Таполя

род расьлінаў

Таполя (па-лацінску: Populus) — род лістападных дрэў сямейства вярбовых.

Таполя
Таполя чорная
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадВербакветныя
СямействаВярбовыя
РодТаполя
Бінамінальная намэнклятура
Populus

Батанічнае апісаньне

рэдагаваць
 
Таполя чорная. Батанічнае аздабленьне кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
 
Духмяныя плодзікі таполі

Дрэвы вышынёй да 40 м, дыямэтрам да 2 м.
Крона шатрападобная, яйкападобная або пірамідальная.
Лісьце шырокае, чаранковае, лянцэтнае, рамбічнае або дэльтападобнае.
Кветкі ў зьвіслых цыліндрычных каташках, ветраапыляльныя.
Плод — каробачка.

Сьвятлалюбныя, хуткарослыя, газа- і дымаўстойлівыя дрэвы.

Распаўсюджаньне

рэдагаваць

На Беларусі распаўсюджаны таполя белая, або серабрыстая, ясакар і асіна. Растуць у далінах рэк, у лясах, хмызьняках; вырошчваюцца як дэкаратыўныя. Квітнеюць у красавіку-маі.

У садох і парках больш за 10 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраны таполі канадзкая, пірамідальная, ляўралістая, бальзамічная, Сімана, або кітайская, валасістаплодная.