Бары́с Мікала́евіч Е́льцын (1 лютага 1931, сяло Бутка — 23 красавіка 2007, Масква) — савецкі партыйны і расейскі дзяржаўны дзяяч, першы прэзыдэнт Расеі. Абіраўся прэзыдэнтам два разы — 12 чэрвеня 1991 году і 3 ліпеня 1996 году, займаў гэтую пасаду з 10 ліпеня 1991 году па 31 сьнежня 1999 году.

Барыс Ельцын
лац. Barys Jelcyn
па-расейску: Борис Николаевич Ельцин
1-ы Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі
10 ліпеня 1991 — 31 сьнежня 1999
Прэм’ер-міністар: Барыс Ельцын
Ягор Гайдар
Віктар Чарнамырдзін
Сяргей Кірыенка
Віктар Чарнамырдзін
Яўген Прымакоў
Сяргей Сьцяпашын
Уладзімер Пуцін
Наступнік: Уладзімер Пуцін
1-ы Прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі
6 лістапада 1991 — 15 чэрвеня 1992
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Наступнік: Ягор Гайдар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 лютага 1931
Бутка, Таліцкі раён, Сьвярдлоўская вобласьць, СССР
Памёр: 23 красавіка 2007(2007-04-23)[1][2][3][…] (76 гадоў)
Партыя: КПСС (да 1990)
Сужэнец: Наіна Ельцына
Дзеці: Тацьцяна Юмашава[d] і Алена Акулава[d]
Бацька: Мікалай Ельцын[d]
Маці: Claudia Vasilievna Jeltsina[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Алтын Қыран
Ордэн Алтын Қыран

22 верасьня 1993 году Вярхоўны Савет РФ, па прадстаўленьні Канстытуцыйнага Суду, абвясьціў аб спыненьні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Ельцына ў сувязі з парушэньнем ім Канстытуцыі. 23 верасьня вярхоўны орган дзяржаўнай улады ў Расеі, Зьезд народных дэпутатаў, прыняў пастанову аб адхіленьні прэзыдэнта Ельцына ад пасады. Аднак, фактычна гэтае рашэньне не было выканана.

Увайшоў у гісторыю як першы ўсенародна абраны прэзыдэнт Расеі, адзін з арганізатараў супраціву дзеяньням ДКНС, радыкальны рэфарматар грамадзка-палітычнага і эканамічнага ўладкаваньня Расеі. Вядомы таксама сваімі рашэньнямі аб забароне КПСС, пераглядам курсу на будаўніцтва сацыялізма, рашэньнямі аб роспуску Вярхоўнага Савету і аб штурме Белага Дому з ужываньнем бронетэхнікі ў 1993 годзе, аб пачатку ваеннай кампаніі ў Чачэніі ў 1994 годзе.

Адукацыя вышэйшая, у 1955 годзе скончыў будаўнічы факультэт Уральскага політэхнічнага інстытуту імя З. М. Кірава. Быў жанаты, меў дзьвюх дочак, пецярых унукаў і траіх праўнукаў. Жонка — Наіна Ельцына (у Хрышчэньні — Настасься). Дачкі — Алена Акулава і Тацьцяна Дзьячэнка.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Грамадзкая думка аб Ельцыне

рэдагаваць

Па дадзеных «Фонда Общественное Мнение», адмоўна ацэньваюць гістарычную ролю Ельцына 57% жыхароў Расеі, станоўча — 25% (у 2000 годзе, адразу пасьля адстаўкі, гэтыя зьвесткі выглядалі так — 67% супраць 18%).

Па зьвестках «Левада-Центр», нэгатыўна ацэньвалі вынікі яго кіраваньня 67% у 2000 годзе і 70% — у 2006, станоўча 15% і 13% адпаведна.

Кнігі Б. М. Ельцына

рэдагаваць

Б. М. Ельцын — аўтар трох кнігаў (рэдактарская апрацоўка журналіста Валянціна Юмашава, пасьля кіраўніка адміністрацыі і зяця Ельцына):

  • «Исповедь на заданную тему»[5] (1990) — невялікая кніга, у якой пераплеценыя аўтабіяграфія, палітычнае крэда і аповяд аб выбарчай кампаніі Ельцына на выбарах народных дэпутатаў.
  • «Записки Президента»[6] (1994) — кніга, напісаная дзейсным прэзыдэнтам, у ёй распавядаецца аб такіх падзеях 1990—93, як выбары прэзыдэнта, жнівеньскі путч (ГКЧП), распад СССР, пачатак эканамічных рэформаў, канстытуцыйны крызіс 1992—93, падзеі 21 верасьня — 4 кастрычніка 1993 году (роспуск Вярхоўнага Савету).
  • «Президентский марафон»[7] (2000) — кніга, выдадзеная неўзабаве пасьля адстаўкі, у ёй распавядаецца аб другіх прэзыдэнцкіх выбарах і другім прэзыдэнцкім тэрміне.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць