Зьміцер Дашкевіч
Зьмі́цер Дашке́віч (нар. 20 ліпеня 1981 року ў вёсцы Кушняры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці[4]) — былы лідэр беларускай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». 9 сьнежня 2017 году Дашкевіч быў заменены Яўгенам Васьковіча як лідэр «Маладога Фронту»[5].
Зьміцер Дашкевіч | |
Старшыня «Маладога Фронту» | |
---|---|
23 траўня 2004 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 ліпеня 1981 (42 гады) Берасьцейская вобласьць, БССР |
Партыя: | Малады Фронт |
Сужэнец: | Наста Дашкевіч |
Адукацыя: | вышэйшая |
Узнагароды: | «Герой году 2006»[1], Ордэн Кастуся Каліноўскага[2], прэмія «Хартыі’97»[3] |
Біяграфія рэдагаваць
Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 году ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, да пяці гадоў жыў на Далёкім Усходзе — у пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці. Вялікую частку жыцьця правёў у райцэнтры Старыя Дарогі Менскай вобласьці.
Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пазьней паступіў у Віленскі пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт славістыкі.
Грамадзка-палітычная дзейнасьць рэдагаваць
Прымаў удзел у прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году, падтрымліваючы кандыдата ад апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча. Разам зь іншымі чальцамі моладзевага руху прымаў удзел у акцыях пратэсту пасьля выбараў і ў кароткачасовым намётавым лягеры на цэнтральнай плошчы Менску. Пасьля ліквідацыі намётавага лягеру быў арыштаваны разам зь іншымі чальцамі моладзевага руху.
Перасьлед рэдагаваць
1 лістапада 2006 году Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году пазбаўленьня волі па артыкуле 193-1 КК (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) з адбываньнем пакараньня ў Шклоўскай калёніі агульнага рэжыму. У сьнежні 2006 году міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня[6].
У лістападзе 2007 году Дашкевіч быў аштрафаваны па артыкуле 402 КК «Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад дачы паказаньняў» за адмову ад дачы паказаньняў супраць сваіх сяброў з «Маладога Фронту», у прыватнасьці, супраць Яна Шылы[7].
24 сакавіка 2011 року асуджаны на 2 гады агульнага рэжыму па абвінавачаньні ў злосным хуліганстве[4].
14 ліпеня 2022 году Зьмітру і Насьце Дашкевічам агучылі прысуды паводле ч.1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Зьмітра асудзілі да 1,5 года калёніі, як і прасіў бок абвінавачваньня, а Насту — да 3 гадоў «хатняй хіміі»[8].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Чалавек году па вэрсіі Нашай нівы // Наша Ніва
- ^ Зьміцер Дашкевіч атрымаў ордэн Кастуся Каліноўскага, Хартыя’97
- ^ http://www.charter97.org/bel/news/2006/12/20/premia
- ^ а б Дашкевічу — 2 гады агульнага рэжыму. Лобаву — 4 гады ўзмоцненага рэжыму Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 25 сакавіка 2011 г.
- ^ Старшынёй «Маладога фронту» стаў былы палітвязень Яўген Глаголеў-Васьковіч Палітыка. Наша Ніва. Праверана 9 снежня 2017 г.
- ^ Zmitser Dashkevich: Prisoner of Conscience — Amnesty International(анг.)
- ^ Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча аштрафавалі
- ^ Наста Дашкевіч у свой дзень нараджэння папрасіла малітваў за Змітра Новы час Праверана 2023-04-02 г.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Відэаінтэрвію з маладзёвым лідэрам Змітром Дашкевічам, які выйшаў на волю пасьля 15-сутачнага арышту, і яго бацькамі // БелаПАН, 10 красавіка 2008 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- Лентапэдыя: Дашкевіч, Зьміцер(рас.)
- Naviny.by — Зьміцер Дашкевіч(рас.)
- Хто ёсьць хто ў Беларусі? Зьміцер Дашкевіч.(рас.)