Міхась Чарняўскі

беларускі дзіцячы пісьменьнік

Міх́ась Чарня́ўскі (7 сакавіка 1938, в. Круці Мядзельскага раёну Менскай вобласьці, БССР — 20 студзеня 2013, Менск, Беларусь) — беларускі археоляг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971).

Міхась Чарняўскі

лац. Michaś Čarniaŭski
Род дзейнасьці гісторык, грамадзкі дзяяч
Дата нараджэньня 7 сакавіка 1938
Месца нараджэньня в. Круці, Мядзельскі раён
Дата сьмерці 20 студзеня 2013 (74 гады)
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак дзіцячы пісьменьнік, гісторык, археоляг, пісьменьнік
Навуковая сфэра археалёгія, гісторыя, матэрыяльная культура[d][1], культура[1], каменны век[1], бронзавы век[1], tribal art[d][1] і дзіцячая літаратура[d][1]
Месца працы
Бацька Міхалюк Чарняўскі[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У юнацтве сутыкнуўся з улёткамі смаргонска-мядзельскага незалежніцкага падпольля, групы Расьціслава Лапіцкага.

У 1960 скончыў Менскі пэдагагічны інстытут, пасьля — асьпірантуру Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1966—2001 роках працаваў у Інстытуце гісторыі, у 1990—2001 загадваў аддзелам археалёгіі каменнага і бронзавага вякоў.

Разам з Уладзімерам Караткевічам, Зянонам Пазьняком быў удзельнікам клюбу вальнадумнай беларускай інтэлігенцыі «Акадэмічны асяродак», разгромленага ў 1973—74. Быў звольнены з працы, зазнаў перасьлед з боку КДБ.

У 1988—1989 стаўся адным з заснавальнікаў БНФ «Адраджэньне». Пазьней уваходзіў у сацыял-дэмакратычную партыю «Грамада». У 2001 року ўвайшоў у аргкамітэт грамадзкага аб’яднаньня «Вэтэраны Адраджэньня».

З 2007 — дацэнт катэдры археалёгіі і спэцыяльных гістарычных дысцыплін БДУ.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Галіна навуковых інтарэсаў — матэрыяльная і духоўная культура плямёнаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Беларусі. Вывучаў нёманскую археалягічную культуру і крывінскі варыянт нарвенскай культуры, дасьледаваў крэмнездабыўчыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, помнікі каменнага і бронзавага веку ў іншых мясьцінах Беларусі.

Аўтар дзьвюх навуковых манаграфіяў, шэрагу навукова-папулярных і публіцыстычных кніг, больш як 170 навуковых і 260 энцыкляпэдычных артыкулаў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Гісторыі беларускага мастацтва», «Археалёгіі Беларусі» і «Гісторыі Беларусі» ў шасьці тамах. Кансультаваў энцыкляпедыю «Археалёгія і нумізматыка Беларусі» і Энцыкляпедыю гісторыі Беларусі.

Напісаў дзіцячыя кнігі пра старажытныя часы: «Страла Расамахі», «Вогнепаклоньнікі».

Выбраныя творы

рэдагаваць
  • «Правадыр крылатых вершнікаў Ян Кароль Хадкевіч»
  • «Дзесяць бітваў»
  • «Як пошуг маланкі. Расьціслаў Лапіцкі»
  • «Ня бойцеся ахвяраў і пакут!» : дакумэнты і матэрыялы пра дзейнасьць мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падзем’я (1948—1950 гг.) Выдавецтва: Вараксин А., 2013 Сэрыя «Такая гісторыя», выданьне 2-е, папраўленае, 160 с., наклад 500 ас., ISBN 978-985-7062-05-8

У 2008 быў узнагароджаны прэміяй імя Францішка Багушэвіча за энцыкляпэдычны даведнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі»[2] (сумесна зь Янкам Запруднікам, Вітаўтам Кіпелем, Васілём Сёмухам, Лявонам Баршчэўскім ды Леанідам Мараковым).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць