Культура Беларусі (ад лац. cultura — апрацоўка) — сукупнасьць рэчаісных і магчымых каштоўнасьцяў Беларусі, што ствараюцца людзьмі ў ходзе гаспадарчай, грамадзкай і творча-духоўнай дзейнасьці.

культура Беларусі
культура рэгіёну
Падкляса адкультура Зямлі Рэдагаваць
Частка адславянская культура Рэдагаваць
Частка больш агульнагаБеларусь Рэдагаваць
КраінаБеларусь Рэдагаваць
Вывучаецца ўбеларусазнаўства Рэдагаваць

Належыць да адкрытых культураў і прайшла асноўныя ступені, уласьцівыя для агульнаэўрапейскага разьвіцьця, як то дахрысьціянская Старажытнасьць, Сярэднявечча і Адраджэньне. Разьвівалася ва ўзаемадзеяньні зь іншымі славянскімі, а таксама балцкімі культурамі. Пры гэтым чэрпала свае багацьці з крыніцаў народнай творчасьці[1].

Установы рэдагаваць

Культурна-асьветныя ўстановы былі адным з асноўных відаў установаў культуры ў Беларусі разам з тэатральна-відовішчнымі ўстановамі. Ім належала важнае месца ў ідэйным, грамадзка-гаспадарчым і духоўным выхаваньні, разьвіцьці творчых здольнасьцяў і ладжаньня вольнага часу людзей, а таксама ў пашырэньні міжэтнічных і міжнародных культурных сувязяў. Пераважнымі кірункамі іх дзейнасьці былі: зьберажэньне і ўзбагачэньне здабыткаў беларускай народнай культуры, падтрымка сацыяльна-прэстыжных мастацкіх каштоўнасьцяў беларускай культуры і далучэньне да іх падрастаючага пакаленьня, забесьпячэньне разнастайнасьці культурнага жыцьця і культурных новаўвядзеньняў, магчымасьцяў доступу да культурных каштоўнасьцях прадстаўнікоў розных грамадзкіх слаёў. Паводле спосабу дзейнасьці ўстановы культуры падзяляліся на: клюбы, бібліятэкі, музэі, паркі адпачынку і мэтадычныя цэнтры народнай творчасьці[2]. Паводле 51-га артыкула Кодэксу Беларусі аб культуры,

Мінуўшчына рэдагаваць

У старажытны пэрыяд гісторыі культуры Беларусі высокага канструктыўнага і мастацкага ўзроўню дасягнулі хатнія рамёствы і ўжытковае мастацтва. Ад часу Сярэднявечча адбываўся падзел старадаўняй культуры паводле ўтылітарнага, рэлігійнага і эстэтычнага прызначэньня. Спалучэньне народнай культуры і хрысьціянскай духоўнасьці садзейнічала росту народнай творчасьці, сабранай і апісанай у ХІХ стагодзьдзі. Заканамернасьцю разьвіцьця беларускай народнай культуры ў ходзе дээтнізацыі грамадзкай эліты і страты дзяржаўнага статусу роднай мовы народа стала паступовае народна-культурнае Адраджэньне. Гэта выявілася ў вяртаньні роднай мовы да актыўнага грамадзкага функцыяваньня і падключэньня да кантэксту агульнаэўрапейскай і сусьветнай творчасьці. Новая ступеня разьвіцьця беларускай культуры пачалася пасьля абвяшчэньня незалежнай і сувэрэннай Рэспублікі Беларусь[1].

14 кастрычніка 1991 году Міністэрства культуры Беларусі пачало выдаваць газэту «Культура». У студзені 2002 году Белтэлерадыёкампанія заснавала радыё «Культура». 18 траўня 2004 году быў зацьверджаны Закон «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь»[2]. 8 лютага 2013 году Белтэлерадыёкампанія запусьціла культурна-асьветніцкі тэлеканал «Беларусь 3». 3 лютага 2017 году набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры.

На канец 2022 году ў галіне культуры ў Беларусі было занята 43 800 чалавек, зь якіх 72 % складалі жанчыны. Сярэдні век працаўнікоў культуры складаў 44 гады. У краіне дзейнічала: па 2300 бібліятэк і клюбаў, 157 музэяў, 85 кінатэатраў, 28 тэатраў, 23 канцэртныя ўстановы, 5 заапаркаў і 2 цыркі. Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі налічваў 5659 прадметаў, сярод якіх у Сусьветную спадчыну ЮНЭСКО ўваходзілі Белавеская пушча, Мірскі замак, Дуга Струвэ і Нясьвіскі палацава-паркавы комплекс[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Уладзімер Конан. Культура // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 11—12. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
  2. ^ а б в г д Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі. Культурна-асьветныя ўстановы (клюбныя ўстановы) // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — С. 418—421. — 760 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0310-1
  3. ^ Культура Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 кастрычніка 2023 г. Праверана 28 кастрычніка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць