Палеаліт
Палеалі́т — дагістарычная эра, самая раньняя эпоха каменнага веку. Прынята лічыць, што палеаліт пачаўся 2,5 мільёна год таму, калі чалавек умелы (па-лацінску: Homo habilis) пачаў рабіць каменныя інструмэнты. Датаваньне праводзіцца па археалягічных знаходках каменных інструмэнтаў, якія потым праходзяць радыёвугляродны аналіз. Палеаліт характарызуецца тым, людзі іх маглі толькі аббіваць камень і не ўмелі шліфаваць, адсутнічаў гліняны посуду. У якасьці матэрыялаў для прылад выкарыстоўвалі крэмень, косткі жывёл, драўніну ды іншыя расьлінныя матэрыялы. Асноўнымі заняткамі чалавека падчас палеаліту былі паляваньне на мамантаў, шарсьцістых насарогаў, паўночных аленяў і іншых жывёлаў. Умоўна прынята лічыць, што эпоха палеаліту заканчваецца каля 10 тыс. год да н.э.
Пэрыядызацыя Рэдагаваць
- ніжні палеаліт
- сярэдні палеаліт (Пэрыяд Муст'е)
- позьні, або верхні палеаліт
Глядзі таксама Рэдагаваць
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |