Смаленскае княства

фэадальная дзяржава Ўсходняй Эўропы ў 1127—1404 гадах з цэнтрам у Смаленску

Смале́нскае кня́ствафэадальная дзяржава Ўсходняй Эўропы ў 1127—1404 гадах з цэнтрам у Смаленску.

Смаленскае княства
лац. Smalenskaje kniastva

1127—1404
Герб Смаленскага княства
Герб
Афіцыйная мова старабеларуская
Сталіца Смаленск
Форма кіраваньня
Князь
манархія
Юры Сьвятаславіч (апошні)
Этнічны склад крывічы
Канфэсійны склад хрысьціяне
Пісьменнасьць кірыліца
Валюта грыўна
Незалежнасьць
Заснаваньне
1127
Цяпер зьяўляецца часткай Расея
Беларусь

Займала землі сучаснай Смаленскай вобласьці, часткі Бранскай, Калускай, Маскоўскай і Цьвярской вобласьцяў Расеі, а таксама ўсходнія раёны Віцебскай і Магілёўскай вобласьцяў Беларусі. На землях сучаснай Беларусі месьціліся такія гарады Смаленскага княства, як Ворша, Копысь, Крэчут (Крычаў), Лучын, Амсьціслаў і Прупой (Прапошаск), а таксама воласьці Басея, Вітрына і Мірачыцы[1].

Гісторыя

рэдагаваць

У 988 годзе Смаленск стаў цэнтрам воласьці Кіеўскай Русі. У 1127 годзе Расьціслаў Мсьціславіч зрабіў Смаленскае княства самайстойным і найбольшым па памеры. У 1-й палове ХІІ — 2-й палове ХІІІ стагодзьдзя Смаленскаму княству часта падпарадкоўваліся Віцебскае і Друцкае княствы. У ХІІ стагодзьдзі вылучыліся ва ўдзельныя княствы Васілеўск, Таропец (1159), Красны (1165), Амсьціслаў (1180). У ХІІІ стагодзьдзі — Вяземскае (1239) і Мажайскае (1277) княствы. У 1274 годзе Смаленск пачаў плаціць даніну Залатой Ардзе (Сарай-Бату). У 1295 годзе Смаленскае княства падпарадкавала Бранск. У пачатку XIV стагодзьдзя ад Смаленскага княства адышлі да Вялікага Княства Літоўскага землі Падняпроўя, басэйн Проні, верхняе Паволжа. У 1313 годзе смаленскім князем стаў Іван Аляксандравіч, які заключыў саюз зь вялікім князем літоўскім Гедзімінам і перастаў плаціць даніну Залатой Ардзе. У 1320 годзе Смаленскае княства страціла Віцебск, дзе стаў княжыць Альгерд Гедзімінавіч. У 1351 годзе маскоўскім князь Сямён Горды учыніў паход на Смаленск, у выніку якога прымусіў смалянаў разарваць саюз зь Вялікім Княствам Літоўскім. У 1355 годзе Альгерд заняў смаленскі Ржэў, а ў 1356-м — Бранск. У Мсьціслаўскай бітве 1386 году загінуў смаленскі князь Сьвятаслаў Іванавіч, пасьля чаго Мсьціслаў адышоў да Вялікага Княства Літоўскага. Наступныя смаленскія князі Юры Сьвятаславіч і Глеб Сьвятаславіч захавалі ўладу са згоды вялікалітоўскага намесьніка Скіргайлы Альгердавіча. У 1396 годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт Кейстутавіч заняў Смаленск падчас міжусобіцы між братамі Глебам і Юрыем Сьвятаславічамі. У 1401 годзе Юры Сьвятаславіч захапіў Смаленск пры дапамозе разанскага князя Алега Іванавіча. У 1403 годзе Вітаўт Кейстутавіч захапіў Мажайск пасьля сьмерці разанскага князя, у выніку чаго землі Смаленскага княства сталі анклявам унутры земляў Вялікага Княства Літоўскага. У 1404 годзе вялікі князь Вітаў Кейстутавіч вярнуў Смаленскае княства, на земляў якога стварыў Смаленскае намесьніцтва[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Андрэй Мяцельскі. Смаленскае княства // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 41. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2