Гібры́дная вайна́ (па-ангельску: hybrid warfare) — ваенная стратэгія, якая спалучае звычайную, нерэгулярную і кібэрвайну[1]. Дадаткова гібрыднай вайной называюць атакі з выкарыстаньнем ядзернай, біялягічнай і хімічнай зброі, самаробных выбуховак і інфармацыйных сродкаў[2].

Прыклады ў гісторыі

рэдагаваць

Адным з найноўшых прыкладаў гібрыднае вайны можа служыць удзел Хэзбалы ў лібанска-ізраільскім канфлікце 2006 року. Баевікі Хэзбалы спынялі прасоўваньне ізраільцянаў як са схаваных фіксаваных пазыцыяў і падземных хадоў (падобна да Віет Конгу), так і з дапамогай звычайных пяхотных манэўраў у лібанскіх вёсках. У выніку такіх дзеяньняў Армія абароны Ізраілю ня здолела захапіць адзіную вёску на ізраільска-лібанскай граніцы цягам двухтыднёвае атакі на Хэзбалу. Найсучасьнейшыя бранятанкавыя і паветраныя войскі Ізраілю ня здолелі нічога супрацьпаставіць баевікам, якія выкарыстоўвалі ўмацаваныя бункэры і сучасныя расейскія РПГ, здольныя зьнішчыць любы браняваны транспарт. Аднаго разу Хэзбала нават здолела процікарабельнай ракетай C-802 нанесьці значныя пашкоджаньні карвэту Ханіт і забіць чатырох маракоў на ягоным борце.

Посьпех быў таксама дасягнуты дзякуючы пранікненьню Хэзбалы ў ізраільскія сродкі сувязі і мабільныя тэлефоны ізраільскіх вайскоўцаў. Дзякуючы гэтаму яны мелі актуальныя зьвесткі пра перамяшчэньні ізраільскага войска, сувязь і страты.

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ Defense lacks doctrine to guide it through cyberwarfare (анг.). nexgov.com.
  2. ^ Auditors Find DoD Hasn't Defined Cyber Warfare (анг.). Information Week Government.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць