Рыга

Сталіца Латвіі

Ры́ґа, Ры́га (па-латыску: Rīga) — сталіца Латвіі. Насельніцтва ў 2016 годзе — 698 529 жыхароў, разам зь Юрмалаю ўтварае найбуйнейшую аґлямэрацыю ў Балтыі з насельніцтвам у амаль 1 мільён жыхароў. Рыґа ляжыць на Дзьвіне, недалёка ад Рыскага заліву. Колькасьць насельніцтва пасьля атрыманьня Латвіяй незалежнасьці ў 1991 годзе значна скарацілася.

Рыга
лат. Rīga
Старая Рыга
Старая Рыга
Герб Рыгі Сьцяг Рыгі
Першыя згадкі: 1198
Горад з: 1201
Краіна: Латвія
Мэр: Мартыньш Стакіс
Плошча: 304,05 км² [1]
Вышыня: 7 м н. у. м.
Унутраны падзел: 6 раёнаў
Насельніцтва
колькасьць: 698 529 чал. (2016)[2]
шчыльнасьць: 2297,41 чал./км² (2016)
этнічны склад: латышы — 42,39%
расейцы — 40,88%
беларусы — 4,17%
украінцы — 3,84%
палякі — 1,98%
іншыя — 3,47%
ня вызначана — 2,22%
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Паштовы індэкс: LV-1000
Код ATVK: 0010000
Нумарны знак: LV
Геаграфічныя каардынаты: 56°56′51″ пн. ш. 24°6′25″ у. д. / 56.9475° пн. ш. 24.10694° у. д. / 56.9475; 24.10694Каардынаты: 56°56′51″ пн. ш. 24°6′25″ у. д. / 56.9475° пн. ш. 24.10694° у. д. / 56.9475; 24.10694
Рыга на мапе Латвіі
Рыга
Рыга
Рыга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.riga.lv

Рыґа ёсьць палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам краіны. Стары ганзейскі горад знакаміты помнікамі архітэктуры ў добра захаваўшымся Старым месьце, уключаным ў Сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО. У 2016 годзе Рыга атрымала ганаровы тытул Эўрапейскага гораду Рэфармацыі.

Геаграфія

рэдагаваць

Рыга знаходзіцца на паўднёвым беразе Рыскага заліву Балтыйскага мора, на Рысскай раўніне Прыморскай нізіны. Гістарычны цэнтар Рыгі разьмесьціўся на правым беразе Дзьвіны, прыкладна за 10 кілямэтраў ад месца ўпадзеньня ракі ў Рыскі заліў. Прыродны рэльеф гэтага месца — пясчаная раўніна, разьмешчаная на вышыні 1-10 м над узроўнем мора. Ёсьць азёры, самыя вялікія — Кішэзэрс у Мэжапарку і Юглас на паўночным усходзе.

Клімат у Рызе вызначаецца блізкасьцю мора — умерана цёплы і вільготны. Лета звычайна адносна прахладнае і хмарнае (сярэдняя тэмпэратура паветра ў ліпені 16,9 °C; сярэдняя колькасьць ападкаў — 85 мм). Зімы параўнальна цёплыя, з частымі адлігамі (сярэдняя тэмпэратура ў студзені мінус 4,7 °C, адліга надыходзіць прыкладна 10 разоў у месяц). Сьнежны полаг утвараецца ў сярэдзіне сьнежня і захоўваецца да сярэдзіны сакавіка. Прыкладна 40 % дзён у годзе бываюць хмарнымі, колькасьць ападкаў складае 700—720 мм у год.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Рыскі Катэдральны сабор

Легенда заснаваньня гораду

рэдагаваць

Паводле легенды, жыў на берагах Дзьвіны Крыштап Вялікі, які пераносіў на сваёй сьпіне цераз раку падарожнікаў. Аднойчы ён пераносіў церазь Дзьвіну дзіця: нес ён яго, нес, а ноша станавілася ўсё цягчэй, і Крыштап данес яго з апошніх сіл. А наступным ранкам дзіця ператварылася ў гаршчок з золатам. Але Крыштап золата траціць ня стаў, і па ягонай сьмерці золата выкарысталі для фінансаваньня будаўніцтва гораду.

Сярэднявечча

рэдагаваць

У раньнім сярэднявеччы па Дзьвіне пралягаў шлях з варагаў у грэкі.

Пасьля 1150 году готляндзкія купцы (пераважна этнічныя немцы) вялі гандаль у вусьці Дзьвіны і ейнага прытоку Рыдзэнэ (па-нямецку: Riege). У 1158 годзе яны там заснавалі гандлёвае паселішча. У 1201 годзе за біскупам Альбрэхтам фон Буксгэўдэн Рыґа робіцца местам і сталіцаю Лівоніі. У 1211 годзе пачалося будаўніцтва катэдры. У 1225 годзе горад ужо меў Раду. У 1243 годзе папскі леґат Вільгельм фон Мадэна падзяліў Прусію на чатыры біскупствы, якія потым падначаліліся Рыскаму архібіскупству. З 1255 году ў Рызе жыў архібіскуп. У 1282 годзе Рыґа далучылася да Ганзейскага хаўрусу і ў 1330—1366 гадах належала да Ордэну мечаносцаў. Да 1561 году места было пад началам архібіскупа Вільгельма Брандэнбурскага (гл. Сьпіс архібіскупаў Рыґі). Потым, з 1561 па 1581 гг., Рыґа была вольным местам.

Барацьба за Рыгу

рэдагаваць

Пасьля, з-за небясьпекі маскоўскага ўварваньня, паўночная Балтыя трапіла пад польска-літоўскі пратэктарат. У 1621—1710 гадах Рыґа была часткай Швэдзкага каралеўства. У 1656 годзе маскоўцы спрабавалі ўзяць горад, але беспасьпяхова.

XVIII стагодзьдзе пачалося Вялікай Паўночнаю вайною (1700—1721). У 1700 годзе Рыга падпала нападу саксонцаў, але швэдзкая армія іх адбіла. У лістападзе 1709 году горад быў узяты ў аблогу расейцамі, і ў ліпені 1710 швэды здалі яго. Рыґа, пашкоджаная ў цяжкіх баях, трапіла пад уладу Расеі, якая неўзабаве ператварылася ў імпэрыю. З 1796 году Рыґа сталася цэнтрам Ліфляндзкае ґубэрні ў складзе Расеі. Да канцу XIX стагодзьдзя Рыґа паступова ператварылася ў адзін з найважнейшых расейскіх портаў, насельніцтва места вырасла з 1850 году да 1900 году ўдвая. Нягледзячы на прыналежнасьць да Расеі, у культуры і эканоміцы рэґіёну да самага канца XIX стагодзьдзя панавалі астзэйскія немцы. Да 1891 году нямецкая мова была афіцыйнаю ў краю, потым афіцыйнаю сталася расейская.

XX стагодзьдзе

рэдагаваць
 
Від на Рыґу з боку Дзьвіны

Росквіт Рыґі скончыўся з пачаткам Першае сусьветнае вайны. Горад ляжаў на самой лініі фронту, 200 000 жыхароў Рыґі былі эвакуяваныя ўглыб Расеі. Пасьля заняцьця гораду немцамі, латышам атрымалася абвесьціць 18 лістапада 1918 году ўласную незалежную дзяржаву. Чырвоная армія ня здолела захапіць Латвію і была вымушаная на больш як дваццаць год зысьці з Балтыі. Рыґа робіцца сталіцаю новае дзяржавы. 18 сакавіка 1921 году тут падпісваецца польска-савецкая мірная дамова (Рыская дамова 1921 году). Наступае новы сьветлы пэрыяд у гісторыі гораду. Дзякуючы талерантнаму заканадаўству ў новай латвійскай дзяржаве мірна суіснавалі латышы, расейцы, немцы і габрэі.

Напачатку 1930-х гэты сьветлы час заканчваецца ўсталяваньнем нацыяналістычнай дыктатуры Карліса Ўльманіса. Цяпер Латвія апынулася пад пагрозаю падымаўшыхся імпэрскіх памкненьняў Савецкага Саюзу, таксама нацысцкая Нямеччына патрабавала і дамаглася перасяленьня 50 000 астзэйскіх немцаў. 17 чэрвеня 1940 году савецкае войска заняло Рыґу згодна з савецка-нацысцкім пактам Молатава-Рыбэнтропа. У Латвіі была ўсталяваная савецкая ўлада.

Пасьля нападу на СССР у 1941 годзе нямецкія войскі займаюць Рыґу. Падчас нямецкае акупацыі 1941—1944 гадах Рыґа была цэнтрам Райхскамісарыяту Остлянду. Ґенэральны камісар акругі Летувы таксама жыў у Рызе.

Жыдоўскае насельніцтва Рыґі зьнявольвалася ў Рыскім ґета ці дэпартуецца ў іншыя канцэнтрацыйыныя ляґеры (недалёк знаходзіўся канцляґер Рыґа-Кайзэрвальд).

Пры зваротнай заваёве гораду Чырвонай арміяй у 1944 годзе гістарычны цэнтар Рыґі моцна пацярпеў.

Пасьля сканчэньня нямецкае акупацыі і пачатку савецкае акупацыі Рыґа зноў сталася сталіцай Латвійскай ССР. Саветы адбудавалі горад, пабудавалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў. За часы савецкае ўлады роля латвійскае мовы зьніжалася ўнядрэньнем расейскай мовы, моцна зьмяніўся этнічны склад насельніцтва Рыґі — на момант абвяшчэньня незалежнасьці пераважную большасьць рыжанаў складалі расейцы ці расейскамоўныя выхадцы зь іншых рэспублік СССР.

Сталіца незалежнае Латвіі

рэдагаваць

У 1991 годзе Рыґа робіцца сталіцай адноўленае незалежнае Латвіі. У 2001 годзе горад адсьвяткаваў сваё 800-годзьдзе. У гэтым жа, а таксама ў 2014 годзе, Рыга была Культурнай сталіцай Эўропы.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Рыга налічвае 6 адміністрацыйных адзінак:

  • Цэнтральны раён (3 км²)
  • Курзэмскі раён (79 км²)
  • Зэмгальскае прадмесьце (41 км²)
  • Зямельны раён (77 км²)
  • Відзэмскае прадмесьце (57 км²)
  • Латгальскае прадмесьце (50 км²)

Насельніцтва

рэдагаваць
Год Насельніцтва
1767 19 500
1800 29 500
1840 60 000
1867 102 600
1881 169 300
1897 282 200
1913 517 500
1920 185 100
1930 377 900
1940 353 800
Год Насельніцтва
1941 335 200
1945 228 200
1950 482 300
1955 566 900
1959 580 400
1965 665 200
1970 731 800
1975 795 600
1979 835 500
1987 900 300
Год Насельніцтва
1990 909 135
1991 900 455
1992 889 741
1993 863 657
1994 843 552
1995 824 988
1996 810 172
1997 797 947
1998 786 612
1999 776 008
Год Насельніцтва
2000 764 329
2001 756 627
2002 747 157
2003 739 232
2004 735 241
2005 731 762
2006 727 578
2007 722 485
2008 719 613
2010 709 145

Адлюстраваньнем багатай гісторыі гораду зьяўляецца і яго мінулы і сучасны этнічны склад. З дню заснаваньня і да 1582 г. жыхарамі гораду — бюргерамі, былі толькі немцы. Латышам забаранялася нават сяліцца ў межах муроў гораду, а пазьней, у межах землянога валу. Адмысловым указам дазволена было будаваць хаты звонку гарадзкога муру.

Да 1889 уклад гораду, закон і правапарадак вызначала нямецкая частка насельніцтва — прыкладна 40%, якая займала ўсе ключавыя пазыцыі ў гарадзкой ратушы. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Рызе зьяўляюцца першыя славянскія жыхары (у асноўным працаўнікі прамысловага сэктару), лік якіх узрастае на працягу 19-20 стагодзьдзяў. Прыкладна ў гэты жа час адбываецца прыток у Рыгу латыскіх сялянаў зь сельскай мясцовасьці. У 1935 г. 63% жыхароў — латышы, пазьней, да канца XX ст., у сувязі з масавым прытокам грамадзянаў славянскага паходжаньня зь іншых рэспублік СССР і правядзеньня савецкім рэжымам русіфікацыі пасьля вайны, латышы склалі толькі 36% насельніцтва Рыгі (1989).

У цяперашні час (2010) у Рызе пражывае: латышоў — 42,3%, расейцаў — 41,0%, беларусаў — 4,2%, украінцаў — 3,9%, палякаў — 2,0%.

Рыга
 

Гаспадарка

рэдагаваць

У Латгальскім прадмесьці Рыгі знаходзіўся фармацэўтычны завод «Грындэкс». У Цэнтральным раёне месьцілася галаўная сядзіба перавозчыка «Пасажырскі цягнік».

Транспарт

рэдагаваць

Рыґа ёсьць важным міжнародным транспартным вузлом на Балтыйскім моры. Празь яе ідуць паветраныя і марскія шляхі паміж Скандынавіяй і Ўсходняй Эўропай, між Цэнтральнай Эўропай і Фінляндыяй (Via Baltica), а таксама ўнутры Балтыі.

У Рызе існуюць 3 галоўныя віды гарадзкога транспарту: аўтобусы, тралейбусы, трамваі, а таксама маршрутныя таксоўкі ды таксоўкі. На 2007 год агульная лічба пасажыраў усіх відаў гарадзкога транспарту склала 267,2 млн, з чаго прыпадала на:

  • трамваі 75,8 млн
  • тралейбусы 90,4 млн
  • аўтобусы ды маршрутныя таксі 101 млн
 
Рыскі трамвай

Сёньня існуе 9 трамвайных маршрутаў: 2, 3, 4, 5, 6, 7, 9, 10, 11. Што тычыцца парку трамваяў, галоўным чынам па Рызе езьдзяць старыя — яшчэ чэхаславацкай вытворчасьці трамваі Т-3 (Tatra T3SU), а таксама трохі навейшыя Т-6 (Tatra T6B5). Сёньня існуе 20 тралейбусных маршрутаў. Тралейбусы гэтыя таксама галоўным чынам машыны чэхаславацкай (14Тр/14Tr і 15Тр, а таксама іх пазьнейшыя мадыфікацыі вытворчасьці чэскай фірмы Шкода (24Тр). Да канца ХХ стагодзьдзя ўжываліся яшчэ двухвагонныя 12Тр, таксама чэхаславацкай вытворчасьці Шкода-ЧКД (Škoda-ČKD). З пачатку ХХІ ст. іх месца занялі тралейбусы Троліна 18 (Trollino 18) вытворчасьці польскай фірмы Solaris. У Рызе ўжываюцца таксама тралейбусы АКСМ-333 вытворчасьці менскага прадпрыемства «Белкамунмаш». Цяпер існуе 61 маршрут гарадзкіх аўтобусаў. У дачыненьні да аўтобуснага парку назіраецца вялікая разнастайнасьць тыпаў галоўным чынам вытворчасьці нямецкага Mercedes, ды польскага Solaris.

Часткова абавязкі гарадзкога транспарту выконваюць электрацыі — што выходзяць з цэнтральнага рыскага вакзалу ў трох асноўных кірунках:

На тэрыторыі гораду (у прыватнасьці маршруты ў кірунку Слокі ды Саўлькрасьці), маюць некалькі прыпынкаў, што дазваляюць дабрацца пасажырам да некаторых мікрараёнаў сталіцы. Па іх маршруце ўжо за межамі Рыгі знаходзяцца мясцовасьці-спадарожнікі латвійскай сталіцы — у прыватнасьці Юрмала.

Славутасьці

рэдагаваць
 
Дом Чорнагаловых

Асноўныя славутасьці Рыґі канцэнтруюцца ў Старым горадзе, які ўключаны ў сьпіс Сусьветнае культурнае спадчыны паводле ЮНЭСКО. Стары горад — гэта гістарычны і ґеаґрафічны цэнтар Рыґі на правым беразе Дзьвіны, які, нават нягледзячы на разбурэньне ў 1857—1863 гадах абарончых пабудоваў і валоў, захаваў характар фартэцыі. Свабодныя плошчы, якія зьявіліся пасьля разбурэньня гарадзкога мура, былі ператвораныя на парк з каналам, які сёньня аддзяляе Старое места ад Новага места.

Славутасьці Новага места і ўскрайнаў

рэдагаваць

Асобы, зьвязаныя з Рыгай

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Рига в цифрах // Портал Рижского самоуправления  (рас.)
  2. ^ Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā (лат.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць