Менская губэрня

губэрня Расейскай імпэрыі

Менская губэрня (па-расейску: Минская губернія) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расейскае імпэрыі ў 17931917; разам зь Віленскай, Ковенскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губэрнямі ўтварала Паўночна-Заходні край. У пачатку XX стагодзьдзя плошча яе тэрыторыі складала каля 91 213 км², а колькасьць насельніцтва — 2 539 100 чалавек.

Менская губэрня
Минская губернія
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Статус губэрня і губэрня Расейскай імпэрыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Дата ўтварэньня 23 сакавіка 1793
Дата скасаваньня 1921
Губэрнатары гл. Менскія губэрнатары
Насельніцтва 2 539 100 (пачатак ХХ ст.)
Плошча 91 213 км²
Час існаваньня 17931795, 17961917
Месцазнаходжаньне Менскай губэрні
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Менская губэрня (1913)

Адукацыя

рэдагаваць

23 красавіка 1913 году менскі губэрнатар Аляксей Гірс выдаў сакрэтны ўказ, каб беларускамоўныя дзеці навучаліся рэлігіі выключна на расейскай мове.[1]

У выніку лютаўскай рэвалюцыі на ўсходніх землях колішняй Рэчы Паспалітай была зьнятая забарона польскай асьветы. У школьным годзе 1917/1918 у Менскай губэрні зьявіліся 243 польскія школы, у тым ліку сярэднія ў Койданаве і Нясьвіжы. Паводле афіцыйных зьвестак навучалася ў іх 11 199 дзецей, значыць амаль 1/4 усіх навучэнцаў на тэрыторыі гэтай губэрні. Па-за Менскам польская асьвета асабліва разьвівалася ў паветах: Ігуменскім, Слуцкім і Барысаўскім.[2]

  1. ^ Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 33.
  2. ^ Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 46.

Літаратура

рэдагаваць
  • Минская губерния. Государственные, религиозные и общественные учреждения. 1793—1917 гг. — Мн., БелНИИДАД, 2006 — 392.
  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць