Газаправод
трубаправод для перадачы газу на доўгія адлегласьці
Газаправо́д — спалучэньне трубаправодаў і дапаможных збудаваньняў (газакампрэсарная і газаразьмеркавальная станцыі, газарэгулятарны пункт і газасховішча) для транспартаваньня і разьмеркаваньня гаручага прыроднага газу.
Віды
рэдагаваць- Магістральны. Са стальных трубаў, што злучаюцца зваркай. Служыць для падачы газу ад месца здабычы да разьмеркавальнай станцыі. Пракладаецца падземным (у траншэях) і надземным (на апорах, жалезабэтонных і мэталічных эстакадах) спосабамі, у насыпе і пад вадой. Працягласьць да некалькіх тысячаў кілямэтраў. Дыямэтар трубы звычайна 1420 мілімэтраў, працоўны ціск 5,5 або 7,5 мэгапаскаляў (МПа). Абсталёўваецца тэлемэханічнымі прыладамі для кіраваньня і нагляду за ціскам і расходам газу.
- Разьмеркавальны. Са сталёвых і поліэтыленавых трубаў. Прызначаецца для транспартаваньня і разьмеркаваньня газу ў горадзе і на прадпрыемстве праз газавую сетку. Бывае вонкавы (вулічны, унутрыквартальны, дваровы і міжцэхавы) і ўнутраны (унутрыдамавы і ўнутрыцэхавы); нізкага (да 0,005 МПа), сярэдняга (0,005—0,3 МПа) і высокага (0,3—1,2 МПа) ціску[1].
Беларусь
рэдагаваць2 чэрвеня 2006 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 368 «Аб захадах рэгуляваньня дачыненьняў пры газіфікаваньні прыродным газам эксплюатаванага жыльлёвага фонду грамадзянаў», паводле якога на рэспубліканскі бюджэт усклалі субсідаваньне 30 % цаны ўзьвядзеньня вулічных газаправодаў з уводамі[2]. Для паселішчаў з насельніцтвам менш за 20 000 чалавек субсідаваньне складала 70 % цаны[3].
Міжнародныя
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Валер Арціховіч, Віктар Капко. Газаправод // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. — С. 428. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ Валяр'ян Шкленьнік. Труба Пандоры // Зьвязда : газэта. — 13 сьнежня 2013. — № 235 (27600). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 г. № 368 «Аб захадах рэгуляваньня дачыненьняў пры газіфікаваньні прыродным газам эксплюатаванага жыльлёвага фонду грамадзянаў» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 16 красавіка 2020 г. Праверана 24 сьнежня 2020 г.
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |