Студэнт
Студэнт (лац. studens — «стараньнік») — навучэнец вышэйшай навучальнай установы. Пры вочным навучаньні слухае лекцыі і ўдзельнічае ў сэмінарах. Затым здае залікі і экзамэны, выконвае курсавыя працы і ўдзельнічае ў практыцы паводле спэцыяльнасьці. Пры сканчэньні навучаньня выконвае дыплёмную працу. Пры завочным навучаньні абавязваецца наведваць ВНУ толькі для здачы экзамэнаў.
У 1287 годзе ў Балёнскім унівэрсытэце (Тасканская марка, Сьвятая Рымская імпэрыя; цяпер рэгіён Эмілія-Раманьня, Італія) зьявіўся студэнцкі гімн «Давайце радавацца» (лац. Гаўдэамус). 17 лістапада 1941 году на Міжнароднай сустрэчы студэнтаў у Лёндане (Ангельшчына) пастанавілі адзначаць Міжнародны дзень студэнта ў гонар чэскіх студэнтаў Карлавага ўнівэрсытэту (Прага, Пратэктарат Багеміі і Маравіі, Трэці Райх; цяпер Чэхія), забітых нямецкімі акупантамі двума гадамі раней.
БеларусьРэдагаваць
На студзень 2012 году ў 55 ВНУ Беларусі навучаліся звыш 450 тыс. студэнтаў (4,7% насельніцтва Беларусі), зь іх 96 тыс. першакурсьнікаў. У Менску навучаліся 53% студэнтаў. Навучаньне ў 64% выпадкаў ажыцьцяўлялася платна за ўласныя сродкі. 34% студэнтаў атрымлівалі вышэйшую адукацыю за кошт урадавых выдаткаў у абмен на адпрацоўку па разьмеркаваньні. Прадпрыемствы аплочвалі навучаньне 2% студэнтаў зь ліку сваіх супрацоўнікаў. На верасень 2011 г. стыпэндыю атрымлівала палова студэнтаў. Іншагароднія складалі 56% студэнтаў. У студэнцкіх гуртажытках пражывалі каля 82 тыс. студэнтаў дзённага навучаньня (2/3 іншагародніх заяўнікаў). Моладзь ва ўзросьце ад 17 да 24 гадоў складала 82% студэнтаў. Мужчыны — 41%. Таксама ў ВНУ Беларусі навучаліся 11 тыс. замежных грамадзянаў (2,4% ад агульнага ліку)[1].
На 2013 год навучэнцы вучэльняў, каледжаў і ВНУ Беларусі складалі 6,21% насельніцтва, што было 4-м у сьвеце паказьнікам[2].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Надзея Нікалаева. Месца ў студэнцкім інтэрнаце маюць дзьве трэці з тых, хто мае патрэбу // Зьвязда : газэта. — 25 студзеня 2012. — № 15 (27130). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Аляксандар Пукшанскі. Беларусь займае 4 месца ў сьвеце па колькасьці студэнтаў // Зьвязда : газэта. — 6 жніўня 2013. — № 144 (27509). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
ЛітаратураРэдагаваць
- Барыс Рагуля. Беларускае студэнцтва на чужыне / рэд. Лявон Юрэвіч. — Лёндан (Канада): 1996. — 206 с.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Студэнт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Студэнт // Газэта «Зьвязда», 18 лютага 2016 г. Праверана 25 лютага 2016 г.
- Студэнцтва // Газэта «Новы час», 1 лютага 2016 г. Праверана 25 лютага 2016 г.
- Студэнты // Адукацыя - стыль жыцьця, 22 лютага 2016 г. Праверана 25 лютага 2016 г.
- Студэнты // Пакаленьне Y, 14 сьнежня 2015 г. Праверана 25 лютага 2016 г.
- Беларускамоўнае студэнцтва БДМУ // У Кантакце, 2016 г. Праверана 25 лютага 2016 г.
- Зьмітрок Бядуля. Да беларускага студэнцтва // Сайт пра пісьменьніка, 2016 г. Праверана 25 лютага 2016 г.