Фінансавы крызіс у Беларусі 2011 году

Фінансавы крызіс 2011 году ў Рэспубліцы Беларусь — комплекс нэгатыўных зьяваў у эканоміцы краіны, выкліканы шматгадовым адмоўным сальда гандлёвага балянсу[1] (-7,3 млрд $ за 2009 г., -10 млрд $ за 2010 г.[2]) і выдаткамі элемэнтаў адміністрацыйна-каманднай сыстэмы ў эканоміцы (Каштарыс Рэспублікі Беларусь), абвостраны праз ажыятажны попыт на замежную валюту і эканамічна неабгрунтаванае павышэньне заробнай платы (на 30%[3]; мінімальнага заробку — на 54,7%[4][5]) перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году. Праявіўся ў нястачы валюты, падзеньні рэнтабэльнасьці імпарту, росьце цэнаў і падзеньні пакупніцкай здольнасьці насельніцтва ў выніку дэвальвацыі беларускага рубля.

Чыньнікі

рэдагаваць

Асноўнай прычынай крызісу стала рашэньне кіраўніцтва краіны адмовіцца ад палітыкі стабільнага беларускага рубля, пасьля чаго Нацбанк абвясьціў 23 траўня 2011 году пра дэвальвацыю.

Нягледзячы на мноства нэгатыўных фактараў у эканоміцы Беларусі па стане на студзень — красавік, усе яны не маглі спрычыніць фінансавы крызіс увесну 2011 году. Гэта пацьвярджаецца тым, што:

  1. 17 сакавіка старшыня Нацбанка Пётар Пракаповіч заявіў прэзыдэнту А. Лукашэнку, што ня будзе выконваць дэвальвацыі[6].
  2. 6 красавіка Антыкрызісны фонд Эўразійскай эканамічнай супольнасьці (Масква, Расея) пачаў разгляд беларускага запыту аб 2 млрд. даляраў крэдыту[7][8].
  3. 20 красавіка Нацбанк Беларусі павысіў уліковую стаўку з 12 да 13%[9].
  4. 12 траўня А. Лукашэнка паабяцаў узнавіць дастатак замежнай валюты цягам 2 месяцаў[10].
  5. 20 траўня прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч абвясьціў аб намеры 23-24 траўня сумеснай з Нацбанкам пастановай вярнуць дастатак валюты праз скарачэньне прапановы рублёў[11].

Да 22 траўня 2011 году сытуацыя ў эканоміцы заставалася складанай, крытычнай, але не безвыходнай. 23 траўня 2011 году яна кардынальна зьмянілася. Гэта паказала, што кіраўніцтва краіны ня здольнае вырашаць складаныя эканамічныя задачы.

Перадумовы (2009–2010)

рэдагаваць

На студзені-лютым 2009 г. узрасло беспрацоўе і скарацілася прапанова працаўладкаваньня[12]. Цягам году зьнізіліся цэны на экспартныя тавары хімічнай і машынабудаўнічай прамысловасьці[13].

У студзені-красавіку 2010 г. адзначаўся спад цэнаў на нерухомую ўласнасьць і прадпрыемствы[14][15]. У верасьні зьнізілася цана арэнды нерухомасьці[16]. 22 кастрычніка міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец падаў запыт аб пазыцы ў Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС[17]. Цягам 2010 г. абсяг пазычаньня ў краіне вырас прыкладна на 40% параўнальна з 2009 годам[18].

Праявы (2011)

рэдагаваць

У ліпені 2011 г. найбольшыя страты панесьлі імпарцёры[19] і пашырылася аплата паслугаў далярамі па курсе чорнага рынку[20]. Банкі спынілі выдачу ільготных 5%-ых пазыкаў на будоўлю жытла[21]. Рамонт будынкаў спыняўся праз рост цэнаў на будаўнічыя і аздабленчыя тавары[22]. З канца лета скарацілася набыцьцё самаходаў[23]. Падвышэньне кошту паліва выклікала некалькі спробаў блакаваньня аўтамабілістамі дарожнага руху ў сталіцы пад назовам «Стоп-бэнзін».

  • 12 студзеня: Беларуская валютна-фондавая біржа павялічыла збор з купцоў замежнай валюты ў 210 разоў — з 0,0095% да 2% ад выплачанай сумы[24].
  • 8 лютага: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь паведаміў аб скарачэньні золатавалютных запасаў (паводле вызначэньня Міжнароднага валютнага фонду) за студзень на 13,7% ($687,7 млн) да 4343 млн. даляраў[25].
  • 1 сакавіка: Савет міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацбанк Беларусі сумеснай пастановай №240/5 ад 25 лютага забаранілі набываць валюту пры ўвозе абсталяваньня коштам звыш 50 тыс. эўра[26].
  • 15 сакавіка: Беларуская валютна-фондавая біржа з 16 сакавіка забавязала за 30 дзён да таргоў вылучаць беларускія рублі на набыцьцё замежнай валюты[27].
  • 22 сакавіка: Нацбанк Беларусі спыніў продаж валюты камэрцыйным банкам для абменьнікаў[28].
  • 29 сакавіка: Нацбанк Беларусі пашырыў дазволенае адхіленьне ад свайго абменнага курсу пры пазабіржавым гандлі валютай з 2 да 10% (у 5 разоў)[29].
  • 31 сакавіка: міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў заявіў, што адмоўнае сальда зьнешняга гандлю за студзень-люты склала $1 967 мільёнаў[30].
  • 8 красавіка: Нацбанк Беларусі праз адсутнасьць валюты ў абменьніках[31] нагадаў банкам аб абавязку прадаваць набытую імі валюту[32].
  • 15 красавіка: Нацбанк Беларусі прыпыніў продаж каштоўных мэталаў у мерных зьлітках за беларускія рублі[33].
  • 19 красавіка: Нацбанк Беларусі зьняў абмежаваньне курсаўтварэньня для юрыдычных асобаў на пазабіржавым рынку[34], дзе курс даляра дасягнуў 4300 рублёў[35].
  • 28 красавіка: старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь Уладзімер Зіноўскі заявіў, што каля 600 тысячаў занятых у вытворчасьці работнікаў прыпынілі працу празь немагчымасьць закупу замежнай сыравіны[36].
  • 11 траўня: Нацбанк Беларусі зьняў абмежаваньне курсаўтварэньня камэрцыйнымі банкамі для насельніцтва, што павысіла курс даляра ў абменьніках да 4 тыс. рублёў[37].
  • 14 траўня: Нацбанк Беларусі паведаміў аб павелічэньні аб’ёму наяўных грошай за красавік на 21,3% (+трыльён рублёў)[38].
  • 23 траўня: Нацбанк Беларусі абвясьціў аб зьняцэньваньні 24 траўня беларускага рубля на 56% (з 3155 да 4930 рублёў за даляр ЗША)[39].
  • 11 чэрвеня: Савет міністраў Беларусі абклаў мытам вываз аўтамабільнага паліва[40].
  • 21 чэрвеня: Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь атрымала $800 млн. пазыкі ад Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС[41].
  • 27 ліпеня: прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў старшынёй Нацбанка Беларусі Надзею Ермакову[42].
  • 24 жніўня: Нацбанк Беларусі спыніў продаж валюты абменьнікамі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах[43].
  • 1 верасьня: Нацбанк Беларусі павысіў уліковую стаўку з 22 да 27%[44].
  • 14 верасьня: Беларуская валютна-фондавая біржа правяла першыя таргі дадатковай сэсіі, на якіх цана даляра склала 8600 рублёў[45].
  • 14 кастрычніка: Нацбанк Беларусі павысіў уліковую стаўку з 30 да 35%, стаўкі па апэрацыях падтрымкі ліквіднасьці — з 40 да 50% і па апэрацыях выключэньня ліквіднасьці — з 20 да 25%[46].
  • 20 кастрычніка: Беларуская валютна-фондавая біржа правяла адзіную гандлёвую сэсію, на якой цана даляра склала 8680 рублёў (зьняцэньваньне з пачатку году — 189%)[47].
  • 9 лістапада: А. Лукашэнка ўказам №449 ад 6 кастрычніка абавязаў банкі зьбіраць пашпартныя дадзеныя купцоў замежнай валюты[48][49].
  • 11 лістапада: Нацбанк Беларусі павысіў уліковую стаўку з 35 да 40%, стаўкі па апэрацыях падтрымкі ліквіднасьці — да 60% і па апэрацыях зьняцьця ліквіднасьці — да 30%[50].
  • 1 сьнежня: Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь прадаў паводле дамовы ад 25 лістапада другую палову акцыяў «Белтрансгаза» за $2,5 млрд. «Газпраму» (Масква, Расея)[51] дзеля наступнай пазыкі ад Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС[52].
  • 12 сьнежня: Нацбанк Беларусі павысіў уліковую стаўку з 40 да 45%, стаўкі па апэрацыях падтрымкі ліквіднасьці — з 65 да 70%[53].
  • 30 сьнежня: Міністэрства фінансаў Беларусі атрымала $440 млн. пазыкі ад Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС[54].

Наступствы (2012)

рэдагаваць

Праз патаньненьне жытла скарацілася яго прапанова[55]. У красавіку 2012 г. праз падаражэньне будаўнічых матэрыялаў спынілася будоўля 2-ой кальцавой аўтадарогі вакол сталіцы[56]. Пазыкі падаражэлі праз павышэньне ўліковай стаўкі. Рост цэнаў скараціў унутранае капіталаўкладаньне[57]. Адцягненьне ўкладаў з банкаў суправаджалася ростам вонкавай пазыкі[58].

  1. ^ Вольга Мядзьведзева. Уладзімер Сямашка: «Неабходна максімальна выкарыстаць магчымасьці АЭП» // Зьвязда : газэта. — 23 чэрвеня 2012. — № 120 (27235). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Леанід Лахманенка. Як супрацьстаяць росту адмоўнага сальда // Зьвязда : газэта. — 19 лютага 2011. — № 33 (26897). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Сяргей Гусачэнка. Зь сёньняшняга дня ў Беларусі вырасьлі зарплаты, пэнсіі і сацыяльныя выплаты // Белтэлерадыёкампанія, 1 лістапада 2010 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
  4. ^ А.Лукашэнка. Указ № 490 ад 27 верасьня 2010 г. // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 27 верасьня 2010 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
  5. ^ Камэнтар да Ўказа № 490 ад 27 верасьня 2010 г. // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 27 верасьня 2010 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
  6. ^ Пракаповіч: нават дэвальвацыі ў 5% у Беларусі ніколі не будзе // Telegraf.by, 18 сакавіка 2011 г. Праверана 11 красавіка 2013 г.
  7. ^ Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС пачаў разглядаць заяўку Беларусі на атрыманьне крэдыту // Telegraf.by, 6 красавіка 2011 г. Праверана 11 красавіка 2013 г.
  8. ^ Аляксей Арэшка. На наступным тыдні Кудрын заслухае даклад рабочай групы па крэдытах Беларусі // БелаПАН, 6 красавіка 2011 г. Праверана 11 красавіка 2013 г.
  9. ^ Стаўка рэфінансаваньня Нацбанка Беларусі павялічваецца да 13 працэнтаў гадавых // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 красавіка 2011 г. Праверана 11 красавіка 2013 г.
  10. ^ Людміла Сац. А.Лукашэнка: праз 1-2 месяцы мы забудзем усе валютныя праблемы // БелТА, 12 траўня 2011 г. Праверана 11 красавіка 2013 г.
  11. ^ Людміла Сац. Урад і Нацбанк Беларусі ў панядзелак-аўторак прымуць рашэньні для стабілізацыі сытуацыі на валютным рынку // БелТА, 20 траўня 2011 г. Праверана 11 красавіка 2013 г.
  12. ^ Ілона Іванова. Масавых скарачэньняў няма, але паменшылася колькасьць вакансіяў // Зьвязда : газэта. — 7 сакавіка 2009. — № 43 (26421). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  13. ^ Барыс Пракопчык. Грошы самі не прыйдуць // Мясцовае самакіраваньне. — 23 сьнежня 2009. — № 42 (194). — С. 1.
  14. ^ Сяргей Куркач. Гарадзенскай нерухомасьцю зацікавіліся расейцы // Зьвязда : газэта. — 4 лютага 2010. — № 20 (26628). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  15. ^ Прыпяцкае Палесьсе неабходна прывесьці ў ідэальны стан // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 15 красавіка 2010 г. Праверана 1 кастрычніка 2012 г.
  16. ^ Інга Міндалёва. Ахвяры арэнднага фронту // Чырвоная зьмена. — 1 верасьня 2010. — № 32 (15635). — С. 2.
  17. ^ Заяўку на крэдыт ЭўрАзЭС Беларусь падала да прэзыдэнцкіх выбараў // Telegraf.by, 1 ліпеня 2011 г. Праверана 20 красавіка 2013 г.
  18. ^ БелТА. Сыстэмнага эканамічнага крызісу ў Беларусі няма // Зьвязда : газэта. — 8 красавіка 2011. — № 65 (26929). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  19. ^ Ала Мачалава. Разарэньне па правілах // Зьвязда : газэта. — 14 ліпеня 2011. — № 131 (26995). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  20. ^ Яўген Валошын. Нядбайны сэрвіс на беларускіх СТА // Зьвязда : газэта. — 29 ліпеня 2011. — № 142 (27006). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  21. ^ Яўген Валошын. Дзе ўзяць грошы, калі льготны крэдыт на жыльлё згарае // Зьвязда : газэта. — 22 верасьня 2011. — № 181 (27044). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  22. ^ Віктар Бойка, Алена Даўжанок. Генэральны дырэктар КУП «Рэчыцкі райжылкамгас» Аляксандар Рапейка: «Наш калектыў стараецца дакладна і зладжана выконваць пастаўленыя сацыяльна-эканамічныя задачы» // Зьвязда : газэта. — 14 сьнежня 2011. — № 238 (27102). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  23. ^ Яўген Валошын. Ці падаражэлі аўтамабілі з канца лета // Зьвязда : газэта. — 14 сьнежня 2011. — № 238 (27102). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  24. ^ Збор на куплю валюты ў Беларусі павялічыўся ў 210 разоў // Telegraf.by, 13 студзеня 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  25. ^ Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі скараціліся // Міжнароднае радыё Кітая, 8 лютага 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
  26. ^ Купля замежнай валюты пры імпарце абсталяваньня коштам больш за 50 тыс.эўра забароненая ў Беларусі // БелТА, 1 сакавіка 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  27. ^ Аляксей Арэшка. Тэрмін рэзэрваваньня сродкаў на куплю замежнай валюты на біржавых таргах павялічаны да 30 дзён // БелаПАН, 15 сакавіка 2011 г. Праверана 11 красавіка 2013 г.
  28. ^ Андрэй Кажамякін, БелаПАН. Нацбанк спыніў продаж валюты камерцыйным банкам для абменных пунктаў // Наша Ніва, 22 сакавіка 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  29. ^ Зьміцер Заяц. Нацбанк пашырыў калідор курсу рубля на пазабіржавым рынку з 2 да 10% // БелаПАН, 29 сакавіка 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  30. ^ Павал Берасьнеў. Эканамічная сытуацыя характарызуецца стабільным ростам // Зьвязда : газэта. — 1 красавіка 2011. — № 60 (26924). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  31. ^ Курс на раўнавагу // БелТА, 8 красавіка 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  32. ^ Людміла Сац. У абменьніках не маюць права адмовіцца ў продажы фізычнай асобе наяўнай замежнай валюты, якая знаходзіцца ў касе - Нацбанк // БелТА, 8 красавіка 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  33. ^ Ігар Шчучэнка. Высакародны мэтал у зьлітках — за даляры // Зьвязда : газэта. — 16 красавіка 2011. — № 71 (26935). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  34. ^ Сяргей Гезгала. Нацбанк зьняў абмежаваньні на курс даляра для прадпрыемстваў, на наступным тыдні — першыя таргі па альтэрнатыўным курсе // Наша Ніва, 19 красавіка 2011 г. Праверана 13 красавіка 2013 г.
  35. ^ Зьміцер Заяц, БелаПАН. Беларускаму рублю падрыхтавалі справядлівы лёс // Наша Ніва, 19 красавіка 2011 г. Праверана 13 красавіка 2013 г.
  36. ^ Людміла Сац. Сытуацыя на валютным рынку ў бліжэйшы час вырашыцца - У.Зіноўскі // БелТА, 28 красавіка 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  37. ^ Андрэй Лапцёнак. Нацбанк адпусьціў курс беларускага рубля для насельніцтва // Белтэлерадыёкампанія, 11 траўня 2011 г. Праверана 13 красавіка 2013 г.
  38. ^ Беларускія навіны. У красавіку рэзка вырасла грашовая маса // Наша Ніва, 14 траўня 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  39. ^ Аляксей Арэшка, Зьміцер Уласаў. Нацбанк Беларусі павысіў курс даляра да беларускага рубля на 56% — з 3.155 да 4.930 // БелаПАН, 23 траўня 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  40. ^ Зьміцер Сьмірноў. З 11 чэрвеня на беларускай мяжы ўведзенае абмежаваньне на вываз аўтамабільнага паліва з тэрыторыі краіны // Белтэлерадыёкампанія, 11 чэрвеня 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  41. ^ Беларусь атрымала першы транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у суме $800 млн. // БелТА, 21 чэрвеня 2011 г. Праверана 22 красавіка 2013 г.
  42. ^ Н.Ермакова назначаная старшынёй праўленьня Нацбанка Беларусі // БелТА, 27 ліпеня 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  43. ^ Нацбанк прапанаваў банкам пашырыць куплю ў грамадзянаў валюты для яе наступнага продажу на сацыяльныя мэты // БелТА, 24 жніўня 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  44. ^ Зь сёньняшняга дня дэпазыты ў беларускіх рублях сталі больш прывабнымі // Белтэлерадыёкампанія, 1 верасьня 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  45. ^ Андрэй Лапцёнак. Сёньня адбыліся першыя таргі на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы // Белтэлерадыёкампанія, 14 верасьня 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  46. ^ Нацбанк Беларусі павысіў працэнтныя стаўкі па апэрацыях рэгуляваньня ліквіднасьці // БелТА, 14 кастрычніка 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  47. ^ Уладзіслаў Кулецкі. Адзіны курс — Br8680 за $1 // Зьвязда : Газэта. — 21 кастрычніка 2011. — № 201 (27064). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
  48. ^ А.Лукашэнка. Указ № 449 ад 6 кастрычніка 2011 г. // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Праверана 2 сакавіка 2013 г.
  49. ^ Марыя Сьмірнова. Зь сёньняшняга дня купля замежнай валюты ў Беларусі зьдзяйсняецца толькі па пашпарце // Белтэлерадыёкампанія, 9 лістапада 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2013 г.
  50. ^ Сяргей Палінін. Заўтра стаўка рэфінансаваньня павялічваецца да 40 працэнтаў // Зьвязда : газэта. — 10 лістапада 2011. — № 214 (27078). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  51. ^ Ганна Кот. Сродкі ад продажу «Белтрансгаза» ў памеры $2,5 млрд. паступілі ў Нацбанк Беларусі // БелТА, 1 сьнежня 2011 г. Праверана 22 красавіка 2013 г.
  52. ^ Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС ухваліў выдзяленьне Беларусі крэдыту // БелаПАН, 5 чэрвеня 2011 г. Праверана 22 красавіка 2013 г.
  53. ^ Стаўка рэфінансаваньня Нацбанка Беларусі павышаецца да 45 працэнтаў гадавых // БелТА, 12 сьнежня 2011 г. Праверана 1 сакавіка 2013 г.
  54. ^ Беларусі пералічаны другі транш крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у памеры $440 млн. // БелТА, 30 сьнежня 2011 г. Праверана 22 красавіка 2013 г.
  55. ^ Сяргей Куркач. Сёлета сталічны м2 патаньнее да $1000 // Зьвязда : газэта. — 13 студзеня 2012. — № 7 (27122). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  56. ^ Сьвятлана Барысенка. З дарожнымі зборамі нармальна... Праблема з рамонтам // Зьвязда : газэта. — 13 красавіка 2012. — № 72 (27187). — ISSN 1990-763x.
  57. ^ Аляксандар Пукшанскі. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандар Косінец: «Патрабуй максімальнае — атрымаеш жаданае» // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2012. — № 92 (27207). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.
  58. ^ Вольга Мядзьведзева. Бюджэт выкананы, але дэпутаты маюць пытаньні // Зьвязда : газэта. — 19 чэрвеня 2012. — № 116 (27231). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць