Парыж

сталіца Францыі

Пары́ж (па-француску: Paris) — сталіца й найбуйнейшы горад у Францыі, разьмешчаны на рацэ Сэне, на поўначы краіны, у самым сэрцы рэгіёну Іль-дэ-Франс (зьяўляецца яго адміністрацыйным цэнтрам, а таксама асобным дэпартамэнтам). Адміністрацыйныя межы гораду ў значнай ступені зьяўляюцца нязьменнымі з 1860 году. Насельніцтва складае 2 190 327 чалавек (2016 год)[2], аднак з улікам колькасьці жыхароў шматлікіх прыгарадаў насельніцтва складае 12 568 755 чалавек (2016 год)[3], што робіць горад адным з самых густанаселеных гарадзкіх раёнаў у Эўропе[4].

Парыж
франц. Paris
Элізэйскія палі ў Парыжы
Элізэйскія палі ў Парыжы
Grandes Armes de Paris.svg Flag of Paris.svg
Герб Парыжу Сьцяг Парыжу
Дата заснаваньня: III стагодзьдзе да н. э.[1]
Краіна: Францыя
Рэгіён: Іль-дэ-Франс
Кіраўнік: Ан Ідальго[d]
Плошча: 105,4 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 2 190 327 чал.
шчыльнасьць: 20 781,09 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
Тэлефонны код: 1
Паштовы індэкс: 75116, 75001, 75002, 75003, 75004, 75005, 75006, 75007, 75008, 75009, 75010, 75011, 75012, 75013, 75014, 75015, 75016, 75017, 75018, 75019, 75020, 75000
Нумарны знак: 75
Геаграфічныя каардынаты: 48°51′24″ пн. ш. 2°21′3″ у. д. / 48.85667° пн. ш. 2.35083° у. д. / 48.85667; 2.35083Каардынаты: 48°51′24″ пн. ш. 2°21′3″ у. д. / 48.85667° пн. ш. 2.35083° у. д. / 48.85667; 2.35083
Парыж на мапе Францыі
Парыж
Парыж
Парыж
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.paris.fr/

Горад ёсьць важным населеным пунктам на працягу больш чым двух тысячагодзьдзяў, ён і сёньня зьяўляецца адным зь вядучых сусьветных бізнэсовых і культурных цэнтраў, і ягоны ўплыў на палітыку, адукацыю, сфэру паслугаў, СМІ, моду, навуку й мастацтва робіць важкі ўнёсак у ягоны статус як аднаго з глябальных гарадоў сьвету[5]. У 2009 і 2010 гадох Парыж увайшоў у лік трох найбольш важных і ўплывовых гарадоў сьвету сярод першых трох «эўрапейскіх гарадоў будучыні», паводле дасьледаваньня, апублікаванаму часопісам Financial Times[6] і ўвайшоў у дзясятак найбольш зручных для жыцьця гарадоў сьвету, паводле зьвестак брытанскага аглядніка Monocle[7]. Парыж таксама зьяўляецца аддным з самых зялёных гарадоў Эўропы[8]. У Парыжы месьцяцца штаб-кватэры шматлікіх міжнародных арганізацыяў, як то ЮНЭСКО, Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва й развіцьця (АЭСР), Міжнародная гандлёвая палата (ICC) й неафіцыйны Парыскі клюб.

Парыж і парыскі рэгіён стварае больш за чвэрць СУП Францыі, зарабіўшы ў 2009 годзе € 552,1 мільярдаў[9]. Паводле зьвестак на 2008 год, аглямэрацыя Парыжу зьяўляецца другой па велічыні эканомікай у Эўропе, пасьля Лёндану, і шостай у сьвеце[10]. У Парыжы маецца некалькі бізнэсовых раёнаў, у прыватнасьці, Ля Дэфанс — найбуйнейшы біснэсовы раён Эўропы[11]. Акрамя таго Парыж зьяўляецца адным з самых прывабных турыстычных местаў, прынімаючы ў год каля 42 мільёнаў турыстаў[12]. Дзякуючы гэтаму Парыж зьяўляецца самым наведвальным горадам у сьвеце. Гарады й прыгарады ўтрымліваць да 3800 гістарычных помнікаў, а таксама чатыры аб’екты Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

НазваРэдагаваць

Назва гораду паходзіць ад гальскага племені парысіяў, якія насялялі гэтыя месцы да прыходу рымлянаў. Рымскі горад, які стаяў на гэтым месцы ў 1-м стагодзьдзі да н. э. — 5-м стагодзьдзі н. э., насіў назву Лютэцыя.

ГісторыяРэдагаваць

Заснаваньне горадуРэдагаваць

Горад быў утвораны ў сярэдзіне III стагодзьдзя да н. э. з кельцкага паселішча Лютэцыя племя парызіяў на месцы сучаснай высьпе Сытэ. Сучасная назва гораду паходзіць ад імя гэтага племені. Першае пісьмовае згадваньне аб Лютэцыі сустракаецца ў шостай кнізе Юліюса Цэзара пра вайну з Галіяй у 53 годзе да н. э.

Калі ў 52 годзе да н. э. рымляне пасьля першай няўдалай спробы ў другі раз паспрабавалі падысьці да гораду, парызіі падпалілі Лютэцыю й разбурылі масты. Рымляне пакінулі ім выспу й пабудавалі на левым беразе Сэны новы горад. Там яны ўзьвялі тэрмы, форум і амфітэатар. У Рымскай імпэрыі горад ня меў вялікага ўплыву.

СярэднявеччаРэдагаваць

 
Захоп Бастыліі

Панаваньне рымлянаў скончылася да 508 году з прыходам франкаў. Пры Філіпе II Аўгусьце была ўзмоцнена абарона гораду: у 1190 годзе была пабудаваная гарадзкая сьцяна на правым беразе Сены, а ў 1210 годзе — на левым беразе. У гэты ж час на заходняй ускраіне Парыжу ўзводзіцца крэпасьць Люўр.

Пачынаючы з XI стагодзьдзя Парыж — адзін з цэнтраў эўрапейскай адукацыі, у першую чаргу рэлігійнай. У XIII стагодзьдзі, у выніку рознагалосьсяў сярод выкладчыкаў, на левым беразе (сучасны Лацінскі квартал) адкрываецца шэраг «незалежных» калежаў, прабацькоў сучаснай Сарбоны.

Новы часРэдагаваць

У XIV стагодзьдзі горад абносяць яшчэ адной сьцяной на правым беразе, на месцы сёньняшніх Вялікіх бульвараў. У часы Людовіка XIV каралеўская рэзыдэнцыя пераехала ў Вэрсаль, аднак Парыж па-ранейшаму заставаўся палітычным цэнтрам Францыі, дзе актыўна расло насельніцтва. Парыж грае вядучую ролю ў эканоміцы краіны.

У 1844 годзе вакол гораду будуецца трэцяя сьцяна, на месцы сёньняшняй кальцавой дарогі вакол гораду. У бліжэйшых навакольлях гораду былі ўзьведзены ўмацаваньні даўжынёй 39 км з 16-ю фартамі, у той час гэта было самым вялікім ахоўным збудаваньнем у сьвеце. У другой палове XIX стагодзьдзя ў Парыжы праходзілі 5 з 21 Сусьветных выставаў, што добра адлюстроўвае культурны й палітычны ўплыў гораду. Горад расьце й імкліва разьвіваецца, улады краіны праводзяць вялікую перабудову Парыжу, якая зьмяняе ягоны зьнешні выгляд і значна паляпшае інфраструктуру.

Пасьля заняпаду Другой імпэрыі й захопу Парыжа нямецкімі войскамі Парыская камуна, якая складалася з рабочых, рамесьнікаў і дробных буржуа, выступіла супраць часовага кансэрватыўнага ўрада рэспублікі. У 90-я гады XIX стагодзьдзя й першае дзесяцігодзьдзе XX стагодзьдзя, вядомыя таксама як «Выдатная эпоха», Францыя перажывала небывалы ўздым і эканамічнае разьвіцьцё. У гады Другой сусьветнай вайны горад быў заняты нямецкім вэрмахтам, акупацыя працягнулася да канца жніўня 1944 году. У траўні 1968 году ў Парыжы пачаліся масавыя выступленьні, якія прывялі, у рэшце рэшт, ня столькі да зьмены ўрада, колькі да карэннага перадзелу грамадзтва, зьмены мэнталітэту французаў.

ГеаграфіяРэдагаваць

Горад разьмешчаны ў цэнтры Парыскага басэйна, прыкладна 65 м над узроўнем мора. Межы Парыжу акрэсьленыя бульварам Пэрыфэрык — кольцавай аўтастрадай. Часам да тэрыторыі Парыжу адносяць зьмешчаны на захадзе ад гораду Булёнскі лес і разьмешчаны на ўсходзе Вэнсэнскі лес. Плошча гораду складае 105 км², калі ўключаць плошчу гэтых паркаў, і каля 87 км² безь іх. Сена цячэ праз горад з усходу на захад, на правым паўночным беразе дамінуе ўзгорак Манмартр. На левым беразе дамінуючай вэртыкальлю зьяўляецца вежа Манпарнас. У цэнтры Парыжу рака распадаецца на рукавы, якія амываюць дзьве выспы — Сытэ й Сэн-Люі. Яшчэ адна выспа, Лебядзіная, разьмешчаная ў заходняй частцы гораду.

Парыскі мэрыдыян, які быў вызначаны ў 1718 годзе Жакам Касіні і больш дакладна вымераны ў 1806 францускім фізыкам Дамінік Франсуа Араго, зьяўляўся да 1884 г. нулявым мэрыдыянам. Ён праходзіць праз Парыскую абсэрваторыю і пазначаны з дапамогай слупкоў па ўсім Парыжы, а таксама з дапамогай адмысловых адзнак (бронзавых Арага-мэдальёнаў у гонар знакамітага фізыка) на маставых, тратуарах і будынках, у тым ліку і на Люўры. Пасьля публікацыі папулярнага рамана Дэна Браўна «Код да Вінчы» некаторыя з адзнак былі выкрадзеныя.

КліматРэдагаваць

Парыж разьмяшчаецца ў зоне умеранага клімату. Сярэдняя гадавая тэмпэратура складае 10,9 °C, сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў — 585 мм. Мікраклімат Парыжу, абумоўлены цеснатой і забруджваньнем, адрозьніваецца тэмпэратурай паветра — на 2 градуса вышэй сярэдняй тэмпэратуры па рэгіёне Іль-дэ-Франс, — і паніжанай вільготнасьцю, меншай асьветленасьцю ў дзённы час і больш сьветлымі начамі.

Самым цёплым месяцам зьяўляецца ліпень са сярэдняй тэмпэратурай 19,0 °C, самым халодным — студзень з тэмпэратурай у 3,1 °C. Найбольшая колькасьць ападкаў выпадае ў жніўні, у сярэднім 62 мм; найменшае — у сакавіку, у сярэднім 32 мм.

Пачынальна з 1873 году вядуцца рэгулярныя мэтэаролягічныя вымярэньні для Парыжу. Самая нізкая зарэгістраваная тэмпэратура склала −23,9 °C (10 сьнежня 1879). Самая высокая зарэгістраваная тэмпэратура склала 40,4 °C 28 ліпеня 1947, вымераная ў парку Мансуры.

  Кліматычныя зьвесткі для Парыжу  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 15,3 20,3 24,7 27,8 30,2 34,4 35,4 39,3 32,7 28 20,3 17,1 39,3
Сярэдні максымум t, °C 6,3 7,9 11,0 14,5 18,1 21,6 23,9 23,6 20,8 16,0 10,1 7,0 15,1
Сярэдняя t, °C 4,2 5,3 7,8 10,6 14,3 17,4 19,6 19,2 16,7 12,7 7,7 5,0 11,7
Сярэдні мінімум t, °C 2,0 2,6 4,5 6,7 10,1 13,2 15,2 14,8 12,6 9,4 5,2 2,9 8,3
Абсалютны мінімум t, °C −13,9 −9,8 −8,6 −1,8 2,0 4,2 9,5 8,2 5,8 0,4 −4,2 −25,6 −25,6
Норма ападкаў, мм 55 45 52 50 62 53 58 46 53 55 57 55 642
Крыніца: Relevés Paris-Montsouris 1961-1990

ГідраграфіяРэдагаваць

Рака Сэна злучае Парыж з унутранымі часткамі краіны (Бургундыя) і зь Ля-Маншам. Рака апынулася найважным фактарам для стварэньня і разьвіцьця гораду, пачатак якому паклалі шматлікія ў той час выспы на Сэне. Сэна разьбівае Парыж на дзьве няроўныя часткі — паўночную (rive droite, правы бераг), дзе адбываюцца ўсе фінансава-гандлёвыя справы, і паўднёвую (rive gauche, левы бераг), якая дзякуючы Лацінскаму кварталу лічыцца раёнам інтэлігенцыі.

 
Панарамны від Сэны поруч маста Сэн-Мішэль (зьлева) і Нотр-Дама (справа)

Выбітныя мясьціныРэдагаваць

 
Трыюмфальная арка

У Парыжы знаходзіцца велізарная колькасьць славутасьцяў, да ліку якіх адносяцца ня толькі архітэктурныя пабудовы, але таксама вуліцы, масты й плошчы. Тры самыя вядомыя парыскія славутасьці — старажытны Сабор Парыскай Божай Маці, пабудаваны на высьпе Сытэ яшчэ ў XII стагодзьдзі, Эйфэлева вежа й Трыюмфальная арка — канструкцыі XIX стагодзьдзя. Ажурная мэталічная вежа, пабудаваная паводле праекту інжынэра Эйфэля, задумвалася як часовая пабудова, якая служыла ўваходам на Сусьветную выставу 1889 году. Але яна ня толькі перажыла само гэтае мерапрыемства, але й стала з тых часоў сапраўдным сымбалем гораду. На поўначы й на поўдні ад яе над лініяй гарызонту ўзвышаюцца базыліка Сакрэ-Кёр, пабудаваная на вяршыні ўзгорка Манмартр, і самотная вежа Манпарнас, асабліва вылучаецца на фоне свайго «плоскага» раёну.

Гістарычная вось помнікаў архітэктуры перасякае горад з цэнтру на захад. Яна пачынаецца ад знакамітага на ўвесь сьвет музэю Люўр, а потым цягнецца праз сад Цюільры, праспэкт Элізэйскія Палі да самай Трыюмфальнай аркі ў цэнтры плошчы Зоркі. У 1960-х гадох на працягу лініі быў пабудаваны квартал Дэфанс, цэнтрам якога стала Вялікая арка Дэфанс. У самым цэнтры гістарычнай часткі знаходзіцца Дом інвалідаў, у якім знаходзіцца ваенны музэй, тут жа спачываюць астанкі Напалеона Банапарта. Тут жа былая царква Пантэон, ахоўвае вечны супакой некалі знакамітых францускіх дзеячаў. Былы каралеўскі палац Кансьержэры стаў на час Вялікай францускай рэвалюцыі турмой для зрынутай каралевы, адкуль яна была канваяваная да публічнага пакараньня.

Яшчэ адзін напамін пра баі за свабоду францускага народа ёсьць статуя Свабоды, усталяваная на Лебядзіным востраве. Арыгінал гэтай статуі быў падораны Злучаным Штатам Амэрыкі ў 1886 годзе, і з тых часоў сустракае падарожнікаў ў порце Нью-Ёрку. У гістарычным цэнтры гораду, на востраве Сытэ, знаходзяцца дзьве самых знакамітых царквы Францыі: Сабор Парыскай Божай Маці й Сьвятая капэла.

Архітэктурныя кірункі XX стагодзьдзя пакінулі гораду такія помнікі, як Культурны цэнтар імя Жоржа Пампіду, у якім зараз разьмешчаны музэй сучаснага мастацтва, новы будынак опэры на плошчы Бастыліі, гандлёвы цэнтар Ле-Аль, пабудаваны на месцы «чэрава Парыжа», а таксама раён Дэфанс, які ўяўляе сабой архітэктурны комплекс з хмарачосаў і будынкаў з авангарднымі формамі. Прадстаўляе таксама несумнёўны інтарэс Навукова-прамысловы гарадок, у якім знаходзіцца буйны музэй навукі й тэхнікі.

МогілкіРэдагаваць

Асноўны артыкул: Могілкі Парыжу
 
Могілкі Пэр-Ляшэз

Паводле хрысьціянскай традыцыі нябожчыкаў імкнуліся хаваць на прылеглай да царквы зямлі. У 1786 годзе з прычыны грамадзкай гігіены было вырашана спыніць пахаваньні на перапоўненых могілках пры цэрквах у цэнтры гораду й іх закрыць, a парэшткі з гэтых могілак перанесьці ў падземныя выпрацаваныя каменаломні на поўдзень ад Парыжа, зараз яны знаходзяцца ў 14 акрузе гораду. Адкрыцьцё найбуйнейшых парыскіх могілак адносіцца да пачатку XIX стагодзьдзя, да эпохі панаваньня Напалеона I. Разьвіцьцё гораду прывяло да таго, што гэтыя могілкі, якія знаходзіліся некалі на ўскраінах, апынуліся ў сваім родзе зялёным аазісам спакою ў цэнтры розных кварталаў шумнай сталіцы. Многія вялікія людзі Францыі й усяго сьвету знайшлі свой апошні прытулак на могілках Пэр-Ляшэз, нэкропалі-музэі пахавальнага мастацтва XIX стагодзьдзя пад адчыненым небам, могілках Манмартра, лябірынта на 11 гэктарах, Манпарнас, дзякуючы свайму строгаму плянаваньню набылі назву «бухты спакою» й могілкі Пасі, невялікія, але з самай высокай шчыльнасьцю знакамітасьцяў на квадратны мэтар.

Адукацыя й навукаРэдагаваць

Самыя прэстыжныя навучальныя ўстановы Францыі знаходзяцца ў Парыжы, а самы вядомы парыскі ўнівэрсытэт ёсьць Сарбона, які быў заснаваны ў 1257 Рабэрам дэ Сарбанэ з мэтай навучаньня некалькіх дзясяткаў незаможных студэнтаў тэалёгіі[13]. Даволі хутка Сарбона стала самым буйным і прэстыжным адукацыйнай установай Парыжу й Францыі. Вакол Сарбоны ўтварыўся знакаміты Лацінскі квартал, чыя назва затым распаўсюдзілася й на студэнцкія кварталы іншых гарадоў. У 1968 годзе Парыскі ўнівэрсытэт быў рэфармаваны й падзелены на 13 незалежных ВНУ, пяць зь якіх зараз разьмяшчаюцца ў прыгарадах гораду[14].

У Парыжы таксама месьціцца Інстытут Францыі (франц. Institut de France), які складаецца зь пяці акадэміяў, галоўнай і самай прэстыжнай зь якіх лічыцца Француская Акадэмія, якая стала часткай Інстытуту ў 1803 годзе. Француская Акадэмія была заснавана на базе парыскага літаратурнага гуртка, які існаваў з 1629 году. Статус дзяржаўнай навуковай установы Акадэмія атрымала ў 1635 годзе[15]. Іншымі прэстыжнымі навучальнымі ўстановамі зьяўляюцца Каледж дэ Франс, Політэхнічная школа, Вышэйшая нармальная школа, Каталіцкі інстытут, Горны інстытут і Нацыянальны інстытут кіраваньня.

Самая вялікая бібліятэка Парыжу — Нацыянальная бібліятэка Францыі, якая была заснавана ў 1368 годзе каралём Карлам V з сваёй асабістай бібліятэкі ў Люўры. На момант заснаваньня бібліятэка налічвала ўсяго 911 манускрыптаў, бо ў тыя часы было прынята зьнішчаць пасьля сьмерці манарха ўсе ягоныя дакумэнты. Гэты звычай парушыў Людовік XI, зь якога й пачалося пашырэньне фонду. У 1988 годзе прэзыдэнт Францыі Франсуа Мітэран абвясьціў пра будаўніцтва новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі паводле праекту архітэктара Дамініка Пэро. Цяпер бібліятэка налічвае больш за 10 мільёнаў друкаваных выданьняў[16].

ТранспартРэдагаваць

АвіятранспартРэдагаваць

Парыж абслугоўваюць два буйныя міжнародныя аэрапорты:

  • «Шарль дэ Голь» з 57.900.000 пасажырамі ў год (дадзеныя 2009 году) зьяўляецца другім у Эўропе па аб’ёме пасажыраперавозак (пасьля лёнданскага аэрапорту Хітроў).
  • «Арлі» з 25.100.000 пасажырамі (дадзеныя 2009 году) знаходзіцца на 11-м месцы ў Эўропе. Прыкладна палова трафіку аэрапорту прыпадае на ўнутраныя рэйсы.

У ведамстве кампаніі Aéroports de Paris знаходзіцца таксама 12 дробных аэрапортаў і аэрадромаў парыскага рэгіёну, у тым ліку:

  • Аэрапорт Лё Буржэ, у якім ладзяцца авіясалёны.

Бюджэтныя авіякампаніі могуць выкарыстоўваць аэрапорты для сваіх «парыскіх» рэйсаў аддаленыя аэрапорты:

  • Аэрапорт Ватры (фр. Aéroport Paris — Vatry, 140 км на ўсход ад Парыжу).
  • Аэрапорт Бавэ (фр. Aéroport de Beauvais-Tillé, 80 км на поўнач ад Парыжу).

Чыгуначны транспартРэдагаваць

Чыгуначныя лініі парыскіх вакзалаў злучаюць сталіцу з усімі рэгіёнамі Францыі і суседнімі краінамі. Сувязь паміж вакзаламі добра наладжана з дапамогай грамадзкага транспарту.

Грамадзкі транспартРэдагаваць

Гарады-сябрыРэдагаваць

АсобыРэдагаваць

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Google Books (мн.) — 2005.
  2. ^ Populations légales 2012 de la commune. Institut National de la Statistique et des Études Économiques (фр.)
  3. ^ Chiffres clés Évolution et structure de la population. recensement.insee.fr (фр.)
  4. ^ Stefan Helders, World Gazetteer. «World Metropolitan Areas» (анг.)
  5. ^ Globalization and World Cities (GaWC) Study Group and Network, Loughborough University. «The World According to GaWC 2008»
  6. ^ Home — fDiIntelligence.com. Fdimagazine.com
  7. ^ Monocle, Issue. June 2010
  8. ^ Greenest cities in Europe. City Mayors (2010-03-03).
  9. ^ Institut National de la Statistique et des Études Économiques. «Produits Intérieurs Bruts Régionaux (PIBR) en valeur en millions d’euros» (фр.)
  10. ^ Which are the largest city economies in the world and how might this change by 2025?. Ukmediacentre.pwc.com (анг.)
  11. ^ Logistics-in-Europe.com, Vertical Mail. «Paris Île-de-France, a head start in Europe»(анг.)
  12. ^ Martine Delassus, Florence Humbert, Christine Tarquis, Julie Veaute. «Paris Region Key Figures»(недаступная спасылка). Development Agency. ст. 21.
  13. ^ Гісторыя Сарбоны на афіцыйным сайце sorbonne.fr. (фр.)
  14. ^ Культура й сыстэма адукацыі
  15. ^ Афіцыйны сайт Францускай акадэміі (фр.)
  16. ^ Сайт Нацыянальнай бібліятэкі (фр.)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Парыжсховішча мультымэдыйных матэрыялаў