Сувэрэнітэт

палітычная самастойнасьць дзяржавы

Сувэрэнітэт (па-француску: souveraineté — вярхоўная ўлада, панаваньне) — выключнае права ажыцьцяўляць вярхоўную ўладу ў пэўнай дзяржаве.

Праяўляецца ў здольнасьці дзяржаўнай улады самастойна выдаваць агульнаабавязковыя для ўсіх чальцоў супольнасьці правілы паводзін, якія вызначаюць і забясьпечваюць адзіны правапарадак, правы й абавязкі грамадзянаў, службовых асобаў, дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў.