Яліна эўрапейская
(Перанакіравана з «Елка»)
Ялі́на эўрапе́йская (лац. Picea abies) або ель — агульнавядомае, шырока распаўсюджанае дрэва 30—35 м вышыні з конусападобнай каронай і цёмна-зялёнай кароткай чатырохграннай ігліцай. Сьпелыя гузы буйныя, бурыя, якія зьвісаюць.
Квітнее ў траўні, насеньне сьпее ўвосень, расьсейваецца ў канцы зімы наступнага году. Расьце па ўсёй Беларусі, але пераважна ў паўночнай і цэнтральнай яе частках. У паўднёвай частцы (у Палесьсі) сустракаецца рэдка. У ігліцы ўтрымліваецца этэрны алей, вітамін З, дубільныя рэчывы, смала, мінэральныя солі. У паветры яловых лясоў шмат азону. Ігліца валодае мачагонным, потагонным, жоўцегонным, проціцынготным дзеяньнем. Пары воднага адвару елкі зьяўляюцца дэзынфіцыруючым і сродкам да палягчэньня дыханьня.
Літаратура
рэдагаваць- Пераход В. І. Яловая «рамень» Горацкай лясной дачы. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: чэрвень—ліпень 1926. — № 8—9 (11—12). — С. 19—25.
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Таксанамічная інфармацыя}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |