Сойм Вялікага Княства Літоўскага

Ва́льны сойм — станава-прадстаўнічы орган Вялікага Княства Літоўскага ў XV — першай палове XVI стагодзьдзяў. Насіў арыстакратычны характар. Дамінантнае становішча мелі буйныя зямяне.

Гісторыя рэдагаваць

Складваньне сойму як станава-прадстаўнічага органа мае карані ў вечавых традыцыях і зьвязанае з разьвіцьцём станавай сыстэмы Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стагодзьдзях. Традыцыя скліканьня сходаў і зьездаў прадстаўнікоў прывілеяваных станаў паўстала на месцах збору агульназемскіх сходаў. У аснове зьездаў ляжала ўяўленьне пра роўнасьць усіх прадстаўнікоў найвышэйшага стану (шляхты), заснаванае на агульным для князёў, паноў і рыцарства праве на валоданьне зямлёй на аснове рыцарскага права. Ператварэньне зьездаў вайсковаслужылага насельніцтва ў прадстаўнічы орган шляхецкага стану адбылося на фоне афармленьня ім прывілеяў шляхты, у той жа час пастановы сойму абмяжоўвалі ўладу вялікага князя[1].

Па складаньні ў 1569 годзе Люблінскай уніі большасьць з тых, хто меў права браць удзел у працы сойму Вялікага Княства Літоўскага, атрымалі месца ў аб’яднаным сойме Рэчы Паспалітай.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Радаман А. Сойм // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 606—611.

Літаратура рэдагаваць