога Берасьце — Гомель. Аўтобусныя зносіны штодзённыя Петрыкаў — Муляраўка і Ляскавічы, Капаткевічы — Пціч, Мазыр — Любань. Астатнія рэйсы па днях тыдня, у тым ліку на Менску зь Петрыкава і Капаткевічаў, на Гомель з райцэнтру і Акцябрскага праз Навасёлкі — Капаткевічы, на Мазыр з Кашэвічаў і райцэнтру.

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Паводле збору помнікаў гісторый і культуры Гомельскай вобласьці цікавымі помнікамі зьяўляюцца ў Петрыкаве Мікалаеўская каменная царква 19 ст, драўляная царква мяжы 17—18 ст. на могілках, хата мяжы 19 і 20 ст., Усьпенская царква ў Кашэвічах 1642 г. Найвышэйшы пункт — г. Каўпак каля в. Чалюшчавічы. Паводле сайту radzima.org, ёсьць прысядзібны парк у Брынёве, у энцыкляпэдыі «Прырода Беларусі» згадваецца геалягічнае агаленьне «Дарашэвічы».

  • Іван Азёмша, казачнік
  • Эма Дмахоўская, фальклярыстка
  • Алесь Дудар, паэт, які за верш «Пасеклі край наш папалам» быў расстраляны ў 1937 г.
  • Надзея Ляпешка (Папок; нар. 1989) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Чэмпіёнка Эўропы 2011, прызэр чэмпіянатаў сьвету і чэмпіянатаў Эўропы. Бронзавы прызэр Алімпіяды ў Лёндане.
  • Міхаіл Марыніч (1940—2014) — дзяржаўны і палітычны дзяяч, дыплямат. Ляўрэат Дзяжаўнай прэміі БССР, Ганаровы доктар эканамічных навук, палітвязень.
  • Вера Палтаран (1919—1989) — беларуская пісьменьніца і публіцыстка.
  • Арыстарх (Станкевіч) (1941—2012) — беларускі праваслаўны святар, архіяпіскап Гомельскі й Жлобінскі (1990—2012). Чалец Міжсаборнай прысутнасьці Расейскае праваслаўнае царквы (ад 2009).
  • партызан дзед Талаш
  1. ^ http://petrikov.gomel-region.by/ru/committee/
  2. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Петрыкаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў