Рэкі Беларусі
Рэкі Беларусі — адкрытыя пастаянныя водныя патокі Беларусі, якія цякуць у распрацаваных рэчышчах і жывяцца за кошт сьцёку вадазбору.
Найдаўжэйшай ракой Беларусі быў Дняпро, а найкарацейшай — Скема ў Мядзельскім раёне, што мела даўжыню менш за 200 мэтраў. Агулам налічвалася каля 20 800 рэк сумарнай даўжынёй каля 90 600 км. Блізу 19 300 (93 %) рэк былі малымі з даўжынёй ад 5 да 10 км, 41 — сярэдняй з даўжынёй ад 101 да 500 км і 7 — буйнымі з даўжынёй звыш 500 км[1].
Назва | Агульная даўжыня, км | На тэрыторыі Беларусі, км |
---|---|---|
Дняпро | 2145 | 690 |
Дзьвіна | 1020 | 328 |
Нёман | 937 | 459 |
Заходні Буг | 831 | 169 |
Прыпяць | 761 | 495 |
Сож | 648 | 493 |
Бярэзіна | 613 | 613 |
Вяльля | 510 | 276 |
Пціч | 421 | 421 |
Шчара | 325 | 325 |
Сьвіслач | 297 | 297 |
Суднаходныя рэкі: Бярэзіна, Дзьвіна, Дняпро, Нёман, Прыпяць, Сож і іншыя.
Каналы
рэдагавацьРачную сетку дапаўняюць штучныя каналы: Агінскі, Аўгустоўскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бужанскі.
На Дняпроўска-Бужанскім канале ажыцьцяўляецца суднаходзтва, астатнія каналы транспартнага значэньня ня маюць. У 1971 годзе пабудавана Вялейска-Менская водная сыстэма, даўжынёй каля 120 кілямэтраў. У раёнах масавага асушэньня зямель пракладзеныя мэліярацыйныя каналы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рэкі Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 16 сакавіка 2023 г. Праверана 4 красавіка 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |