Расейцы
Расейцы (па-расейску: русские, састарэлае рас. великороссы) — усходнеславянскі народ, асноўны насельнік Расеі (каля 80% насельніцтва краіны).
Расейцы | |
Колькасьць | каля 137 мільёнаў |
---|---|
Рэгіёны пражываньня |
![]() 3000 |
Мовы | расейская |
Рэлігіі | Пераважна праваслаўныя. Частка расейцаў зьяўляюцца атэістамі і язычнікі |
Блізкія этнасы | славяне, асабліва ўсходнія (беларусы, украінцы) |
СтатыстыкаРэдагаваць
Налічваючы 137 мільёнаў чалавек, расейцы зьяўляюцца найбуйнейшым па колькасьці народам у Эўропе і адным з найбуйнейшых у сьвеце. Прыблізна 116 мільёнаў этнічных расейцаў жывуць непасрэдна ў Расеі, каля 18 мільёнаў — у суседніх краінах. Яшчэ 3 мільёны жывуць па ўсім сьвеце, пераважна ў Паўночнай Амэрыцы і Заходняй Эўропе, а таксама ва Ўсходняй Эўропе і Азіі.
РэлігіяРэдагаваць
Праваслаўнае хрысьціянства — дамінуючая рэлігія сярод расейцаў. Большасьць расейскіх вернікаў належаць да Расейскай праваслаўнай царквы, якая адыграла значную ролю ў фармаваньні і разьвіцьці расейскай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Нават няверуючыя расейцы пераважна асацыююць сябе з праваслаўным веравызнаньнем.
Некаторыя расейцы зьяўляюцца прыхільнікамі стараабрадніцтва — рэлігійнай плыні, якая ўзьнікла ў выніку расколу ў Расейскай праваслаўнай царкве ў XVII стагодзьдзі.
Нягледзячы на тое, што рэлігія ў Расеі вярнула свае пазыцыі пасьля савецкага перасьледу і абмежаваньняў, адносна малы працэнт расейцаў рэгулярна наведвае набажэнствы.
БеларусьРэдагаваць
Паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году, 785 тыс. чалавек (звыш 8% насельніцтва) аднесьлі сябе да расейцаў. Па абласьцях іх доля вагалася ад 6,4% ў Берасьцейскай вобласьці да 10,2% — у Віцебскай. Амаль 85% расейцаў пражывалі ў гарадзкіх паселішчах. Найбольш высокая іх доля назіралася ў агульнай колькасьці насельніцтва гарадоў Наваполацак (15,5%, Віцебская вобласьць), Полацак (14,8%, Віцебская вобл.), Бабруйск (13,2%, Магілёўская вобласьць), Горадня (12,2%) і Берасьце (10,7%), таксама ў Бабруйскім раёне (11,9%). У сталіцы складалі 10% насельніцтва.
Параўнальна зь перапісам 1999 году колькасьць расейцаў зьменшылася на 356,6 тыс. чалавек (на 31%). Адначасна скарацілася іх доля ў агульнай колькасьці насельніцтва з 11,4% ў 1999 годзе да 8,3% ў 2009-м найперш праз старэньне. Параўнальна з 1999 годам доля старэйшых за працаздольны ўзрост расейцаў у агульнай іх колькасьці павялічылася на 11,4% і наблізілася да 33%. Адначасна доля дзяцей і падлеткаў ва ўзросьце да 16 гадоў сярод расейцаў зьнізілася з 15,2% да 7,4%. Пры гэтым расейская мова была асноўнай мовай зносінаў насельніцтва Беларусі. На ёй размаўляла дома 6 млн. 673 тыс. чалавек (70% насельніцтва).
Паводле перапісу насельніцтва 2009 году, у Рэспубліцы Беларусь пастаянна пражывала 83,6 тыс. расейскіх грамадзянаў, што складала 2/3 агульнай колькасьці замежных грамадзянаў, якія пастаянна пражывалі ў краіне. Звыш 90% расейскіх грамадзянаў прыбылі ў Беларусь да 2005 году. Амаль 40% зь іх на час перапісу былі ва ўзросьце звыш 50 гадоў[24].
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Всероссийская перепись населения 2002 года
- ^ Всеукраїнський перепис населення 2001. English version. Results. Nationality and citizenship.
- ^ Данные Статагентства на 2007 год
- ^ Selected Social Characteristics in the United States: 2006 U.S. Census American Community Survey (2006)
- ^ Население по национальности и родному языку(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б в BBC NEWS. Asia-Pacific. Russians left behind in Central Asia
- ^ Россия-Бразилия
- ^ [1]
- ^ CIA — The World Factbook
- ^ CIA — The World Factbook
- ^ а б CIA — The World Factbook
- ^ Statistisches Bundesamt Deutschland (ням.)
- ^ White Other (United Kingdom Census)) (анг.)
- ^ CIA — The World Factbook
- ^ CIA — The World Factbook
- ^ ??
- ^ Официальная статистика Кубы за 2002 г.
- ^ Recensamant Romania 2002
- ^ CIA — The World Factbook
- ^ http://141.211.142.26/member/census2000/ybListDetail.asp?ID=1# (2000, перепись)
- ^ (2002, перепись)
- ^ Венесуэла
- ^ Russians, Ukrainians and Baltic peoples
- ^ Паміж грамадзянамі Беларусі і Расеі ў 2011 годзе зарэгістравана больш як 2,5 тыс. шлюбаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 сакавіка 2012 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.