Тэлебачаньне
Тэлеба́чаньне або тэлеві́зія, ТБ (TV; грэц. τῆλε + лац. visio — далёкае бачаньне) — шырокаўжываная тэлекамунікацыйная сыстэма вяшчаньня і атрымоўваньня вобразу і гуку на адлегласьць. Слова можа таксама ўжывацца ў адносінах да тэлевізару, тэлевізійнай праграмы альбо носьбіту перадачы тэлебачаньня. Тэлебачаньне зьяўляецца масавым сродкам рэклямы, забаваў і навінаў. У 2013 годзе 79% хатніх гаспадарак у сьвеце валодалі тэлевізарам.
Тэлебачаньне стала даступным у экспэрымэнтальных умовах у канцы 1920-х гадоў, але прайшло яшчэ некалькі гадоў, перш чым новая тэхналёгія сталася даступнай спажыўцам. Пасьля Другой сусьветнай вайны ўдасканаленая форма чорна-белага тэлевізійнага вяшчаньня стала папулярнай у ЗША і Вялікабрытаніі, а тэлевізары сталі звычайнай зьявай у дамах, на прадпрыемствах і розных установах. На працягу 1950-х гадох тэлебачаньне стала асноўным сродкам уплыву на грамадзкую думку[1]. У сярэдзіне 1960-х гадоў у ЗША і большасьці іншых разьвітых краінаў сьвету было ўведзенае каляровае вяшчаньне. Наяўнасьць некалькіх тыпаў архіўных носьбітаў захоўваньня, такіх як стужкі Betamax і VHS, вялікія ёмістасьці цьвёрдых дыскаў, DVD-дыскаў, флэш-дыскаў, Blu-ray дыскаў і воблачных лічбавых відэамагнітафонаў, дазволіла гледачам глядзець папярэдне запісаны матэрыял, як то фільмы, дома і па ўласным графіку. Паводле шматлікіх чыньніках, асабліва для зручнасьці дыстанцыйнага пошуку, захоўваньне тэлевізійнага кантэнту і відэапраграмаў зараз адбываецца ў воблаку. У канцы першага дзесяцігодзьдзя 2000-х гадоў колькасьць перадачаў лічбавага тэлебачаньня значна павялічыліся. Іншым разьвіцьцём стаў пераход ад тэлевізараў стандартнай выразнасьці (SDTV) да тэлевізару высокай выразнасьці (HDTV), які забясьпечвае значна больш высокую разрознасьць. HDTV можа перадавацца ў розных фарматах: 1080p, 1080i і 720p. З 2010 году з вынаходзтвам разумнага тэлебачаньня інтэрнэт-тэлебачаньне павялічыла даступнасьць тэлевізійных праграмаў і фільмаў праз інтэрнэт праз стрымінгавыя відэасэрвісы, як то Netflix, Amazon Video, iPlayer і іншыя. Замена раньніх аб’ёмных, электронна-прамянёвых дысплэяў (CRT) з высокай напругай на кампактныя, энэргаэфэктыўныя плоскія панэлі, як то LCD, OLED-дысплэі і плязменныя дысплэі ёсьць рэвалюцыяй электроннага абсталяваньня, якая пачалася з кампутэрных манітораў у канцы 1990-х гадоў.
Пачаткова тэлевізійныя сыгналы распаўсюджваліся толькі ў якасьці наземнага тэлебачаньня пры дапамозе магутных радыёчастасных перадатчыкаў, якія перадавалі сыгнал асобным тэлевізійным прыёмнікам. У якасьці альтэрнатывы тэлевізійныя сыгналы распаўсюджваюцца праз кааксыяльны кабаль або праз аптычнае валакно, спадарожнікавымі сыстэмамі, а пачынаючы з 2000-х гадоў праз інтэрнэт. Да пачатку 2000-х гадоў карцінка перадаваліся толькі ў якасьці аналягавых сыгналаў, але мяркуецца, што пераход на лічбавае тэлебачаньне будзе завершаны ва ўсім сьвеце да канца 2010-х гадоў. Стандартны тэлевізар складаецца зь некалькіх унутраных электронных схемаў, які ўключае тунэр для прыёму і дэкадаваньня вяшчальных сыгналаў. Візуальная прылада адлюстраваньня карцінкі, якой не хапае тунэра, правільна называецца відэаманіторам, а не тэлевізарам.
Асноўныя прынцыпы
рэдагавацьТэлебачаньне заснаванае на прынцыпе пасьлядоўнай перадачы элемэнтаў[2] кадра пры дапамозе разгорткі. Частасьць зьмены кадраў абіраецца, у асноўным, па крытэры плаўнасьці перадачы руху. Для звужэньня паласы частасьцяў перадачы ўжываюць празрадковую разгортку — яна дазваляе ўдвая павялічыць частасьць кадраў (а значыць, павялічыць плаўнасьць перадачы руху аб’ектаў).
Тэлевізійны тракт у агульным выглядзе ўключае наступныя прылады[3]:
- Відэакамэра. Аб’ектыў праецыруе выяву на сьвятлоадчувальную паверхню. Схема разгорткі па радках счытвае яркасьць элемэнтаў выявы. Напачатку перадаюцца няцотныя радкі (1-е поле), затым цотныя (2-е поле). Інфармацыя пра колер перадаецца на паднясучай частаце. Так ствараецца кадр поўнага каляровага тэлевізійнага сыгналу (ПКТС). Для здымкі й перадачы дакумэнтаў ужываюцца спэцыялізаваныя дакумэнт-камэры.
- Відэамагнітафон (не абавязкова). Запісвае і ў неабходны момант узнаўляе чаргаваньне радкоў і палёў.
- Відэамікшэр (не абавязкова). Дазваляе пераключацца паміж некалькімі крыніцамі выявы: відэакамэрамі, відэамагнітафонамі, зьнешнімі сыгналамі і іншымі.
- Перадатчык. Сыгнал радыёчастасьці мадулюецца тэлевізійным сыгналам і выпраменьваецца ў этэр (магчыма трансьляцыя па кабэлі). Гук перадаецца на асобнай частасьці, звычайна пры дапамозе частаснай мадуляцыі.
- Прымач — тэлевізар. Пры дапамозе сынхраіммпульсаў, якія ўтрымліваюцца ў ПКТС, тэлевізійны кадр разгортваецца на экране (кінэскоп, ВК-панэль, плязмавая панэль).
Тэлебачаньне ў большасьці выпадкаў перадаецца праз радыёхвалі (што ўключае ў сябе этэрнае аналягавае і лічбавае, а таксама спадарожнікавае тэлебачаньне) і кабэль.
Беларусь
рэдагавацьУ 2014 годзе доля беларускамоўнага вяшчаньня ў тэлепраграмах Беларусі склала каля 5%[4].
Глядзіце таксама
рэдагаваць- HDTV — наступнае пакаленьне TV
- Радыё
- Тэлезалежнасьць
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Diggs-Brown, Barbara (2011). «Strategic Public Relations: Audience Focused Practice». Cengage Learning. — С. 48. — ISBN 978-0534637064
- ^ С. Г. Лапин. БСЭ, издание 3-е
- ^ Структурная схема телевизионной системы Энциклопедия@Broadcasting.ru Праверана 2010-01-07 г. Архіўная копія ад 2011-08-25 г.
- ^ Ірына Асташкевіч. Не баяцца памыляцца // Зьвязда : газэта. — 5 верасьня 2014. — № 168 (27778). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тэлебачаньне на бачыне Curlie
- Асацыяцыя камэрцыйнае тэлевізіі ў Эўропе (анг.).
- Усясьветныя тэлівізійныя стандарты. Radio Station World (анг.).
- Гісторыя тэлебачаньня (анг.).