Павятовы соймік
Павятовы соймік — станава-прадстаўнічы орган улады ў павеце за часамі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
На павятовых сойміках абмяркоўваліся мясцовыя і агульнадзяржаўныя справы, абіраліся дэпутаты на вальны сойм Рэчы Паспалітай і выпрацоўваліся інструкцыі для іх, тамака ж вылучаліся кандыдаты на судовыя пасады (у Вярхоўны трыбунал), вызначаліся падаткі на патрэбы павету.[1]
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 210.
ЛітаратураРэдагаваць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.