Талачынскі раён
Талачы́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 24 478 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Талачын.
Талачынскі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Талачын |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Алег Лындзін[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 24 478[2] |
Шчыльнасьць | 16,3 чал./км² |
Плошча | 1498,56[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 234 м[4] |
Месцазнаходжаньне Талачынскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-36 |
Паштовыя індэксы | 211 0хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Талачынскі раён падзелены на 7 сельсаветаў — Аболецкі, Валосаўскі, Воўкавіцкі, Коханаўскі, Серкавіцкі, Слаўнаўскі і Талачынскі.
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны 17 ліпеня 1924 году. Некаторыя населеныя пункты, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі раёну, згадваюцца ў летапісах XI—XII стагодзьдзяў, у тым ліку і старадаўні Друцак, якому ў 2001 годзе споўнілася 1000 гадоў. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области» зацьверджаны сьцяг раёну[5].
Геаграфія
рэдагавацьМяжуе з Аршанскім, Сеньненскім, Чашніцкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Крупскім раёнам Менскай вобласьці і Магілёўскай вобласьцю.
Насельніцтва
рэдагавацьТранспарт
рэдагавацьПраз раён пралягае чыгунка і аўтамагістраль Берасьце — Менск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі, газаправоды Ямал — Эўропа і Таржок — Менск — Івацэвічы, нафтаправод Унеча — Дзісна.
Асобы
рэдагаваць- Міхась Зарэцкі (*20.11.1901, Высокі Гарадзец — †29.10.1937, Менск) — беларускі празаік, драматург, перакладчык, крытык.
- Лявон Баразна (*04.02.1926, Новае Сяло — †15.08.1972, Менск) — мастак і фальклярыст.
- Вера Вярба (*14.01.1942, Высокі Гарадзец — †15.07.2012) — беларуская паэтэса.
- Аркадзь Жураўскі (*05.08.1924, Янава — †09.01.2009) — беларускі мовазнавец.*
- Іван Карэйша (*1938, Малое Высокае — †?) — ахвяра карнай псыхіятрыі, палітычны вязень у БССР.
- Алесь Петрашкевіч (*01.05.1930, Пярэвалачня — †24 жніўня 2012, Менск) — гісторык, драматург, сцэнарыст, кандыдат гістарычных навук (1967), заслужаны работнік культуры Беларусі (1975), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданьні Беларускай савецкай энцыкляпэдыі
- Міхаіл Савіцкі (*18.02.1922, Зьвянячы — †08.11.2010, Менск) — беларускі мастак, акадэмік НАН Беларусі, Герой Беларусі (2006), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расеі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.tolochin.vitebsk-region.gov.by/ru/Ruk/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Ф. Ф.Бурак, М. С. Кічкіна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. «Талачынскі раён». Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с. С. 74 — 75.
- «Талачынскі раён»: XXIII (№ 2286 — № 2360) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 409 — 420.
- «Талачынскі раён» / М. В. Біч і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: БелЭн., 1996. — Т. 6. Кніга 1: Пузелі — Усая.. — С. 495, 496. — ISBN 5-85700-073-4.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Талачынскага р-на. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 654 с. [12] л. іл.: іл. ISBN 5-85700-007-6.
- Г. С. Смалякоў, А. Г. Шныркевіч «Талачынскі раён». / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2002. — Т. 15: Сьледавікі — Трыо. — С. 399 — 400. — ISBN 985-11-0035-8.
- «Памяць Беларусі 1941 — 1945». Рэспубліканская кніга. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Менск: Беларусая энцыклапедыя, 2005. — С. 220 — 223. — 592 с. — 15 000 ас. — ISBN 985-11-0322-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТалачынскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў