Мірскі замак
Каардынаты: 53°27′4.40″ пн. ш. 26°28′22.63″ у. д. / 53.4512222° пн. ш. 26.4729528° у. д. Мі́рскі за́мак — помнік беларускага дойлідзтва, абарончае ўмацаваньне і рэзыдэнцыя, знаходзіцца ў мястэчку Мір, занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО (з 2000 году). З 1989 году філія Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе завершана рэканструкцыя.
Мірскі замак | |
---|---|
Mir Castle Complex* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Мірскі замак. Сучасны стан | |
Краіна | Беларусь |
Тып | Культурны |
Крытэры | ii, iv |
Спасылка | 625 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 2000 (24-я сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
ГісторыяРэдагаваць
1506—1510 — збудаваны Юрыем Ільінічам на месцы спаленага татарамі драўлянага фэадальнага замку.
У 1568 годзе ў сувязі са згасаньнем роду Ільінічаў перайшоў да Мікалая Радзівіла Сіроткі. Канец XVI ст. — узьведзены рэнэсансны палац, замак абкружаны сыстэмай бастыённых умацаваньняў.
1655, 1705, 1784 — рабаваўся захопнікамі: расейцамі, швэдамі.
З 1828 году замкам валодалі Вітгенштэйны, пасьля ён перайшоў да Сьвятаполк-Мірскіх, за якімі засатаўся да 1939 году. 1870 — князь Сьвятаполк-Мірскі пачаў рэканструкцыю замку.
У паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» даецца апісаньне выдуманага «замка Гарэшкаў», які дасьледчыкі творчасьці паэта атаясамляюць зь Мірскім замкам[1].
1980-я — распачата аднаўленьне замку.
АрхітэктураРэдагаваць
З самага пачатку будаўніцтва Мірскі замак задумваўся найперш як прэзэнтабельнае збудаваньне, якое мусіла сымбалізаваць становішча ўладальніка. Такім ён захаваўся і да нашага часу.
Замкавы комплекс складаецца з чатырохкутніка мураваных сьценаў, па рагох які стаяць чатыры флянкіруючыя вежы. Пятая самая высокая і масіўная вежа мае функцыю брамы. Пры Радзівілах у замку быў пабудаваны шыкоўны палац у стылі рэнэсанс.
СучаснасьцьРэдагаваць
У 2000 годзе ўключаны ЮНЭСКО ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Мірскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Последний владелец Мирского замка был убежденным холостяком(рас.) // Комсомольская правда
- Артыкул С. Ліцкевіча «У пошуках страчанага»(рас.)
- Здымкі на Radzima.org
- ^ Бубновский Д. «На скрыжаванні ўсіх шляхоў…» История создания мирского замка. Архитектура и строительство. № 2/2012. Март-Апрель 2012. С. 14