Капыльскае княства

Капыльскае княства (Капыльска-Слуцкае княства) — фэўдальнае ўдзельнае княства Вялікага Княства Літоўскага з сталіцай у Капылі.

Гісторыя

рэдагаваць

Утварылася ў 1395 годзе. У канцы XIV — 1-й палове XV ст. называлася таксама Капыльска-Слуцкім або Слуцка-Капыльскім княствам.

Калі ў сярэдзіне XV ст. князі Алелькавічы перанесьлі сваю сталіцу ў Слуцак, стала адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Слуцкага княства з уласным намесьнікам, або губэрнатарам[1].

У 1494 годзе тэрыторыя княства ўлучала места Капыль зь яго «дварамі» (цэнтрамі маёнткаў) і «дварцамі» (цэнтрамі невялікіх маёнткаў) — Байлаўцамі, Сыраватчычамі, Старыцай, Скеп'евам, Старым Сялом. Пазьней упамінаецца мястэчка Цімкавічы.

У 1791 годзе сойм Рэчы Паспалітай скасаваў Капыльскае княства (разам з Слуцкім) і ўтварыў на іх тэрыторыі Случарэцкі павет, але зямянская адміністрацыя Капыльскага княства ў княскай адміністрацыі Радзівілаў, a потым Вітгенштэйна захоўвалася яшчэ ў 1-й палове XIX ст.

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 34.

Літаратура

рэдагаваць