Павал Вусаў

беларускі палітоляг

Па́вал Ву́саў (нар. 1975, Магілёў, цяпер Беларусь) — беларускі палітоляг.

Павал Вусаў
Дата нараджэньня 1975[1]
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітоляг
Навуковая сфэра паліталёгія
Месца працы Варшаўскі ўнівэрсытэт
Вядомы як сябра сакратарыяту «Вольная Беларусь»
Навуковая ступень доктар навук (2011)

Доктар грамадзкіх навук (2011). Сябра Беларускага нацыянальнага сакратарыяту «Вольная Беларусь» (зь 2020 году). Прафэсар-ад’юнкт Варшаўскага ўнівэрсытэту (на 2022 год).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1998 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Узначальваў Магілёўскую мескую суполку «Маладых сацыял-дэмакратаў». У 2003 годзе скончыў асьпірантуру ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на катэдры паліталёгіі, а таксама магістратуру ў Школе Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 2003—2005 гадох працаваў выкладнікам паліталёгіі ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце. У 2004 годзе ўзначаліў Магілёўскую мескую суполку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і вылучыўся кандыдатам на парлямэнцкіх выбарах. У 2006 годзе паступіў ва Ўроцлаўскі ўнівэрсытэт паводле стыпэндыі імя Лэйна Кіркланда. Пазьней стаў весьці ва ўнівэрсытэтах Польшчы і Славаччыны паліталягічныя лекцыі пра дзяржаўны лад Беларусі, Расеі і Ўкраіны. Заснаваў у Варшаве Цэнтар палітычнага аналізу і прагнозаў, у якасьці кіраўніка якога выступаў экспэртам у перадачах Беларускай службы Польскага радыё, а таксама ў Беларускім цэнтры эўрапейскіх дасьледаваньняў. Паступіў у дактарантуру Школы грамадзкіх навук Польскай акадэміі навук (ПАН). У 2011 годзе атрымаў ступеню доктара грамадзкіх навук у Інстытуце палітычных дасьледаваньняў ПАН за абарону дысэртацыі «Станаўленьне і ўмацаваньне нэааўтарытарнага рэжыму ў Беларусі ў 1994—2010 гадох», якую выдаў у 2014 годзе асобнай кнігай на 360 старонак (ISBN 978-83-64091-25-4). Да 2015 году стаў аўтарам звыш 500 паліталягічных артыкулаў, у тым ліку ў часопісе «Архэ-Пачатак».

У красавіку 2017 году выступіў суаўтарам Народнай праграмы «Вольная Беларусь»[2]. У ліпені 2020 году ўвайшоў у склад Беларускага нацыянальнага сакратарыяту «Вольная Беларусь»[3]. Працаваў прафэсарам-ад’юнктам у Варшаўскім унівэрсытэце[4].

У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 11 гадоў пазбаўленьня волі па справе «аналітыкаў Сьвятланы Ціханоўскай»[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць