Зубар
Зу́бар ці эўрапе́йскі бізо́н (па-лацінску: Bison bonasus) — жывёліна клясы сысуноў сямейства пустарогіх. Адзіны прадстаўнік роду бізонаў у Эўразіі[1]. Зубар зьяўляецца самым цяжкім і буйным млекакормячым на эўрапейскім кантынэнце і апошнім эўрапейскім прадстаўніком дзікіх быкоў.
Зубар | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Інфракляса | Апонявыя |
Атрад | Парнакапытныя |
Падатрад | Жвачныя |
Сямейства | Пустарогія |
Падсямейства | Быкі |
Род | Бізоны |
Від | Зубар |
Бінамінальная намэнклятура | |
'Bison bonasus Linnaeus, 1758 | |
Арэал | |
![]() | |
Нацыянальны сымбаль Беларусі[2]. Эўрапейскі зубар занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3], Летувы, Расеі, Украіны, Польшчы, Чырвоную кнігу МСАП.
ПадвідыРэдагаваць
Існавалі ўсяго тры падвіды зуброў:
- Bison bonasus bonasus — белавескі зубар;
- Bison bonasus caucasicus — каўкаскі зубар (зьнішчаны ў пачатку ХХ стагодзьдзя);
- Bison bonasus hungarorum — зубар вугорскі, або карпацкі (зьніклы)[4].
Белавескі (эўрапейскі) падвід аднаўляецца шляхам разьвядзеньня жывёл, якія захаваліся ў заапарках, каўкаскі — узнаўляецца гібрыдызацыяй Bison bonasus і Bison bonasus caucasicus.
АднаўленьнеРэдагаваць
У 1914 годзе ў Белавескай пушчы налічвалася каля 700 зуброў. Першая сусьветная вайна 1914—1918 гадоў прывяла да адсутнасьці аховы пушчы, што выклікала скарачэньне колькасьці зуброў. У 1915 годзе засталося каля 300 асобінаў. У 1916 годзе менш за 100. У лютым 1919 году апошнюю дзікую зубрыху забіў мясцовы лясьнік зь вёскі Сточак (Беларуская ССР; цяпер Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча). 26 жніўня 1923 году ў Бэрліне (Нямеччына) на прапанову намесьніка кіраўніка Заалягічнага музэю ў Варшаве Яна Штольцмана(pl) (1854—1928) заснавалі Міжнароднае таварыства захаваньня зуброў(de). Да 1927 году зубры адсутнічалі ў прыродным асяродзьдзі. У выніку міжнароднага перапісу 1926 г. у заапарках Эўропы налічылі 52 зубры, якія паходзілі ад 5 самцоў (быкоў) і 7 самак (кароваў). На студзень 2012 г. агульнасусьветны статак эўрапейскіх зуброў перасягнуў 4000 асобінаў, зь іх звыш паловы жылі ў прыродзе. Найбольш зуброў было ў польскай частцы Белавескай пушчы. Другі паводле колькасьці статак знаходзіўся ў Беларусі — 1150 асобін, у тым ліку 415 зуброў у Белавескай пушчы. Штогадовая сьмяротнасьць зуброў у Беларусі вагалася ад 55 да 130 асобінаў[5].
У 1854 годзе застрэлілі апошняга зубра на землях сучаснай Летувы. У 1969 годзе заснавалі Пашыляйскі зуброўнік, куды прывезьлі першую пару белавескіх зуброў. У 1970 г. дадалі яшчэ 6. У 1972 г. прыбылі яшчэ 2 зубры. У 1973 годзе ў першай пары зьявілася патомства і 5 зуброў выпусьцілі на волю з пастаўніка ў Пашыляйскі лес. Ад заснаваньня да 2012 г. у Пашыляйскім зуброўніку нарадзілася каля 140 зубранятаў, на волі — яшчэ каля 80[6].
У культурыРэдагаваць
Да нашага часу дайшлі наскальныя малюнкі зуброў, створаныя 30 тыс. гадоў да н. э. На выяўленых насьценных росьпісах 13 тысячагодзьдзя да н. э. зубры займаюць 2-е месца пасьля дзікіх коней. У пячорах Альтаміра (аўтаномная супольнасьць Кантабрыя, Гішпанія) і Руфіньяк (дэпартамэнт Дардонь, рэгіён Аквітанія — Лімузэн — Пуату-Шарант, Францыя) знаходзяцца найбольш знаныя росьпісы. У прытулку Мадлены(fr) (дэпартамэнт Дардонь, Францыя) знайшлі выразаную з аленевага рогу статуэтку зубра, які ліжа ўкус вусяка.
У 1190-я гг. у г. Пасаў (цяпер зямля Баварыя, Нямеччына) адбылося напісаньне эпічнай паэмы «Песьня пра Нібэлюнгаў», у якой згадваюцца зубры. У 1523 г. у Кракаве (Польскае каралеўства) Мікола Гусоўскі (1470—1533) выдаў лацінамоўную паэму «Песьню пра зубра». У 1834 годзе ў Парыжы (Францыя) Адам Міцкевіч (1798—1855) выдаў эпічную паэму «Пан Тадэвуш», у якой згадваў зуброў. У 1930 годзе Янка Маўр выдаў аповесьць «Палескія рабінзоны», дзе адбываецца забой апошняга зубра.
Скульптуры зубра стварылі Аўгуст Гаўль (1869—1921), Эрнст Горзэман(de) (1886—1960) і Фрыц Шапэр(de) (1841—1919). Найбольшая ў сьвеце статуя (вага — 76 тонаў) вышынёй 20 мэтраў месьціцца каля вёскі Петкавічы (Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь) побач з аўамагістральлю М1 Берасьце—Ворша.
Імя зубра носяць: род злакаў Зуброўка, бо зубры імі харчуюцца; гатунак гарэлкі «Зуброўка»; ровар «Зубраня»; дзіцячы аздараўленчы цэнтар «Зубраня»(ru) (Мядзельскі раён, Менская вобласьць).
У геральдыцыРэдагаваць
Герб Гайнаўскага павету
Герб Нараўкі (Гайнаўскі павет)
Герб Тыкоціна (Беластоцкі павет, Падляскае ваяводзтва)
Герб Берасьцейскай вобласьці (Беларусь)
Герб Серпухоўскага раёна(ru) (Маскоўская вобласьць, Расея)
У філятэлііРэдагаваць
У 1954 г. у Польшчы выпусьцілі першую паштовую марку з выявай зубра.
Сэрыя − Запаведнік Белавеская пушча (СССР, 1969 г.)
Каўказскі запаведнік (СССР, 1973 г.)
Спецштэмпель да 75-годзьдзя Гарадзенскага заапарку (Беларусь, 2002 г.)
У фалерыстыцыРэдагаваць
Манэта Нацбанку Беларусі «Белавежская пушча. Зубр» (2001 г.)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
- ^ birdwatch.by(бел.)
- ^ Красная книга Республики Беларусь. Европейский зубр(рас.)
- ^ Праект APUS.RU(рас.)
- ^ Леанід Лахманенка. Сучасная «Песьня пра зубра» // Зьвязда : газэта. — 21 студзеня 2012. — № 13 (27128). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вітаўт Жэймант. Гаспадар беларускіх пушчаў размнажаецца і ў Летуве // Зьвязда : газэта. — 21 студзеня 2012. — № 13 (27128). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
ЛітаратураРэдагаваць
- Фядзюшын А. Да лёсу белавескага зубра. (Нэкралёг). / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: чэрвень—ліпень 1926. — № 6—7 (9—10). — С. 21—24.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Зубар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў