Пружаны

горад у Беларусі

Пружа́ны — места ў Беларусі, на сутоцы ракі Мухі і канала Веца — пачатку ракі Мухаўца. Адміністрацыйны цэнтар Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 18 608 чалавек[3]. Знаходзіцца за 70 км[a] на паўночны ўсход ад Берасьця, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (лінія Берасьце — Баранавічы). Вузел аўтамабільных дарог на Берасьце, Высокае, Кобрынь, Ружаны, Слонім, Бярозу, Поразаў.

Пружаны
лац. Pružany
Сядзібна-паркавы комплекс Швыкоўскіх
Сядзібна-паркавы комплекс Швыкоўскіх
Герб Пружанаў Сьцяг Пружанаў
Гімн Пружанаў: «Квітнеюць Пружаны ў дзівоснай красе…»[1]
Першыя згадкі: 1433
Магдэбурскае права: 6 траўня 1589
Былыя назвы:
  • Дабучын
  • Пружана
Мясцовая назва: Пружана
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Вышыня: 157[2] м н. у. м.
Насельніцтва: 18 608 чал. (2018)[3]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовыя індэксы: 225131—225133
СААТА: 1256501000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°33′24″ пн. ш. 24°27′52″ у. д. / 52.55667° пн. ш. 24.46444° у. д. / 52.55667; 24.46444Каардынаты: 52°33′24″ пн. ш. 24°27′52″ у. д. / 52.55667° пн. ш. 24.46444° у. д. / 52.55667; 24.46444
Пружаны на мапе Беларусі ±
Пружаны
Пружаны
Пружаны
Пружаны
Пружаны
Пружаны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пружаны — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў былі адным з двух местаў (разам з Горкамі) на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага, вызваленых на пэўны час з-пад расейскага панаваньня. Да нашага часу тут захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Швыкоўскіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі клясыцызму касьцёл (Прачысьценская царква), помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Паходжаньне

рэдагаваць

Існуюць розныя меркаваньні наконт паходжаньня тапоніму «Пружаны». Паводле гіпотэзы пісьменьніка і гісторыка Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага, ён утварыўся ад назвы балцкага племені прусаў, якія заснавалі тут паселішча Прусаны альбо Прусіяны[4][5][6]. Гэтая гіпотэза пацьвярджаецца гістарычнымі падзеямі: у 1230-я гады пад націскам князя Конрада Мазавецкага і ягоных хаўрусьнікаў-крыжакоў прусы мусілі перасяляцца. У 1276 годзе яны атрымалі дазвол вялікага князя Трайдзеня пасяліцца на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага[7]. Іншая вэрсія зьвязвае паходжаньне назвы з пашыранай у гэтай мясцовасьці сельскагаспадарчай культурай — просам. Гэтая гіпотэза таксама пацьвярджаецца гістарычнымі дакумэнтамі: у «Запісах рассылкі гаспадарскіх лістоў у замкі з двароў, старостваў і цівунстваў» за 1564 рок паведамлялася, што проса для ўтрыманьня дзяржаўнага войска ў Бабруйскім замку дасылалася з Пружанаў і іншых мясьцінаў[7]. Паводле іншага меркаваньня, назва места мае зьвязак з словам «прудзіць». Маўляў, з тае прычыны, што за Ружанамі знаходзіліся вялікія сажалкі («пруды»), паселішча за імі пачалі называць Пружанамі. Аднак больш верагоднымі выглядаюць дасьледаваньні ў гэтым кірунку мовазнаўцаў У. Юрэвіча і В. Лемцюговай, якія атаясамліваюць назву з «запрудай, прудам» — невялікім штучным або натуральным вадаёмам, пры якім паўстала паселішча[7].

Існуе некалькі варыянтаў легенды, што зьвязвае паходжаньне назвы места з выявай на ягоным гербе. Беларускі этнограф М. Федароўскі ў дасьледаваньні «Люд беларускі на Русі Літоўскай» прыводзіць мясцовую легенду пра вандроўку каралевы Боны з сваёй дачкой. Калі яны пераяжджалі цераз Мухавец, які быў тады паўнаводным і вірлівым, дачка ўпала ў ваду, і яе праглынуў зьмей. Дык назва Пружаны выводзіцца або ад дзеяньняў зьмея («пажэр» дзіця), або ад імя дачкі Боны — Прузэны (аднак падобнае імя болей нідзе не сустракаецца). Існуюць таксама варыянты легенды, нібы рачны зьмей не пажэр дзіця, а наадварот, нарадзіў ці выратаваў. У трэцім томе этнаграфічнага дасьледаваньня «Маляўнічая Расея(ru)» прыводзіцца аповед пра карміцельку, якая выпадкова ўпусьціла ў раку Муху маленькае дзіця ўладальніка места; рака «пажэрла» яго (варыянт — укусіла зьмяя), і ад гэтага месца Дабучын сталі называць Пажарла, а потым Пружанай[7]. Яшчэ адну легенду прыводзіць беларускі мовазнаўца Аляксей Ненадавец. Паводле яе, у час падарожжа каралевы Боны па сваіх уладаньнях ейнае войска заехала на мост, і залатая карэта з сынам каралевы звалілася ў раку. З вады высунулася агромністая разьзяўленая пашча зьмея; ахоўнікі паспрабавалі ўратаваць дзіцё, аднак усе загінулі. Вызваліць каралевіча з палону выклікаўся ваяр Янка. Ён загадаў запрудзіць раку, каб вада сышла, а потым забіў зьмея. Бона Сфорца аддалі Янку ўсе землі ўздоўж ракі ў вечнае карыстаньне, а месца гэтае атрымала назву Пруджана[7].

Варыянты

рэдагаваць

Да нядаўняе пары датай заснаваньня места лічыўся 1487 год[8], калі ўпершыню ўпамінаецца Дабучын. Заснаваць тут паселішча пастанавіў князь Іван Сямёнавіч Кобрынскі, які зьбіраўся зрабіць Дабучын дваром кобрынскіх князёў. Гэты факт даў падставу гісторыкам XIX—XX стагодзьдзяў сьцьвярджаць, што да 1589 году Пружаны называліся Дабучынам[4]. Сучасная назва канчаткова замацавалася 3 траўня 1588 году разам з наданьнем Ганнай Ягелонкай месту Магдэбурскага права і гербу.

Дагэтуль некаторыя сталыя жыхары места карыстаюцца варыянтам назвы «Пружа́на» (лацінкай: Pružana). Гэты варыянт быў ужываны на мапах ужо з часу Рэчы Паспалітае (першая дакладная мапа ВКЛ Мікалая Крыштапа Радзівіла, каля 1603, перавыдадзеная ў 1613; таксама 1690[9] і 1720[10]) і польскіх (1921—1939; вайсковыя), таксама немцамі (1941—1944). На мяжы XX—XXI стагодзьдзяў выдавалася газэта «Голас Пружаны». Варыянт «Пружана» выкарыстоўваецца таксама ў некаторых публікацыях клясычным правапісам беларускай мовы[11].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Датай заснаваньня Пружанаў лічыцца 1433 рок, калі ў пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Прушанская воласьць. Таго ж року вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч зьвярнуўся зь лістом да Ягайлы. Скардзячыся на Сьвідрыгайлу, ён паведамляў:

  …около Берестя, около Каменца всё пусто учінілі, а ещё волості Прушаную, Кобрін, Здітов, Вяды і Слонімское волості зачінілі.  

У хроніках Ордэну крыжакоў пад 1401 рокам таксама ўпамінаецца тэрмін «Прушын» (von Pruszin hin ken Russin), што супрацоўнікі Пружанскага музэю называюць першым упамінам пра Пружаны[12]. Аднак больш імаверна, што гэтак у летапісах называецца менавіта Прусія[13].

Само паселішча ўпершыню называецца Пружанамі ў 1463 року, калі яно ўваходзіла ў склад Кобрынскага княства. У 2-й палове XV стагодзьдзя тут існавалі княскі паляўнічы двор, псярня, 2 вуліцы — Сялецкая і Задворная[14], жыдоўскае пахавальнае братэрства(en)[15]. У 1463 року ў жыдоўскім квартале паўстала першая сынагога (згарэла ў 1863 року).

У 1473 року князь Іван Кобрынскі з жонкай Фядорай, дачкой Івана Рагатынскага, фундавалі пабудову ў Дабучыне царквы ў гонар Нараджэньня Божага, пра што сьведчыць акт, датаваны 9 кастрычніка 1473 року, які знаходзіцца ў Літоўскай мэтрыцы і ў царкоўнай кнізе. Аднак ягоная аўтэнтычнасьць ставіцца пад сумнеў. Адным з довадаў таго, што дакумэнт падроблены, зьяўляецца той факт, што ў ім князь Іван Кобрынскі называецца ўладаром цэлай Жамойцкай зямлі, хоць дакладна вядома, што ў гэты час (1450—1485) генэральным старостам Жамойці быў Ян Кезгайлавіч. Царква знаходзілася між вытокам Мухаўца і паваротам на гістарычную вуліцу Слонімскую. Згарэла ў першай палове XIX стагодзьдзя.

Да нядаўняе пары датай заснаваньня места лічыўся 1487 рок[8], калі ўпершыню ўпамінаецца Дабучын. Заснаваць тут паселішча пастанавіў князь Іван Сямёнавіч Кобрынскі, які зьбіраўся зрабіць Дабучын дваром кобрынскіх князёў. Паводле іншых зьвестак, паселішча заснавалі прускія насельнікі, якія, уцякаючы ад перасьледу крыжакоў, схаваліся ў валоданьнях кобрынскіх князёў ля вёскі Дабучын[6]. У 1492 року Дабучын увайшоў у Кобрынскае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое падпарадкоўвалася і належала вялікаму князю.

 
Бона Сфорца

Па сьмерці кобрынскага князя Юрыя Пацэвіча ў 1506 року ягонай жонцы Фядоры давялося судзіцца за права валоданьня княствам. У 1507 року вялікі князь Аляксандар выдаў Фядоры пацьвярджальную грамату на валоданьне трацінаю спадчынных і вотчынных маёнткаў у Кобрыні і Дабучыне[16]. Па сьмерці апошняе прадстаўніцы роду кобрынскіх князёў Ганны Дабучын у складзе Кобрынскага староства, перададзенага ў арэнду маршалку гаспадарскаму Вацлаву Касьцевічу, у 1520 року ўвайшоў у Кобрынскі павет Падляскага ваяводзтва. Касьцевіч заснаваў тут у 1522 року касьцёл Сьвятых Жыгімонта і Вацлава. Па ягонае сьмерці ў 1532 року землі Кобрынскага староства перайшлі да каралевы Боны Сфорцы, другой жонкі Жыгімонта I, якая аднавіла касьцёл[17] і заахвочвала разьвіцьцё рамёстваў, гандлю і земляробства. Пружаны за яе ўладай сталі мястэчкам. У 1563 ейны рэвізор Дзьмітры Сапега склаў інвэнтарную кнігу(ru), паводле якой тут зафіксавана 278 гаспадарак і 7 вуліц (Кобрынская, Хватка, Загор’е, Дзярэчын, Сялецкая, Шырокая і Задворная[12]); працавалі 10 мясьнікоў, 7 краўцоў, 6 кавалёў. Пружанскі каралеўскі двор служыў рэзыдэнцыяй у час паляваньня каралеўскай сям’і ў Ружанскай і Белавескай пушчах. У склад двару ўваходзілі аднапавярховы драўляны палац на мураваным фундамэнце, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы[18].

 
Ганна Ягелонка

Згодна з адміністрацыйна-тэратарыяльнай рэформай 1565—1566 рокаў Пружаны ўвайшлі ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. 3 траўня 1588 року каралева і вялікая княгіня Ганна Ягелонка надала мястэчку Магдэбурскае права разам зь пячаткаю і гербам «у срэбным полі зьвілістая блакітная зьмяя з залатой каронай на галаве вывяргае дзіця»[19], запазычаным ад роду Сфорцаў. Ад гэтага часу за местам замацавалася назва Пружаны. Разам з прывілеем Пружаны атрымалі дазвол на 2 кірмашы шторок: на другі дзень па Тройцы і на дзень Перамяненьня Пана або на Ўзьвіжаньне; у даход места пераходзілі падушныя, памерныя, сталповыя і лапаткавыя зборы. Месьцічы атрымалі дазвол на ўласныя крамы, васкабойні і вагі(pl). 6 траўня 1589[6] року прывілей Ганны Ягелонкі пацьвердзіў[20] кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза з наданьнем дадатковага прывілею на правядзеньне 4 кірмашоў шторок. Гэта спрыяла далейшаму разьвіцьцю ў рамёстваў і гандлю. Да пачатку XVII стагодзьдзя Пружаны сталі буйным рамесьніцкім цэнтрам, які славіўся вытворчасьцю задымленага чорнага глінянага посуду і кафлі. У інвэнтары Пружанаў 1597 року адзначаюцца палац, 2 падворкавыя пабудовы, гаспадарчыя пабудовы, млын.

Адна зь першых школаў на тэрыторыі Пружаншчыны зьявілася пры манастыры базылянаў. Праграма навучаньня ў базылянскіх школах прадугледжвала вывучэньне рускай, грэцкай, лацінскай, царкоўнаславянскай, польскай, нямецкай, францускай моваў. Выпускнікі мелі права паступаць ва ўнівэрсытэт[21].

Пружаны значна пацярпелі ад вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 рокаў. У 1661 року ў месьце застаўся толькі 91 дым, каля 80% забудовы зруйнавалі.

У 1776 року з прычыны разбурэньняў Пружаны пазбавілі Магдэбурскага права, але ў 1791 року ім вярнулі мескія правы[12]. Да канца XVIII стагодзьдзя эканоміка места паступова аднавілася, адбываўся гандаль збожжам, жывёлай і гарэлкай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Герб узору 1840-х рр.
 
Герб узору 1845 р.
 
Герб Пружанаў у складзе Гарадзенскай губэрні
 
Герб узору 1861 р.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 рок) Пружаны апынуліся ў складзе Расейскае імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету Слонімскай губэрні, з 1797 року Літоўскай, з 1801 року Гарадзенскай губэрні. Маскоўская гаспадыня Кацярына II падаравала Пружанскія землі графу, генэралу-фэльдмаршалу Румянцаву-Задунайскаму. Па ягонай сьмерці ў 1796 року імі валодалі нашчадкі Мікалай, потым Міхаіл Румянцавы. У 1798—1803 роках Міхаіл Румянцаў здаваў маёнтак у арэнду павятоваму маршалку Фэліцыяну Грабоўскаму. Румянцавы нядоўга валодалі землямі Пружанскага павету, хутка распрадаўшы іх Трэмбіцкаму(pl), Булгарыну і Влодкам. Само места стала ўласнасьцю маршалка кобрынскага Паўла Ягміна. У 1803 року зьявіўся першы плян Пружанаў. У найбольш старую частку места ўваходзілі адцінкі вуліцаў Кобрынскай (цяпер Савецкая) і Слонімскай (цяпер Камсамольская), а таксама забудова на поўнач ад сутокі рэк Мухі і Веца і абалоны Мухаўца.

У вайну 1812 року Пружаны занялі і разрабавалі францускія войскі пад камандаю генэрала Рэнье. На 1817 рок у месьце засталося 242 драўляныя хаты. Першы мураваны будынак — мескую вязьніцу — збудавалі ў 1820 року. У 1837 року адкрылася шляхецкая вучэльня, якая лічылася адной з найлепшых у краі. Тут было 10 настаўнікаў і 130 вучняў, тэрмін навучаньня складаў 5 рокаў. Гэтую вучэльню ў 1844 року скончыў гісторык і этнограф Павал Баброўскі. Аднак ужо ў 1848 року расейскія ўлады зачынілі навучальную ўстанову з прычыны актыўнага ўдзелу настаўнікаў у грамадзка-палітычным жыцьці колішняга Вялікага Княства Літоўскага[21].

У 1838 року плошча Пружанаў складала 1398 дзесяцінаў. 3 вуліцы забрукаваныя (Новасялецкая, Рынкавая, часткова Кобрынская). У месьце пражывалі 15 сьвятароў, 10 ганаровых грамадзянаў, 34 купцы. У гандлёвых радах было 44 крамы; драўляных будынкаў 562 і 3 мураваныя (гаўптвахта, астрог, меская скарбніца). Працавалі гарбарня, медны завод, 9 кавальняў, 9 млыноў, бровар, бойня і лазьня, якімі валодаў жыд Янкель Гольдбэрг. Асноўным заняткам жыхароў быў гандаль вінна-гарэлачнай прадукцыяй: у прыватных хатах знаходзіліся 5 вінных склепаў, 47 піўніцаў, 4 карчмы, 12 шынкоў. Гандлявалі таксама палатнянымі і суконнымі вырабамі[22]. У канцы першай чвэрці XIX стагодзьдзя Пружаны перайшлі да Бэрнарда Швыкоўскага. У 1843 року па сьмерці Пятра Швыкоўскага маёмасьць падзялілі два ягоныя сыны Валенці і Міхаіл, у выніку чаго Пружанскі ключ падзяліўся на ўласна Пружаны і Белавусаўшчыну[23]. У 1845 року места атрымала новы герб «на сьветла-карычневым фоне яліна, на галінах якой вісіць паляўнічая труба». У 1857 року ў Пружанах працавалі бровар, маслабойня, тытунёвы, мукамольны і мылаварны заводы, 44 карчмы. У месьце было 22 купцы, больш за 200 ганчароў, каля 80 краўцоў, 10 кавалёў, 20 цесьляроў, 10 рамесьнікаў.

13 лютага 1863 року аддзелы паўстанцаў Кастуся Каліноўскага (100 чалавек пад кіраўніцтвам С. Сангіна і Р. Рагінскага) занялі Пружаны. Жыхары места спачувальна паставіліся да паўстанцаў, і мескія ўлады не далі рады даць адпор «каліноўцам». Таго ж року згарэла найстарэйшая пружанская сынагога. У 1866 року ў Пружанах збудавалі сабор Аляксандра Неўскага[b], праз 12 рокаў — Спаскую царкву. У 1873 року дзеялі 4 сынагогі і бясплатная жыдоўская больніца; працавалі лякарня і зельня (аптэка); існавалі тры брукаваныя вуліцы; побач зь местам працавала цагельня. 7 ліпеня 1873 року ў месьце зьявіўся тэлеграф[24]. У 1878 року дзеялі дзьве царквы (адна зь іх прыходзкая), касьцёл і капліца, працавалі паштовая станцыя, павятовая школа, шпіталь, тытунёвая і 2 запалкавыя фабрыкі, 2 бровары, паравы млын. У 1881 року на месцы старога збудавалі мураваны касьцёл. У 1896 року на зьмену старым драўляным гандлёвым радам збудавалі новыя цагляныя — «Белыя лаўкі». Паводле вынікаў перапісу 1897 року, у Пружанах было 769 двароў, дзеялі 2 царквы, касьцёл, сынагога, некалькі юдэйскіх малітоўных дамоў, працавалі павятовая прыходзкая вучэльня і 14 дробных прадпрыемстваў. У 1899 року адкрылася другаклясная школка для падрыхтоўкі пэдагогаў. Першым яе загаднікам быў сьвятар Іаан Катовіч. У 1904 року ў Пружанах было 1157 будынкаў (зь іх 71 мураваны), 2 шпіталі, аптэка, 5 навучальных установаў, 2 друкарні, бібліятэка-чытальня, 13 фабрык і заводаў. Шторок праводзілася 5 кірмашоў[25]. У час рэвалюцыі 1905—1907 у месьце адбываліся страйкі працоўных макароннай, тытунёвай фабрык і вінакурні.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1915 року Пружаны занялі войскі Нямецкай імпэрыі. Вялікую колькасьць месьцічаў эвакуявалі ў глыб Расеі. Большасьць зь іх трапілі ў Башкірыю[12]. Немцы збудавалі чыгунку, якая злучыла места з станцыяй Лінава на лініі Берасьце — Баранавічы.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 року згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пружаны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Масеўскай і Шарашоўскай воласьцяў Пружанскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[26]. 1 студзеня 1919 року ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пружаны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[27]. У студзені 1919 року іх на некалькі дзён занялі бальшавікі. 30 студзеня 1919 року з рук бальшавікоў места адбіў Віленскі аддзел Польскага войска пад кіраўніцтвам ротмістра Ўладыслава Дамброўскага(pl)[28]. 7 чэрвеня 1919 року Пружаны ўвайшлі ў склад Берасьцейскай акругі Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[c]. З 27 ліпеня да 19 верасьня 1920 року места зноў займалі бальшавікі[29].

Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 року Пружаны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павету Палескага ваяводзтва. У 1922 року ў Пружанах адкрылася гімназія імя Адама Міцкевіча. За польскім часам працавала настаўніцкая сэмінарыя; шторок праводзіліся тры кірмашы: 15 і 30 кастрычніка, а таксама кірмаш сельскагаспадарчай прадукцыі на наступны дзень па Пяцідзясятніцы паводле старога стылю[30]; працавалі два памяшканьні для паказу нямога кіно, пазьней адкрыўся кінатэатар на сталай аснове; ладзіліся выступы вандроўных тэатраў. 18 красавіка 1934 року да места далучылі паселішчы з аднайменнай гміны — частка маёнтку Губэрні й маёнтак Аўгустынаўка (123,9 гектараў)[31].

У 1939 року Пружаны ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 року сталі цэнтрам раёну Берасьцейскай вобласьці. Зь 1 студзеня 1940 року прадпрыемствы, гандаль і вытворчасьць нацыяналізавалі. У гэты час у Пружанах было 1385 двароў, працавалі электрастанцыя, 6 мэханічных млыноў, 2 маслабойныя, кафэльны заводы, 2 сьлясарныя майстэрні[32]. Адбыўся перавод адукацыйных установаў на савецкую сыстэму. Уводзілася «дзесяцігодка». У Пружанах адкрыліся сярэднія школы на чатырох мовах (беларускай, ідышы, польскай і расейскай). Выходзіла газэта «Новы шлях».

У часы нямецка-савецкае вайны 1941—1945 гадоў, з 23 чэрвеня 1941 року Пружаны знаходзіліся пад акупацыяю Трэцяга Райху. Нацысты стварылі ў месьце гета, дзе зьнішчылі жыдоўскае насельніцтва. 17 ліпеня 1944 року ў Пружаны зноў увайшлі савецкія войскі Першага Беларускага фронту.

У 1944 року ў Пружанах аднавілі райпрамкамбінат, харчовы камбінат, масласырзавод, скураны і мылаварны цэхі, вузел сувязі, 2 сярэднія школы. У 1945 року адкрыўся дзіцячы дом, у 1956 року — школа-інтэрнат. У 1959 року распрацавалі схему пераплянаваньня Пружанаў. У 1974 року зьявіўся генэральны плян забудовы места.

3—4 кастрычніка 2003 року ў Пружанах прайшоў дзяржаўны фэст-кірмаш «Дажынкі-2003» (выдаткавана 60 мільярдаў рублёў)[33], у выніку чаго выгляд цэнтральнае часткі места значна зьмяніўся. У 2007 року ў Пружанах адкрыўся пружанскі Лядовы палац[34], які стаў першай падобнай установай у месьце раённага падпарадкаваньня[35]. У 2010 року ў Пружанах збудавалі водны палац з аквапаркам.

Геаграфія

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пружаны знаходзяцца за 70 км[a] на паўночны ўсход ад Берасьця, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (лінія Баранавічы — Берасьце). На тэрыторыі места пачынаецца рака Мухавец (басэйн Віслы).

Адлегласьць ад Пружанаў да розных местаў (аўтамабільнымі шляхамі)[36]
  Осьлё ~ 1870 км
  Калінінград ~ 446 км
  Беласток ~ 150 км
  Талін ~ 891 км
  Вільня ~ 295 км
  Горадня ~ 157 км
  Архангельск ~ 2219 км
  Масква ~ 995 км
  Менск ~ 283 км
  Бельск-Падляскі ~ 95 км
  Варшава ~ 279 км
  Лёндан ~ 1913 км
 
Ружа вятроў
  Бяроза ~ 40 км
  Ліпецк ~ 1231 км
  Камсамольск-на-Амуры ~ 9723 км
  Берасьце ~ 83 км
  Кракаў ~ 499 км
  Мілян ~ 1798 км
  Кобрынь ~ 48 км
  Львоў ~ 365 км
  Плоўдзіў ~ 1762 км
  Дарагічын ~ 84 км
  Севастопаль ~ 1502 км
  Тбілісі ~ 2747 км
  Кліматычныя зьвесткі для Пружанаў  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 10,80 17,00 21,90 29,90 31,30 32,40 36,00 34,90 31,80 26,40 18,00 13,50 36,00
Сярэдні максымум t, °C −0,85 1,75 9,63 17,17 20,91 23,37 25,11 24,89 21,03 14,98 7,90 2,02 25,11
Сярэдняя t, °C −4,4 −3,2 1,5 8,9 13,2 16,3 18,2 17,5 13,3 8,1 2,5 −2,1 8,5
Сярэдні мінімум t, °C −7,94 −8,17 −6,55 0,67 5,51 9,23 11,38 10,01 5,59 1,22 −2,82 −6,29 −8,17
Абсалютны мінімум t, °C −37,7 −33,1 −25,8 −8 −4 0,00 4,00 −0,8 −4,5 −9,8 −21,8 −28 −37,7
Крыніца: Рэкорды надвор’я. Мэтэастанцыя Пружаны (рас.). Рэспубліканскі гідрамэтэаралягічны цэнтар. Праверана 17 красавіка 2014 г.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVI стагодзьдзе: 1563 рок — 1252 чал.[8]
  • XVII стагодзьдзе: ~1700 рок — 571 жыд (42%)[37]
  • XVIII стагодзьдзе: 1766 рок — 641 жыд[15]; 1786 рок — 317 жыдоў (30,9%)[15]; 1791 рок — 2094 чал.[8]; 1797 рок — 1285 жыдоў і караімаў[15]
  • XIX стагодзьдзе: 1817 рок — 824 чал., у тым ліку 374 юдэі[6]; 1838 рок — каля 4 тыс. чал.[12]; 1847 рок — 2583 жыды[15]; 1857 рок — 5476 чал.[38]; 1859 рок — 4489 чал.[38]; 1860 рок — 5665 чал., у тым ліку 2908 юдэяў[6]; 1868 рок — 2575 жыдоў (61%)[37]; 1878 рок — 7044 чал., у тым ліку 1746 праваслаўных, 543 каталікі, 4750 юдэяў і 5 магамэтанаў[6]; 1888 рок — 7291 чал.[25]; 1897 рок — 7636 чал. (3701 муж. і 3933 жан.), зь якіх 67,5% юдэяў (5080 чал.[37]), 25,6% праваслаўных, 6,2% каталікоў[39]
  • XX стагодзьдзе: 1904 рок — 9231 чал.[25]; 1907 рок — 9184 чал.[40]; 1910 рок — 11 400 чал., у тым ліку 3983 праваслаўных, 859 каталікоў, 6550 юдэяў і 8 магамэтанаў[41]; 1921 рок — 4152 жыды (65,6%)[15]; 1930 рок — 6332 чал.[30]; 1931 рок — 4208 жыдоў (55,2%)[15]; 1935 рок — 8 тыс. чал.[42]; 1959 рок — 10 707 чал.[43]; 1974 рок — 14,6 тыс. чал.[44]; 1979 рок — 17 256 чал.[45]; 1989 рок — 23,1 тыс. чал.; 1999 рок — 20,2 тыс. чал.[45]; 2000 рок — 10 жыдоў[15]
  • XXI стагодзьдзе; 2004 рок — 19,8 тыс. чал.; 2006 рок — 19,3 тыс. чал.; 2009 рок — 19 032 чал.[46]; 2016 рок — 18 459 чал.[47]; 2017 рок — 18 515 чал.[48]; 2018 рок — 18 608 чал.[3]

Адукацыя

рэдагаваць

У Пружанах працуюць гімназія, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, 2 юнацка-спартовыя школы, 7 дашкольных установаў[49], цэнтар творчасьці дзяцей і юнацтва.

Існуе Аграрна-тэхнічны каледж.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць 2 бібліятэкі, палац культуры, музэй-сядзіба «Пружанскі палацык».

Творчыя калектывы Пружанаў[50]
  • ансамбль народнага танцу «Спадчына»;
  • тэатар танцу «Ойра»;
  • камэрны хор Пружанскага гарадзкога Палацу культуры (ГПК);
  • хор народнай песьні «Вербніца»;
  • духавы аркестар Пружанскага ГПК;
  • аркестар народных інструмэнтаў Пружанскага ГПК;
  • струнны ансамбль «ARCHI» Пружанскага ГПК;
  • эстрадны аркестар «Біг-Бэнд»;
  • хор вэтэранаў вайны і працы «Чырвоныя гвазьдзікі»;
  • драматычны калектыў «Сейбіты»;
  • эстрадная студыя «Мэлядын»;
  • ансамбль танцу «Круцёлачкі»;
  • дзіцячы ансамбль эстраднага танцу «Рубікон»;
  • дзіцячы хор Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў імя Рыгора Шырмы (ДШМ);
  • ансамбль народных інструмэнтаў ДШМ;
  • аркестар народных інструмэнтаў ДШМ;
  • баянны аркестар «Імпрэс» ДШМ;
  • духавы аркестар ДШМ;
  • арг-група «Крыніцы» ГПК

Ладзяцца фэсты: рэспубліканскі джазавай музыкі; міжнародны звышлёгкай авіяцыі і паветраплаваньня. У ім бяруць удзел аэраклюбы, прыватныя ўдзельнікі, авіямадэлісты, пілёты зь Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны, Чэхіі.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня вуліца Юрыдыка вуліца
Альшэўскага вуліца Загародная вуліца Стралецкая вуліца
Астроўскага вуліца Балотная вуліца
Бахарава вуліца Дзярэчынская вуліца
Вінаградава вуліца Забродзкая вуліца Кс. Канарскага вуліца
Камсамольская вуліца Слонімская вуліца Будкевіча вуліца
Кастрычніцкая вуліца Шпітальная вуліца Славацкага вуліца
Кірава вуліца Патапаўка вуліца
Леніна вуліца Хватка вуліца
Хвацкая вуліца
Берасьцейская вуліца
Піянэрская вуліца Садовая вуліца 11 лістапада вуліца
Савецкая вуліца Дворная вуліца
Замкавая вуліца
Гарадзенская вуліца
Др. Пацэвіча вуліца
Сацыялістычная вуліца Царкоўная вуліца
Свабоды вуліца Рэзьніцкая вуліца Мясьніцкая вуліца
Сьвяргуна вуліца Млынарская вуліца
Тармасава вуліца Шарашоўская вуліца
Ціхана вуліца Водная вуліца
Чырвонаармейская вуліца Паштовая вуліца 3 мая вуліца
Пілсудзкага вуліца
Рыгора Шырмы вуліца Сялецкая вуліца Аляксандраўская вуліца
Дамброўскага вуліца
Камуністычная вуліца

З урбананімічнай спадчыны Пружанаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Горка, Кобрынская, Набярэжная і Новая.

Мясцовасьці

рэдагаваць

Гістарычныя мясцовасьці Пружанаў: Горка, Патапаўка, Хватка.

Эканоміка

рэдагаваць

Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, будаўнічых матэрыялаў, завод радыёдэталяў, ільнозавод, лясгас.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Пружанаў

У 1995—2004 роках працаваў бровар «WPB».

Транспарт

рэдагаваць

Вузел аўтамабільных дарог на Берасьце, Высокае, Кобрынь, Ружаны, Слонім, Бярозу, Поразаў.

Мясцовыя аўтамабільныя дарогі[51]
Нумар Маршрут
Н524 Пружаны — Клепачы — Котра
Н526 Пружаны — Доўгае — Палоннае Забалацьце
Н535 Пружаны — Шубічы — Клятное
Н553 Пружаны — Ляхі — Каштанаўка
Н561 Пружаны — Казлы

Абслугоўваньнем насельніцтва на 8 мескіх маршрутах займаецца РУДТП «Аўтапарк № 11 г. Пружаны» філія ААТ «Берасьцеаблаўтатранс». Рухомы склад: аўтобусы МАЗ-103, МАЗ-104, МАЗ-206, Нёман-5201; аўтобусы сярэдняе клясы МАЗ-256, Радзіміч А092; міжгародны аўтобус МАЗ-152[52].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць
 
Былы касьцёл (царква), зьнішчаны бальшавікамі ў 1950-х рр.

Пружаны — традыцыйны цэнтар ганчарнага рамяства. Празь места праходзяць турыстычны маршрут «Памяць зямлі беларускай»[53] і аглядная экскурсія «Мая пружанская зямліца»[54].

  • Гатэль «Мухавец»
  • Рэстарацыя «Палескія паданьні»
  • Сядзіба «Пружанская» (агратурыстычныя паслугі)[55][56][57]
  • Сядзіба «Кветачная» (агратурыстычныя паслугі)
  • Музэй-сядзіба «Пружанскі палацык» (у сядзібна-паркавым комплексе Швыкоўскіх)

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць

Ураджэнцы

рэдагаваць

Месты-сябры

рэдагаваць
Пералік местаў-сяброў Пружанаў

Аб’екты, названыя ў гонар

рэдагаваць

У 1980 року на Гданьскай Паўночнай(pl) вэрфі паводле польскага праекту B-400 тыпу «Спрут» быў пабудаваны вялікі аўтаномны маразільны траўлер «Пружаны». Усяго ў гэтай сэрыі паміж 1978 і 1980 рокамі ў Гданьску былі збудаваныя 5 судзінаў[62]: чатыры («Спрут», «Плунге», «Архімэд», «Пасваліс») былі перададзеныя ў Клайпеду, «Пружаны» — Ліепайскай базе акіяначнага рыбалоўнага флёту (БАРФ, Латвійская ССР). Бартавы №РА-6004, пасьля атрыманьня Латвіяй незалежнасьці бартавы №LZ-6004 «Pruzani»[63], нумар(en) Міжнароднай марской арганізацыі(en) 7610438[62]; брута-танаж(en) 5926 тонаў, грузападымальнасьць(en) — 3541 тона[64][65]. У 1994 року ён сеў на мель, пасьля чаго ў 1996 року сьпісаны і ўтылізаваны[66].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б беспасярэдняя фізычная адлегласьць; коламі паміж Пружанаю і Берасьцем — 83 км (празь Відамлю) ці, лепшаю дарогаю, 92 км (праз Кобрынь).
  2. ^ Цяпер улучаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі пад №113Г000590
  3. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr. 5, poz. 41.
  1. ^ lavren (27 студзеня 2010) Гімн горада Пружаны Сымболіка. Pruzhany.net. Праверана 16 жніўня 2017 г.
  2. ^ Пружаны Фота Планета Праверана 16 жніўня 2017 г.
  3. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. ^ а б Старонкі мінулага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 23.
  5. ^ Пружаны (Пружаны Pruzhany) (рас.) Гербы Брестской области Праверана 12 жніўня 2014 г.
  6. ^ а б в г д е Krzywicki J. Prużana // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 110.
  7. ^ а б в г д Пружаны: экскурс у гісторыю (chm) Мая Пружанская зямліца. Раённая адукацыйная сетка г. Пружаны. Праверана 3 жніўня 2014 г.
  8. ^ а б в г ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 466.
  9. ^ Senieji žemėlapiai — F. de Witt. Magni Ducatus Lithuaniae…1690 (лет.). Maps4U.lt. Праверана 7 верасьня 2014 г.
  10. ^ Senieji žemėlapiai — M.Seutter.Novissima et accuratissima Magnis Ducatus Lithuaniae…1720 (лет.). Maps4U.lt. Праверана 7 верасьня 2014 г.
  11. ^ Маёрчык Я. Пружана, Радыё Свабода, 16 лютага 2005 г.
  12. ^ а б в г д Демидов С. Ю. (10 лютага 2010) Опорные даты по истории г. Пружаны (рас.). портал города Пружаны. Праверана 27 ліпеня 2014 г.
  13. ^ Санаговіч Г. «Русь» у вайне з Нямецкім ордэнам (канец XIII — пач. XV ст.) // Беларускі гістарычны агляд. — сьнежань 2001. — Т. 8. — № 1—2 (14—15).
  14. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 481.
  15. ^ а б в г д е ё ж з Пружаны (рас.). Расейская жыдоўская энцыкляпэдыяПраверана 19 жніўня 2014 г.
  16. ^ Пружаны в 1931 году (рас.) Карты Брестской области Праверана 7 верасьня 2014 г.
  17. ^ br. Jan Fibek OFMCap (5 жніўня 2008) Апошнія паведамленні (пол.) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. «Радзіма майго духу». Праверана 19 жніўня 2014 г.
  18. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 481—482.
  19. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  20. ^ Старонкі мінулага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 24.
  21. ^ а б Машкала І. На пачатку стагодзьдзя настаўнік меў зарплату падпалкоўніка // Раённыя будні. — 6 лістапада 1997. — С. 4.
  22. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 483.
  23. ^ Историческая справка. Владельцы (рас.). Сярэдняя школа №3 г. ПружаныПраверана 14 лістапада 2011 г.
  24. ^ Плывуць купальскія вяночкі // Раённыя будні. — 2 ліпеня 2013. — № 51 (9596). — С. 8.
  25. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 485.
  26. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  27. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  28. ^ Wyszczelski L. Wstępna faza walk // Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. — 1. — Warszawa: Bellona, 2010. — С. 52—53. — ISBN 978-83-11-11934-5
  29. ^ Добучин (рас.). Древо (14 студзеня 2011). Праверана 19 жніўня 2014 г.
  30. ^ а б Pruzana list 1930 (анг.). Children of Pruzany and the Surrounding Area. Праверана 19 жніўня 2014 г.
  31. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 14 kwietnia 1934 r. o zmianie granic miasta Prużany w powiecie prużańskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 33, poz. 306 (пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 19 жніўня 2014 г.
  32. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 486.
  33. ^ Дажынкі-2003 в Пружанах (рас.) Брестчина. Управа спорту і турызму Берасьцейскага аблвыканкаму. Праверана 19 жніўня 2014 г.
  34. ^ Мартинович В. (29 жніўня 2007) Большое тепло малой «Льдинки»: Ледовый дворец в Пружанах (рас.) Спортивные сооружения. Архитектура и строительство. Праверана 19 жніўня 2014 г.
  35. ^ Синицын Н. (10 кастрычніка 2013) «Ежемесячно уходит порядка 500 миллионов» (рас.) Goals.by Праверана 19 жніўня 2014 г.
  36. ^ Адлегласьці ад Пружаны да розных местаў транспартнымі шляхамі (укр.) Автоперевезення. DELLA. Праверана 16 жніўня 2017 г.
  37. ^ а б в Pruzhany (анг.). Jewish virtual library. Праверана 19 жніўня 2014 г.
  38. ^ а б Проценко О.Э. П. Бобровский и А. Киркор об уездных городах Гродненской губернии в середине и второй половине XIX в. // Редакторы: Н. П. Дудко, Н. Н. Красницкая 60-летие образования Гродненской области. Материалы Международной научной конференции : Научное издание. — Гродно: Учреждение образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы», 2004. — С. 86.
  39. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  40. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  41. ^ Даведка № 4-4/133 ад 02.07.96 // Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь, Горадня
  42. ^ Through Tears and Laughter. Personal memoirs by Luba Bat (анг.). Children of Pruzany and the Surrounding Area. Праверана 21 ліпеня 2014 г.
  43. ^ Численность наличного населения городов и других поселений, районов, районных центров и крупных сельских населенных мест на 15 января 1959 года по республикам, краям и областям. Белорусская ССР (рас.) Демоскоп Weekly. Институт демографии Национального исследовательского университета «Высшая школа экономики». Праверана 19 жніўня 2014 г.
  44. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  45. ^ а б Belarus (анг.) Citypopulation.de. Thomas Brinkhoff (7 красавіка 2014). Праверана 19 жніўня 2014 г.
  46. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  47. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  48. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  49. ^ Учреждения образования Пружанского района (рас.). Пружанскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 19 жніўня 2014 г.
  50. ^ Коллективы любительского творчества (рас.). Пружанскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 19 жніўня 2014 г.
  51. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валеры ЛеванеўскіПраверана 19 жніўня 2014 г.
  52. ^ Пружаны (рас.) Транспарт Беларусі Праверана 19 жніўня 2014 г.
  53. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  54. ^ Туристические маршруты (рас.). Пружанскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 19 жніўня 2014 г.
  55. ^ Усадьба «Пружанская». Город Пружаны. Брестская область. Республика Беларусь (рас.) Каталог сельских усадеб Беларуси. TamBY.info — Информационно-справочный портал. Праверана 21 ліпеня 2014 г.
  56. ^ Усадьба «Пружанская» (рас.) Каталог белорусских усадеб Праверана 21 ліпеня 2014 г.
  57. ^ Усадьба «Пружанская», Брестская область (рас.) Брестская область. Справочник агротуризма в Беларуси. Праверана 21 ліпеня 2014 г.
  58. ^ Сядова І. (8 чэрвеня 2011) Улица первая. Тормасова (рас.) Генеалогический форум ВГД Праверана 19 жніўня 2014 г.
  59. ^ Региональное сотрудничество (рас.). Амбасада Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя. Праверана 19 жніўня 2014 г.
  60. ^ Каляда Г. (1 красавіка 2014) Пружаны атрымалі ў падарунак ад баўгарскага Паўлікені мартэніцы Культура. Раённыя будніПраверана 19 жніўня 2014 г.
  61. ^ Антонаў М. У Пружан з’явіўся балгарскі пабрацім // Раённыя будні. — 26 кастрычніка 2013. — № 84 (9629). — С. 1—2.
  62. ^ а б Lutsenko V. «Sprut» type fishing freezer super trawler (анг.) Fishing Fleet of Communist and Post-Communist Countries Праверана 22 красавіка 2016 г.
  63. ^ Pruzani (рас.) Водный транспорт Праверана 22 красавіка 2016 г.
  64. ^ Pruzani — 7610438 — trawler (анг.) Maritime-connector Праверана 22 красавіка 2016 г.
  65. ^ Pruzhany — IMO 7610438 (анг.) Shipspotting Праверана 22 красавіка 2016 г.
  66. ^ Садовский В. (16 красавіка 2016) На просторах Мирового океана: белорусские города в названиях морских судов (рас.) Грамадзтва. TUT.BYПраверана 22 красавіка 2016 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць