Жалезны век — заключны пэрыяд першабытнай гісторыі, калі людзі навучыліся здабываць жалеза й вырабляць зь яго прылады працы. Выкарыстаньне мэталу зрабіла карэнны пераварот у разьвіцьці прадукцыйных сілаў, выклікала вялікія зьмены ў грамадзкіх адносінах, істотна паўплывала на далейшы ход гістарычнага працэсу. У гэты пэрыяд зьяўляецца маёмасная няроўнасьць людзей. Удасканальваньне працы й рост ейнай прадукцыйнасьці садзейнічалі таму, што жыцьцё ў складзе роду становіцца неабавязковым. Зь яго вылучаюцца малыя сем’і, не зьвязаныя паміж сабой сваяцкімі адносінамі. Утвараюцца суседзкія абшчыны, пачынаецца разлажэньне першабытнаабшчынных зносінаў.

Зброя й упрыгожваньні часоў жалезнага веку.

У гістарычнай археалёгіі старажытная літаратура жалезнага веку ўключае ў сябе самыя раньнія тэксты захавалай рукапіснай традыцыі. Літаратура на санскрыце й кітайская літаратура квітнелі ў жалезным веку. Іншыя тэксты ўключаюць авэстыйская гаты, індыйскія Веды й самыя старыя часткі Бібліі на іўрыце. Прынцыповай асаблівасьцю, якая адрозьнівае жалезны век ад папярэдніх зьяўляецца ўвядзеньне літарных знакаў, і, як следзтва разьвіцьцё пісьменства, што дазволіла складаць літаратуру й гістарычны запіс[1].

Жалезны век зьяўляецца трэцім асноўным пэрыядам сыстэмы дагістарычных часоў, створанай дацкім навукоўцам Крыстыянам Томсэнам. Працягласьць жалезнага веку вар’іруецца ў залежнасьці ад рэгіёну. Гэта вызначана археалягічнай канвэнцыяй, сама наяўнасьць вырабаў з жалеза яшчэ не зьяўляецца дастатковым, каб лічыць, што эпоха зьмянілася. Хутчэй, жалезны век пачынаецца лякальна тады, калі вытворчасьць жалеза альбо сталі даводзілася да такога моманту, што жалезныя прылады й зброя пераўзыходзяць іхныя бронзавыя эквіваленты. Напрыклад, мэтэарытны жалезны кінжал Тутанхамона паходзіць з бронзавага веку. На Старажытным Блізкім Усходзе гэты пераход адбыўся ў выніку так званай катастрофы бронзавага веку ў XII стагодзьдзі да н. э. Тэхналёгія вытворчасьці жалеза неўзабаве распаўсюдзілася на тэрыторыі Міжземнаморскага басэйну й у Паўднёвую Азію. Ейнае далейшае распаўсюджваньне ў Цэнтральную Азію, Усходнюю й Цэнтральную Эўропу некалькі зацягнулася, а Паўночная Эўропа дасягнула жалезнага веку яшчэ пазьней, прыблізна ў 500 годзе да н. э.

Жалезны век, таксама паводле канвэнцыі, заканчваецца пачаткам гістарыяграфічнага запісу. Для Старажытнага Блізкага Усходу пэрыяд скончыўся стварэньнем імпэрыі Ахемэнідаў каля 550 году да н.э. У Цэнтральнай і Заходняй Эўропе рымскія заваёвы І стагодзьдзя да н. э. паклалі канец жалезнаму веку. Германскі жалезны век Скандынавіі скончыўся каля 800 году н. э., з пачаткам эпохі вікінгаў.

  1. ^ The Junior Encyclopædia Britannica: A reference library of general knowledge. (1897). Chicago: E.G. Melvin.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Жалезны вексховішча мультымэдыйных матэрыялаў