Сойм
Сойм — традыцыйная беларуская назва парлямэнту ад часоў Вялікага Княства Літоўскага[1][2], якая адпавядае Вярхоўнаму Савету — ужыванаму з савецкіх часоў запазычаньню з расейскай мовы[3]. Рэпрэзэнтацыйныя органы ўлады ніжэйшага ўзроўню традыцыйна называюцца соймікамі (ваяводзкі, павятовы).
Апроч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, соймы гістарычна існавалі ў Карпацкай Украіне (1939 год) і Аўстра-Вугоршчыне (краявыя соймы Галічыны і Букавіны). Назва сучасных парлямэнтаў Латвіі і Летувы, ніжняй палаты парлямэнту Польшчы (Сэйм Рэспублікі Польшча).
Этымалёгія
рэдагавацьБеларускае слова сойм выводзіцца ад праславянскага *sъjъmъ 'сход, збор' і зьвязваецца зь дзеясловам сыймацца 'падыймацца'[4].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьСойм у Вялікім Княстве Літоўскім як цэнтральная ўстанова прадстаўнічага і станавага характару існаваў з канца XV ст.[5], канчаткова аформіўся, як прадстаўніцтва шляхецкага стану ў сярэдзіне XVI ст.; яго кампэтэнцыі сутыкаліся з кампэтэнцыямі Паноў-Рады, прытым галоўнай функцыяй сойму былі справы заканадаўства і дзяржаўных падаткаў.
Рэч Паспалітая
рэдагавацьПа Люблінскай уніі (1569 год) соймы Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага аб’ядналіся ў агульны сойм усёй Рэчы Паспалітай. Гэта быў найвышэйшы заканадаўчы орган, які складаўся з караля, Сэнату і Палаты паслоў (яна мела вызначальны ўплыў), абраных шляхтай на сойміках. На сойме быў прыняты прынцып аднадумнасьці, даведзены з часам да права аднаго пасла скасаваць сваёй нязгодай (liberum veto) усякія справы сойму. Паводле аднаго зь меркаваньняў, гэтае права прывяло ў XVIII ст. да паралічу дзяржавы і паспрыяла падзелу Рэчы Паспалітай. Звычайна сойм зьбіраўся раз на 2 гады на зьмену ў Варшаве (двойчы) і Горадні (адзін раз). Апроч таго, існавалі яшчэ надзвычайныя (экстраардынарныя) соймы: канвакацыйны (у часе бескаралеўя), элекцыйны дзеля выбараў караля і каранацыйная (у Кракаве).
Аўстра-Вугорская імпэрыя
рэдагавацьЗ уводзінамі аўтаноміі ў адзінкавых краях імпэрыі, з 1861 да 1918 году дзейнічалі краявыя соймы ў Галічыне і Букавіне; да іх дзейнасьці належалі справы асьветы, сельскай гаспадаркі і іншыя, якія ім перадаў венскі парлямэнт. Удзел украінскіх амбасадараў у краявых соймах быў абмежаваны[6].
Сучасныя соймы
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Чайчыц А. Карыснае практыкаваньне ад Зянона Пазьняка, Радыё Свабода, 24 красавіка 2017 г.
- ^ Народная Праграма Вольная Беларусь — гэта праект новай Беларусі. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск: «Беларускія Ведамасьці», 2017. С. 17.
- ^ ЭСБМ. Т. 11. — Менск, 2006. С. 285.
- ^ ЭСБМ. Т. 12. — Менск: Беларуская навука, 2008. С. 244.
- ^ Радаман А. Сойм // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 606.
- ^ Енциклопедія українознавства (у 10 томах) / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде Життя», 1954—1989.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0