Канюшы́на (лацінская назва: Trifolium) — род расьлін з сямейства бабовых (Fabaceae альбо Leguminosae), падсямейства матыльковых (Faboideae). Батанічная назва роду паходзіць ад трайчастаскладанага лісьця расьлін (лацінская мова: tres = тры, folium = ліст).

Канюшына
Alpenklee.jpg
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Парадак Бабовакветныя
Сямейства Бабовыя
Падсямейства Матыльковыя
Бінамінальная намэнклятура
Trifolium
ITIS 26204 ·

АпісаньнеРэдагаваць

 
Trifolium incarnatum

Шматгадовыя травяністыя расьліны маюць трайчастаскладанае лісьце. Кветкі згрупаваныя ў адзіночную галоўку, кісьць (гроздзь) альбо парасон. Кветкі пераважна пурпурнага, белага альбо жоўтага колеру.

ВідыРэдагаваць

У паўночным паўшар'і з умераным і субтрапічным кліматам адрозьніваюць каля 300 відаў канюшыны. Сярэдняэўрапейскія віды, а таксама важныя кармавыя расьліны, — гэта канюшына лугавая, якую таксама звуць канюшынай чырвонай (Trifolium pratense), канюшына малінавая (Trifolium pratense) і канюшына белая (Trifolium repens).

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Канюшынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў