Рэлігія ў Беларусі
Рэлігія ў Беларусі пашыраецца 27 веравызнаньнямі[2]. Найбольш буйная рэлігійная арганізацыя, прадстаўленая на тэрыторыі краіны — Расейская праваслаўная царква, другой па велічыні зьяўляецца Рымска-каталіцкая царква. Драбнейшыя канфэсіі: пратэстанцкія дэнамінацыі, юдаізм, іслам, індуізм, Будызм, багаізм і некаторыя іншыя[3]. У той самы час значная частка насельніцтва краіны — няверуючыя[4].
Колькасьць вернікаў
рэдагавацьПадчас агульнакраёвага апытаньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў пачатку 2012 г. 92% апытаных назваліся хрысьціянамі, у тым ліку звыш 80% праваслаўнымі, звыш 10% каталікамі і каля 2% пратэстантамі[5].
У 2011 року паводле зьвестак Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (ІАЦ) апытаньне насельніцтва краіны паказала, што 93,5% рэспандэнтаў аднесьлі сябе да той або іншай рэлігіі, зь іх:
- 81% — праваслаўныя (каля 75% ад агульнай колькасьці насельніцтва);
- 10,5% — каталікі (каля 9% ад агульнай колькасьці);
- 2% — іншыя рэлігіі[4][6].
Зьвесткі справаздачы адзначылі двухразовае павелічэньне колькасьці рэлігійных людзей за рок адносна папярэдняй афіцыйнай спаваздачы і ўпершыню амаль супалі з вынікам альтэрнатыўнага апытаньня НІСЭПД у 2009 годзе.
Агульная колькасьць вернікаў у постсавецкі пэрыяд вырасла. У 1987 року яна складала ўсяго 15% насельніцтва[7]. Паводле дадзеных Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі ў 1990 г. дзель вернікаў у насельніцтве дасягнула 30%[2]. Па выніках праведзенага ў 1997 апытаньня 49,4% насельніцтва абралі варыянт «Так, я веру ў Бога»[8]. У 2007 року паводле зьвестак Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў РБ каля 50% грамадзянаў адносілі сябе да той або іншай рэлігіі, зь іх:
- 80% — праваслаўныя (каля 40% ад агульнай колькасьці насельніцтва)
- 14% — каталікі (каля 7% ад агульнай колькасьці)
- 6% — іншыя рэлігіі[9].
У 2010 року паводле зьвестак Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў РБ 58,9% грамадзянаў аднесьлі сябе да тае або іншае рэлігіі, зь іх:
- 82,5% — праваслаўныя (каля 48% ад агульнай колькасьці насельніцтва)
- 12% — каталікі (каля 7% ад агульнай колькасьці)
- 4% — іншыя рэлігіі[10].
Згодна з рэлігійным дасьледаваньнем цэнтра Pew Research Center апублікаваным 10 траўня 2017 року, 73% апытаных беларусаў лічаць сябе праваслаўнымі хрысьціянамі, 12% - каталікамі, 3% не вызнаюць ніякую рэлігію, 11% вызнаюць іншую рэлігію[11].
Альтэрнатыўныя ацэнкі
рэдагавацьПадчас апытаньня НІСЭПД у верасьні 2002 г. 88,5% апытаных спавядалі хрысьціянства (у тым ліку паводле кірунку 67,4% — праваслаўнае, 13,1% — каталіцкае, 0,6% — пратэстанцкае), 4,9% — атэізм, 1% — нявер’е (агнастыцызм), па 0,1% — іслам і юдаізм[12].
Падчас апытаньня Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (Вільня, Летува) у сьнежні 2009 г. 1514 жыхароў Беларусі 92,6% назваліся хрысьціянамі, у тым ліку 78,5% праваслаўнымі, 13,1% каталікамі і каля 1% пратэстантамі. Дадзеныя супадалі са станам на 1994 год[13].
Рэлігійнасьць
рэдагавацьПаводле дасьледаваньня цэнтру Gallup, 27% грамадзянаў Рэспублікі Беларусь прызналі, што рэлігія адыгрывае істотную ролю ў іхнім паўсядзённым жыцьці. Па гэтым паказьніку Беларусь уваходзіць у лік 11 найменш рэлігійных дзяржаваў сьвету[14].
Наведваньне храмаў
рэдагавацьПаводле дасьледаваньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2010 г. 6% жыхароў краіны наведвалі храмы штотыдзень, 8,2% — штомесяц, 28% — на сьвяты, 24,6% — штогод, 20% — не наведвалі[15].
Заканадаўства
рэдагавацьПаводле артыкулу 16 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 року са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі, прынятымі на рэспубликанскіх рэфэрэндумах 24 лістапада 1996 і 17 кастрычніка 2004, «рэлігіі і веравызнаньні роўныя перад законам»[16]. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2002 року № 137-З, «кожны мае права на свабоду выбару атэістычных або рэлігійных перакананьняў, а менавіта: самастойна вызначаць сваё стаўленьне да рэлігіі, адзінаасобна ці супольна зь іншымі вызнаваць любую рэлігію ці не спавядаць аніякай»[17]. Згодна з артыкулам 5 Закону Рэспублікі Беларусь «Пра свабоду сумленьня і рэлігійных арганізацыях» ніхто не абавязаны паведамляць пра сваё стаўленьне да рэлігіі і ня можа падвяргацца якому-кольвек прымусу пры вызначэньні свайго стаўленьня да рэлігіі, да вызнаньня той ці іншай рэлігіі, да ўдзелу або няўдзелу ў дзейнасьці рэлігійных арганізацыяў. З гэтай прычыны пытаньне пра веравызнаньне ня ўключанае як абавязковае пры дзяржаўным перапісе насельніцтва[18].
Колькасьць рэлігійных суполак
рэдагавацьКанфэсія | 1988 | 1991 | 1996 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Праваслаўная царква | 399 | 603 | 938 | 1315 | 1349 | 1399 | 1431 | 1473 | 1509 | 1545 | 1567 | 1594 | 1615 | 1643 | 1659 | 1670 | 1687 | 1698 | 1709 | 1714 | 1726 | 1733 |
Стараабрадчая царква | 22 | 23 | 32 | 33 | 33 | 33 | 32 | 32 | 32 | 32 | 33 | 33 | 33 | 33 | 34 | 34 | 34 | 34 | 34 | 34 | 34 | 34 |
Рымска-каталіцкая царква | 121 | 222 | 372 | 433 | 438 | 440 | 457 | 467 | 470 | 475 | 479 | 483 | 488 | 491 | 493 | 495 | 497 | 499 | 498 | 499 | 500 | 500 |
Каталікі лацінскага ўзору | — | — | — | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Грэка-каталіцкая царква | — | — | 11 | 13 | 13 | 13 | 14 | 14 | 14 | 15 | 14 | 15 | 15 | 15 | 15 | 15 | 15 | 15 | 16 | 16 | 16 | 16 |
Рэфармацкая царква | — | — | 1 | 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Лютэранская царква | — | — | 5 | 22 | 25 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 26 | 25 | 25 | 25 | 25 |
Эвангельскія хрысьціяне-баптысты | 171 | 108 | 192 | 257 | 265 | 267 | 268 | 269 | 272 | 275 | 286 | 287 | 287 | 288 | 289 | 280 | 281 | 281 | 281 | 281 | 281 | 282 |
Ёганская царква | — | — | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | — | — | — | — | — | — | — | — |
Новаапостальская царква | — | — | 17 | 20 | 20 | 21 | 21 | 21 | 21 | 21 | 21 | 21 | 21 | 21 | 21 | 21 | 21 | 21 | 21 | 20 | 19 | 19 |
Прэсьбітэрыянская царква | — | — | — | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Хрысьціяне веры эвангельскай | 39 | 119 | 311 | 482 | 488 | 493 | 494 | 500 | 501 | 505 | 512 | 517 | 520 | 522 | 524 | 521 | 521 | 524 | 524 | 524 | 526 | 525 |
Хрысьціяне поўнага Эвангельля | — | — | 21 | 55 | 54 | 54 | 54 | 54 | 55 | 55 | 55 | 59 | 59 | 59 | 59 | 59 | 59 | 60 | 62 | 64 | 64 | 64 |
Хрысьціяне веры апостальскай | — | — | 8 | 10 | 9 | 9 | 9 | 9 | 9 | 9 | 10 | 10 | 10 | 10 | 10 | 10 | 11 | 11 | 11 | 11 | 11 | 11 |
Царква Хрыстовая | — | — | 6 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 |
Мэсіянскія суполкі | — | — | 2 | 2 | 1 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 3 | 3 | 3 | 3 | 3 | 3 | 3 |
Адвэнтысты сёмага дня | 11 | 12 | 34 | 69 | 72 | 74 | 73 | 72 | 72 | 72 | 73 | 73 | 73 | 73 | 73 | 73 | 73 | 73 | 73 | 73 | 73 | 73 |
Сьведкі Яговы | — | — | 11 | 26 | 26 | 26 | 26 | 26 | 26 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 | 27 |
Мармоны | — | — | 3 | 3 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 |
Юдэйская рэлігія | 1 | 3 | 10 | 27 | 28 | 29 | 29 | 29 | 30 | 35 | 36 | 42 | 38 | 38 | 39 | 38 | 38 | 39 | 38 | 36 | 36 | 36 |
Прагрэсіўны юдаізм | — | — | 5 | 17 | 17 | 17 | 17 | 17 | 16 | 17 | 17 | 10 | 14 | 14 | 14 | 14 | 14 | 14 | 15 | 15 | 14 | 15 |
Мусульманская рэлігія | 1 | 2 | 20 | 24 | 24 | 24 | 24 | 25 | 25 | 25 | 25 | 25 | 25 | 25 | 25 | 24 | 24 | 24 | 24 | 24 | 24 | 24 |
Бахаі | — | — | 3 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 | 5 |
Крышнаіты | — | — | 6 | 5 | 5 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 | 6 |
Армянская апостальская царква | — | — | — | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 4 | 5 | 6 | 6 |
Омата | — | — | 1 | 1 | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — |
Будызм | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Агулам | 765 | 1092 | 2009 | 2829 | 2886 | 2953 | 3003 | 3062 | 3106 | 3162 | 3210 | 3251 | 3280 | 3314 | 3337 | 3337 | 3358 | 3375 | 3389 | 3395 | 3409 | 3417 |
Найменьне канфэсіі |
Берасьцейская вобласьць |
Віцебская вобласьць |
Гомельская вобласьць |
Гарадзенская вобласьць |
Магілёўская вобласьць |
Менская вобласьць |
м. Менск | Агулам па рэспубліцы |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Праваслаўная царква | 390 | 301 | 243 | 216 | 142 | 388 | 53 | 1733 |
Стараабрадчая царква | — | 18 | 2 | 1 | 7 | 4 | 2 | 34 |
Рымска-каталіцкая царква | 66 | 94 | 21 | 176 | 24 | 98 | 21 | 500 |
Каталікі лацінскага ўзору | — | — | — | — | — | — | 1 | 1 |
Грэка-каталіцкая царква | 3 | 4 | 1 | 2 | 1 | 1 | 4 | 16 |
Рэфармацкая царква | — | — | — | — | — | — | 1 | 1 |
Лютэранская царква | — | 13 | 4 | 2 | 4 | — | 2 | 25 |
Эвангельскія хрысьціяне-баптысты | 91 | 38 | 26 | 20 | 40 | 49 | 18 | 282 |
Новаапостальская царква | 2 | 3 | 5 | 5 | 2 | 1 | 1 | 19 |
Прэсьбітэрыянская царква | — | — | — | — | 1 | — | — | 1 |
Хрысьціяне веры эвангельскай | 165 | 52 | 74 | 33 | 42 | 136 | 23 | 525 |
Хрысьціяне поўнага Эвангельля | 7 | 7 | 16 | 8 | 4 | 12 | 10 | 64 |
Хрысьціяне веры апостальскай | 8 | — | — | 3 | — | — | — | 11 |
Царква Хрыстовая | 1 | — | — | 1 | 1 | — | 2 | 5 |
Мэсіянскія суполкі | 1 | — | 2 | — | — | — | — | 3 |
Адвэнтысты сёмага дня | 18 | 14 | 12 | 7 | 6 | 10 | 6 | 73 |
Сьведкі Яговы | 3 | 5 | 7 | 5 | 3 | 3 | 1 | 27 |
Мармоны | — | 1 | — | — | 1 | — | 2 | 4 |
Юдэйская рэлігія | 5 | 5 | 7 | 1 | 13 | 2 | 3 | 36 |
Прагрэсіўны юдаізм | 1 | 3 | 1 | 2 | 2 | 3 | 3 | 15 |
Мусульманская рэлігія | 2 | 4 | 1 | 7 | 1 | 6 | 3 | 24 |
Бахаі | 1 | 1 | 1 | — | 1 | — | 1 | 5 |
Крышнаіты | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | — | 1 | 6 |
Армянская апостальская царква | — | 2 | — | — | 2 | — | 2 | 6 |
Будызм | — | — | — | — | — | — | 1 | 1 |
Агулам | 765 | 566 | 424 | 490 | 298 | 713 | 161 | 3417 |
Канфэсіі
рэдагавацьХрысьціянства
рэдагавацьПраваслаўе
рэдагавацьБеларускія землі былі ахрышчаныя ў праваслаўе ў пэрыяд Кіеўскай Русі.
У 1596 годзе была абвешчаная Берасьцейская унія, што запачаткавала грэка-каталіцкую царкву, якая захавала парадак вядзеньня набажэнстваў, прыняўшы каталіцкую дагматыку. У 1791 року праваслаўныя складалі прыблізна 6,5% насельніцтва (да 250 тысячаў чалавек) Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітае[20]. У 1839 годзе ўніяцкія парафіі былі перададзеныя ў падпарадкаваньне праваслаўнай царквы.
Цяпер праваслаўе зьяўляецца найбуйнейшай хрысьціянскай канфэсіяй у Беларусі, прадстаўленай Беларускім экзархатам Маскоўскага патрыярхату, заснаваным у 1989 годзе. Экзархат складаецца з 11 япархіяў:
- Бабруйская і Быхаўская япархія
- Берасьцейская і Кобрынская япархія
- Віцебская і Аршанская япархія
- Гомельская япархія
- Гарадзенская і Ваўкавыская япархія
- Магілёўская і Мсьціслаўская япархія
- Менская япархія
- Наваградзкая і Лідзкая япархія
- Пінская і Лунінецкая япархія
- Полацкая і Глыбоцкая япархія
- Тураўская і Мазырская япархія
Дзейны экзарх — мітрапаліт Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.
Дзейнічаюць Жыровіцкая духоўная сэмінарыя, духоўная акадэмія, школа рэгентаў і званароў, вучэльня па падрыхтоўцы псальмапеўцаў.
Паводле некаторых зьвестак, у 2001 року дзеля вернікаў, якія адносяцца да Беларускае Праваслаўнае Царквы, складала 73% (або каля 37% ад агульнай колькасьці насельніцтва)[7].
Каталіцтва
рэдагавацьХоць існуюць пэўныя аргумэнты на карысьць магчымага распаўсюду хрысьціянства паводле лацінскага ўзору яшчэ ў X стагодзьдзі[21], пачатак актыўнага распаўсюджваньня каталіцтва ў Беларусі зьвязаны з канцом XIV стагодзьдзя. У гэты час вялікі князь літоўскі Ягайла ў абмен на атрыманьне польскай кароны пачаў перавод у каталіцтва найперш паганскай шляхты Жмудзі і Аўкштоты (цяперашняя Летува) з адначасным стварэньнем прывілеяў для каталікоў. Зь цягам часу большая частка шляхцічаў прыняла каталіцтва, а большасьць простага люду на тэрыторыі сучаснай Беларусі заставалася праваслаўнай.
Пасьля заключэньня Берасьцейскай уніі ў 1596 року, пашырэньня прывілеяў для каталікоў і зьяўленьня ў Рэчы Паспалітай езуітаў колькасьць навернутых у каталіцтва павялічылася. Значную ролю ў пераходзе вышэйшых саслоўяў (некаторыя зь іх да гэтай пары сталі вызнаваць кальвінізм і антытрынітарызм) у каталіцтва адыгралі арганізаваныя езуітамі школы, якія давалі якасную адукацыю. У пераводзе сялянства ў каталіцтва (пераважна ў Заходняй Беларусі) значную ролю адыграла закрыцьцё праваслаўных і адкрыцьцё каталіцкіх храмаў. У 1791 року каталікі складалі 38% насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага[20].
Цяпер каталіцкая царква — другая па велічыні рэлігійная грамада ў Беларусі. Каталікамі (паводле зьвестак самой каталіцкай царквы) зьяўляюцца каля 1,4 млн чал. (каля 15% насельніцтва)[22], каталіцтва больш распаўсюджанае на захадзе краіны (найперш у Гарадзенскай вобласьці). У цяперашні час Беларусь падзеленая на 4 япархіі:
Архіяпіскап-мітрапаліт Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі — Тадэвуш Кандрусевіч.
Грэка-каталікі
рэдагавацьУ 1791 року грэка-каталікі складалі 39% насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага[20]. Паводле іншых зьвестак, грэка-каталікі ў XVIII стагодзьдзі складалі абсалютную большасьць (да 70%) насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі[23].
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя грэка-каталікі былі гвалтоўна далучаныя да праваслаўя (гл. Полацкі сабор 1839 року). Праваслаўнае насельніцтва пачала дамінаваць.
Сёньня парафіі БГКЦ аб’яднаныя ў 3 дэканаты (протапрасьвітараты): Цэнтральны (г. Менск і Менская вобл.), Заходні (Берасьцейская і Гарадзенская вобл.) і Ўсходні (Віцебская, Гомельская і Магілёўская вобл.). Царква падпарадкаваная наўпрост Рымскаму Апостальскаму пасаду. Апеку над вернікамі ў Беларусі ажыцьцяўляе Апостальскі візытатар «ad nutum Sanctae sedis» для грэка-каталікоў у Беларусі, якім цяпер зьяўляецца архімандрыт Сяргей Гаек[24]. Паводле ацэнак, колькасьць грэка-каталікоў (уніятаў) — да 10 тысячаў чалавек[25].
Пратэстанцтва
рэдагавацьПратэстанты (найперш кальвіністы) зьявіліся ў Беларусі ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя і на пэўны час атрымалі значны распаўсюд сярод прадстаўнікоў заможнай шляхты — магнатаў (напрыклад, Мікалай Радзівіл «Руды», Мікалай Радзівіл «Чорны» прынялі кальвінізм, пэўны час кальвіністам быў Леў Сапега). Заняпад пратэстанцкага руху ў ВКЛ зьвязаны найперш з актыўнай дзейнасьцю езуітаў.
Афіцыйна зарэгістраваныя ў Беларусі пратэстанцкія арганізацыі[3]:
- Рэфармацкая царква
- Эвангельска-лютэранская царква
- Эвангельскія хрысьціяне-баптысты
- Новаапостальская царква
- Прэсьбітэрыянская царква
- Хрысьціяне веры эвангельскай
- Хрысьціяне поўнага Эвангельля
- Хрысьціяне веры апостальскай
- Царква Хрыстовая
- Мэсіянскія суполкі
- Адвэнтысты сёмага дня
- Сьведкі Яговы
- Мармоны
Паводле крыніцаў, агульная колькасьць вернікаў усіх пратэстанцкіх дэнамінацыяў складае 515 024, адвэнтыстаў сёмага дня — 4828 чалавек[26], а колькасьць Сьведак Яговы — 5014 чалавек.
Стараверы
рэдагавацьПасьля царкоўнага расколу ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя частка старавераў з Масковіі перасялілася ў Вялікае Княства Літоўскае. Адным з цэнтраў стараверства была Ветка. У 1791 року стараверы складалі 4% насельніцтва ўсяго Вялікага Княства[20] (то бок з улікам і тых тэрыторыяў, якія цяпер уваходзяць у склад Летувы, Латвіі і Расеі).
Армянская апостальская царква
рэдагавацьПаводле зьвестак на 1 студзеня 2023 у Беларусі афіцыйна зарэгістравана шэсьць суполак Армянскай апостальскай царквы[3].
Юдаізм
рэдагавацьЮдаізм зьявіўся на беларускіх землях разам зь першымі жыдамі (канец XIV — пачатак XV стагодзьдзяў). Працяглы час беларускія землі были буйным цэнтрам канцэнтрацыі жыдоўскага насельніцтва. Паводле перапісу 1897 году на тэрыторыі Беларусі іх налічвалася болей за 700 000.
На сёньняшні дзень у Беларусі дзейнічаюць 6 сынагогаў: 2 у Менску, па адной у Бабруйску, Горадні, Пінску і Гомлі. Колькасьць юдэяў, паводле розных зьвестак, вагаецца ад 13 000 да 28 000 жыдоў і 19 сьвятароў.
Паводле зьвестак з жыдоўскіх суполак, да юдэяў сябе адносяць ад 30 да 40 тысячаў грамадзянаў Беларусі, аднак пераважная колькасьць жыдоў не зьяўляецца актыўнымі вернікамі[6]. Колькасьць жыдоў паводле зьвестак перапісаў імкліва скарачаецца. Так, у 1979 року іх налічвалася 135 тысячаў, у 1989 року 112 тысячаў; асабліва хутка колькасьць жыдоў скарачаецца ў пэрыяд незалежнасьці дзяржавы: да 1999 іхні лік скараціўся ў 4 разы (да 28 тысячаў)[27], а ў пэрыяд да 2009 — яшчэ больш як удвая — да 13 тысячаў[28]. Тым ня меней, некаторыя крыніцы называюць значна большыя лічбы колькасьці асобаў юдэйскага веравызнаньня: 60 тысячаў[26].
Іслам
рэдагавацьІслам атрымаў пэўны распаўсюд зь мірным перасяленьнем татараў з Крыму пачынаючы з XIV стагодзьдзя. У XX — пачатку XXI стагодзьдзя на тэрыторыю Беларусі мігравалі прадстаўнікі шэрагу традыцыйна ісламскіх этнасаў Паволжа, Каўказу, Сярэдняй Азіі і некаторых іншых краінаў.
Паводле зьвестак на 1 студзеня 2023 у краіне зарэгістравана 24 мусульманскія суполкі[3] і дзейнічаюць 8 мячэтаў у рэгіёне традыцыйнага расьсяленьня літоўскіх татараў: Відзы, Іўе, Клецак, Лоўчыцы, Маладэчна, Наваградак, Слонім, Сьмілавічы, Менск (будуецца)[29][30].
Колькасьць этнасаў, якіх традыцыйна адносяць да мусульманаў, паводле зьвестак перапісу 2009 року складала каля 22 тысячаў чалавек[28]. На 2014 рок колькасьць ацэньваецца каля 19 тысячаў[31]
Індуізм
рэдагавацьКолькасьць прыхільнікаў індуізму (у пераважнай большасьці неаіндуізму) нешматлікая. Найболей распаўсюджаная такая галіна індуізму, як вайшнавізм, у прыватнасьці адзін з кірункаў крышнаіцкага бхакці — гаўдзія-вайшнавізм[3]. Крышнаіты былі зарэгіставаныя ў 1992 року[32]. На 1 студзеня 2012 року грамады Міжнароднага таварыства сьвядомасьці Крышны дзейнічаюць ва ўсіх абласных цэнтрах[3]. У Менску дадаткова дзейнічае адзін крышнаіцкі ашрам[33].
Будызм
рэдагавацьУ Беларусі дзейнічае адна зарэгістраваная суполка Шэн Чэн Лінг[34] традыцыі Бон, і некалькі незарэгістраваных будысцкіх суполак розных напрамкаў: Тхеравада[35], Гелуг, Кван Ум[36] школы Дзэн Будызму, Карма-каг’ю (Лама Оле Нідал)[37] і інш.
Бахаізм
рэдагавацьВера Бахаі зьяўляецца адной з наймаладзейшых рэлігіяў, афіцыйна зарэгістраваных у Беларусі: яе першая грамада была зарэгістраваная ў 1992 року[38]. Бахаісты маюць свае суполкі ў Берасьці, Віцебску, Гомлі, Магілёве і Менску[3]. На сёньняшні дзень менская суполка налічвае блізу 120 чалавек, у тым ліку дзяцей[39].
Незарэгістраваныя
рэдагавацьБеларуская аўтакефальная праваслаўная царква
рэдагавацьНа 2004 год царква налічвала 12 прыходаў у Беларусі[40]. На 2009 г. меліся прыходы ў беларускіх гарадах Вялейка (Менская вобласьць), Віцебск, Гомель, Горадня, Магілёў, Менск і Слуцак (Менская вобл.)[41].
Раднавер’е
рэдагавацьПасьля прыняцьця хрысьціянства на тэрыторыі Беларусі паганства аказала пэўны ўплыў на хрысьціянскую абрадавасьць, што выявілася, у прыватнасьці, у захаваньні некаторых паганскіх сьвятаў (Дзяды, Радаўніца, Каляды, Купальле, провады Зімы й інш.). Ад канца 1980-х пачаў назірацца рост колькасьці людзей, што атаясамліваюць сябе з паганцамі[42]. Невялікае разьвіцьцё атрымала раднавер’е, аднак рух практычна ніяк не арганізаваны і зьяўляецца шмат у чым стыхійным. Таксама вялікае распаўсюджваньне атрымала рух «Анастасія». На цяперашні дзень у Беларусі грамады раднавераў афіцыйна не зарэгістраваныя.
Саенталёгія
рэдагавацьРэспубліканскі цэнтар ”Дыянетыка”[43][44] быў зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 5 кастрычніка 1995 року як Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне грамадзянаў. 9 жніўня 1999 року Міністэрства юстыцыі адмовіла грамадзкай арганізацыі РЦД у перарэгістрацыі[45].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Department of Information of the Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Belarus. Religion and denominations in the Republic of Belarus (анг.). — лістапад 2011.
- ^ а б Аляксандра Верашчагіна, Аляксандра Гурко. Рэлігія і царква // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — С. 699-710. — 760 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
- ^ а б в г д е ё ж Количество религиозных общин в Республике Беларусь (по состоянию на 1 января 2023 г.) (рас.). Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. Праверана 15 красавіка 2013 г. Архіўная копія
- ^ а б Информационно-аналитический центр при Администрации Президента Республики Беларусь. Республика Беларусь в зеркале социологии. Сборник материалов социологических исследований за 2011 год (рас.). — Минск: Бизнесофсет, 2012. — С. 44. — ISBN 978-985-6939-42-9
- ^ Вольга Мядзьведзева. Каля мільёна беларусаў кожную нядзелю наведваюць храмы // Зьвязда : газэта. — 4 лютага 2012. — № 23 (27138). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Bureau of Democracy, Human Rights and Labor. International Religious Freedom Report for 2011. Belarus (анг.). U.S. Department of State. Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ а б Почти половина населения Белоруссии — верующие (рас.) NEWSru Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Л.Г. Новикова. Основные характеристики динамики религиозности населения // Социологические исследования. — 1998. — № 9. — С. 93—98.
- ^ Bureau of Democracy, Human Rights and Labor. International Religious Freedom Report 2007. Belarus (анг.). U.S. Department of State. Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Bureau of Democracy, Human Rights and Labor. International Religious Freedom Report 2010. Belarus (анг.). U.S. Department of State. Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Религия и национальная принадлежность в Центральной и Восточной Европе (рас.) Рэлігія і нацыянальная прыналежнасьць у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Праверана 19 лістапада 2022 г.
- ^ Большасьць беларусаў – за роўнасьць усіх канфэсіяў (рас.) // Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, 2002 г. Праверана 8 студзеня 2014 г.
- ^ Важнейшыя вынікі нацыянальнага апытаньня ў сьнежні 2009 г. (рас.) // Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, 2009 г. Праверана 8 студзеня 2014 г.
- ^ What Alabamians and Iranians Have in Common (анг.) Gallup World. Gallup, Inc. (9 лютага 2009). Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Ігар Катляроў. У пошуках раўнавагі // Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2011. — № 47 (26911). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
- ^ Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь Праверана 27 сакавіка 2018 г.
- ^ Закон Республики Беларусь от 31 октября 2002 г. № 137-З «О свободе совести и религиозных организациях» (рас.). Валеры Леванеўскі (1 лістапада 2007). Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Состоялась on-line конференция Уполномоченного по делам религий и национальностей (рас.) Наши новости. Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў (2 сьнежня 2009). Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Сведения о количественном росте религиозных общин в Республике Беларусь (1988 — 1.01.2023 гг.) (рас.). Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. Праверана 19 лістапада 2022 г. Архіўная копія ад 2013-06-15 г.
- ^ а б в г Гісторыя Беларусі (ў шасці тамах). — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). — С. 302—303.
- ^ Алесь Жлутка. Пункціры вялікага шляху // Наша вера.
- ^ Дыяцэзіі. Рыма-Каталіцкі Касьцёл у Беларусі (3 красавіка 2012). Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Насельніцтва Пра Беларусь. Прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Праверана 18 красавіка 2013 г.
- ^ Апостальскі Візітатар архімандрыт айцец Сяргей (Гаек). Грэка-каталіцкая парафія сьвятога і праведнага Язэпа. Праверана 18 красавіка 2013 г.
- ^ Валер Каліноўскі. (27 чэрвеня 2008) У Менску адкрыўся Грэка-каталіцкі цэнтар Грамадзтва. Радыё «Свабода». Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ а б Europe > Belarus > Religion (анг.) NationMaster Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Нацыянальны склад насельніцтва Рэспублікі Беларусь (рас.) Перапіс насельніцтва 1999 (асноўныя вынікі). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ а б Нацыянальны склад насельніцтва Рэспублікі Беларусь (рас.) Перапіс насельніцтва 2009. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Канапацкая, Зарына (3 верасьня 2010) Мечети Беларуси. Историческая справка (рас.) Сайт мусульманаў Беларусі Праверана 18 красавіка 2013 г.
- ^ Мусульмане активнее приобщатся в Рамадан к строительству в Минске соборной мечети (рас.) Грамадзтва. БелТА (1 жніўня 2011). Праверана 18 красавіка 2013 г.
- ^ http://www.nationmaster.com/country-info/profiles/Belarus/Religion/All-stats#2014
- ^ Гурко А. В. Движение вайшнавов (Харе Кришна) и его последователи в Беларуси. — Мн.: 1999.
- ^ Максим Чернявский. (7 кастрычніка 2010) Кришнаиты приглашают в гости! (рас.) Веб-журналист Праверана 18 красавіка 2013 г.
- ^ Шен Чен Линг (рас.) Цэнтар Шэн Чэн Лінг ў горазде Менску Праверана 19 лістапада 2022 г.
- ^ Буддизм традиции Тхеравада (рас.) Будызм традыцыі Тхеравада ў Рэспубліцы Беларусь Праверана 19 лістапада 2022 г.
- ^ Дзен Медитация в Минске. Школа Дзен Буддизма "Кван Ум" (рас.) Дзэн Мэдытацыя ў Менску. Школа Дзэн Будызму «Кван Ум» Праверана 7 студзеня 2023 г.
- ^ Культурно-просветительское общественное объединение «Центр буддийской культуры и традиций» (рас.) Культурна-асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтар будыйскай культуры і традыцый» Праверана 19 лістапада 2022 г.
- ^ Литвинчук Валерий. Бахаи в Беларуси (рас.) Религии мира Праверана 20 красавіка 2013 г.
- ^ Гісторыя мінскай суполкі Вера Бахаі на Беларусі. Рэлігійная суполка пасьлядоўнікаў веры Бахаі г. Менску. Праверана 18 красавіка 2013 г.
- ^ Часопіс «Голас Царквы беларускай» (2006 г., №24). Да гісторыі Беларускай праваслаўнай аўтакефаліі (ч.4) // Беларусь — наша зямля, 29 траўня 2006 г. Праверана 13 студзеня 2014 г.
- ^ Анатоль Валахановіч. Леаніду Акаловічу — 70 // Наша Ніва : газэта. — 11 лістапада 2009. — № 42 (640). — С. 10. — ISSN 1819-1614.
- ^ Ночью накануне Ивана Купалы и костер не страшен (рас.) Грамадзтва. Известия (24 чэрвеня 2009). Праверана 18 красавіка 2013 г.
- ^ Дианетика и Саентология в Минске (рас.) Дыянетыка і Саенталёгія ў Менску Праверана 15 сакавіка 2023 г.
- ^ Официальная Церковь Саентологии: Л. Рон Хаббард, Дианетика, Что такое Саентология?, Книги, Верования, Дэвид Мицкевич, Центр Дианетики Минска (рас.) Афіцыйная царква саентолёгіі: Л. Рон Хаббард, Дыянетыка, Што такое Саенталёгія?, Кнігі, Вераваньні, Дэвід Міцкевіч, Цэнтар Дыянетыкі Менску Праверана 15 сакавіка 2023 г.
- ^ Общественная организация Республиканский центр "Дианетика". Решение именем Республики Беларусь. (рас.) Грамадзкая арганізацыя Рэспубліканскі цэнтар ”Дыянетыка”. Рашэньне Імем Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 сакавіка 2023 г.
Літаратура
рэдагаваць- Духовное и культурное Возрождение XIV века и судьбы Восточной Европы // Православие и современный мир / Иоанн Мейендорф. — Минск: Лучи Софии, 1995.
- Старостенко, В. В. Религия и свобода совести в Беларуси: очерки истории. — Могилев: УО «МГУ им А.Кулешова», 2011. — 272 с.