Камуністычная партыя Беларусі
Камуністы́чная па́ртыя Белару́сі (КПБ) — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 годзе ў выніку расколу ў ПКБ. Лідэрам партыі зьяўляецца Тацяна Голубева. Кіруючы орган — Цэнтральны камітэт. На 27 сьнежня 2007 году налічвала 6 тысячаў чалавек[2]. Камуністычная партыя падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Камуністычная партыя Беларусі | |
Лідэр партыі | Тацяна Голубева |
---|---|
Дата заснаваньня | 1996 |
Штаб-кватэра | 220029, Менск, вул. Чычэрына, 21, пак. 412; тэл. 293-48-88, 293-43-11 |
Саюзьнікі і блёкі | Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў |
Ідэалёгія | сацыялізм[1] |
Колькасьць | 6 тысячаў (2007) |
Афіцыйны сайт | http://comparty.by |
МэтыРэдагаваць
Арыентацыя грамадзтва на сацыялістычны шлях разьвіцьця, які вядзе да будаўніцтва грамадзтва сацыяльнай справядлівасьці, заснаванага на прынцыпах калектывізма, свабоды і роўнасьці, выступае за народаўладзьдзе; умацаваньне беларускай дзяржаўнасьці; аднаўленьне на дабраахвотнай аснове дзяржаўнага саюзу народаў, якія раней уваходзілі ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік[1].
ГісторыяРэдагаваць
Створаная 2 лістапада 1996 году. Дата рэгістрацыі — 21 лістапада 1996 году. Дата перарэгістрацыі — 9 верасьня 1999 году. У 2000 годзе партыя атрымала 6 месцаў у парлямэнце, у 2004 — 8. На парлямэнцкіх выбарах 2008 году партыя атрымала 6 месцаў у парлямэнце, у 2012 — 3.
Улетку 2020 года КПБ заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.
КрыніцыРэдагаваць
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |