Янка Запруднік
Я́нка Запру́днік (па-ангельску: Jan Zaprudnik, сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі, 9 жніўня 1926) — беларуска-амэрыканскі гісторык і публіцыст, адзін з найбольш актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША. Доктар гістарычных навук (1969), ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.
Янка Запруднік | |
Дата нараджэньня | 9 жніўня 1926 (94 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Мір, Стаўпецкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Грамадзянства | Польская Рэспубліка Польская Рэспубліка |
Месца вучобы | Беларуская гімназія імя Янкі Купалы, Каталіцкі ўнівэрсытэт Лёвэну і Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт |
Занятак | гісторык і публіцыст |
Месца працы | Беларуская служба радыё «Свабода», Queens College[d] і Калюмбійскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў мястэчку Мір (цяпер Карэліцкі раён) у сям’і настаўнікаў.
У чэрвені 1941 наша сям’я — Вільчыцкіх — была ў сьпісе на вываз… У пятніцу частку сям’і вывезьлі, а ў нядзелю, 22 чэрвеня, пачалася вайна. Мой бацька і дзядзька мелі агульную гаспадарку. Наша хата была на другім канцы саду, і калі энкавэдзісты прыйшлі арыштоўваць Вільчыцкіх, то яны ўзялі толькі дзядзькаву сям’ю…
- Успаміны Янкі Запрудніка ў кнізе: Пранчак Л. Беларуская Амэрыка. — Мн.: Полымя, 1994. — С. 57—58.
У часы Другой сусьветнай вайны скончыў Баранавіцкую прагімназію, потым вучыўся ў Баранавічах у гандлёвай школе. Сябра Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ).
У часе нямецкай акупацыі скончыў пачатковую школу. І, каб не быць змабілізаваным у паліцыю, паехаў вучыццца ў Баранавіцкую прагімназію, дзе выкладалі Лявон і Юрка Луцкевічы. Гэта было ў 1942 годзе. Скончыў прагімназію, пайшоў у гандлёвую школу. У вайну на Беларусі ў адносінах да асьветы склалася дзіўная сытуацыя. Немцы не дазвалялі поўнай сярэдняй адукацыі, а партызаны забаранялі школы вышэй пачатковай. І калі я пайшоў у гандлёвую школу, то ў вачах партызанаў я быў злачынцам, бо не падпарадкаваўся іхняму загаду… Улічваючы вопыт сваёй сям’і і факт вучобы ў гандлёвай школе, нічога добрага ад бальшавікоў мне чакаць не прыхходзілася. Таму я рашыў, што трэба даваць ходу на Захад, бо дома мяне чакала па меншай меры штрафная рота. А паколькі я належаў да СБМ, — дык яшчэ і за гэта атрымаў бы колькі гадоў, калі б выжыў пасьля фронту…
- Успаміны Янкі Запрудніка ў кнізе: Пранчак Л. Беларуская Амэрыка. — Мн.: Полымя, 1994. — С. 57—58.
З 1944 г. у Нямеччыне, затым працаваў на шахтах у Вялікай Брытаніі.
У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі. Потым працаваў на радыёстанцыі «Вызваленьне» (цяпер — «Радыё Свабода»).
З 1957 г. у ЗША.
Абараніў у Нью-Ёрцкім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Палітычнае змаганьне за Беларусь у Дзяржаўнай думе 1906—1917 гг.», выкладаў гісторыю ў вышэйшых навучальных установах ЗША.
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Беларусі Запруднік разам з жонкай Надзеяй дапамагае царкоўнаму будаўніцтву ў Беларусі. Сям’я Запруднікаў спрыяла будаўніцтву царквы сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Івянцы, царкве ў вёсцы Запясочча, выхаду «Беларускага календара», які выдаецца пры Петрапаўлаўскай царкве.
У 2007 г. узнагароджаны Беларускай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхату (БПЦ МП) мэдалём сьвятога Кірылы Тураўскага.
ПрацыРэдагаваць
Літаратурную дзейнасьць распачаў у 1947 г. Быў супрацоўнікам і рэдактарам многіх пэрыядычных выданьняў беларускай эміграцыі.
Пад псэўданімам Сяргей Ясень друкаваў вершы — пераважна патрыятычную лірыку.
- Сяргей Ясень. Вершы. / Укладаньне, прадмова, біяграфічны даведнік: Барыса Сачанкі // Туга па радзіме. Паэзія беларускай эміграцыі : анталёгія. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 612—617. — ISBN 5-340-01086-6.
Асноўныя ангельскамоўныя працы:
- «Беларусь на гістарычным скрыжаваньні» (Belarus: At a Crossroads in History) (1993),
- «Гістарычны слоўнік Беларусі» (Historical Dictionary of Belarus) (1998).
Асноўныя беларускамоўныя працы:
- Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.) // ARCHE. 2009. № 1/2. С. 43-217.
ЛітаратураРэдагаваць
- Запруднік Янка // Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. — Менск: БГА, 2002.
- Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Згуртаваньня Беларусаў Сьвету "Бацькаўшчына".