Смаленскае ваяводзтва
Смале́нскае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 53 тыс. км²[1]. Сталіца — места Смаленск.
Смаленскае ваяводзтва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Смаленск |
Дата ўтварэньня | 1508 |
Дата скасаваньня | 1654 |
Ваяводы | Ваяводы смаленскія |
Кашталяны | Кашталяны смаленскія |
Плошча | 53 тыс. км² |
Час існаваньня | 1508—1667 |
Месцазнаходжаньне Смаленскага ваяводзтва | |
![]() | |
![]() |
СымболікаРэдагаваць
Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «залаты скіпэтар на тле шэрага дыску, зьмешчанага на чырвонай харугве»[2].
- Герб Смаленскага ваяводзтва
ГісторыяРэдагаваць
Утварылася ў 1508 годзе на аснове Смаленскага намесьніцтва (колішняга Смаленскага княства). У 1514 годзе тэрыторыю ваяводзтва акупавалі войскі Маскоўскай дзяржавы.
3 чэрвеня 1611 году войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі Смаленск. Па вызваленьні ў 1611—1626 гадох дзевяць местаў Смаленшчыны атрымалі Магдэбурскае права.
У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Масква пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618)[3]. У склад ваяводзтва ўвайшлі смаленскія землі зь местамі Белым, Дарагабужам, Рославам, Смаленскам, Сярпейскам, маскоўскія «ўезды» Невель і Себеж з Красным Гарадком, Северская зямля з Трубчэўскім княствам, Почапская воласьць.
У 1620—1640-я гады на Смаленшчыне правялі валочную памеру. У 1621 годзе смаленскі соймік накіраваў першых паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай. У 1626 годзе ў Старадубе прайшоў першы павятовы шляхоцкі соймік.
У 1633 годзе ўтварыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634 годзе. Паводле Палянскага міру (1634) у складзе Маскоўскай дзяржавы апынуліся часткі Смаленскага (з Масальскам і Сярпейскам) і Старадубскага (з Трубежам) паветаў агульнай плошчай каля 30 тыс. км². У 1635 годзе на тэрыторыі Севершчыны ўтварылася Чарнігаўскае ваяводзтва ў складзе Каралеўства Польскага. У 1638 годзе ўтварылася Смаленская каталіцкая дыяцэзія. У 1641 годзе ў межах сучаснага места (мясцовасьць Шэінаўка) на загад Уладзіслава Вазы паставілі першы ў Смаленску помнік — абэліск на Кургане Славы ў гонар перамогі над войскам Міхаіла Шэіна[4].
У 1646 годзе з Кіеўскага ваяводзтва ў склад Старадубскага павету перайшло Лоеўска-Любецкае староства. У 1638 годзе Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да Полацкага ваяводзтва.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667) пад уладай Масквы апынуліся Смаленскі і Старадубскі паветы агульнай плошчай 45 тыс. км² (з апошняга ў складзе ВКЛ засталося толькі Лоеўска-Любецкае староства плошчай 8 тыс. км², улучанае ў Рэчыцкі павет). Пазьней ваяводзтва існавала толькі намінальна да канчатковага скасаваньня ў 1793 годзе.
У 1764 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II дала наступнае заданьне датычна Смаленшчыны і іншых захопленых Расейскай імпэрыяй земляў[b]:
|
У 1846 годзе нямецкі гісторык прафэсар Дэрпцкага ўнівэрсытэту Фрыдрых Крузэ(ru) зазначаў[5]:
Сапраўдныя літоўцы жывуць у былых Віленскім і Троцкім, Наваградзкім, Берасьцейскім Літоўскім, Менскім, Полацкім, Віцебскім, Амсьціслаўскім і Смаленскім ваяводзтвах.
Арыгінальны тэкст (ням.)
«Die eigentlichen Lithauer wohnen im ehemaligen Palatinate Wilna und Troki, Nowogrodek, Brzest Litowsk, Minsk, Polozk, Witepsk, Mscislaw und Smolensk» |
||
Паводле дзёньніку Алены Скірмунт, часткова апублікаванага ў 1876 годзе пад назвай «3 жыцьця літвінкі, 1827—1874»: «Рослаў. Павінна быць Смаленская губэрня, адна з складных частак Вялікарасеі? О, не! Гэта наша Смаленскае ваяводзтва! Людзі такога ж самага тыпу, з той жа мовай і ўборамі. Праўда, сядзібы ў многім сталі больш брыдкія, хаця і зараз вялікія»[6].
ГеаграфіяРэдагаваць
На поўначы межавала з Наўгародзкай зямлёю, на ўсходзе — з Маскоўскай дзяржавай, на поўдні — зь Севершчынай (з 1635 году Чарнігаўскім ваяводзтвам) і Амсьціслаўскім ваяводзтвам, на захадзе — зь Віцебскім ваяводзтвам.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелРэдагаваць
Ваяводзтва падзялялася на два паветы: Смаленскі і Старадубскі.
Назва | Цэнтар | Староствы |
---|---|---|
Смаленскі павет | Смаленск | Смаленскае Дарагабускае Рослаўскае |
Старадубскі павет | Старадуб | Старадубскае |
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Смаленску, павятовыя соймікі — у Смаленску і Старадубе. З 1667 году соймікі праходзілі ў Вільні: смаленскія — у касьцёле бэрнардынаў, старадубскія — у касьцёле кармэлітаў босых.
Мясцовая шляхта абірала чатырох паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама чатырох дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
УраднікіРэдагаваць
- Асноўныя артыкулы: біскупы смаленскія, ваяводы смаленскія і кашталяны смаленскія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Смаленскае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.
Згодна зь Люблінскай уніяй (1569) ваявода смаленскі паводле значнасьці займаў месца па падольскім і перад люблінскім, кашталян — па камянецкім і перад люблінскім. Біскуп смаленскі займаў апошняе месца, па інфлянцкім, бо ачольваў наймалодшае біскупства[2]. За ўвесь час свайго існаваньня (у тым ліку і намінальны) ваяводзтва мела 18 біскупаў, 33 ваяводы, 27 кашталянаў.
Ваяводзкі мундзір складаўся з малінавага («кармазыновага») кунтуша, цёмна-сініх («гранатовых») жупана і адваротаў. Для Старадубскага павету — «сапфіровы» кунтуш, залатыя жупан і адвароты.
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ ст.-бел. Воеводство Смоленское; лац. Palatinatus Smolencensis, польск. Województwo smoleńskie
- ^ Сборник Императорского Русского Исторического Общества. Т. 7: Бумаги Императрицы Екатерины II, хранящияся в Государственном Архиве Министерства Иностранных Дел. Ч.1 / Собраны и изданы, с Высочайшаго соизволения, по предначертанию Его Императорскаго Величества Государя Наследника Цесаревича, академиком Пекарским. — СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1871. С. 348.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 39.
- ^ а б Województwo smoleńskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 342.
- ^ Пазднякоў В. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 598.
- ^ Кононов В. Слава Владислава // О чем говорит Смоленск. № 8 (54), 15.05.2012 г.
- ^ Kruse F. Ur-Geschichte des Esthnischen Volksstammes und der Kaiserlich-Russischen Ostseeprovinzen Liv-, Esth- und Curland überhaupt, bis zur Einführung der christlichen Religion. — Moskau, 1846. S. 128.
- ^ Залескі Б. З жыцця літвінкі: з лістоў і нататак 1823—1874. — Менск: Выд-ва Вiктара Хурсiка, 2009. С. 186.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.