Лясная куніца
Лясная куніца або жаўтадушка[1] (Martes martes) — від сысуноў зь сямейства куніцавых (Mustelidae). Жыве ў Эўропе і заходніх частках Азіі і засяляе галоўным чынам лясныя мясцовасьці. У адрозьненьне ад сваёй сваячкі каменнай куніцы, лясная куніца пазьбягае людзкіх паселішчаў. Лясная куніца — стэнабіёнтная жывёла, аддае перавагу хваёвым і мяшаным лясам. У гаспадарцы выкарыстоўваецца ў якасьці аб’екту паляваньня[2].
Лясная куніца | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Драпежныя |
Род | Куніцы |
Від | Лясная куніца |
Бінамінальная намэнклятура | |
Martes martes L. | |
Арэал | |
Марфалёгія
рэдагавацьШэрсьць лясной куніцы мае каштанавы ці цёмна-руды колер з жаўтаватай круглявай гарлавой плямай, якая, у адрозьненьне ад каменнай куніцы, не раздвоеная. Зімовая футра доўная і шаўкавістая, улетку — карацейшая і шорсткая. Цела куніцы прадаўгаватае з адносна кароткімі лапкамі і валасяным покрывам на ступнёх. Хвост даволі доўгі і пухнасты, ягонай функцыяй зьяўляецца захаваньне балянсу пры лазаньні і скаканьні. На галаве ёсьць аблямаваныя жоўтай палоскай трохкутныя вушы, нос у адрозьненьне ад каменных куніцаў цёмны. Даўжыня цела складае ад 45 да 58 см, даўжыня хваста — ад 16 да 28 см, а вага — ад 0,8 да 1,8 кг. Самцы ў сярэднім на 30% цяжэйшыя за самак.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- ^ Файбіч, А. М. Аналіз узроставага складу эксплатуемай папуляцыі лясной куніцы (Martes martes L.) // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 2, Химия. Биология. География. — 2011. — № 2. — С. 29—31.