Зьміцер Санько

беларускі біёляг, мовазнавец, выдавец

Зьмі́цер Санько́ (нар. 31 сакавіка 1949, пасёлак Астраўкі, Рудзенскі (цяпер Пухавіцкі) раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі біёляг, мовазнаўца, выдавец. Сябра рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Адзін з укладальнікаў сучаснага ўнармаваньня Беларускага клясычнага правапісу. Кандыдат біялягічных навук.

Зьміцер Санько

лац. Źmicier Sańko
Дата нараджэньня 31 сакавіка 1949(1949-03-31) (75 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак біёляг, мовазнавец
Навуковая сфэра Біялёгія
Месца працы Выдавецтва «Тэхналёгія»
Сябра ў ТБМ і Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня
Навуковая ступень кандыдат біялягічных навук[d]
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

У 1966 годзе скончыў Азярычынскую сярэднюю школу з залатым мэдалём і паступіў на біялягічны факультэт БДУ. У 1971 годзе скончыў БДУ па спэцыяльнасьці біяхімія. Два гады працаваў стажорам у Інстытуце малекулярнай біялёгіі АН СССР (Масква). У 1973 годзе паступіў у асьпірантуру пры гэтай установе. У 1975 годзе заняў першае месца на конкурсе навуковых працаў Інстытуту малекулярнай біялёгіі. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, прысьвечаную дасьледаваньню структуры ДНК-пратэінавага комплексу (навуковы кіраўнік доктар хімічных навук А. Д. Мірзабекаў). Па заканчэньні асьпірантуры вярнуўся ў Менск на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Інстытуту біяарганічнай хіміі АН БССР.

Ад 1978 да 1995 году працаваў рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкам біялягічнай рэдакцыі, намесьнікам галоўнага рэдактара акадэмічнага выдавецтва «Навука і тэхніка» (сёньня «Беларуская навука»[1])[2].

Ад 1995 году працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналёгія»[3].

Грамадзкая і навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Вядзе грамадзкую дзейнасьць па адраджэньні беларускай нацыянальнай ідэі, папулярызацыі роднай мовы і айчыннай гісторыі. У 1972—1989 гадох быў актыўным удзельнікам суполкі «На Паддашку». Сябра рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ)[2]. У 1993—1997 гадох быў намеснікам старшыні ТБМ. У 1989—1997 гадох узначальваў выдавецкую камісію таварыства.

Аўтар кніг «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем»[4] (Менск, 1991), «Асобы, якія тварылі гісторыю. Кароткі праваднік» (Вільня, 2011; Менск, 2015) «А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы»[5], (2016) «125 папулярных выслоўяў» (Менск, 2016) ды інш.

Супольнік Працоўнай групы для ўнармаваньня беларускага клясычнага правапісу («Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя»[6] Вільня; Менск, 2005).

Разам з братам Юрасём выдаў краязнаўчую кнігу «Слаўнае сяло Азярычына. Сьвет нашых продкаў» (Менск, 2019)

Укладальнік кніг «Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.»[7] Я. Станкевіча (пры ўчасьці Ант. Адамовіча) (Менск, 1992), «Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу»[8] С. Станкевіча (1994), «Літва-Беларусь. Гістарычныя выведы» (Менск, 2016) «Хто адгадае? Беларускія народныя загадкі»[9] (Менск, 2017).

Аўтар ідэі і адзін з укладальнікаў кнігі «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (Менск, 1993, 1994), а таксама «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»[10] (Вільня, 2002), выдавец факсыміле газэт «Наша Доля» (1906 г.) і «Наша Ніва» (1906—1915, 1920 гг.), «Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка» В. Ластоўскага (1924 г.), ініцыятар і каардынатар акадэмічнай сэрыі «Нашы славутыя землякі»[11].

Навуковы рэдактар, кансультант і рэцэнзэнт шэрагу тэрміналягічных слоўнікаў[2].

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (1990)[12], ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2011)[13].

  • Исследование состояния бороздок ДНК в целых клетках эукариотов: Автореф. дис. … канд. биол. наук. — М., 1977. — 16 с.
  • Состояние бороздок ДНК в моно- и олигонуклеосомах и в комплексах ДНК с индивидуальными гистонами // Молекулярная биология. 1978. Т. 12, вып. 2. С. 365—371 (совместно с А. М. Колчинским, В. В. Шиком, А. Д. Мирзабековым, А. Гинейтисом).
  • Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. — 218 с. ISBN 5-343-00761-9.
  • Станкевіч Я. (пры ўчасьці Ант. Адамовіча) Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992 / Уклад. З. Санько
  • 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Мінск: Звязда, 1993. — 80 с. (2-е выд. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 190 с.) / Уклад. (разам з І. Саверчанкам).
  • 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. / Аўтар-уклад. З. Санько (разам з І. Саверчанкам).
  • Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў: Сучасная нармалізацыя. — Вільня; Менск, 2005. — 150 с. (разам з Ю. Бушляковым, В. Вячоркам, 3. Саўкам).
  • А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы: даведнік-мінімум. — Мінск: Тэхналогія, 2016. — 16 с. ISBN 978-985-458-269-6.
  • 125 папулярных выслоўяў: падарожны даведнічак. — Мінск: Тэхналогія, 2016. — 16 с. ISBN 978-985-458-270-2.
  • Хто адгадае? / уклад. Зьміцер Санько. — Мінск: Тэхналогія, 2017. — 32 с. ISBN 978-985-458-280-1.
  • Асобы, якія тварылі гісторыю: кароткі праваднік. — Мінск: Тэхналогія, 2015. — 16 с. ISBN 78-985-458-263-4.

Артыкулы

рэдагаваць
  • Protein arrangement in the DNA grooves in chromatin and nucleoprotamine in vitro and in vivo revealed by methylation // Eur. J. Biochem. 1977. Vol. 75. P. 379—389 (with A. D. Mirzabekov, A. M. Kolchinsky, A. F. Melnikova).
  • Два простых метода выделения ДНК из различных источников с применением цетавлона // Биохимия. 1977. Т. 42, вып. 10. С. 1783—1790 (совместно с В. И. Нактинисом, Н. Е. Малеевой, А. Д. Мирзабековым).
  • Состояние бороздок ДНК в моно- и олигонуклеосомах и в комплексах ДНК с индивидуальными гистонами // Молекулярная биология. 1978. Т. 12, вып. 2. С. 365—371 (совместно с А. М. Колчинским, В. В. Шиком, А. Д. Мирзабековым, А. Гинейтисом).
  • Лісты да Гарбачова: З гісторыі суполкі «На Паддашку» / З. Санько // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца : зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана / укл. І. Дубянецкая; пад рэд. І. Дубянецкай [і інш.]. — Мінск : Тэхналогія, 2009. — С. 119—124. ISBN 978-985-458-169-9].
  • «Па слядах аднаго міфа»: Згадкі пра тое, як кніга пабачыла свет // Матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі «Летапісец нашай славы». Да 95-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Маладзечна. 2016. С. 32-35.
  • Сапраўдны арыстакрат// «Дарагое мне — і маё — беларускае». Навуковы зборнік да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара Ф. М. Янкоўскага. Рыга, 2018. С. 49-51.
  • Ён сам быў установай… У памяць пра Алеся Зайку (разам з Т. Валодзінай) // Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых прац. Вып. 6. Менск, 2019. С. 368—373.
  • Замак на пяску, або У лабірынце суфіксаў і канчаткаў // Наша Слова. 2020. 18 сакавіка (No. 12). С. 3.

Узнагароды

рэдагаваць
  1. ^ Выдавецкі дом «Беларуская навука»
  2. ^ а б в Санько, Дзмітрый Фёдаравіч (кандыдат біялагічных навук; грамадскі дзеяч; нар. 1949), Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  3. ^ Дубянецкая І. 60 год Зміцеру Санько // Наша Слова. № 12 (903), 25 сакавіка 2009 г.
  4. ^ Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем, Slounik.org
  5. ^ А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы
  6. ^ Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя, Беларуская Палічка
  7. ^ Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш., Kamunikat.org
  8. ^ Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу, Kamunikat.org
  9. ^ Хто адгадае? Беларускія народныя загадкі
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі, Беларуская Палічка
  11. ^ Анкета Свабоды: Зьміцер Санько, Радыё Свабода, 5 сакавіка 2010 г.
  12. ^ а б Выпускники биологического факультета. — Минск: БГУ, 2011. С. 231—232.
  13. ^ а б Беларускі ПЭН-Цэнтр назваў лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча, ПрайдзіСвет

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць