Літоўская мова
- Літоўская мова (тое ж, што руская, старабеларуская мова[1][2][3][4][5][6][7]) — усходнеславянская мова, дзяржаўная і пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, храналягічны этап у разьвіцьці беларускай мовы. Праваслаўны культурны дзяяч Лаўрэнці Зізані, ураджэнец Вялікага Княства Літоўскага, у прадмове да складзенага ім Катэхізму пісаў, што гэтая кніга «глаголемая по-гречески катехизис, по-литовски оглашение, русским же языком нарицается беседословие»[5] і такім чынам атаясамліваў літоўскую мову з старабеларускай, а рускую — з стараславянскай. Іншы культурны дзяяч і лексыкограф Памва Бярында, ураджэнец Рэчы Паспалітай, таксама атаясамліваў літоўскую мову з старабеларускай: «пѣтель (царкоўнаславянская мова), чэскі і рускі — когут, валынскі — півень, літоўскі (г.зн. па-старабеларуску) — пятух»[2]. Называньне беларускай мовы літоўскай у Вялікім Княстве Літоўскім таксама засьведчыў Удальрык Радзівіл, які ў XVIII ст. заклікаў да рэформы літоўскай (беларускай) граматыкі на фанэтычнай аснове[8]. Таксама існуюць сьведчаньні, што яшчэ ў другой палове XIX ст. на захадзе і ў цэнтры этнічнай тэрыторыі беларусаў мясцовыя жыхары называлі беларускую мову літоўскай[9][10]. У працах беларускага гісторыка Вацлава Пануцэвіча, які меў грунтоўную філялягічную падрыхтоўку і выдаваў у Чыкага навуковы часопіс «Litva», літоўская мова — гэта беларуская мова, як і ліцьвін — беларус, а Літва — Беларусь[11].
- «Літоўская мова» — паняцьце, ужыванае ў дачыненьні да сучаснай летувіскай (гістарычна — жамойцкай[12][13]) мовы, што належыць да ўсходнебалтыйскай падгрупы балтыйскай моўнай групы.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Свяжынскі У. Беларуская мова // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 300.
- ^ а б Свяжынскі У. Праблема афіцыйнай мовы ВКЛ у літоўскай і украінскай гістарыяграфіях // «Мова — Літаратура — Культура»: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 16-17 лістапада 2006 года / Беларускі дзярж. ун-т; у аўтарскай рэдакцыі. — Менск: Права і эканоміка, 2007. С. 131.
- ^ Катлярчук А. Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // ARCHE Пачатак. № 2 (25), 2003.
- ^ Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы». Выпуск 2. — Менск, 1994.
- ^ а б Насевіч В. Літвіны // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 207.
- ^ Зайкоўскі Э. Літва гістарычная… // Народная Воля. № 99—100, 30 чэрвеня 2009 г.
- ^ Вячорка В. Як беларусы называлі сябе і сваю мову ў розныя часы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 76.
- ^ Запрудскі С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — Менск: БДУ, 2013. С. 91, 93.
- ^ Этнографический сборник, издаваемый Имп. Русским географическим обществом. Вып. 3. — СПб., 1858. С. 105.
- ^ Янчук Н. По Минской губернии (заметки из поездки в 1886 году). — Москва, 1889. С. 25—26.
- ^ Жлутка А. Пра Вацлава Пануцэвіча // Наша Вера. № 2, 1998.
- ^ Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў. — Мюнхэн — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1972.
- ^ Касьцян К., Васілевіч Г. Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў? // ARCHE Пачатак. № 11—12 (86—87), 2009. С. 292—303.