Тхор лясны

від драпежных сысуноў

Лясны тхор, чорны тхор (Mustela putorius), таксама вядомы як звычайны тхор, чорны або лясны хорок, эўрапейскі тхор, або дзікі тхор — від драпежных жывёлаў зь сямейства куніцавых.

Тхор лясны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
АтрадДрапежныя
СямействаКуніцавыя
РодТхары
ВідТхор лясны
Бінамінальная намэнклятура
Mustela putorius

Апісаньне

рэдагаваць

Тулава выцягнутае і гнуткае. Сталыя асобіны важаць ад 1 кг да 1.7 кг, у даўжыню дасягаюць 36—48 см, хвост 15—17 см. Маюць чорна-бурую афарбоўку, аднак некаторыя часткі цела амаль чорныя. Галава мае кантрасны малюнак.

Распаўсюджаны ў Эўропе і Заходняй Азіі, сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы. Жывуць ў невялікіх лясных масівах, напрыклад парках, гаях і інш., таксама жывуць каля вадаёмаў. Вядуць аселы лад жыцьця і прывязваюцца да вызначанага месца расьсяленьня.

Глядзіце таксама

рэдагаваць