Сяргей Запрудзкі

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Запрудзкі.

Сярге́й Мікала́евіч Запру́дзкі (нар. 9 жніўня 1957, в. Ігнатычы, Менскі раён, цяпер Беларусь) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філялягічных навук (1989), дацэнт (1997). 2-і старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010)[2].

Сяргей Запрудзкі
Дата нараджэньня 9 жніўня 1957(1957-08-09) (63 гады)
Месца нараджэньня вёска Ігнатычы, Менскі раён, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1983)
Занятак навуковец
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Філялягічны факультэт БДУ
Навуковы кіраўнік Генадзь Цыхун[1]

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1983, спэцыяльнасьць «беларуская і расейская мовы і літаратуры»). У 1983—1986 вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі па спэцыяльнасьці «Славянскія мовы (заходнія і паўднёвыя)». У 1986—1990 працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела агульнага і славянскага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства АН Беларусі. У 1989 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Сэрбскахарвацка-беларускія лексычныя адпаведнікі». У 1990—1991 працаваў старшым выкладнікам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. З 1991 па сакавік 1997 — рэдактар аддзела крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман», займаўся літаратурнай крытыкай. З 1997 — дацэнт катэдры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Падрыхтаваў чатырох кандыдатаў філялягічных навук.

Кола навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя беларускага і славянскага мовазнаўства, моўныя кантакты, моўная палітыка, сацыяльная псыхалёгія мовы, замежная беларусістыка, моўная ідэалёгія, дыскурс аб мове. Удзельнік XII, ХІІІ, XIV, XV i XVI Міжнародных зьездаў славістаў (Кракаў, 1998; Любляна, 2003, Охрыд, 2008, Мінск, 2013; Бялград 2018), IV і V кангрэсаў украіністаў (Адэса, 1999, Чарнаўцы, 2002). З дакладамі па беларусістыцы выступаў у Аўстрыі, Вугоршчыне, ЗША, Македоніі, Нямеччыне, Польшчы, Сербіі, Славеніі, Чэхіі, Украіне, Францыі.

У 1991—1993 — сакратар камісіі па ўдасканаленьні правапісу Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (прапанавала рэкамэндацыі; надрукаваныя ў газэце «Наша слова», 1993. № 15). Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010). Чалец Міжнароднай асацыяцыі ўкраіністаў. Галоўны рэдактар «Часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія».

Аўтар больш за 200 навуковых, навукова-мэтадычных і літаратурна-крытычных працаў.

Асноўныя працыРэдагаваць

  • Правапісныя рэформы ў славянскіх літаратурных мовах у ХХ стагоддзі. / ХІІ Міжнародны з’езд славістаў. Даклады. Мінск, 1998.
  • Language policy of the Republic of Belarus in the 1990s // Belarus — The Third Sector. People — Culture — Language. Warsaw — Minsk, 2002. P. 33—40.
  • Die Einstellung zu einigen Innovationen der weissrussischen Standardsprache (anhand der Daten einer soziolinguistischen Umfrage) // Wiener Slawistischer Almanach. 2003. Band 52. S. 263—280.
  • Неюбілейныя думкі з нагоды юбілейных выданняў мовазнаўчай спадчыны // Беларускі гістарычны агляд. Том 10. 2003. Сшыткі 1—2 (18—19). С. 319—352
  • Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта : у 2 ч. / Аўтары-ўкладальнікі: С. М. Запрудскі, Г. І. Кулеш. — Ч. 1. — Мн.: БДУ, 2005. ISBN 985-485-199-0
  • Сітуацыйныя фактары распрацоўкі правапісных нормаў беларускай мовы ў 1930—1932 гадах // Studia Slavica Academiae Scientiarum Hungaricae. 50. 2005. 3—4. С. 379—391.
  • Субъективная этноязыковая жизненность и идентичность: несколько белорусско-украинских сравнений // Перекрёстки. 2005. № 1—2. С. 21—36.
  • Белoрусский и чешский языковой пуризм: общее и специфическое // Cesty k národnímu obrození: běloruský a český model. Sborník přispěvků z konference konané 4. — 6.7.2006 v Praze. Praha, 2006. S. 239—259.
  • In the grip of replacive bilingualism: the Belarusian language in contact with Russian // International Journal of the Sociology of Language. 2007. Vol. 183. Edited by Roland Marti and Jiří Nekvapil. P. 97—118.
  • Научный и политический аспекты реформы белорусского языка 1933 года // Славяноведение. 2007. № 3. С. 73—88.
  • Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў ХІХ стагоддзя. Працы 1800—1810-х гадоў // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. Пад рэдакцыяй Сяргея Запрудскага, Аляксандра Фядуты, Захара Шыбекі. Мн., 2007. С. 252—268.
  • Сяргей Запрудзскі, Ганна Кулеш. Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918—1941) / Натальля Герасімовіч. — Менск: БДУ, 2008. — Т. 2. — 259 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-485-881-4
  • Маўленчая акамадацыя і пераключэнне кодаў у працэсе міжкультурнай камунікацыі: выпадак Беларусі // Belarusian Trasjanka and Ukrainian Suržyk. Structural and social aspects of their description and categorization / Gerd Hentschel, Siarhiej Zaprudski (eds.) (Studia Slavica Oldenburgensia 17). Oldenburg, BIS-Verlag, 2008. P. 57—97.
  • Некаторыя заўвагі аб вывучэньні «трасянкі», або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук // Arche. 2009. № 11-12. С. 157—200.
  • Аб «харкаўскім следзе» вывучэння беларускай мовы ў першай чвэрці ХІХ стагоддзя // Studien zu Sprache, Literatur und Kultur bei den Slaven. Gedenkschrift für George Y. Shevelov aus Anlass seines 100. Geburtstages und 10. Todestages. Andrii Danylenko, Serhii Vakulenko (eds). München-Berlin, Verlag Otto Sagner, 2012. С. 274—294.
  • Павал Ёзаф Шафарык як беларусіст (на матэрыяле «Гісторыі славянскай мовы і літаратуры ва ўсіх дыялектах» 1826 г.) // Studia Slavica Academiae Scientiarum Hungaricae. 57. 2012. 1. С. 143—159.
  • Аб навуковай рэцэпцыі беларускай мовы ў Расіі ў першай палове ХІХ стагоддзя // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка. XV Міжнародны з’езд славістаў (Мінск, 20—27 жн. 2013): дакл. беларус. дэлегацыі. Рэдкал. А. А. Лукашанец і інш. Мн., Беларуская навука, 2013. С. 37—52.
  • Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе. Пад агульнай рэдакцыяй М. Р. Прыгодзіча. Мінск, БДУ, 2013. С. 81—111.
  • Беларускае мовазнаўства і развіццё беларускай літаратурнай мовы: 1920—1930-я гады. Мінск, БДУ, 2013. 367 с.
  • Zur öffentlichen Diskussion der weißrussischen Sprachkultur, zum Aufkommen des Terminus «Trasjanka» und zur modernen Trasjankaforschung // Trasjanka und Suržyk — gemischte weißrussisch-russische und ukrainisch-russische Rede. Sprachlicher Inzest in Weißrussland und der Ukraine? Gerd Hentschel / Oleksandr Taranenko / Sjarhej Zaprudski (Hrsg.). Peter Lang 2014. S. 119—141.
  • Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918—1941): дапаможнік. Мінск, БДУ, 2015. 191 с.
  • Аб вывучэнні і пераацэнцы мовазнаўчай спадчыны Кандрата Крапівы // Веснік БДУ. Серыя 4. 2016. № 2. С. 71—78.
  • Пастанова СНК БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» 1933 г. як навуковы і палітычны дыскурс // Historický a sociolingvistický kontext kodifikcií slovanských jazykov. Juraj Glovňa (ed.) Bratislava 2017. C. 163—169.
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918—1941): дапаможнік. Мінск, БДУ, 2017. 115 с.
  • Уладзімір Дубоўка: паміж літаратурным канонам і праўдай жыцця // Arche. 2017. № 4. C. 255—280.
  • Даследаванне мовы твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў 1920-50-я гг. // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2017. № 3. С. 5-18.
  • «Сербскі слоўнік» Вука Караджыча і «Слоўнік беларускай мовы» Івана Насовіча: падабенствы і адрозненні // Зборник Матице cрпске за славистику 93. 2018, с. 127—144.
  • Выпрацоўка ў 1920-я гг. канцэпцыі беларускай літаратурнай мовы // Лексікалогія беларускай мовы ў даследаваннях і каментарыях. Мн., БДУ, 2018, с. 5-31.
  • Яўхім Карскі як даследчык польскага ўплыву на беларускую мову (на матэрыяле першага тома «Беларусаў»)// Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча: зб. навук. артык.па матэрыялах Міжнар. навук. канф.; Мінск, 21-23 чэрвеня 2018 г. / пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай. — Мінск: БДУ, 2018. — С. 228—240. (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 38).
  • Нармалізацыя беларускай мовы ў слоўніках М. Гарэцкага сярэдзіны 1920-х гадоў // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (прысвячаецца 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага) : матэрыялы XXVI Гарэцкіх чытанняў. Мінск, РІВШ, 2018. С. 35-44.
  • Беларускія прыметнікі-паронімы з коранем асоб- як аб’екты гістарычнай лексікалогіі (на матэрыяле літаратурнай мовы 1910-30-х гг.) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2019. № 3. С. 79-93.
  • Language of Ciška Hartny’s works as reviewed in Belarusian philological research // Studia Białorutenistyczne. Vol. 13. 2019. С. 343—363.
  • Рэцэнзія: Witzlack-Makarevich Kai (Hg.). Kalkierungs- und Entlehnungssprachen in der Slavia: Boris Unbegaun zum 120. Geburtstag. Berlin: Frank & Timme, 2018. 363 S. // Studia Slavica Hung. 64/1 (2019) 227—233.
  • Ян Чачот як даследчык беларускай мовы: менш вывучаныя пытанні // Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці (да 200-годдзя ўтварэння таварыства): зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, І. Э. Багдановіч; адк. рэд. В. У. Міцкевіч. — Мінск: Беларуская навука, 2020. (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 39).
  • Ці з’яўляецца сучаснай беларуская літаратурная мова 1920-х гадоў? // Актуальныя аспекты беларусістыкі. Матэрыялы VI Міжнароднага кангрэса беларусістаў (Мінск, 27—29 мая 2015 года): зб. арт. / пад рэд. І. Э. Багдановіч [і інш.]. Мінск, Кнігазбор, 2020. (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 40) С. 29—39.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць