Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь
Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь — галоўны суд Беларусі па вырашэньні гаспадарчых спрэчак. Суд мае 1 галоўную ўправу, 3 управы й 1 аддзел ды дзеіць у складзе: 1) Пленуму, 2) Прэзыдыюму, 3) касацыйнай калегіі, 4) калегіі першай інстанцыі, 5) калегіі па банкруцтву, 6) калегіі па падатковых спрэчках. Колькасьць судзьдзяў ды склад суда вызначаюцца прэзыдэнтам. З 1 кастрычніка 2001 году пасаду старшыні суда займае Віктар Камянкоў[4].
Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | ВГС РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (29 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Валадарскага, д. 8 |
Старшыня | Віктар Камянкоў |
Першы намесьнік | Васіль Дземідовіч |
Намесьнік | Аляксей Ягораў, Віктар Рабцаў |
Кіроўны орган | Пленум |
Бюджэт | 14 807 млн рублёў[1] (2010 год; 4946 тыс. $[2]) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 113[3] (2011) |
Сайт | www.court.by |
ПаўнамоцтвыРэдагаваць
Паводле закону Вышэйшы гаспадарчы суд мае паўнамоцтвы на:
- разгляд справаў па першай інстанцыі, у парадку нагляду й касаваньня ды па зноў выяўленых абставінах;
- запыт у Канстытуцыйнага суду заключэньня аб адпаведнасьці заканадаўства Канстытуцыі ды іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
- вывучэньне, абагульненьне ды тлумачэньне ўжыцьця заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
- нагляд за выкананьнем гаспадарчымі судамі пастановаў Пленуму ВГС;
- дапамогу судзьдзям гаспадарчых судоў ва ўжыцьці законаў;
- прапанову зьмены заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
- прыём справаздачаў судзьдзяў аб дзейнасьці гаспадарчых судоў ды праверка іх супрацоўнікаў сумесна з Міністэрствам юстыцыі;
- вядзеньне падлікаў у гаспадарчых судах;
- забесьпячэньне гаспадарчых судоў супрацоўнікамі сумесна зь Міністэрствам юстыцыі;
- супрацу з замежнымі судамі ды міжнароднымі арганізацыямі[5].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 16 ліпеня 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 453(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (8 кастрычніка 2008). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
- ^ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2001 г. № 562 Дакумэнты. Зьвязда (2 кастрычніка 2001). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
- ^ Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2009). Праверана 16 ліпеня 2011 г.