Дрыгавічы

усходнеславянскае племя

Дрыгавічы́ (другувіты, драгувіты, дрогувіты) — старажытнабеларускае этнапалітычнае аб’яднаньне (правадырства). Насялялі тэрыторыю Беларусі (басэйн Прыпяці, правабярэжнае Падняпроўе, Верхняе Панямоньне, Сярэдняе Пабужжа, Падзьвіньне): «а друзии седоша межю Припетью и Двыиною и нарекошася дреговичи»[1].

Слова «дрыгавічы» ўтворана апелятывам «дрыгва» і фармантам «ічы»[2]. Беларускі мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка лічыць гэтую назву патранамічнай (як і назвы крывічоў, радзімічаў, вяцічаў) — ад імя першапродка племя Драгавіта, што пацьвярджаецца патранамічным суфіксам -іч і беспасярэднім летапісным паведамленьнем пра легендарных водцаў радзімічаў і вяцічаў — Радзіма і Вятку[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Пра высокі ўзровень сацыяльнага разьвіцьця дрыгавічоў сьведчыць існаваньне свайго княжаньня (правадырства) яшчэ да ўлучэньня ў склад Кіеўскай Русі[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Полное собрание русских летописей. Т. II. Ипатьевская летопись. — М., 1962. — Стлб. 5.
  2. ^ а б Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 42.
  3. ^ Жлутка А. Літва і ліцьвіны — адкуль і хто? (пасляслоўе) // Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы. — Менск, 2016. С. 23.

Літаратура

рэдагаваць