Гарнастай

від сысуноў

Гарнастай (Mustela erminea) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сямейства куніцавых.

Гарнастай
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаКуніцавыя (Mustelidae)
ПадсямействаMustelinae
РодMustela
ВідГарнастай
Бінамінальная намэнклятура
Mustela erminea
Linnaeus, 1758
Арэал
 [[wikispecies:Mustela erminea
|Гарнастай на Віківідах]]

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Паўночнай Амэрыцы, Азіі, Эўропі, на вышынях 0—4040 м. Гарнастай часта сустракаецца на ўзьлесках, у хмызьняках, на альпійскіх лугах, балотах, прыбярэжных лясах, жывых загарадзях і берагах рэк, дзе высокая шчыльнасьць дробных сысуноў, асабліва Microtus і Arvicola voles.

Яго даўжыня складае 17–30 см, даўжыня хваста 4–12 см, маса 42–365 г.

Гарнастай мае тыповую для Mustela форму: доўгае цела, кароткія ногі, доўгая шыя, якая падтрымлівае трохкутную галаву, зьлёгку тырчаць круглыя вушы, ярка-чорныя вочы і доўгія вусы. Кароткая, умерана тонкая поўсць зімой белая, а кончык хваста чорны. Улетку поўсць на сьпіне шакаладна-карычневая, а брушная поўсць, якая даходзіць да верхняй губы, жаўтлява-белая.