Мэдычная сястра

памочніца лекара або фэльчара, якая мае сярэднюю мэдычную асьвету

Мэдычная сястра (мэдсястра, даўней сястра міласэрнасьці; м.р. мэдычны брат, мэдбрат) — памочніца лекара або фэльчара, якая мае сярэднюю мэдычную асьвету. Прафэсія прадугледжвае наяўнасьць ведаў аказаньня першай мэдыка-санітарнай дапамогі, выкананьня лекаваньня і дыягностыкі, ажыцьцяўленьня асабістага догляду, правядзеньня рэабілітацыі і адаптацыі хранічна хворых, састарэлых і інвалідаў, абсьледаваньня пацыентаў падчас агульнай дыспансэрызацыі. Таксама мэдычная сястра можа самастойна прыняць пацыента ў паліклініцы, у тым ліку малечы дзеля папярэджаньня хваробаў, наведаць хворага дома, аказаць далекарскую дапамогу пры неадкладным стане і навучаць у школе бранхіяльнай астмы, цукровага дыябэту і артэрыяльнай гіпэртэнзіі[1].

Мэдычны брат уводзіць пацыенту глюкозу праз нос (Ангельшчына, 1943 г.)
Мэдычная сястра даглядае нованароджанага (Лёндан, 2006 г.)
Мэдычная сястра дыягнастуе хворага (Інданэзія, 2009 г.)

У 1860 годзе ў Лёндане (Ангельшчына) Флорэнс Найтынгейл заснавала першую сястрынскую школу.

Беларусь

рэдагаваць

У 1997 годзе ў Беларусі заснавалі грамадзкае аб’яднаньне «Асацыяцыя мэдычных сясьцёр», якое на 2012 год налічвала каля 4000 мэдычных адмыслоўцаў[1].

  1. ^ а б Сьвятлана Барысенка. «Неўзабаве будзе прэстыжна гаварыць аб тым, што ты — фельчарка або акушэрка» // Зьвязда : газэта. — 12 траўня 2012. — № 89 (27204). — С. 4. — ISSN 1990-763x.