Менскі аўтамабільны завод
«Ме́нскі аўтамабі́льны заво́д» — найбуйнейшае дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1944 годзе.
«МАЗ» | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Скараючы кантынэнты |
Заснаваная | 16 ліпеня 1944 (80 гадоў таму) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Заводзкі раён, Сацыялістычная вул., д. 2 |
Ключавыя фігуры | Валер Іванковіч, Ігар Гладун[1] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | аўтобус, грузавік, прычэп і тралейбус |
Абарачэньне | ▲13 018,5 млрд рублёў ($1 555,4 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼1 582,3 млрд руб ($189,1 млн) |
Чысты прыбытак | ▼1 256,9 млрд руб ($150,2 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 21 685 (2012) |
Матчына кампанія | Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | «Магілёўтрансмаш», «МАЗ-Купава» |
Вырабляе аўтобусы, грузавікі, прычэпы і тралейбусы.
Падразьдзяленьні
рэдагавацьПрадпрыемства ўлучае Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў (Магілёўская вобласьць), Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод (Берасьцейская вобласьць), Гарадзенскі мэханічны завод, Дзяржынскі экспэрымэнтальна-мэханічны завод (Койданаў, Менская вобласьць), «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (Жодзін, Менская вобл.), завод «МАЗ-Купава» і завод «Магілёўтрансмаш». Таксама ў валоданьні знаходзяцца «БудМАЗтрэст», гандлёвы дом, гасьцініца «Алмаз», сэрвісны цэнтар і палац культуры. Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Кіеве (Украіна), Маскве (Расея), Пясечна (Мазавецкае ваяводзтва, Польшча), і Ўральску (Заходне-Казахстанская вобласьць, Казахстан).
Мінуўшчына
рэдагавацьПрадпрыемства ўзьнікла на аснове аўтарамонтнай майстэрні, створанай партызанскімі ротамі ў 1944 годзе. 9 жніўня 1944 г. пачаў працу Менскі аўтазборачны завод[2]. У кастрычніку 1947 г. адбылася зборка першых 5 самазвалаў. У 1948 г. збудавалі першую зборачную чаргу. У 1950-ым — запусьцілі другую. У 1951 г. завод сабраў 25 тыс. аўтамабіляў. У кастрычніку 1958 г. 40-тонны самазвал МАЗ-530 атрымаў галоўную ўзнагароду Сусьветнай прамысловай выставы ў Брусэлі (Бэльгія). 14 красавіка 1989 г. завод выпусьціў мільённы аўтамабіль. 10 сьнежня 1997 г. завод утварыў сумеснае зь канцэрнам «МАН» (Мюнхэн, Нямеччына) прадпрыемства. У лютым 2009 г. завод ператварылі з унітарнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У сакавіку 2010 г. на прадпрыемстве працавала каля 28 тыс. чалавек[3]. За 2010 г. продажы склалі 22 980 аўтамабіляў, зь іх 41,25% у Беларусі і 38,6% у Расеі[4].
Міжнародныя санкцыі
рэдагаваць21 чэрвеня 2021 году аўтамабільны завод (а таксама яго дырэктар Іванковіч) быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[5][6]. Таксама завод і Іванковіча у свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[7][8], Швайцарыя[9][10]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11].
24 сакавіка 2023 году Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры супраць Менскага аўтамабільнага заводу ды ягонага дырэктара Валера Іванковіча[12]. 27 траўня 2023 году Украіна таксама ўвяла санкцыі супраць заводу[13].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Кіраўніцтва (рас.) // ААТ «Менскі аўтамабільны завод», 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
- ^ Дзьве даты // Зьвязда : газэта. — 9 жніўня 2008. — № 148 (26261). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Грыб. Сталіца крочыць за МКАД // Зьвязда : газэта. — 25 сакавіка 2010. — № 54 (26662). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Павал Берасьнеў. Калі мы з кімсьці не «пажэнімся», то ня выжывем // Зьвязда : газэта. — 11 сакавіка 2011. — № 45 (26909). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
- ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — Афіцыйны часопіс Эўрапейскага Зьвязу(uk), 21.06.2021
- ^ In Photos: What EU Sanctions Against Belarus Look Like (анг.). Радыё Свабода. Праверана 2021-08-14 г. Архіўная копія ад 2021-08-08 г.
- ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
- ^ Entire Economic Spheres Can Be Paralised in Belarus (анг.). Хартыя'97 (2021-08-12). Архіўная копія ад 2021-08-12 г.
- ^ Michael Shields; Liffey, Kevin (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. August 2021 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 7 und 8 (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-08-11). Праверана 2021-08-15 г. Архіўная копія ад 2021-08-15 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ Самалёт Лукашэнкі трапіў пад санкцыі ЗША Новы час
- ^ Украина ввела санкции против 51 человека и 220 юридических лиц. В списке структуры РЖД и 19 белорусских предприятий (рас.) Настоящее время
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Звароты грамадзянаў (рас.) // ААТ «Менскі аўтамабільны завод», 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.